Маск звольніў 500 чалавек з каманды зарадных станцый Tesla. Цяпер наймае назад

Нядаўна Tesla распусціла амаль усю каманду, якая адказвала за фірмовыя зарадкі Supercharger — каля 500 супрацоўнікаў. Цяпер некаторых з іх клічуць назад, піша Bloomberg.

Пакінуць каментарый

Паводле слоў крыніц выдання, у кампанію вярнуўся дырэктар зараднага падраздзялення па Паўночнай Амерыцы Макс дэ Зегер. Ён быў адным з галоўных топ-менеджараў пасля старшай дырэктаркі Рэбекі Цінучы, якую кіраўнік усяе Tesla Ілан Маск звольніў пры канцы красавіка разам практычна з усімі падначаленымі.

Колькі супрацоўнікаў нанялі назад, не ўдакладняецца.

Tesla скарачае больш за 10% штату
Па тэме
Tesla скарачае больш за 10% штату

Зарадкі Supercharger — адзін з самых паспяховых прадуктаў Tesla. За апошні год кампаніі ўдалося пераканаць канкурэнтаў прыняць свой стандарт зарадкі электрамабіляў і ўкласці пагадненні са многімі найбуйнейшымі аўтавытворцамі, каб іх кліенты мелі доступ да сеткі Tesla.

На хвалі грамадскага абурэння звальненнямі Маск мінулага тыдня заявіў, што сёлета ў яе развіццё будзе ўкладзена больш за $500 млн. Але за некалькі дзён да гэтага сказаў, што новыя станцыі будуць з’яўляцца павольней, а фокус больш будзе накіраваны на павелічэнне часу працы і пашырэнне дзейных лакацый.

Аналагічная сітуацыя са звальненнямі склалася ў Х пасля куплі мільярдэрам. Адразу пасля ўгоды ён выгнаў палову супрацоўнікаў, а пасля сацсетка паступова страціла каля 90% штату. Аднак пазней на фоне частых збояў Маск прызнаў, што, пагарачыўшыся, звольніў тых, каго не трэба было, і стаў спрабаваць вярнуць.

Tesla выдаліла тры тысячы вакансій у Паўночнай Амерыцы, пакінула тры (штукі)
Па тэме
Tesla выдаліла тры тысячы вакансій у Паўночнай Амерыцы, пакінула тры (штукі)
Twitter паспрабуе вярнуць частку звольненых супрацоўнікаў, бо звольніў каго не трэба было
Па тэме
Twitter паспрабуе вярнуць частку звольненых супрацоўнікаў, бо звольніў каго не трэба было

Читать на dev.by