Працаўнік Google атрымлівае менш, ніж яго дачка ў фастфудзе

Спецыяліст па ацэньванні якасці вынікаў Google Пошуку Эд Стэкхаус зарабляе на $3 на гадзіну менш, ніж яго дачка, якая працуе ў сферы хуткага харчавання. Пра гэта рэйтар расказаў выданню Los Angeles Times.

1 каментарый

Стэкхаус працуе ў кампаніі Appen, якая займаецца апрацоўкай даных для задач машыннага навучання. Паводле яго слоў, ён і яго калегі атрымліваюць адныя з найніжэйшых заробкаў у ЗША. Паколькі Google супрацоўнічае з рэйтарамі праз падрадчыкаў, а не наймае ў штат, стаўкі заробкаў і бонусы для іх вызначае не яна.

Рэйтар кажа, што часам бачыў прагледжаны графічны кантэнт потым у снах, таму цяпер больш не працуе начамі. Двойчы за дзесяць гадоў яму траплялася дзіцячая парнаграфія.

Рэйтары зарабляюць па $10-12 на гадзіну. У студзені, пасля працяглых пратэстаў, некаторым з іх паднялі стаўкі да $14-14,5 на гадзіну.

OpenAI эксплуатавала кенійцаў за $1-2 на гадзіну для разметкі даных
Па тэме
OpenAI эксплуатавала кенійцаў за $1-2 на гадзіну для разметкі даных

Усяго ў свеце на Google працуе 10+ тысяч такіх спецыялістаў. Даплату, паводле некаторых даных, атрымалі 3-5 тысяч.

Пры гэтым у 2019 годзе Google вызначыла мінімальны заробак для амерыканскіх часовых працаўнікоў і падрадчыкаў з доступам да ўнутраных сістэм на ўзроўні $15 на гадзіну. У рэйтараў доступу да такіх няма.

Колькі зарабляе дачка Стэкхауса і кім менавіта працуе, ён не ўдакладніў. У мужчыны сур’ёзныя праблемы з сэрцам, якія патрабуюць лячэння, але прэтэндаваць на бонусы ён не можа, бо працуе на Appen на няпоўную стаўку 26 гадзін на тыдзень.

Google папрасіла супрацоўнікаў шэрыць сталы — і чаргаваць дні ў офісе, каб усім хапіла
Па тэме
Google папрасіла супрацоўнікаў шэрыць сталы — і чаргаваць дні ў офісе, каб усім хапіла
Супрацоўнікаў Google папрасілі па некалькі гадзін трэніраваць Bard і не казаць яму, што ён чалавек
Па тэме
Супрацоўнікаў Google папрасілі па некалькі гадзін трэніраваць Bard і не казаць яму, што ён чалавек

Читать на dev.by