SpaceX адхіліла ад працы 62-гадовага інжынера праз страх, што ён раптам «сыдзе на пенсію або памрэ»
SpaceX выпасажыла 62-гадовага супрацоўніка, бо яго калегі баяліся, што ён можа раптам пакінуць кампанію. Сваімі падазрэннямі ён падзяліўся на партале Lioness, які верыфікуе і публікуе карыстальніцкія аповеды.
Мужчына па імені Джон Джонсан лічыць сябе ахвярай дыскрымінацыі паводле веку. Ён кажа, што падаў скаргу ў Камісію па правах чалавека штата Вашынгтон, дзе знаходзіцца завод і даследчы цэнтр SpaceX. З копіяй заявы азнаёміўся Insider.
Джонсан уладкаваўся ў SpaceX у 2018 годзе на пазіцыю старэйшага інжынера па оптыцы. На той момант яму было 58 гадоў. Як працаўнік ён атрымліваў толькі станоўчую ацэнку.
У 2020-м мужчына перанёс аперацыю, але ўжо праз некалькі дзён вярнуўся ў кампанію. Аднак яго абавязкі пасля гэтага былі перададзеныя значна больш маладым і менш дасведчаным інжынерам, а яму самому без тлумачэнняў сказалі навучаць некаторых з іх.
Адзін з калег Джонсана сказаў, што яго замацавалі за ім, каб глядзець і пераймаць досвед — на выпадак, калі той сыдзе на пенсію або сканае.
Джонсан звярнуўся да эйчараў і нават звязаўся з аперацыйным дырэктарам SpaceX Гвін Шотвел. Але нічога не змянілася, і абавязкаў яму не вярнулі. Эйчар пазней сказаў, што яму дапамогуць знайсці іншую працу ў SpaceX, але дапамогі не было. Джонсан звольніўся ў чэрвені.
У гутарцы з Insider экс-інжынер паскардзіўся, што ў гэтым палягае карпаратыўная культура SpaceX — прасоўваць моладзь. Мужчына адзначае, што любіў сваю працу, але часам яму здавалася, што калегі глядзяць на яго пагардліва. Сваёй гісторыяй ён спадзяецца прыцягнуць увагу да праблемы эйджызму ў тэхналагічнай галіне.
Читать на dev.by