Супрацоўнікі завода Tesla баяцца хадзіць у прыбіральню і кажуць, што з імі абыходзяцца, як з робатамі

Працаўнікі гігафабрыкі Tesla ў нью-ёркскім Бафала стаміліся ад таго, што з імі абыходзяцца, як з робатамі. Яны паведамілі гендырэктару кампаніі Ілану Маску, што хочуць сфармаваць прафсаюз.

2 каментарыя

Як піша Electrek, супрацоўнікі Tesla не ўпершыню хочуць стварыць прафесійнае аб’яднанне. Але ў асноўным гэта адбывалася на яе аўтамабільных заводах у ЗША, асабліва на галоўнай гігафабрыцы ў Фрыманце.

Прафсаюз працаўнікоў аўтамабільнай прамысловасці (UAW) апошнімі гадамі зрабіў некалькі няўдалых спроб арганізаваць ячэйку на заводзе — самым прадукцыйным па зборцы аўто ў краіне. Маск жорстка спыняе гэтыя спробы і раней намякаў, што пазбавіць супрацоўнікаў апцыёнаў за ўступленне ў прафсаюз.

Завод у Нью-Ёрку вырабляе фотаэлектрычныя элементы і зарадныя станцыі Supercharger. Тутсама сканцэнтравана амаль тысяча супрацоўнікаў, якія займаюцца разметкай даных для аўтапілота Tesla і беспілотнымі тэхналогіямі. Якраз яны і маюць намер аб’яднацца ў прафсаюз.

Tesla адчыталі ў Германіі за перапрацоўкі супрацоўнікаў і (не)свабоду слова
Па тэме
Tesla адчыталі ў Германіі за перапрацоўкі супрацоўнікаў і (не)свабоду слова

Электронны ліст з такім змесцівам яны накіравалі Ілану Маску ў аўторак. Супрацоўнікі запатрабавалі падняць заробкі і забяспечыць гарантыі занятасці, а таксама змякчыць умовы працы, якія шкодзяць іх здароўю. Стаўка спецыялістаў па разметцы даных у Tesla — ад $19 на гадзіну. Пры гэтым кампанія шмат гадоў спрабуе аўтаматызаваць працэс.

Адной з галоўных прэтэнзій стаўся строгі трэкінг людзей за працай — Tesla маніторыць націскі клавіш і час, які затрачваецца на задачы. Праз гэта супрацоўнікі баяцца адлучыцца ў прыбіральню, каб не псаваць сабе паказчыкаў.

Арганізавацца хочуць пры падтрымцы Workers United — прафсаюза, які дапамог сотням супрацоўнікаў крам Starbucks.

«Людзі стаміліся ад таго, што да іх ставяцца, як да робатаў», — адзначылі прадстаўнікі арганізацыйнага камітэта прафсаюза. Яны кажуць, што імкнуцца зрабіць усё як мага хутчэй. Пачалі з разметчыкаў, але плануюць падключыць каля тысячы супрацоўнікаў з вытворчасці.

Власти США приказали Маску удалить «недопустимый» твит трёхлетней давности
По теме
Власти США приказали Маску удалить «недопустимый» твит трёхлетней давности
Сотрудники Apple используют Android-смартфоны и секретные чаты — хотят создать профсоюз и боятся слежки
По теме
Сотрудники Apple используют Android-смартфоны и секретные чаты — хотят создать профсоюз и боятся слежки
Amazon получила иск за то, что не давала рабочим нормально пообедать
По теме
Amazon получила иск за то, что не давала рабочим нормально пообедать

Читать на dev.by