Стаматолаг выйграў грын-карту — і прабаваў стаць айцішнікам у ЗША. Вось што з гэтага выйшла
Андрэй* па прафесіі ўрач-стаматолаг. Тры гады таму ён пераехаў з Беларусі ў ЗША і на нейкі час стаў айцішнікам.
Андрэй* па прафесіі ўрач-стаматолаг. Тры гады таму ён пераехаў з Беларусі ў ЗША і на нейкі час стаў айцішнікам.
Андрэй* па прафесіі ўрач-стаматолаг. Тры гады таму ён пераехаў з Беларусі ў ЗША і на нейкі час стаў айцішнікам.
— Мне заўсёды лёгка даваліся дакладныя навукі. У школе ўдзельнічаў в алімпіядах у розных прадметах, але найлепшыя вынікі паказваў па хіміі — на яе і паставіў.
Пасля школы вырашыў стаць доктарам-стаматолагам, узяў мэтавы накірунак (на бюджэт не хапіла 9 балаў). Пасля вучобы вярнуўся на радзіму — у раённую паліклініку. Скажу шчыра: 5 гадоў размеркавання — гэта няпроста, здавалася, што я ўвяз у багне. Ну і працаваў практычна адзін за ўсіх.
Да таго моманту ўжо пяцёра з майго патоку пайшлі са стаматалогіі ў ІТ — хтось адразу пасля інтэрнатуры, хтось яшчэ папрацаваў, але таксама ўпёрся ў шкляную столю. Я пагаварыў з імі — і таксама пачаў у вольны час вывучаць праграмаванне.
Базіс у мяне быў са школы: там давалі Pascal, таму вырашыў далей паглыбіцца ў Python. Вывучаў самастойна, але, скажу шчыра, яшчэ дапамагалі сябры: я ім тэлефанаваў, задаваў пытанні — яны накіроўвалі, падказвалі: «Вось гэта паглядзі, вось тое пачытай». І я рабіў.
Мне вельмі падабалася вырашаць задачкі на LeetCode, вырашыў каля тысячы — гэта было для мяне як згуляць у шахматы з прыяцелем ці з кампутарам. У нейкі момант я пачаў хадзіць на суразмоўі. Спрабаваў трапіць на стажыроўку ў Andersen — але завалiў інтэрв’ю.
Вясной 2022 года даведаўся, што мая анкета была адабраная ў латарэі Green card — і цвёрда вырашыў пераязджаць у ЗША. Зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне, мы ажаніліся.
Каля дзевяці месяцаў сышло на запаўненне дакументаў і чаканне інтэрв’ю ў амбасадзе ў Варшаве — нарэшце, у лютым 2023 года мы паляцелі ў Амерыку.

…У ЗША нас ніхто не чакаў. Жыллё мы знайшлі праз рускамоўную групу ў Facebook, плюс у мяне было некалькі знаёмых у Штатах — падказалі, што і як.
На першае суразмоўе я пайшоў ужо на наступны дзень як прыехаў — вакансія была для сталяра. Я ў дзяцінстве кожнае лета праводзіў у вёсцы — умею працаваць рукамі, таму вырашыў: а чаму б не паспрабаваць. Думаў, папрацаваць так першы час, пакуль шукаю нешта больш адпаведнае.
Мужчына, які праводзіў суразмоўе, сказаў, што ў мяне добрая англійская, але яму трэба чалавек на доўгі тэрмін — гадоў на пяць-сем. Я ж шчыра прызнаўся, што для мяне гэта хутчэй падпрацоўка — на пару месяцаў.
Дарэчы, працу я шукаў (і ў выніку знайшоў) праз Craigslist — гэта нешта накшталт нашага «Куфара», толькі Craigslist старэйшы. Там такі старадаўні дызайн, але сайт вельмі папулярны (і так, варта заўважыць, што скаму там хапае, як і "мёртвых" вакансій). Яшчэ адпраўляў рэзюмэ праз Indeed — гэта амерыканскі агрэгатар вакансій.
На працягу двух тыдняў я прайшоў некалькі суразмоўяў на асістэнта стаматолага. Скажу шчыра: я не быў гатовы да таго, што мяне, практыкуючага доктара, прыраўняюць да санітара. Тут ёсць такая практыка, як working interview: табе даюць задачы, звычайную іх руціну, — і ты пару гадзін працуеш, а за табой уважліва назіраюць і вырашаюць, наняць ці не. Часам яны бываюць платнымі — гэта залежыць ад працадаўцы. Цяпер я ў асноўным хаджу на аплачваемыя working interview, ды і для саміх амерыканцаў бясплатнае інтэрв’ю — red flag, яны ўпэўнены, што працадаўцы прыбягаюць да іх, каб задарма закрыць дзіркі, хоць і часова.
На адным з working interview мне давялося прыбіраць у кабінетах, мыць падлогу і апрацаваныя інструменты. Я адчуваў сябе нібы пасудамыйка: мыеш-мыеш — і ніякага прасвету, з кабінетаў прыносяць усё больш і больш інструментаў. Вярнуўся з гэтага інтэрв’ю ў жахлівым настроі — хацелася плакаць, як у дзяцінстве. Тут, на жаль, так: без мясцовых сертыфікатаў (якіх я на той момант не мог атрымаць) абавязкі ў цябе будуць, як у санітара ў Беларусі.
Потым я трапіў у іншы стаматалагічны кабінет — прасцейшы (і праца там спакайнейшая па тэмпе, а стаўленне да асістэнтаў — паважлівае), мяне нанялі.
Паралельна я шукаў варыянты ў ІТ. Ну і, вядома, падцягваў веды — праходзіў курсы ад Google, FreeCodeCamp ды іншыя. Мне спадабаўся курс Salesforce Administrator — пасля пяці месяцаў навучання (заняткі праходзілі анлайн па вечарах — пасля працы, а ў суботы раніцай — з 10:00 да 14:00) была магчымасць стажыравацца на рэальным праекце.
Я вельмі хацеў трапіць на стажыроўку, але не лёс — да таго моманту я ўжо знайшоў іншую працу. А вось мая жонка трапіла — яна пайшла на паралельны курс па вэб-даступнасці, і па заканчэнні ёй прапанавалі аплачваемую стажыроўку. Яна праходзіла гэтую стажыроўку 2 гады, за гэты час стала моцным мідлам.

Увогуле я не супраць быў вярнуцца ў стаматалогію як доктар — але ў ЗША гэта як узабрацца на Эверэст. Мне здавалася, што ў ІТ прабіцца лягчэй.
У нейкі момант жонка ўбачыла аб’яву на Facebook: патрэбен тэхнічны спецыяліст у фінансавую кампанію. Сама фірма невялікая — там працавала літаральна два чалавекі. Суразмоўе праводзілі яны ж, было бачна, што яны моцныя ў продажах, а вось што пытаць у тэхнічнай частцы, не ведаюць. Нашыя зносіны ішлі хутчэй у нефармальным ключы — і я ім спадабаўся. Грошай шмат не абяцалі — асістэнтам я атрымліваў прыкладна столькі ж, але я глядзеў на гэтую працу як на кропку ўваходу ў ІТ.
Працаваць спачатку было цікава. У іх жа з рабочых інструментаў была толькі Google-табліца. Я стаў разбірацца: а давай зробім так, каб уся патрэбная для продажаў інфармацыя выводзілася на адну старонку (каб не пераключацца туды-сюды). Потым яшчэ нешта падправіў, перарабіў, «акультурыў». Затым падумаў: можа, напісаць на Python нейкі скрыпт, каб аптымізаваць працэс, аўтаматызаваць тую ці іншую задачу, — ну, і так пайшло-паехала.
Хтось зараз скажа: пра што ён увогуле — кажа, што ўвайшоў у ІТ, а сам працаваў на малы бізнес без тэхнічнага аддзела. Так, менавіта так. Ні ІТ-аддзела ў нас не было, ні свайго сайта. І таму мне было шматкроць цяжэй, чым джуну ў вялікай кампаніі, даводзілася шмат чытаць і гугліць.
Калі я чагось не ведаў, не разумеў — мог звярнуцца да сваіх сяброў, каб яны падказалі, што рабіць. Але не будзеш жа ты непакоіць іх кожны дзень: у іх свае задачы і праца — раз на тыдзень ці ў два тыдні мог напісаць, нешта спытаць. А так усё сам.
За два гады працы ў кампаніі я зрабіў сайт з кліенцкай версіяй, базу дадзеных са ста тысячамі кліентаў і абнаўленне дадзеных па API кожнага кліента (хай і неаптымальна) і адмінку для сейлзаў. І ў рэшце рэшт задэплоіў усю гэту сістэму на Amazon Web Services (AWS). Плюс дадаў дробныя аўтаматызацыі, напрыклад, аўтаматычную генерацыю PDF-дакументаў пад патрэбнага кліента.
Першы год мне было сапраўды цікава там працаваць — а потым я адчуў, што стагную. Ад мяне ўжо шмат патрабавалі — а я не заўсёды разумеў, куды і як рухацца. Можа, я і не маю рацыі, але мне здаецца, што ты сапраўды расцеш — калі працуеш у камандзе з моцнымі спецыялістамі, у якіх можна вучыцца. Я ж быў заўсёды адзін і варыўся «ва ўласным соку». Так, я не заўсёды разумеў, як зрабіць лепш, — а з мяне патрабавалі ўсё больш і больш.
Пры гэтым мой заробак не рос, калі пра гэта заходзіла размова, я чуў адно і тое ж: «заўтра, заўтра — не сёння».
Фактычна я зноў упёрся ў столю.
…Тым часам мы з жонкай пераехалі ў іншы штат. Яна стала вельмі добрым спецыялістам — тэстуе вэб-прыкладанні і digital-прадукты на тое, наколькі яны даступны для выкарыстання невідзяшчымі людзьмі (гэта называюць Digital Accessibility, вэб-даступнасць), — і ёй прапанавалі працу ў буйной кампаніі. Важная ўмова — трэба хадзіць у офіс.
Мы перасяклі ўсю краіну з поўначы на поўдзень. Уладкаваліся на новым месцы. Я працягваў працаваць дыстанцыйна — але пачаў думаць, а ці не вярнуцца назад у стаматалогію. У стаматалогіі ў мяне выдатны базіс, я адчуваю сябе ўпэўнена — і тэарэтычна, і практычна, і магу адказваць за вынік. А ў ІТ, дзе я нібыта папрацаваў два гады, і займаўся «нічым і ўсім», аж да налады прынтараў, — я ўсё яшчэ джун, у мяне няма разумення: я разбіраюся канкрэтна ў гэтым, і ў гэтым.
Мы яшчэ зляталі ў Беларусь — і ў родным горадзе я сустрэў некалькіх былых пацыентаў: яны ўсміхаліся, дзякавалі. У мяне ўнутры нешта перавярнулася — гэтая шчырая ўдзячнасць дала мне такі вялікі зарад (і матывацыю вярнуцца ў прафесію, якую я выбраў для сябе калісь), які я ніколі не атрымліваў у ІТ — там, на жаль, быў толькі бясконцы паток задач і патрабаванняў (прынамсі, такі мой нядоўгі вопыт).
Я ўжо сказаў, што стаць стаматолагам у ЗША — як скарыць Эверэст: доўга і цяжка, а калі зноў вучыцца — то яшчэ і дорага. Але дарогу асіліць ідучы.
Я патэлефанаваў свайму босу — ён не быў рады майму сыходу, спрабаваў маніпуляваць і ціснуць. Астатнія ўдзельнікі каманды перасталі са мной нармальна размаўляць, пачалі адпускаць заўвагі пра тое, што я іх здрадзіў і хачу аддаць усё, што мы зрабілі, іншай кампаніі.
Дарэчы, яны вельмі хутка знайшлі нейкага архітэктара на замену мне — і ў мой адрас пасыпалася крытыка: маўляў, а чаму так дрэнна зроблена вось гэта, і вось тое… Я толькі паспяваў апраўдвацца, маўляў, зроблена настолькі, наколькі гэта было магчыма ў тых умовах.
Мне было вельмі непрыемна — я ж хацеў зрабіць сумленна: адмыслова папярэдзіў, што збіраюся сысці праз пару тыдняў, і за гэты час прывяду ўсе справы ў парадак, каб перадаць іх камусьці новаму. У нас у кампаніі так ніхто раней не звальняўся, часцей за ўсё людзі папросту нечакана не выходзілі на працу — і ўсё. І ўвогуле цякучка была вялікай: раз на месяц стабільна нехта прыходзіў на пазіцыю sales — а праз пару тыдняў знікаў, быццам і не было яго ніколі.

Ёсць некалькі шляхоў, як пачаць працаваць стаматолагам у ЗША:
Вядома, першы шлях — самы надзейны, ён адкрывае для цябе дзверы ў кожны штат і ў будучыні пакідае менш спрэчных пытанняў наконт самой ліцэнзіі. Але гэта нятанна — каля паўмільёна долараў за ўсё, і звычайна ўсе бяруць крэдыт на навучанне.
Каб падацца на скарочаную праграму ва ўніверсітэт, трэба здаць экзамен — так званыя «борды» (INBDE). Без яго на цябе ва ўніверсітэтах нават не зірне ніхто. Здаецца ўся стаматалогія, а таксама нейкія агульныя рэчы накшталт фармакалогіі, этыкі ў медыцыне, біястатыстыкі, паталогіі поласці рота і аральнай медыцыны, грамадскай аховы здароўя і доказнай медыцыны. Экзамен ідзе два дні: першы дзень доўжыцца восем гадзін, другі — чатыры. Вось да яго я і пачаў рыхтавацца, калі звольніўся, з самага Новага года. Тры месяцы шчыльна вучыў: па 6-8 гадзін у дзень, гэта значыць фактычна па 40 гадзін у тыдзень (а бліжэй да экзамену яшчэ больш) — і ў выніку здаў у красавіку.
Экзамен, дарэчы, класны: падрыхтоўка да яго раскладае ўсе веды ў цябе ў галаве па паліцах, — у Беларусі так не вучаць, не ў крыўду нашым выкладчыкам.
Яшчэ я здаў TOEFL. Ну, і ўжо адправіў дакументы ў некалькі ўніверсітэтаў. Чакаю — гэта ўсё няхутка, набор на праграмы ідзе з траўня па сакавік, спачатку заявы разглядаюць, потым праводзяць інтэрв’ю.
Я хацеў бы дадаць, што для паступлення на advanced standing праграмы патрэбны рэкамендацыйныя лісты — і гэта не проста нейкія «адпіскі» ці характарыстыкі з канцылярыі, яны адыгрываюць вельмі вялікую ролю. Бо іншыя замежныя стаматолагі здалі INBDE — так што рэкамендацыі дазваляюць табе вылучыцца. І праца асістэнтам у пісьменнага ўрача, які дасць добрую рэкамендацыю, можа стаць для цябе квітком ва ўніверсітэт.
Паралельна яшчэ разглядаю варыянты рэзідэнтуры — гэта значыць хачу спрабаваць трапіць у ардынатуру, каб у некаторых штатах адкрыць для сябе ліцэнзію стаматолага.
Дарэчы, нядаўна я даведаўся, што ў сваім штаце (і яшчэ некалькіх) магу атрымаць ліцэнзію гігіеніста. Гэты спецыяліст знаходзіцца недзе пасярэдзіне паміж стаматолагам і асістэнтам — гэта значыць ён ужо можа самастойна праводзіць прафгігіену і наўпрост узаемадзейнічаць з пацыентамі. Ліцэнзію гігіеніста я атрымаў тры месяцы таму — давялося здаць тры экзамены.
Смешны факт: я нібыта атрымаў ліцэнзію гігіеніста — але ў Беларусі я быў стаматолагам-хірургам, і не сказаць, каб часта рабіў прафгігіену. У ЗША я прыходзіў на working interview, — і спачатку рабіў «ну так, на тройку». Карацей, мяне не бралі.
І тады я стаў валанцёрыць у дабрачынных клініках. У маім рэгіёне іх дзве: адна стацыянарная, а другая — увогуле перасоўны аўтобус, як аўталаўка, унутры кабінеты, і там працуюць доктар і гігіеніст. Вось у такіх месцах я практыкаваўся. І дарэчы, пасля ўладкавання і аснашчэння гэтыя валанцёрскія клінікі — як добры платны кабінет у нашых дзяржаўных паліклініках, там усё было ў наяўнасці і ў матэрыялах, і ў абсталяванні. Мне там вельмі падабалася.
Пацыенты там былі выдатныя — вельмі ўдзячныя, спакойныя і часта ветлівыя. Многія гаварылі толькі па-іспанску, па-англійску — ні hello, ні thank you. Але цяпер дзякуючы гэтаму я магу базава весці прыём на іспанскай мове. Гэта значыць нейкія сур’ёзныя медычныя рэчы растлумачыць не змагу, але на базавым узроўні нешта патлумачыць — так, без праблем.
Папрацаваўшы там каля месяца, я шмат што ўспомніў, асмялеў, ужо добра разумею сваю працу і пацыентаў — і нядаўна вельмі нядрэнна прайшоў інтэрв’ю (хоць у выніку атрымаў ветлівую адмову).

Праграмаванне і задачкі на LeetCode я пакуль закінуў. Ну, часам з AI балуюся, вайб-кодынг — гэта ж цяпер самая папулярная тэма. Яшчэ часам валанцёру: неяк працаваў з хлопцамі-беларусамі, якія робяць медычны AI, тэставаў стаматалагічную частку.
І так, напэўна трэба сказаць, што недзе праз год-паўтара працы ў фінансавай кампаніі, я спрабаваў знайсці нешта яшчэ — разаслаў сваё рэзюмэ як распрацоўшчык прыкладна ў сотню кампаній і не атрымаў ніводнага адказу. Я адчуваў сябе непатрэбным у ІТ. Гігіеністам жа на 10 водгукаў у мяне выходзіць 1-2 адказы, і гэта пры тым, што лакацыя ў мяне не ідэальная.
Як мы жывём тут? Я б сказаў, што сціпла.
Мы здымаем жыллё (калі вызначаць мінскімі мерамі, то ў нас «двушка») у звычайным спальным раёне, без прыкрас — у нас ні басейна побач, ні «качалкі». Аўта ў нас таксама вельмі простая, але надзейная — Toyota, ды і то, таму што без аўта нікуды не дабрацца. Мы рэдка бываем у кавярнях і рэстаранах — гатуем у асноўным дома.
У ЗША ты залежыш ад сваёй фінансавай падушкі — тут страшна захварэць, страшна трапіць у непрыемнасці. Папросту выехаў у горад — і на кожным кроку выдаткі: то паркоўкі платныя, то штраф нейкі прыляціць…
У Беларусі я неяк зламаў палец на назе і быў самым шчаслівым чалавекам на свеце — у мяне быў цэлы месяц аплатнага бальнічнага! А тут, калі ты параніўся, прасцей зашыць рану самому — таму што рахунак за адзін-два швы будзе о-го-го. Я, дарэчы, прывёз з сабой з Беларусі шыўны матэрыял, у мяне ёсць вопыт працы ў хірургічнай стаматалогіі — і швы на скуру накласці змагу.
Рэчы ў Амерыцы каштуюць танна, а чалавечая праца дарагая. Таму ў цырульню, напрыклад, я не хаджу. Мяне жонка стрыжэ пад насадку — хоць невялікая, але эканомія.
І так, вось я падаў дакументы ўсяго ў чатыры ўніверсітэты, і гэта абышлося мне ў тысячу долараў — папросту за тое, каб адправіць ім паперы. Што называецца: бізнес, нічога асабістага!

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Так у него же лучшее в мире образование: почему его не оторвали с руками? 🤷♀️
"Мне было очень неприятно — я же хотел сделать по-совести:..."
Ухахахахахахахахахахахахахахахаха.... По совести говорит..ухахахахах..
//
Вообще зря что переключился на ИТ. Это конечно интересно. Но это ловушка. Делай то что умешь хорошо делать уже сейчас, создай конкуренцию и будешь хорошо получать. Переключение сьедает очень много энергии и времени. Это тебе не Белоруссия, где чтобы жить надо 5 проффесий освоить и вот потом, может быть... Короче рабство
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 верасня 2026, 15:48
А хорошо им там американским и не только стоматологам живётся, у них профсоюз и лицензирование, каждый приезжий стоматолог с "неправильным" дипломом не задемпингует, и пока все круги локального ада не пройдёт будет максимум санитаром или ассистентом. А в айтишку двери раскрыты нараспашку всем, в том числе тем же бывшим стоматологам. Никому твой непонятный диплом или его отсутствие не помеха, был бы опыт или рекомендации.
И это измельчает профессию быстрее чем любой AI
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 верасня 2026, 17:00
Очень непростой и интересный путь. Удачи, пусть все получится!
Текст не читал, но стоматолог! в США!! решил стать айтишником?! Он новости не читает что-ли? Мог лутать $300k+ ковыряясь в зубах и не зная что такое Claude и другое говно.
Для этого нужно иметь лишние полмиллиона на переобучение. А айтишка это с разбегу с двух ног после трехмесячных курсов.