Пакупнікі жылля ў Мінску вяртаюцца на «другасны рынак» — цэны абнаўляюць рэкорды
Па выніках жніўня на другасным рынку Мінска адбылося каля 1180 уогдаў. Гэта прыкладна на 5% менш, чым у ліпені, і адразу на 21% менш, чым у жніўні летась. А ўсяго за восем месяцаў колькасць угодаў аказалася прыкладна на 15% ніжэй, чым годам раней, піша Realt.
Па выніках жніўня на другасным рынку Мінска адбылося каля 1180 уогдаў. Гэта прыкладна на 5% менш, чым у ліпені, і адразу на 21% менш, чым у жніўні летась. А ўсяго за восем месяцаў колькасць угодаў аказалася прыкладна на 15% ніжэй, чым годам раней, піша Realt.
Аднак сярэдняя цана квадратнага метра паводле рэальных угодаў у жніўні дасягнула каля $2295. За месяц яна вырасла на 2,7%, з пачатку года — прыкладна на 18%, а з пачатку 2025-га — прыкладна на 44%.
Асаблівасць цяперашняга рынку ў тым, што ўгодаў становіцца менш, але прадаўцы ўсё яшчэ могуць павышаць цэны, таму што кватэр у продажы таксама вельмі мала. Паводле дадзеных базы Realt, у жніўні прапанова крыху вырасла — на выбар пакупнікоў на працягу месяца было прадстаўлена каля 5,63 тысячы кватэр супраць 5,4 тысячы ў ліпені. Але колькасць унікальных кватэр непасрэдна на канец месяца амаль не змянілася.
Прычыну эксперты бачаць у вяртанні пакупнікоў ад забудоўшчыкаў назад на другасны рынак. Гэта значыць, фактычны запас рынку ў момант застаецца практычна ранейшым, а пры сённяшнім тэмпе продажаў усёй наяўнай прапановы тэарэтычна хапіла б менш чым на пяць месяцаў. Для рынку нерухомасці гэта вельмі нізкі паказчык, які і падтрымлівае рост цэн, тлумачаць спецыялісты.
Яшчэ адной асаблівасцю жніўня стала тое, што сярэдняя цана квадратнага метра ў аб’явах складала каля $2485, а па рэальных угодах — каля $2295. Разрыў скараціўся з амаль 14% у пачатку года да 8%.
Адбываецца гэта не столькі таму, што прадаўцы зніжаюць свае чаканні — наадварот, цэны рэальных угодаў паступова даганяюць іхныя запыты, што з’яўляецца прыкметай сілы рынку. Але яшчэ некалькі месяцаў таму цэны ў аб’явах уцякалі далёка наперад, а цяпер пакупнікі паступова пачалі пагаджацца і на гэтыя ўзроўні. З другога боку, запас для чарговага такога ж скачка цэнаў становіцца меншым.
Паводле экспертаў, сёлета жнівень — звычайна даволі актыўны месяц для другаснага рынку — зламаў прывычную сезоннасць, і замест чаканага ўздыму продажы зніжаліся. Адна з відавочных прычынаў — масавае перамяшчэнне ўвагі пакупнікоў на новабудоўлі пасля анонсу крэдытаў са стаўкай каля 1% на першыя два гады.
Але з крэдытам усё аказалася не так проста. Па-першае, услед за ростам попыту забудоўшчыкі пачалі карэктаваць цэны. Па-другое, самыя прывабныя кватэры вельмі хутка сыходзілі з продажу, і рэальны выбар станавіўся меншым. Па-трэцяе, умовы крэдытавання аказаліся складанейшымі, чым выглядалі ў рэкламе. Напрыклад, паводле новых дамоваў з 21 жніўня з’явілася абмежаванне на датэрміновае пагашэнне на працягу першых пяці гадоў.
У выніку частка патэнцыяльных пакупнікоў новабудоўляў не змагла або ўжо не захацела здзяйсняць угоду і вяртаецца на другасны рынак.
Першыя тыдні верасня ідуць прыкметна актыўней жніўня, і калі цяперашні тэмп захаваецца, па выніках месяца колькасць угодаў можа дасягнуць і перавысіць 1350, што на 14-15% больш за жнівень. Такая высокая бягучая актыўнасць верасня тлумачыцца адкладзеным жнівеньскім попытам, калі ўвага перамясцілася на новабудоўлі.
Эксперты Realt адзначаюць, што нягледзячы на вяртанне попыту прапанова на рынку па-ранейшаму вельмі абмежаваная. Цэны, паводле іх прагнозу, працягнуць расці.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
И это мобилизация в РФ ещё даже не началась