Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Стартап вучыць размаўляць па-беларуску на працы. У IT таксама

З нагоды Дня роднай мовы каманда say.by нарэшце запусцiла «Мову прафесіі» — мабільны дадатак для трэніроўкі беларускай мовы. Распрацоўка сэрвiсу распачалася амаль год таму. I вось праца завершаная.

3 каментарыя

«Мова прафесіі» — гэта мабільны дадатак пад iOS и Android, які мусіць навучыць беларусаў размаўляць па-беларуску на працы (i не блытаць родную мову з украiнскай цi нейкай iншай). 

Праект мае тры звязаныя паміж сабой кампаненты, якія прысвечаныя адраджэнню беларускай мовы:

  • donar.by — на якім можна завесці профіль «донара беларускай мовы» і дапамагчы тым, хто толькi вывучае яе. З дапамогай donar.by тысячы валанцёраў сабралі ўжо 1000 гадзін беларускага маўлення для Mozilla Common Voice, натрэніравалі кампутар, каб ён мог разумець беларускую мову, і агучылі ўсе заданні для «Мовы прафесіі»; 
  • непасрэдна сама mova.pro — мабільны дадатак, дзе можна практыкаваць беларускае маўленне і прайсці сертыфікацыю на веданне мовы;
  • say.by — дзе можна пабачыць кампаніі, якiя падтрымліваюць беларускую мову, адшукаць профілі «донараў мовы» і нават паслухаць, як гучаць іх галасы.

Стваральнiк say.by Аляксандр Шастаковiч зазначае, што акрамя прафесійных сфер, сэрвiс «Мовы прафесіі» знаёміць сваiх карыстальнiкаў з асаблівасцямі беларускай фанетыкі, асновамі ветлівасці ды іншымі агульнымі тэмамі.

Праграму распрацоўвалі дзясяткі IT-спецыялістаў, навукоўцаў і мовазнаўцаў, а правільнасць беларускай мовы ў заданнях правяраў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Да Дня мовы каманда say.by зрабiла невялiчкi тэст на веданне мовы. Прайсцi яго можна па спасылцы. А калi спадабалася — спампаваць дадатак, прайсцi яшчэ заданнi і атрымаць сертыфікат сапрауднага знаўцы беларускай мовы у сваёй галiне. 

Чытайце таксама
«Батарэйка на нулі»: 5 кніг, каб аднавіць рэсурс айцішніку гэтай зімой
«Батарэйка на нулі»: 5 кніг, каб аднавіць рэсурс айцішніку гэтай зімой
«Батарэйка на нулі»: 5 кніг, каб аднавіць рэсурс айцішніку гэтай зімой
1 каментарый
«Трасянка». На якіх мовах гавораць у эміграцыі — дома, на працы і з дзецьмі (з беларускай мовай усё цікава)

Паглядзім, на якіх мовах беларусы за мяжой размаўляюць у паўсядзённым жыцці і што наконт гэтага думаюць/адчуваюць.
24 каментарыя
«Ты з іншага цеста». Як самім заставацца і гадаваць дзяцей за мяжой беларусамі (і ці варта!)
«Ты з іншага цеста». Як самім заставацца і гадаваць дзяцей за мяжой беларусамі (і ці варта!)
«Ты з іншага цеста». Як самім заставацца і гадаваць дзяцей за мяжой беларусамі (і ці варта!)
Праект «Тамтэйшыя» пагаварыў з чытачамі пра тое, як яны гадуюць дзяцей за мяжой беларусамі, а дзеці — іх.
12 каментарыяў
Meta просяць дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads. Можаце далучыцца да петыцыі
Meta просяць дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads. Можаце далучыцца да петыцыі
Meta просяць дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads. Можаце далучыцца да петыцыі
1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

mikh-j
mikh-j frontend lead в ІП
7

віншую з рэлізам, для мяне вялікі гонар прымаць удзел у гэтым працэсе

1

наўзаем :)

Олег Грамович
Олег Грамович QA ENGINEER в exp(capital)
1

Выдатная праца!