У OpenAI назвалі чатыры навыкі, якія трэба развіваць у дзяцей у свеце ШІ

Галоўны эканаміст OpenAI Ронні Чатэрджы — былы супрацоўнік адміністрацый Джо Байдэна і Барака Абамы — вывучае, якія прафесіі найбольш закране штучны інтэлект. У нядаўнім падкасце OpenAI ён назваў чатыры навыкі, якія бацькам трэба развіваць у сваіх дзяцей, каб яны сталі паспяховымі ў свеце ШІ.

Пакінуць каментарый

Паводле слоў Чатэрджы, перш за ўсё трэба вучыцца крытычна мысліць і фармуляваць задачы.

«Трэба быць нейрапластычным, гнуткім і ўмець адаптавацца, бо свет будзе змяняцца вельмі хутка», — працягнуў ён. І дадаў, што змены адбываюцца не толькі ў ШІ, але і ў іншых сферах ад клімату да геапалітыкі, таму прыстасоўвацца давядзецца да многага.

Па-трэцяе, Чаттэрджы кажа, што вучыць сваіх дзяцей эмацыйнаму інтэлекту. Гэта асабліва важна зараз, калі ШІ усё часцей бярэ на сябе тэхнічныя задачы накшталт праграмавання.

«Лепшае, чаму можна навучыцца сёння, — гэта быць чалавекам, бо менавіта так мы зможам эфектыўна дапаўняць гэты неверагодны інтэлект», — адзначыў эканаміст.

Па яго словах, асабліва каштоўнымі стануць спецыялісты па продажах з глыбокімі тэхнічнымі ведамі і эмацыйным інтэлектам — менавіта яны ўмеюць мысліць шырока і знаходзіць нестандартныя рашэнні.

Чацвёртае — гэта уменні лічыць і пісаць. У дзяцей Чатэрджы ёсць калькулятары і сэрвісы для транскрыпцыі аўдыё, але ён усё роўна прымушае іх вучыць табліцу множання і вучыцца пісаць тэксты.

Чаттэрджы прызнаў, што дакладна прадказаць, як зменіцца свет і дзе будзе працаваць наступнае пакаленне людзей, немагчыма. Але дадаў, што не хвалюецца, кім будуць працаваць яго дзеці — яго ўласныя бацькі наўрад ці маглі прадказаць, якім будзе сучасны свет.

«Гэта неразумна»: тэхдырэктар Ernst & Young кажа, што супрацоўнікаў не трэба навучаць ШІ
Па тэме
«Гэта неразумна»: тэхдырэктар Ernst & Young кажа, што супрацоўнікаў не трэба навучаць ШІ
ІТ-кампаніі даплачваюць некаторым спецыялістам сотні тысяч даляраў за ШІ-скілы
Па тэме
ІТ-кампаніі даплачваюць некаторым спецыялістам сотні тысяч даляраў за ШІ-скілы
Галоўны вайбкодынгавы стартап назваў тры навыкі, якімі павінен валодаць распрацоўшчык (і гэта не ШІ)
Па тэме
Галоўны вайбкодынгавы стартап назваў тры навыкі, якімі павінен валодаць распрацоўшчык (і гэта не ШІ)
Добры праграміст у будучыні — той, хто ўмее пісаць промпты, а не код
Па тэме
Добры праграміст у будучыні — той, хто ўмее пісаць промпты, а не код
Microsoft заменіць частку звольненых сейлзаў тэхнарамі, каб перамагчы OpenAI і Google
Па тэме
Microsoft заменіць частку звольненых сейлзаў тэхнарамі, каб перамагчы OpenAI і Google

Читать на dev.by