«Дапамагла мужу». Айцішнікі пра тое, чаму робяць тэставыя за іншых

AQ-інжынер абурылася ў лінкедзіне: яе папрасілі стаць ментарам джуна, а той заявіў, што яму ментарская дапамога не патрэбная — проста хай зробіць за яго тэставае, ён заплаціць. 

2 каментарыя

Меркаванні падпісчыкаў аўтара паста падзяліліся: хтосьці не бачыць у гэтым нічога асаблівага — ну і хай, такога джуна ўсё роўна на сумоўі раскусяць. А не хочаш мець справы з джуном-падманшчыкам — не давай тэставага на дом. Дый наогул гэта «залатая жыла» — як гэта толькі яшчэ не прыйшло да галавы тым, хто робіць курсавыя і дыпломы за грошы. «Капіталізм-с». 

А хтосьці салідарны з аўтарам — час біць трывогу: гэта ўжо тэндэнцыя, што джуны не хочуць выконваць тэставыя самі.

Спыталіся ў чытачоў, ці даводзілася камусьці рабіць тэставыя за кагосьці іншага. Выявілася, такіх нямала. І вось якія высновы яны вынеслі з гэтага досведу. 

«Калі чалавек ідзе на ўсё, каб атрымаць працу, — ён здольны да навучання»

  • як дапамагаў: на сумоўях таемна падкідваў калегам адказы або код «у дапамогу»
  • а што калегі: усё добра, «ані разу не злавілі»

— О, сумоўі — маё ўсё! Я часта сяджу за экранам ноўтбука калегі, які праходзіць сумоўе, — і падкідваю яму адказы або код «у дапамогу». І ні разу нас не злавілі. Але і я дапамагаю толькі нармальным людзям, такім, якія і самі многае знаюць і ўмеюць — проста сумоўе ўганяе іх у жудасны стрэс.

Бывала разы два, што заходзіў у офіс да сяброў у госці — а ў іх сумоўе вось-вось. Яны прасілі дапамагчы, я не адмаўляўся. Я JS-распрацоўшчык (React/ReactNative), але і бэк «цягну» нармальна, ад 2017 года выкладаю, таму спрактыкаваўся ў адказах нават на вельмі падступныя пытанні. 

Дарэчы, я і сам праходжу сумоўі з лідам, які сядзіць побач. Але ён мне не дапамагае — проста сядзіць побач і слухае. Вельмі часта хтосьці сядзіць на сумоўях з індыйцамі: у іх такі акцэнт — не кожны разбярэ, вось асіст і падказвае, што яны толькі што сказалі. 

І так, я спакойна адмоўлю ў дапамозе чалавеку, калі заняты ў той момант, калі ў яго сумоўе. 

Што я думаю з нагоды таго, ці рабіць за джуноў тэставыя, ведаеце, ёсць такі прынцып: вучыць, лячыць, «мачыць». Калі чалавек ідзе на ўсё, каб атрымаць працу, — ён здольны да навучання. Я гэта нават вітаю. І лічу, што лепш такія джуны, ніж пагардлівыя спецы.

«Быў бы не супраць, каб нехта прайшоў сумоўе за мяне — не хочацца рыхтавацца»

  • як дапамагаў: рабіў лабы за аднакурснікаў, здаў экзамен за знаёмага
  • а што знаёмы: задаволены, у залікоўцы найвышэйшы бал

— Тэставых ні за кога не выконваў, а вось экзамен здаваў — у годзе гэтак 2000-м. Ён вучыўся ў БНТУ на аўтатрактарным, я — у БДУІР на ФІТУ, мы круціліся ў адной метал-тусоўцы. І вось у размове я згадаў, што часам раблю лабараторныя за аднакурснікаў. Ён спытаў, ці магу здаць за яго інфарматыку — за грошы (колькі, ужо і не згадаю).

Спачатку мы думалі яго фота ў залікоўцы замяніць на маё, але неяк не склалася — не паспелі. Тады вырашылі, што і так абыдзецца: і я, і ён былі высокімі, хударлявымі, з доўгімі валасамі і авальнымі тварамі. Абодва хадзілі ў чорным. Плюс ён нячаста з’яўляўся на лекцыях, а ў аўдыторыі 50+ чалавек — выкладчык не мусіў яго запомніць. 

Так што я прыйшоў у належны дзень — і здаў на самы высокі бал. Іншыя студэнты ведалі, што гэта не ён, але не сказалі выкладчыку. Я і ім таксама дапамагаў на тым экзамене — так што яны былі вельмі задаволеныя. 

Як я цяпер стаўлюся да таго, што адныя людзі робяць тэставыя заданні за іншых — нічога жудаснага ў гэтым не бачу. Хоць у мяне самога ўжо 20 гадоў досведу, я не ўсе інтэрв’ю магу адразу прайсці, напрыклад, праз тэарэтычныя пытанні. Я быў бы не супраць, каб нехта адказаў на іх за мяне — проста не хочацца займацца падрыхтоўкай.

«Тэставае здаў, але далей было вельмі складана працаваць не як у дзяржканторы»

  • як дапамагала: зрабіла тэставае за былога мужа
  • а што былы муж: прапрацаваў у кампаніі ад лютага да мая і звольніўся

— Неяк рабіла тэставае за былога мужа. Ён быў кіраўніком невялікага падраздзялення ў дзяржканторы і вельмі хацеў перайсці ў ІТ — бачыў сябе праектным менеджарам.

На адным сумоўі на пасаду BA/PM пасля інтэрв’ю яму прапанавалі прайсці тэставае: трэба было ўзяць любую праграму і распісаць дрэва фіч. Хоць я і QA, але на той час у мяне было ўжо 7 гадоў досведу, — і я ведала, што робяць праектны менеджар і бізнэс-аналітык. Узяла Instagram і распісала дрэва фіч, як калі б распрацоўвала яго з нуля. 

Былы муж гэтае тэставае здаў — і яго ўзялі на працу. Але яму было вельмі складана працаваць па-іншаму, не як у дзяржканторы: уладкаваўся ён у кампанію ў лютым 2020 года, а ўжо ў маі, калі мы разводзіліся, не працаваў там. 

«Трэба зразумець матывацыю чалавека і дапамагаць яму рухацца да мэты»

  • як дапамагаў: праверыў і «прычасаў» тэставае былога аднакласніка
  • а што аднакласнік: трапіў у ІТ, але затрымаўся ў мідлах

— Дапамог былому аднакласніку трапіць у ІТ-кампанію. Ён зрабіў тэставае заданне па non functional testing і паказаў мне (на той момант я быў мідлом). Я праверыў, «прычасаў», склаў спіс таго, што трэба выправіць, — і патлумачыў, што і для чаго рабілася. 

Па факце ён увайшоў у ІТ, але далей затрымаўся ў мідлах — і вось ужо 4 гады не рухаецца, бо вельмі лянівы. 

Я ж сышоў у распрацоўку і цяпер senior developer. Я першапачаткова туды і планаваў, але трапіў у тэставанне, а потым унутры кампаніі перайшоў на пазіцыю распрацоўшчыка. Па выніку я зразумеў, што трэба зразумець матывацыю чалавека і дапамагаць яму/ёй рухацца да мэты, а не рабіць нейкія заданні. Ну і я зарокся дапамагаць людзям без матывацыі.

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер. 

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.

Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.

Как сделать тестовое и не стать бесплатной рабочей силой? Обсуждение
По теме
Как сделать тестовое и не стать бесплатной рабочей силой? Обсуждение
Джун дождалась фидбека. Компания разобрала тестовое публично
По теме
Джун дождалась фидбека. Компания разобрала тестовое публично
«Делала тестовое два дня — фидбека нет». Тестовые не нужны? А за деньги?
По теме
«Делала тестовое два дня — фидбека нет». Тестовые не нужны? А за деньги?
«Почему я должен делать ваше тестовое?» Инженер Wargaming о сложных собеседованиях
По теме
«Почему я должен делать ваше тестовое?» Инженер Wargaming о сложных собеседованиях

Читать на dev.by