У Бразіліі суддзя заблакаваў рахункі Starlink. Маск назваў яго «дыктатарам»

Супрацьстаянне паміж бразільскім суддзёй Мараэсам і Маскам дасягнула піка: чакаецца, што сацсетку X заблакуюць у краіне.

Пакінуць каментарый

Суддзя федэральнага Вярхоўнага суда Алешандрэ дэ Мараэс заблакаваў банкаўскія рахункі кампаніі Starlink Holding, якая належыць Ілану Маску. Бізнэсовец назваў Мараэса «злым дыктатарам» і асудзіў пастанову пра блакаванне рахункаў, адзначыўшы, што пастанова карае іншых акцыянераў і бразільскіх карыстальнікаў.

Раней суд даў сацсетцы Х суткі, каб прызначыць афіцыйнага прадстаўніка ў краіне, пасля таго, як кампанія закрыла свой офіс у Бразіліі. Ультыматум скончыўся ў чацвер, 29 жніўня.

У судзе патлумачылі, што санкцыі супраць Starlink з’яўляюцца адказам на адсутнасць законных прадстаўнікоў X у Бразіліі. Таксама X не аплаціла некаторых штрафаў у памеры да $3,6 мільёна.

Таксама прэс-служба суда заявіла, што Маск у Бразіліі знаходзіцца «пад следствам у рамках расследавання 4957 меркаваных злачынстваў, звязаных з перашкодай правасуддзю, злачыннай арганізацыяй і падбухторваннем да злачынства».

У красавіку гэтага года суд пачаў расследаванне ў дачыненні да Маска. Мараэс запатрабаваў заблакаваць шэраг акаўнтаў, якія распаўсюджвалі дэзынфармацыю. Бізнэсовец абскардзіў пастанову, заявіўшы, што яна супярэчыць канстытуцыі. У выніку X паабяцала выканаць судовае рашэнне.

Бразільскі суд даў Х суткі, каб прызначыць свайго прадстаўніка. Або сацыяльныя сеткі заблакуюць
Па тэме
Бразільскі суд даў Х суткі, каб прызначыць свайго прадстаўніка. Або сацыяльныя сеткі заблакуюць
X закрыла офіс у Бразіліі праз канфлікт Маска з суддзёй
Па тэме
X закрыла офіс у Бразіліі праз канфлікт Маска з суддзёй
Бразілія забараніла Meta выкарыстоўваць асабістыя даныя грамадзян для навучання АІ
Па тэме
Бразілія забараніла Meta выкарыстоўваць асабістыя даныя грамадзян для навучання АІ

Читать на dev.by