Чаму рэкруцёры ігнаруюць суіскальнікаў і што з гэтым рабіць?
З’явілася ўжо не адно даследаванне аб тым, што працадаўцы ўсё часцей абрываюць сувязь з суіскальнікамі пасля шэрагу кантактаў, напрыклад, камунікацыі з рэкруцёрам або сумоўя, прымушаючы іх хіба што гадаць, як гэта разумець і што пра іх як пра патэнцыйных супрацоўніках думае кампанія.
Glassdoor сцвярджае, што гэта з’ява, якая атрымала назву «ghosting», стала сустракацца больш як удвая часцей у параўнанні з дапандэмійнымі часамі. І здараецца нават з тымі кандыдатамі, якіх у твар называлі найлепшымі з найлепшых на пазіцыю. Нічога не зразумела, вельмі крыўдна, і ад вас тут мала што залежыць. Але сёе-тое ўсё ж можна зрабіць, каб пазбегнуць такой сітуацыі, піша Dice.
Чаму гэта адбываецца
Паводле слоў экспертаў, адная з прычын у тым, што ў шэрагах рэкруцёры за апошнія гады часта праходзілі масавыя звальненні. На плечы пакінутых супрацоўнікаў кладуцца тоны водгукаў, з-за чаго яны папросту не паспяваюць нармальна адказваць усім-усім. Рэкруцёры-пачаткоўцы да таго ж могуць не ведаць, як тактоўна данесці да чалавека непрыемную навіну, і лічаць за лепшае адмаўчацца.
Часам кампанія прапануе працу прывабнейшаму кандыдату і глядзіць, як складзецца супрацоўніцтва з ім, а менш прывабных на гэты час пакідае ў «рэжыме чакання».
Яшчэ адная прычына можа быць звязаная з тым, што з развіццём тэхналогій паміж людзьмі стала менш міжасобаснага ўзаемадзеяння і эмпатыі. Некаторыя рэкруцёры лічаць, што даваць зваротную сувязь пасля сумоўя наогул не абавязкова.
Акрамя гэтага, на фоне складана прадказальнай эканамічнай сітуацыі рашэнні аб найманні ў кампаніях могуць расцягвацца на 3-4 месяцы, пакуль кампаніі пера/расстаўляюць прыярытэты і пера/размяркоўваюць сродкі. Тады раней шуканы кандыдат можа выявіцца не патрэбным, і рэкруцёр, засяродзіўшыся на новай задачы, пра яго забудзе.
Што з гэтым рабіць
Некаторыя суіскальнікі саромеюцца задаваць важныя пытанні пра канцы сумоўя, каб не ствараць уражання, быццам ім адчайна патрэбная праца, або не здавацца залішне настырнымі. А дарма, бо разумець, наколькі тэрмінова кампаніі трэба закрыць пазіцыю і калі чакаць адказ, важна для вас саміх, каб планаваць уласныя дзеянні і не выпусціць іншых магчымасцяў.
Таму пры канцы кожнага кантакту з рэкруцёрам будзе не лішнім удакладніць:
- які наступны этап працэсу;
- калі з вамі зноў звяжуцца;
- у які тэрмін кампанія разлічвае закрыць вакансію.
Пасля сумоўя можна напісаць паведамленне, у якім сказаць дзякуй за нададзены час, падкрэсліць, што вы з’яўляецеся прыдатным кандыдатам для ролі і кампаніі, і сказаць, што чакаеце абяцанага адказу.
Калі адказу няма, смела напішыце пры канцы абумоўленага тэрміну. Пасля гэтага можна тры-чатыры разы нагадаць пра сябе раз на тыдзень — настойліва, але ветліва і з упэўненасцю ў сабе. Гэта пакажа вашую зацікаўленасць у працы з кампаніяй. Калі нават пасля гэтага рэкруцёр працягвае гуляць у маўчанку, можна напісаць імэйл эйчару з просьбай даць фідбэк. Навіны, хутчэй за ўсё, будуць дрэннымі, але гэта лепш, чым быць у поўным няведанні.
Яшчэ адзін спосаб пазбегнуць ігнаравання — гэта наймацца па рэкамендацыі чалавека, які ўжо працуе ў кампаніі. Этапы інтэрв’ю ўсё роўна прыйдзецца праходзіць тыя ж, але верагоднасць таго, што кампанія стане «дынаміць» рэферала аднаго са сваіх супрацоўнікаў, ніжэйшая.
Калі атрымаць такую рэкамендацыю не атрымліваецца, можна паспрабаваць усталяваць кантакт з кім-небудзь з дзейных супрацоўнікаў жаданай кампаніі і пацікавіцца наконт кандыдатаў на месца ўнутры яе, абмежаванасці бюджэту і іншых фактараў, якія могуць паўплываць на шанец застацца без адказу.
Калі нічога не спрацавала і пра вас безнадзейна забыліся, не хвалюйцеся і не прымайце гэта на свой рахунак: вы не вінаватыя ў тым, што хтосьці занадта заняты або занадта бестактоўны, каб адказаць. Тым не менш паліць масты і хаміць не варта. Працягвайце пошук працы ў кампаніі, дзе людзей у прынцыпе цэняць больш.
Читать на dev.by