Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Выберу тое, што прасцей». Чаму багатыя айцішнікі ідуць на пірацкія стрымінгі

З Netflix, HBO, Apple ды іншымі нешта не так?

47 каментарыяў
«Выберу тое, што прасцей». Чаму багатыя айцішнікі ідуць на пірацкія стрымінгі
З Netflix, HBO, Apple ды іншымі нешта не так?

Пра асаблівую любоў беларусаў да пірацкага кантэнту вядома даўно. Яшчэ ў 2017 годзе кампанія Muso, якая займаецца распрацоўкай антыпірацкіх тэхналогій, выявіла, што Беларусь займае першае месца ў свеце па наведванні пірацкіх рэсурсаў у пераліку на аднаго інтэрнэт-карыстальніка. У ТОП-10 тады трапілі восем краін былога «сацлагера», якія аб’ядноўвалі такія прыкметы, як невысокі ці сярэдні ўзровень развіцця эканомікі і наяўнасць даступнага інтэрнэту.

Ужо тады спроба звязаць папулярнасць пірацтва з нізкім узроўнем даходаў выглядала не асабліва пераканаўча: двума выключэннямі ў ТОП-10 апынуліся багатыя Сінгапур і Ізраіль.

Вядома, можна дапусціць, што калі пакупка падпіскі на ўмоўны Netflix перастае рабіць салідную дзірку ў сямейным бюджэце, то і спакуса паддацца пірацкай спакусе сыходзіць. Але на практыцы ўсё аказваецца складаней. І пірацкія рэсурсы застаюцца папулярнымі нават сярод беларусаў з адносна высокім узроўнем даходу.

Чаму людзі, для якіх кошт месячнай падпіскі на паслугі стрымінгавай платформы супастаўны з гадзінным заробкам, ідуць на пірацкія сайты? Відавочна, сярод прычын — недахопы саміх сэрвісаў. Якія мінусы стрымінгавых платформаў штурхаюць айцішнікаў на пірацкія стрымінгі/торэнты?

«Калі хочацца глядзець розныя серыялы адначасова, неабходна плаціць адразу за мноства падпісак»

Сяргей* цяпер жыве за межамі Беларусі. Ён паспеў ацаніць многія стрымінгавыя платформы і знайшоў «свой»:

— Лепшым сэрвісам я лічу [пірацкі рэсурс]. У рамках сціплай падпіскі за $0 ён надае доступ да бібліятэк кантэнту ўсіх стрымінгавых платформаў.

Вядома, я карыстаўся афіцыйнымі стрымінгавымі сэрвісамі. Але давайце ацэнім плюсы і мінусы розных варыянтаў, і паглядзім, што ў нас атрымаецца ў выніку.

Пірацкія анлайн-кінатэатры

Мінусы: рэклама гемблінгаў (вырашаецца адблокам на лакальнай сетцы); якасць 1080.

Плюсы: бясплатна; бібліятэкі ЎСІХ стрымінгаў; блізкія нам пераклады (кубікі, рэзка 18+, сыендук).

Unsplash

Стрымінгі

Мінусы: калі хочацца глядзець розныя серыялы адначасова, неабходна плаціць адразу за мноства падпісак;

Плюсы: лепшая якасць, стабільнае злучэнне.

Торэнты

Мінусы: парог уваходу: для поўнага камфорту варта наладзіць VPN для бяспечнай загрузкі і раздачы, уласны NAS для захоўвання і доступу ў рамках лакальнай сеткі і Kodi на тэлевізары для камфортнага прагляду; трэба самастойна шукаць, дзе спампоўваць, і часта чакаць, пакуль серыі будуць выкладзены на раздачу.

Плюсы: любая якасць без затрымак, любыя пераклады, якія атрымаецца знайсці; фактычнае валоданне кантэнтам.

Unsplash

На мой погляд, добрая якасць кантэнту на стрымінгах цалкам нівелюецца коштам пачкі падпісак, неабходнай для таго, каб глядзець у любы момант тое, што табе падабаецца. І рэклама гемблінгу ўжо не так раздражняе — там кнопачка «гук» ёсць.

«Зляпілі па падручніку „Як не трэба рабіць смарт-тв“»

Ягор* карыстаецца стрымінгавымі сэрвісамі ў Беларусі:

— Меў «радасць» ад выкарыстання VOKA. Гэта сумны адрэзак майго жыцця. Адчуванне такое, быццам яго зляпілі па падручніку «Як не трэба рабіць смарт-тв». Вось у чым гэта праяўляецца: юзабіліці нязручнае; аплікацыю знаходзіць далёка не кожны тэлевізар; на тых маіх тэлевізарах, дзе аплікацыя ўсё ж знайшлася, яна была літаральна непрацаздольнальнай.

Нават не ведаю, як гэта растлумачыць. Аплікацыя стаіць, адкрываецца, але акрамя кнопак «уверх» і «ўніз» нічога не працавала. У выніку глядзеў толькі на адным тэлеку праз іх прыстаўку. І нават там часам завісала на буферызацыю, пры тым, што інтэрнэт таксама быў ад А1!

Да гэтага ў мяне стаяў MEGOGO [украінскі стрымінгавы сэрвіс], і такіх праблем на тых жа тэлевізарах не было ў прынцыпе. Уласна, калі б ён не сышоў па вядомых прычынах, іншы сэрвіс я б і спрабаваць не стаў.

У выніку я перайшоў на адзін недарагі расійскі IPTV-сэрвіс. І вельмі ім задаволены і ў плане якасці (ён ніколі не завісае), і ў плане падбору каналаў. Там яны, насуперак назве, не толькі расійскія. І на любы густ, у тым ліку ідэйны. Задаволены сэрвісам у тым ліку і з пункту гледжання юзабіліці: напрыклад, зручная аплікацыя Televisio ў іх у наладах рэкамендавана.

Іншыя замежныя сэрвісы не выкарыстоўваю. Таму што кіно рэдка гляджу. Але калі трэба — ёсць руцьюб, які выкатвае ўсё бясплатна і хутка.

Калі ласка, калі апублікуеце мой аповед, перадайце маю ідэю эйчарам, якія наймалі каманду стваральнікаў VOKA:

«Сябры! Стварыце на ўсіх сайтах раздзел „Гэта нарабілі мы“. І дадайце туды інфармацыю пра ўсіх, хто прыклаў руку (ці нешта іншае) да гэтага прадукту. Пачынаючы ад офіс-менеджара да кіраўніка напрамку, уключаючы фронт, бэк і тэстараў. Упэўнены, іх кошт на рынку працы ўпадзе ў тры-пяць разоў, і вы зможаце сэканоміць на заробках!»

«Часам на сэрвісе няма англійскай дарожкі, часам рускіх/англійскіх сабаў»

Міхаіл* цяпер жыве ў Польшчы.

— Спрабаваў і адпісваўся ад Netflix, Apple TV і HBO. Прычына простая: мне патрэбна англійская дарожка і рускія/англійскія сабы. Часам на сэрвісе няма дарожкі, часам няма сабаў.

Unsplash

Зараз амаль цалкам перайшоў на пірацкія рэсурсы, толькі Prime Video застаўся, як частка амазонаўскай падпіскі. Плюс у іх на старым кантэнце ёсць рускамоўныя сабы. На новым ужо няма, але ёсць англійскія.

«Netflix пасля ковіду ператварыўся ў фабрыку няхітрага кантэнту»

Максім* карыстаўся рознымі стрымінгавымі платформамі з Беларусі:

— Нарэшце актуальную для сябе тэму злавіў. Са стрымінгавых сэрвісаў у розны час выкарыстоўваў Netflix, Apple TV, Amazon. Цяпер засталіся Netflix і «Кінапошук». Зрэшты, «Кінапошукам» зараз карыстаюцца бацькі: там выходзяць усе рускія рэлізы, што ім OK, а мне не. На «Кінапошуку» выпілілі ўвесь заходні кантэнт пасля 2022 года, ды і з таго, што было раней за 2022 таксама шмат што знікла. А ў Польшчы ён наогул не працуе, неяк спрабаваў у паездцы запусціць. Пры гэтым стала больш расійскага і азіяцкага кантэнту (Турцыя, Карэя). Я на «Кінапошуку» зараз магу паглядзець хіба што рэйтынгі і водгукі, яны там усе абнаўляюцца, нават калі фільма няма.

Apple падыходзіў з пункту гледжання якасці. У 2023–2024 гадах выдаваў добрыя эксклюзівы ў выглядзе серыялаў/фільмаў. Але не варты сваіх грошай, хоць з Беларусі, наколькі ведаю, свабодна аплочваецца. Кантэнту там зараз больш на англійскай.

Netflix для мяне старычок, даўно ім карыстаюся. Але вельмі ўжо пасля ковіду ён ператварыўся ў фабрыку няхітрага кантэнту. Таму на ім гляджу што-небудзь у сярэднім пару разоў на месяц. У астатні час яго глядзіць дзіця.

Unsplash

На самай справе, не самая дрэнная альтэрнатыва для ўсяго гэтага — расійскі Kinoflex. У іх частковы доступ да кантэнту з усіх стрымінгавых платформаў каштуе прымальныя 300-400 RUB у месяц. Навінкі кіно за такія ж грошы трэба асобна выкупляць. Мінус — аплачваць яго даводзіцца картай Tinkoff. Калі яе няма, давядзецца пашукаць спосабы, як аплаціць. Але працуе шпарка і бясшоўна. А яшчэ спакойна ставіцца на шмат прылад. Зараз у мяне іх падключана каля васьмі (тры-чатыры тэлевізары, тры мабільных і планшэт). І пакуль яшчэ шыльды аб перавышэнні колькасці прылад я не бачыў.

«Калі б на Netflix быў нармальны дубляж…»

Аляксандр* стаў карыстацца афіцыйнымі стрымінгавымі платформамі толькі пасля таго, як выехаў з Беларусі — па яго словах, там на такія сэрвісы не было грошай:

— Карыстаўся Apple TV, але праз пару месяцаў адмяніў падпіску, бо кантэнту на рускай фактычна няма. Даволі доўга карыстаюся Netflix, але зараз таксама збіраюся адмаўляцца. Бо на рускай тут мала кантэнту, а на польскай яго проста немагчыма глядзець з аднагалосным перакладам, падобным па якасці на той, што для рускай мовы рабіўся ў 90-х.

Калі б на Netflix быў нармальны дубляж, як гэта зроблена на рускамоўных платформах, то глядзеў бы яго і далей.

Але яго няма. Так што застаецца [пірацкі рэсурс]. Рэклама ад падобных сэрвісаў не палохае, таму што VPN яе блакуе.

Я ведаю, што па факце гэтыя сайты займаюцца пірацтвам. Але з майго боку ўсё проста: я выберу тое, што для мяне зручней і прасцей. Тым больш што з боку закону гэта не выклікае праблем — бо я не сам распаўсюджваю гэтыя матэрыялы.

Хтосьці можа сказаць, што, маўляў, можна глядзець кантэнт у арыгінале, на англійскай. Але каб настолькі добра разумець англійскую, патрэбны ўзровень С1. Дзеля прагляду фільмаў мне не хочацца пару гадоў штодзень вучыць мову.

Канстанцін* карыстаўся адной са стрымінгавых платформаў па-за Беларуссю:

— Адмовіўся ад Netflix з-за кантэнту нізкага гатунку. Падпісваўся на яго для доступу да вядомых серыялаў, буйных тытулаў кшталту Lost і Breaking Bad. Плюс выгода прагляду на тэлевізары і сінхранізацыя. Але з-за малой і раздзьмутай нізкаякасным кантэнтам бібліятэкі сышоў назад на пірацкія рэсурсы.


* імя апавядальніка ці апавядальніцы зменена

«Нават больш праблем чым у расіян». Як геймеры-беларусы гуляюць пад санкцыямі
«Нават больш праблем, чым у расіян». Як геймеры-беларусы гуляюць пад санкцыямі
Па тэме
«Нават больш праблем, чым у расіян». Як геймеры-беларусы гуляюць пад санкцыямі
«Танная машына за вялікія грошы». Як пакупнікі і СТА ацэньваюць новыя кітайскія аўто
«Танная машына за вялікія грошы». Як пакупнікі і СТА ацэньваюць новыя кітайскія аўто
Па тэме
«Танная машына за вялікія грошы». Як пакупнікі і СТА ацэньваюць новыя кітайскія аўто
Чытайце таксама
Amazon звольніла 14 000 супрацоўнікаў дзеля «эфектыўнасці і хуткасці»
Amazon звольніла 14 000 супрацоўнікаў дзеля «эфектыўнасці і хуткасці»
Amazon звольніла 14 000 супрацоўнікаў дзеля «эфектыўнасці і хуткасці»
1 каментарый
Reuters: Amazon звольніць да 30 000 супрацоўнікаў — рэкорд пасля пандэміі
Reuters: Amazon звольніць да 30 000 супрацоўнікаў — рэкорд пасля пандэміі
Reuters: Amazon звольніць да 30 000 супрацоўнікаў — рэкорд пасля пандэміі
2 каментарыя
Amazon вырашыла замяніць 600 000 супрацоўнікаў робатамі
Amazon вырашыла замяніць 600 000 супрацоўнікаў робатамі
Amazon вырашыла замяніць 600 000 супрацоўнікаў робатамі
8 каментарыяў
Amazon «паклала» кучу сэрвісаў па ўсім свеце — сваіх, чужых, Perplexity таксама дасталася
Amazon «паклала» кучу сэрвісаў па ўсім свеце — сваіх, чужых, Perplexity таксама дасталася
Amazon «паклала» кучу сэрвісаў па ўсім свеце — сваіх, чужых, Perplexity таксама дасталася

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

4

На Netflix и HBO смотреть нечего. Очень занудные предсказуемые неинтереснын сериалы. На Netflix приправлено "социальной повесткой".

Apple TV норм (п)оказался, но там нет польской аудидорожки. На Amazon Prime есть что поискать, но опять же их контент регионально-зависим и они не ПОКАЗЫВАЮТ ВСЕ фильмы и сериалы в твоём регионе.

Множество американских стриминговых платформ не вещают вне США и Канады в принципе вообще никогда и ничего.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 кастрычніка 2025, 08:35

4

Сперва сами же ломают стриминговые сервисы, а потом удивляются, почему это люди уходят к пиратам. Да потому что у пиратов банально удобнее и без ограничений

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
3

Я тоже раньше платил. Всё что мне было интересно, пересмотрел примерно за полгода. А дальше стали какой-то шлак выпускать. Ну, и зачем мне платить за шлак? Даже за YT забил платить, потому как ребята ох--ли - разово так подняли ценник без добавления фичей, что я решил не спонсировать такие подходы. Ну и, конечно, отсутствие контроля за рекламными интеграциями. То есть даже на подписке в контент подтекает гуано. А за гуано мы не платим.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 кастрычніка 2025, 10:59

0

В защиту Ютуба - они сделали отдельный план за $7 в месяц с одной единственной фичей - отсутствие рекламы. По-моему, достойный шаг

user1234
user1234 Dev в Between jobs
0

блокер рекламы на ютуб религия поставить не разрешает?

0

Какой именно? AdBlock и Ublock довольно плохо справлялись с рекламой на ютубе полгода назад. Сейчас лучше?

user1234
user1234 Dev в Between jobs
0

Всё работает как часы, если руки прямые.

0

А в чем прямота рук заключается? Нужно как-то по-особенному устанавливать плагин в браузер? Ну, и ты так и не написал, какой именно блокер используешь.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

браузер Brave сносит всю рекламу напрочь. с адблокерами ютуб борется с переменным успехом.

0

Довольно убедительно, спасибо.

mr-smith
mr-smith Разработчик в Самозанятый
1

Забавно, дано пользуюсь адблокером и как-то не замечал что плохо справляется с рекламой на ютубе.
Даже сейчас стоит uBlock Origin Lite, который они сделали после последнего обновления хрома.

0

В какой-то момент, реклама начала просачиваться через мой adblock, и я решил взять подписку. Может, это была временная и короткая победа Ютуба над блокировщиками. Может, действительно, у меня кривые руки и проблема была локальной, а настоящие инженеры советской школы закалки ее даже заметили. В любом случае, у этой истории хороший конец, т.к. я отменил подписку.

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
1

На мой взгляд, отсутствие рекламы подразумевает не только отсутствие того, что пихает ютуб, но и модерацию рекламных интеграций, чтобы я галочку нажал и не видел этого "творчества". А то, что они свой мусор убрали - это мало.

0

А ещё Apple TV не работает нормально в браузере, выдаёт качество что-то около 480p, юзабельно, говорят, только на TV-приставке от эппл и подобных яблочных девайсах.

0

И глючит. Завел аккаунт через Gmail указав виртуальную банковскую карту. Смотрели фильм минут 15 и ... нас выкинуло (разлогинило автоматически). Ввожу пароль - не подходит. Меняю пароль - все ок, но войти все равно нельзя так как... он не совпадает. Восстанавливаю ещё раз - тоже самое. И так по кругу. Так и до службы поддержки не доберешься - все "автоматизированно". 321. В Amazon Prime есть подписка на некоторые фильмы с Apple TV.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 кастрычніка 2025, 09:53

user1234
user1234 Dev в Between jobs
0

Нечего было придумывать эти стриминги. Раньше было mp3, avi и мы нормально жили. Дайте людям скачать то, что они хотят. Неудобные эти программы просмотра стриммингов (кнопка прокрутки назад на 15 секунд, а если хочу на секунду назад) и субтитры, которые нельзя скопировать и вставить в chatgpt, чтобы выучить английский или другой язык.

0

Не разумею, чаму замінусавалі. Нармальна набываць фізічную копію фільма ці песен, каб мець магчымасьць іх прайграваць калі хочаш на якім хочаш абсталяваньні. А са стрымінгамi мы атрымоўваем толькі "права паглядзець фільм у пэўны перыяд часу ў пэўных дазволеных плэерах". Гэта вельмі кастраваны функцыянал у параўнаньні з любымі носьбітамі тых самых dvd, mp3, avi etc.

user1234
user1234 Dev в Between jobs
0

согласен. Во всём америка виновата с этим Джобсом. Были у нас mp3 плейеры. Это он придумал, чтобы люди подписвались и сидели каждый месяц отчисляли ему, на его потёртые джинсы Лэвис.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

Ещё раньше было ещё лучше - грампластинки "мелодия". Одобрены министерством культуры. За заграничные чуждые грампластинки - тюремный срок.

user1234
user1234 Dev в Between jobs
1

Так пластинку можно поставить в шквафчик, а подписку куда ты поставишь? Плюс с пластинки ты получаешь оригинальный чистый звук, а не оцифрованый транзистором сигнал.

0

Ох уж эти ценители. Предельная частота, которую может слышать ваше ухо около 20кГц. Это значит, что при частоте цифровизации свыше 40кГц вы не услышите разницы https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A2%D0%B5%D0%BE%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B0_%D0%9A%D0%BE%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0

0

Это не совсем так:) Пластинки пишутся с мастер диска.
[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024] качество зависит от расположения звуковой дорожки на пластинке поэтому лучшие треки группы записывают с внешней стороны, а ближе к центру похуже

Но это приятные воспоминания о детстве с характерными шумами при воспроизведении пластинки и магнитной кассеты 😿 Оригинальные мастер диски стоят бешеных денег.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
-1

да... Любил в детстве послушать что-нибудь из Вокально-инструментального ансамбля - "Вчера" или "Пусть будет так".

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
0

Заминусовали потому что стриминги победили на открытом рынке. Владеть копией стоит в разы дороже, причём эта копия 99% процентам в собственности и не нужна, поэтому функция отмерла (уже давно отмерла для кино, музыка почти).

user1234
user1234 Dev в Between jobs
0

Как не нужна? Чтобы мне посмотреть кино в 1,5 часа нужно 17 часов потратить на это. На каждую фразу сделать перевод через ai. Потому что оригинальный перевод не досконально переводит, а подбирает под художественный смысл другие слова. Всё выписать в блокнот. Потом все фразы нужно запомнить. На это время надо.

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
0

мне

nuff said

2

У мяне крыху іншыя прычыны.

Я проста не аматар мастацкіх фільмаў і тым болей серыялаў. Гляджу прыкладна па адным фільме раз у пару месяцаў ды па адным серыяле раз у пару гадоў. Калі зрабіць пастаянную падпіску на сервісы, то фільмы атрымаюцца проста залатымі. Калі ж перад праглядам кожнага фільма спачатку афармляць падпіску, а пасля пасля прагляда фільма яе адмяняць, то тут і кошт не малы, і часу на падобнае будзе ісці столькі, што па выніку наогул нічога не захочацца глядзець.

Калі я хачу праглядзець нейкі канкрэтны фільм, які быў зняты гадоў 20 таму, то я ўжо нават у адвязцы ад коштаў не разумею, як яго можна паглядзець не ў пірацкай версіі.

Яшчэ мне найбольш падабаецца глядзець фільмы ў перакладзе на беларускую мову. Выбар фільмаў, да якіх ёсць беларускі дубляж ды якасць саміх перакладаў мяне збольшага задавальняюць. Аднак наколькі я разумею, гэта ўсё пірацкі кантэнт, як жа платна глядзець непірацкія фільмы па-беларуску, зноў жа я не змагла знайсці.

Чаго б мне хацелася? Як мінімум сервісаў, якія б бралі плату за факт прагляда фільма, а не за месяц/год. У ідэале ж, каб падобныя сервісы змяшчалі ў сябе кантэнт з максімальнай колькасці платформаў ды з усімі наяўнымі варыянтамі перакладаў фільмаў.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 кастрычніка 2025, 14:28

user1234
user1234 Dev в Between jobs
-3

Вы не разумееце навошта увогуле плациць за тое кино? Ад ражаства Хрыстофа за фильмы николи не плацили грошы: па тэлявизеру заусёды круцили бясплатна и ляжали тыя фильмы на лакальнай сетцы, а зараз на торэнтах ляжаць. Новошта мне за гэта плациць? Хочаш плациць - идзи у илюзьён. Гэта з тых эпамау нам вырашыли навязаць моду плациць за виндаус. Няхай амерыканцы плацяць, у их няма куды грошы дзяваць.

-2

Всем плевать, чего хотят нищеброды, и за что они там хотят или не хотят платить. Физические копии стоят копейки, в сравнении с тем, сколько вы на хрюканину ненужную в гипермаркете каждый день оставляете. А если еще добавить ацечэственную сивуху, которую хочется быстрее выпить и забыть, что ты пил, а не как виски 30-летний, по глотку два раза в день, то все вообще становится понятно. Сколько ты блю-рэй дисков за всю жизнь купил, змагар?Среднестатистическому человеку не нужно 100500 фильмов. 10-15 любимых, плюс столько же сериалов.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 кастрычніка 2025, 17:32

0

Любое пойла - раствор этанолу ў вадзе з фарбавальнікамі і араматызатарамі. Мозг наркамана прыдумвае складаную дыферэнцыяцыю наркаты для самаапраўданьня. Калі ўжо не можаш перамагчы сваю залежнасьць, то проста зарабляй столькі, каб мог дазволіць піць свой "виски 30-летний" не па два глыкі ў дзень. Тады можа не будзеш такі злосны

user1234
user1234 Dev в Between jobs
2

Ой, виски 30летний. Обычный самогон, полученный самогонным аппаратом из вина и потом 30 лет впитывающих красящие вещества от бочки или дубовых щепок. Иди просаживай алкоголик свои рублики на бутэльки.

0

А Нэтфлікс з Амазонам пачалі дадаваць беларускія агучкі і субцітры? Ну вось і ўсё.

0

Глядзіце ў арыгінале.

0

Глядзіце берарускае https://www.youtube.com/watch?v=pKzLVbft0RM

1

Агучки есть на мовах получивший статус международных, согласно решению ООН. На своем хуторе можешь какие хочешь агучки делать, и сам их слушать.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 кастрычніка 2025, 17:34

0

На ютубе полно крутых фильмов бесплатно https://www.youtube.com/watch?v=NbgFySxzwhM

user1234
user1234 Dev в Between jobs
0

Это "крутой" фильм? Фильм аля ССР как и ССА.

0

Ну круче только этот https://www.youtube.com/watch?v=M1NRyhTAUgY

0

Почему люди, для которых стоимость месячной подписки на услуги стриминговой платформы сопоставима с часовым заработком, идут на пиратские сайты?

Потому что это меньше усилий чем час работы? И к тому же платформа не одна.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

Это не совсем так:) Пластинки пишутся с мастер диска.
[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024] качество зависит от расположения звуковой дорожки на пластинке поэтому лучшие треки группы записывают с внешней стороны, а ближе к центру похуже
Но это приятные воспоминания о детстве с характерными шумами при воспроизведении пластинки и магнитной кассеты 😿 Оригинальные мастер диски стоят бешеных денег.

Я был плотно пообщался с одним любителем "теплого лампового", но не прямо фаната хай-энда. Там целая вселенная, оказывается. С чего пишут диски, кто пишет, какая копия, какие головки для воспроизведения, акустика в доме и т.п. Понял, что я полный колхозник в части звука.

0

Потому что стриминговые сервисы ограничены правами на контент, которые дают владельцы произведений. И в данный момент не сделать единого стриминг сервиса, который бы включал все остальные и не нарушал лицензию. Даже взять крупный Netflix c 300млн или Amazon Prime 200млн, там далеко много чего нету. А взять например субтитры в том же Netflix это вообще беда, они расходятся с озвучкой.

Уже все крупные игроки наделали свои сервисы и хотят продавать через них.

mr-smith
mr-smith Разработчик в Самозанятый
1

Даже мысли не было подписать на стримминговый сервис, банально не понятно зачем. Все что надо доступно, озвучки на выбор, включая правильные от Гоблина, хотя обычно предпочитаю оригинал(инглишь, китай, япония и тп) плюс сабы. Русские, что сабы что озвучка, почти всегда очень корявые и часто упускают часть смысла фраз. К сожалению на слух только английский понимаю из иностранных и чуть японский.

user1234
user1234 Dev в Between jobs
0

Использование подобного сленга вызывает у меня крайне негативную реакцию.

-2

Конечно-конечно, зумерок, русские художественные озвчуки, сделанные профессиональными ленгвистами, и озвученные профессиональными актерами - очень корявые. Гоблиновские матюгальник, и родная японская речь с кривыми сабами гораздо лучше, моднее, молодежнее.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 кастрычніка 2025, 17:38

mr-smith
mr-smith Разработчик в Самозанятый
1

Да, их именно что "ленгвисты" делают, с таким же качеством. Чем хороши гоблиновские матюгальники? Тем что в оригинале были матюгальники. Переводчики не должны менять смысл фильма, они должны максимально близко перевести и донести высказанную мысль. Озвучка по части голоса обычно хорошая для фильмов. Но крайне редко для аниме, там есть культура сейю и очень большой акцент делается на голос, интонации - у нас такого и близко нет. Сабы да, кривые. Но учти что озвучка обычно по ним делается и ничем не лучше по смыслу.
А если говорить молодежнее - то это смотреть гнусавый войсовер на мобиле в отстойном качестве.

0

У каждого свой ответ на этот вопрос. Пиратсво - в целом нарушение закона и может иметь неиллюзорные последствия. Даже если соблюдать все правила и ходить на торренты через панамский vpn, которые обещает не хранить логов, нет ведь гарантии, что они их действительно не хранят и никогда никому не сольют. Кроме легальности, стримминговые сервисы могут быть банально удобнее. Для меня, например, спотифай и стим победили торренты. И софт весь легальный. В мире книг, аудиокниг и видео - тут пока торренты далеко впереди по всем параметрам. Но среди моих друзей и знакомых пиратов крайне мало. А те, что есть, довольствуются низкокачественным контентом из стремных мест вместо того, чтобы пройти на торрент.

И вообще рассказывать о торрентах всем подряд уже не хочется - многие смотрят на это как на воровство в Волмарте. По крайней мере те, у которого зарплаты айтишные.

0

Усё вырашаецца ратацыяй падпісак - месяц Prime, месяц HBO і г.д., плюс яны часценька прапаноўваюць аднавіць са зніжкай.