Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Айцішнікі згодныя выйсці ў дэкрэт замест жонак — але выкацілі ўмовы. Абмяркоўваем праект

devby арганізаваў грамадскае абмеркаванне, атрымалася эмацыйна.

7 каментарыяў
Айцішнікі згодныя выйсці ў дэкрэт замест жонак — але выкацілі ўмовы. Абмяркоўваем праект

devby арганізаваў грамадскае абмеркаванне, атрымалася эмацыйна.

Змест

У Беларусі плануюць увесці аплатны адпачынак для бацькі пры нараджэнні дзіцяці.

З 2020 года ў Працоўны кодэкс быў уведзены новы від сацыяльнага адпачынку — кароткатэрміновы адпачынак для бацькі, які ён можа ўзяць у першыя 6 месяцаў з дня нараджэння дзіцяці. Зараз мінпрацы працуе над зменамі ў кодэксе, «абмяркоўвае з наймальнікамі прапанову ўсталяваць аплатны адпачынак для бацькоў на парытэтнай аснове — за кошт наймальніка і сродкаў сацыяльнага страхавання».

За дэкрэт

«З лёгкасцю пагадзіўся б, калі б яе праца прыносіла больш грошай, чым мая»

Дзмітрый*, сапорт-тэставальнік, досвед у ІТ — 6+ месяцаў:

— Мая жонка цяпер у «дэкрэце». Магу сказаць, што з лёгкасцю пагадзіўся б узяць адпаынак па доглядзе за дзіцём замест яе, калі б яе праца прыносіла больш грошай, чым мая.

Зараз нашаму малому 6,5 месяцаў. Калі ён нарадзіўся, я яшчэ не быў афіцыйна працаўладкаваны, таму цягам двух месяцаў дзяліў з жонкай клопат пра яго. А потым выйшаў на працу.

Мы з жонкай плануем, што яна прабудзе ў «дэкрэце» яшчэ 1,5 года — а далей аддадзім дзіця ў сад (яму будзе 2 гады), і яна выйдзе на працу. У яе будзе камфортны графік, а ў мяне — гібрыдны фармат працы, думаю, у нас атрымаецца сумясціць бацькоўства і працу.

«Гэта агульная практыка для ЗША: многія стартапы і бігтэх такое прапануюць»

Сяргей*, менеджар, у ІТ — 15 гадоў:

— 10 гадоў таму, калі нарадзілася нашае дзіця (мы з жонкай у той час жылі ў Беларусі), — у нас не было выбару: у дэкрэт пайшла жонка.

Зараз, папрацаваўшы з калегамі з ЗША і маючы магчымасць пайсці ў дэкрэт як бацька, я б на 100% ёй скарыстаўся. Упэўнены, што гэта моцна палегчыла б нам жыццё — я мог бы правесці больш часу з маленькім дзіцём, а ў маёй жонкі было б значна больш опцый.

У нас у кампаніі любы з бацькоў, незалежна ад полу, атрымлівае 18 аплатных тыдняў «дэкрэту» (і так, гэта агульная практыка для ЗША: многія стартапы і бігтэх такое прапануюць). Мой калега правёў 18 тыдняў дома з дзіцём і як раз цяпер вярнуўся да працы. Гэта вельмі крута! Ён дужа рады, і мы радыя за яго.

Ты можаш узяць 18 тыдняў адразу, а можаш пазней — напрыклад, каб змяніць жонку, якая, выкарыстаўшы свае 18 тыдняў, выходзіць на працу. Але мае калегі найчасцей рабілі так: 18 тыдняў адразу пасля нараджэння дзіцяці бралі і бацька, і маці. Потым бацька вяртаўся да працы, а маці брала яшчэ 3–6 месяцаў за свой кошт, а затым яны наймалі няню.

«У працуючай мамы павінна быць „аддалёнка“, каб карміць дзіця грудзьмі»

Ігар*, фулстэк-распрацоўшчык, у ІТ 16 гадоў:

— У мяне трое дзяцей — усе яны ўжо школьнікі. У свой час мы з жонкай рабілі так: перад нараджэннем кожнага дзіцяці я «набіраў» дні аплатнага адпачынку — а потым браў адразу 1,5–2 месяцы. Атрымліваўся міні-«дэкрэт».

Мы больш не плануем дзяцей, але зараз я б сказаў так: я згодны ўзяць адпачынак па доглядзе за дзіцём замест жонкі пры ўмове, што яна зарабляе ўдвая больш за мяне (у нас было наадварот — мая зарплата ў 3+ разы перавышала даход жонкі).

І яшчэ адна важная ўмова: у працуючай мамы павінна быць «аддалёнка», каб карміць дзіця грудзьмі. Мне цяжка ўявіць, як жанчына можа захаваць грудное кармленне, калі кожную раніцу ідзе ў офіс і вяртаецца толькі пад вечар. І я супраць таго, каб карміць дзяцей сумессю, калі гэта можа рабіць мама.

Хтосьці скажа: ну, няма такой магчымасці, а жонка зарабляе больш за мужа — тады я б разгледзеў варыянт з падзелам «дэкрэту»: у гэтым выпадку спачатку за дзіцём даглядае жанчына, пакуль корміць яго грудзьмі, а потым яе змяняе мужчына.

«Я б выйшаў у „дэкрэт“, калі б жонка захацела гэтага i фінансава мы маглі б гэта дазволiць сабе»

Аляксандр*, e-learning content specialist, у IT — 9 год:

— Я б выйшаў у «дэкрэт» замест жонкі, калі б яна захацела гэтага i фінансава мы маглі б гэта дазволiць сабе. А гэта магчыма, калi жанчына добра зарабляе (а мая жонка якраз зарабляе больш за мяне), альбо калi сям’i хапае на жыццё назапашаных раней грошай. 

Думаю, я змог бы займацца малым з першых дзён яго жыцця, але спачатку мне б спатрэбiлася дапамога/кансультацыя жонкі. Гэта ж вельмі адказна! Ну i патрэбна добра падрыхтавацца: пачытаць кнігі, пракансультавацца з тымi, у каго ёсць вопыт.

Супраць дэкрэту

«Адсутнасць маці ў выхаванні дзіцяці развівае траўмы, якія потым не лечацца нічым»

Канстанцін*, Principal/Lead QA, 10+ гадоў у ІТ:

— Я не хачу нікога павучаць, але, здаецца, у базавай псіхалогіі чалавека прапісана, што да 2–3 гадоў (да працэсу сепарацыі) дзіця — гэта частка маці, яно не ўсведамляе сябе як самастойную асобу, і адсутнасць маці ў выхаванні дзіцяці развівае траўмы, якія потым не лечацца абсалютна нічым.

Да чаго я гэта: сама практыка «невыхавання» дзіцяці ў першыя 2 гады — гэта шлях да разбурэння будучага пакалення, што можна назіраць у Штатах, дзе «дэкрэт» добра калі доўжыцца 3–6 месяцаў, і шмат дзе яшчэ.

Я разумею, што жанчыны маюць такія ж правы, як і мужчыны, на кар’еру і самаразвіццё, але тут трэба прымаць рашэнне: або дзеці, або кар’ера. Ну або траўмаваныя дзеці, выхаваныя незразумела кім.

Калі «тэхнічна» адказваць на пытанне, то відавочна, што каб мужчына пайшоў у «дэкрэт», жанчына павінна зарабляць на сям’ю. Гэта выключна рэдкія выпадкі.

Мая жанчына зарабляе 30% ад маёй зарплаты, і мы б фізічна не змаглі выжыць на яе заробак. І не таму, што яна не можа — а таму што не хоча і ў яе іншыя прыярытэты ў жыцці. Плюс на дадатак пытанне дыстанцыі: на паўгода/год тэарэтычна яшчэ пайсці можна — і то прыйдзецца паралельна працаваць парттайм або нешта вывучаць, таму што калі я выпаду з рынку, то потым нават сябе не змагу забяспечыць.

Увогуле я не ведаю ніводнага грамадства (спадзяюся, такія ёсць), якое б дастаткова фінансавала гэтае пытанне. Можа, у нейкіх паўночных краінах Еўропы і тое наўрад ці. Але на нізкую нараджальнасць скардзяцца ўсе, а ў некаторых краінах, напрыклад, у Японіі, з нараджальнасцю наогул катастрофа.

Я ўжо маўчу пра медыцыну ў Беларусі і ў цэлым. Гэта асобнае, нявырашанае пытанне. У Польшчы наогул каменны век, аборты забароненыя, нават па медыцынскіх паказаннях амаль немагчыма зрабіць. Адразу ўзнікае жаданне дзяцей заводзіць!

Хаця, калі б «дэкрэт» для бацькоў на 3–6 месяцаў (каб падтрымаць жонку, так бы мовіць) аплочвалі працадаўцы, то многія, напэўна, пагадзіліся б.

«Ідэя „дэкрэту“ для мужчын асабіста мне здаецца мёртванароджанай»

Ігнат*, распрацоўшчык, 12 гадоў у ІТ:

— Мне 32 гады, я распрацоўшчык з Мінска, і мы з жонкай (яна таксама працуе ў ІТ) зараз якраз плануем дзіця. У цэлым пытанне майго выхаду ў дэкрэт ці нават падзелу яго напалову мы ўсур’ёз не разглядаем, але неаднаразова абмяркоўвалі, і я магу падзяліцца сваімі разважаннямі на гэты конт.

Апошнім часам мне рэгулярна трапляюцца тэксты і ролікі, што заклікаюць жанчын дзяліць дэкрэт з мужамі і патрабаваць ад працуючых мужчын пасля працы цалкам браць дзіця на сябе. Ва ўсіх гэтых матэрыялах асобна агаворваецца, што машыну і кватэру мужчына павінен забяспечыць загадзя і самастойна.

Уласна, таму першая ўмова — купля машыны і кватэры напалову. Калі мы з жонкай (тады яшчэ дзяўчынай) пачалі жыць разам, у мяне ўжо была жылплошча, прыдатная для дзяцей, і машына, якую я купіў новай у салоне. Яе назапашванні, нягледзячы на параўнальны стаж працы (яна на год маладзейшая за мяне), не перавышалі памеру аднаго яе заробку.

І, раз ужо зайшла гаворка пра назапашванні, то фінансавую падушку бяспекі таксама нядрэнна было б рыхтаваць разам. Патрэбная сума, якая дазволіла б пражыць сям’і хаця б год (у мяне цяпер, калі што, адкладзена значна больш).

Жывём мы ў двухпакаёўцы — гэтага дастаткова для пачатку, але калі вырашым не спыняцца на першым дзіцяці, то за час майго патэнцыйнага знаходжання ў дэкрэце жонцы трэба было б назапасіць хаця б на эквівалент аднаго пакоя. У сённяшніх умовах, калі ўсё пойдзе добра, на пашырэнне жылплошчы грошы я ўжо падрыхтаваў (глядзі папярэдні пункт).

Пры гэтым назапашаныя грошы не павінны ляжаць без справы. Цяпер я актыўна інвестую, чытаю адпаведныя блогі і падказваю жонцы, што ёй рабіць з уласнымі фінансамі. Пакуль што атрымліваецца падтрымліваць прыбытковасць істотна вышэйшую за інфляцыю. Ісці ў дэкрэт я гатовы толькі пры ўмове, што гэтую адказнасць з мяне таксама здымуць.

Жонка працуе дызайнерам на фрылансе, зарабляе ў цэлым няблага, але ў яе кантракце прапісана магчымасць спынення з папярэджаннем за два тыдні. Гэта таксама непрымальна, калі ў нас будзе сям’я, таму я патрабаваў бы ад яе знайсці працу ў штаце кампаніі з юрыдычнай асобай у Беларусі.

І, натуральна, на яе плячы легла б неабходнасць забяспечваць годныя ўмовы жыцця для нашай сям’і. Цяпер на дваіх у нас ідзе на жыццё $1,5–2 тысячы (уключаючы падарожжы і абнаўленне тэхнікі), мяркую, гэтай сумы павінна хапіць і з дзіцём, улічваючы, што частка выдаткаў відавочна адпадзе.

Тэарэтычна я мог бы пагадзіцца на поўную інверсію гендэрных роляў і цалкам узяць на сябе дэкрэтны адпачынак, але тады змена роляў павінна быць менавіта поўнай, а не так, як любяць прапаноўваць жаночыя блогі — пакінуць мужчынам іх традыцыйныя абавязкі і дадаткова павесіць новыя.

Кватэра і машына, набытыя жонкай самастойна (і аформленыя як сумесна набытая маёмасць, каб пры разводзе падзяліць іх напалову), і заробак у два разы вышэйшы за мой (зараз у нас прыкладна так, толькі наадварот).

У каментары, упэўнены, набягуць шмат жанчын, якія палічаць гэтыя ўмовы невыканальнымі, але пункты з гэтага спісу я альбо ўжо выканаў, альбо не бачу перашкодаў для іх выканання ў будучыні. Тое ж самае можна сказаць пра маіх сяброў-айцішнікаў, што вырашылі завесці дзяцей. На думку многіх, унёсак мужчыны ў выхаванне дзіцяці абмяжоўваецца першымі 11 хвілінамі, і, магчыма, гэта нават праўда для нейкіх глухіх райцэнтраў, але ў адукавана-заможных колах Мінска я бачу менавіта тую карціну, якую пастараўся апісаць вышэй.

У цэлым ідэя «дэкрэту» для мужчын асабіста мне здаецца мёртванароджанай, не ў апошнюю чаргу таму, што ў знаёмых мне дзяўчат адсутнічае нават аддаленае разуменне фінансавай граматнасці і назапашванняў. Зыходзячы з узроўню даходу, які закрывае іх бягучыя патрэбы, яны ўпэўненыя, што жыццё пройдзена, і далей можна не развівацца.

Часам у мяне складаецца ўражанне, што, на іх погляд, кватэра і машына ў мужчын — гэта нешта кшталту другасных палавых прыкмет: яны самі вырастаюць бліжэй да 30, як барада ў 15. Але ў рэальнасці, калі не хочаш жыць трыма пакаленнямі ў двухпакаёвай «хрушчоўцы», пра гэта трэба клапаціцца значна раней.

Мая жонка — не першая дзяўчына, з якой мы абмяркоўвалі падзел дэкрэту. Упершыню ўсур’ёз я пачуў гэтую ідэю ад сваёй тагачаснай дзяўчыны яшчэ ў далёкім 2018 годзе. Праблема была ў тым, што яна працавала на даволі нізкааплатнай працы, і на мае слушныя пытанні пра тое, як яна ўяўляе сабе жыццё з дзіцём на $300, я выразнага адказу не атрымаў.

Пазней я сустракаўся з паспяховай дзяўчынай на два гады старэйшай за мяне, якая ў 30 займала досыць высокую пасаду ў банку і зарабляла параўнальна з сярэднім узроўнем у ІТ. Яна, наадварот, успрымала дэкрэт як магчымасць адпачыць: да высокага заробку прыкладаўся ненарміраваны працоўны дзень, які лёгка мог расцягнуцца да 12 і больш гадзін.

Падсумоўваючы, я б сказаў, што гатовы зняць частку абавязкаў са сваёй жонкі. Праблема ў тым, што я не гатовы рабіць гэта аднабаковым парадкам. І пакуль жанчыны не зменяць свайго падыходу да фінансавага планавання, ні пра які роўны дэкрэт, мне падаецца, не можа быць і гаворкі.


* Імёны спікераў змененыя на іх просьбу.

«Скрыла ребёнка». Как айтишницы совмещают младенцев и работу
«Скрыла ребёнка». Как айтишницы совмещают младенцев и работу
По теме
«Скрыла ребёнка». Как айтишницы совмещают младенцев и работу
«Так отвратительно себя ещё не чувствовала». Как айтишницы выходят из декрета
«Так отвратительно себя ещё не чувствовала». Как айтишницы выходят из декрета
По теме
«Так отвратительно себя ещё не чувствовала». Как айтишницы выходят из декрета
Чытайце таксама
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
dev.by шукаў маладых людзей, якія паступілі сёлета ў ВНУ за мяжу, — адгукнуліся 4 чалавекі. Двое выбралі Польшчу, яшчэ двое Расію (для аднаго гэта часовы варыянт, ён плануе перапаступіць налета).  Спыталі ў хлопцаў, як яны выбіралі ВНУ, куды паступалі аднакласнікі і як на выбар паўплывала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну (і ўчорашнія навіны пра мабілізацыю).
9 каментарыяў
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
«Будаўнічая галіна цалкам дысфункцыянальная», — кажа СЕО EnCata Алег Кандрашоў. І прапануе «рэанімаваць будаўніцтва»: паўтарыць поспех Генры Форда і запусціць канвеер, які будзе штампаваць модульныя дамы. А яшчэ — запусціць мабільныя заводы з гэтымі канвеерамі. Першы тэставы дом з жалезнымі сценамі і вокнамі ў падлогу ўжо пабудаваны — у ім 2 гады як жыве СЕО. А зараз у Вялікім камені дабудоўваюць тэставы завод. Ці ёсць будучыня ў праекта і якая, расказвае dev.by Алег Кандрашоў.  
12 каментарыяў
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
15 каментарыяў
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Айцішнікі (і не толькі) скардзяцца, што ім тэлефануюць са школы IT Overone і прапануюць курсы для ўваходжання ў ІТ без першапачатковых навыкаў і англійскай.
4 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

bvonsamdzi
bvonsamdzi Деревенский дурачек. в Церковь при ПНД
-3

Если мать должна кормить грудью, то отец в декрете это как быка доить.

4

Странные ребята, как-будто кто-то просит их об одолжении. Будь у меня такая возможность, я бы мгновенно поменял свою очень важную работу, на то, что действительно важно - проводить время со своими детьми.

5

Собственно, поэтому первое условие — машину и квартиру покупать пополам. Когда мы с женой (на тот момент ещё девушкой) съехались, у меня уже была пригодная для детей жилплощадь и машина, которую я купил новой в салоне. Её накопления, несмотря на сравнимый стаж работы (она на год меня младше), не превышали одной её зарплаты.

Какие дети?! С такими рассуждениями вам до развода недалеко

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
-1

Миша Ларченко писал?

3

Кому вообще лезет в голову добровольно отдавать такое счастье, как воспитание своих детей, ради работы на дядю и его семью?!
Выбор всегда очень простой, доход семьи при прочих равных.

Anonymous
Anonymous
0

Не поверите, но есть люди, которым воспитание детей в тягость, особенно при потере дохода. А вот бизнес-тусовка, конференции, путешествия, друзья и тп даются гораздо веселее, поэтому дети висят на втором родителе, ну или если оба такие гиперактивные, то в садах/продленках или с бабушкой.

cat_on_a_rack
cat_on_a_rack Шестеренка в Механизм
0

Что-то главного не написали, когда жена нигде не работает, а муж на удаленке работает и сидит с ребенком в перерывах между митингами.