Salesforce услед за Meta скарачае праслойку менеджараў

Salesforce на капыл Meta вырашыла ўсур’ёз заняцца выраўноўваннем карпаратыўнай іерархіі і прарэдзіць шэрагі менеджараў дзеля павышэння агульнай прадукцыйнасці, піша Insider.

Пакінуць каментарый

Працэдура пачалася ў панядзелак. Паводле паведамлення крыніц выдання, многіх менеджараў просяць пераключыцца на выкананне канкрэтнай працы і адмовіцца ад падначаленых. Так кампанія імкнецца паменшыць колькасць узроўняў кіравання, пачынаючы ад самых верхніх.

Апошнімі месяцамі інвестары патрабуюць ад Salesforce стаць эфектыўнейшай і палепшыць фінансавыя паказчыкі — у тым ліку шляхам абмежавання наймання, зніжэння выдаткаў на маркетынг, нерухомасць ды іншых.

У студзені Salesforce абвясціла пра звальненне 10% супрацоўнікаў.

Meta папрасіла некаторых менеджараў заняцца справай або сысці
Па тэме
Meta папрасіла некаторых менеджараў заняцца справай або сысці
Salesforce скарачае 10% штату, закрывае некаторыя офісы
Па тэме
Salesforce скарачае 10% штату, закрывае некаторыя офісы
Insider: Salesforce плануе звольніць яшчэ 10%
Па тэме
Insider: Salesforce плануе звольніць яшчэ 10%
«Крыўдна»: Salesforce нарасціла прыбытак, а бонусы супрацоўнікам зрэзала на 30%
Па тэме
«Крыўдна»: Salesforce нарасціла прыбытак, а бонусы супрацоўнікам зрэзала на 30%

Читать на dev.by