Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Чым я горшы за ліпавых сеньёраў з аўтсорсу?». Распрацоўшчыкі малююць сабе досвед (для некаторых гэта цэлая філасофія). Ці дапамагае гэта?

«Не мы такія, рынак такі», — кажуць яны. Як лічыце, маюць рацыю?

3 каментарыя
«Чым я горшы за ліпавых сеньёраў з аўтсорсу?». Распрацоўшчыкі малююць сабе досвед (для некаторых гэта цэлая філасофія). Ці дапамагае гэта?

«Не мы такія, рынак такі», — кажуць яны. Як лічыце, маюць рацыю?

Пагаварылі з айцішнікамі, якія называюць сябе «ваўкамі». І з тымі, хто не называе, але карыстаецца метадамі гэтай своеасаблівай супольнасці. 

Вызначэнне «ваўкі» прыдумаў аўтар праекта «Асэнсаваная меркантыльнасць» Антон Назараў. Ён меў на ўвазе «эфектыўныя, але неэкалагічныя» паводзіны на рынку працы, калі ў індустрыю пранікаюць і будуюць кар’еру больш кароткім шляхам — накручваючы досвед у рэзюмэ і дадаючы тэхналогіі, з якімі, магчыма, не знаёмыя блізка.

«Каб уладкавацца ў іншую кампанію, намаляваў 7 [гадоў досведу], хоць у мяне было 3»

Уладзімір, iOS-распрацоўшчык, 4 гады рэальнага вопыту:

— Увогуле, кажучы пра «ваўкоў», варта ўзгадаць імя аўтара тэрміна «ваўчыстасць» — Антона Назарава. Даўным-даўно я натрапіў на першыя відэа, у якіх Антон абмяркоўваў з рознымі людзьмі ў ІТ іх праблемы, — і даваў парады як дасведчаны распрацоўшчык. Я зразумеў, што мне блізкае яго разуменне рэчаў і тое, што ён называе «ваўчыстасцю», — адгукаецца ўва мне.

Таксама Антон заснаваў супольнасць «Асэнсаваная меркантыльнасць», куды можна трапіць па падпісцы. У ёй можна звярнуцца да больш дасведчаных таварышаў, даведацца іхнае меркаванне пра штось і папрасіць парады. Для мяне гэта — скарбніца, думаю, калі б не глядзеў гайды Назарава і не звяртаўся за парадамі да ўдзельнікаў супольнасці, я б горш разбіраўся ў сваёй сферы і працаваў бы цяпер у горшых умовах.

Многія людзі сутыкаліся з аднолькавымі праблемамі пры пошуку працы: рэзюмэ сышло — а адказу няма, таму што ў кандыдата 5, а не 6 гадоў досведу. Удзельнікі супольнасці прыйшлі да таго, што пачалі «маляваць» рэзюмэ пад канкрэтныя вакансіі — і ідэальна траплялі ў патрабаванні. 

Так, гэты спосаб не гарантуе паспяховага праходжання сумоўя, а толькі дазваляе прабіцца праз фільтры. Але я не бачу ў гэтым спосабе нічога дрэннага. Працадаўцы часта ацэньваюць кандыдатаў па метрыках, якія слаба карэлююць з рэальнымі навыкамі кандыдатаў, што выкарыстоўваюцца ў працы. Гэта вымушае кандыдатаў падладжвацца пад гэтыя патрабаванні — і так, гэтым жа спосабам карыстаюцца аўтсорс- і аўтстаф-кампаніі па ўсім свеце, калі выдаюць сваіх джунаў за сеньёраў.

Я сам, маючы год досведу, дадаў яшчэ пяць, каб як сеньёр прайсці на праект у аўтсорсе (але на першую працу ўладкоўваўся як стажор з рэальным 0 досведу). А потым, каб уладкавацца ўжо ў іншую кампанію, намаляваў сем, калі як у мяне было тры. Я таксама часта дадаваў у рэзюмэ тэхналогіі, у якіх разбіраўся толькі базава.

Не кожная накрутка — хлусня, усё залежыць ад чалавека: хтосьці з двума гадамі досведу ў пэўнай тэхналогіі ведае намнога больш і працуе эфектыўней, чым чалавек з пяццю гадамі. Каб разумець свой узровень і цвяроза ацаніць рызыкі, трэба часта хадзіць на тэхнічныя сумоўі. Калі ты з лёгкасцю праходзіш інтэрв’ю па сваім рэальным вопыце, — то мае сэнс накруціць крыху, каб атрымаць больш выгадныя ўмовы і больш высокую пазіцыю ў параўнанні з бягучай. Але неабходна ўсведамляць: накрутка запатрабуе ад цябе адпаведнай экспертызы — выпрабавальны тэрмін і першы час працы ў кампаніі будуць цяжкімі.

Мяне за ўвесь час працы ні разу не выкрылі ў хлусні. Але я «плаціў» за гэта тым, што ў свой вольны час працаваў ці разбіраўся з тэхналогіямі, якія паказваў у рэзюмэ. Часам даводзілася пасядзець гадзін на 4-6 больш, каб дарабіць тое, у чым слаба разбіраўся. Але з часам экспертыза расла — і знікала патрэба перапрацоўваць. Высокія патрабаванні прымушаюць хутка вучыцца.

Цяпер я працу не шукаю, але калі спатрэбіцца, хутчэй за ўсё буду звяртацца да накруткі: рынак вымушае складаць ідэальныя рэзюмэ пад вакансію — інакш мяне нават разглядаць не будуць.

Я б нават сказаў, што няма сэнсу шукаць працу са сваім сапраўдным рэзюмэ, таму што я магу дадаць пару гадоў досведу і выйсці на пазіцыю вышэй, атрымаць больш цікавую прапанову па заробку, — і адчуваць сябе камфортна.

Хоць ёсць і іншы варыянт — занізіць досвед у рэзюмэ і ўладкавацца на дзве працы з меншай адказнасцю, а атрымліваць столькі ж.

Мне даводзілася сумовіць кандыдатаў да сябе на праект, — і калі я бачыў, што нехта відавочна дадаў сабе досведу, а сказаць увогуле ні слова не можа, было, вядома, крыўдна — дарэмна патраціў час. Але ў цэлым такіх нахабных накрутчыкаў я нячаста выяўляў — здаралася, ужо пазней чуў ад калег, што яны дадалі сабе колькі-там гадоў у рэзюмэ, але па іх працы я пра гэта не здагадаўся б.

І так, нават калі я даведваўся пра гэта, маё стаўленне да калегі ад гэтага ніяк не змянялася — я прывык меркаваць пра людзей па тым, як яны працуюць, а не па лічбах у рэзюмэ. 

«Прыпісаў сабе 3+ гады, маючы 0 пасля курсаў і заняткаў з ментарам — і трапіў у першую кампанію»

Алег*, QA, 3 гады рэальнага досведу:

— Я не «воўк» — у тым сэнсе, што я не з’яўляюся чальцом «ваўчыстай» супольнасці (але ведаю тых, хто з’яўляецца), — аднак досвед сабе накручваў. Спачатку прыпісаў 3+ гады, маючы 0 пасля курсаў і заняткаў з ментарам, прайшоў некалькі дзясяткаў сумоўяў — і трапіў у першую кампанію. Праз год з невялікім змяніў яе на іншую, у рэзюмэ ў мяне ўжо было 5+ гадоў досведу.

Пакуль я працаваў з ментарам, ён распавядаў, як у іх кампаніі прадавалі джунаў як сеньёраў: перад сумоўем з заказчыкам іх намуштравалі, падчас інтэрв’ю ўсяляк дапамагалі — ледзь не стаялі за маніторам і падказвалі. Але як толькі чалавек апынуўся на праекце — усе адразу зліваліся: і джун працаваў адзін. Спраўляўся — ну, добра, а не — сам вінаваты. 

Тады я і падумаў: ім можна, а мне не? Ментар падтрымаў. Ну праўда, чым я горшы за такога ліповага сеньёра? І дарэчы, вось калі ён праз паўгода-год выйдзе на рынак, ён што будзе пісаць у рэзюмэ, што ён джун? Ды ні за што!

Усе накручаныя гады я спісаў на фрыланс (пакуль вучыўся ў ВНУ) — ніхто не прыдзіраўся. Працаваць даводзілася будзь здароў — і па вечарах, і ў выхадныя. Дзякуй ментару, ён дапамагаў (але за мяне не працаваў, не).

Працу больш шукаць не даводзілася — мяне ўсё ў кампаніі задавальняе, асабліва тое, што ўжо з’явіўся час на жыццё, на сябе. Таму накруціць досвед у рэзюмэ да 10+ і выйсці на рынак жадання няма. А вось калі мяне раптам скароцяць, то так — напішу не менш за 10 гадоў.

«Не нахабнічаў, як тыя, хто мае год, а піша 5. Накінуў столькі ж, колькі ў мяне было»

Аляксей, распрацоўшчык, 5+ гадоў рэальнага досведу:

— Я не «воўк». І так, накручваў сабе досвед — і не саромеюся гэтага. 

Я прыйшоў у ІТ з іншай галіны, адразу пасля курсаў знайшоў працу — час быў добры, джуны былі патрэбныя. Але праз пару гадоў я быў усё яшчэ джун, толькі з прыпіскай плюс — мідл пад пытаннем. Асэсмент у кампаніі замарожаны, рост заробкаў таксама. І калі я выйшаў на рынак у пошуках таго, хто мяне ацэніць і дасць больш, зразумеў: я сам сябе і павінен ацаніць, і павышэй, таму што ўсе хочуць сэканоміць, а не наадварот.

Я не нахабнічаў, як тыя, хто мае 1 год, а піша 5. Я накінуў столькі ж, колькі ў мяне было — і прайшоў усе сумоўі (дарэчы, сумоўі на джунаў, як мне падалося, нават складанейшыя былі). У выніку ў новай кампаніі пачаў з мідла, амаль сеньёра. 

Але ці атрымаў мой новы працадавец джуна? Не, вядома, я за два гады ў папярэдняй кампаніі такую экспертызу назапасіў, што, лічы, кожны год за два.

Маё меркаванне такое: калі чалавек адразу праходзіць тры-пяць этапаў сумоўяў на сеньёра, а сам мідл — значыць ён і ёсць сеньёр. Калі чалавек піша, што ў яго 2 гады досведу, а ў самога 0, але пры гэтым ён прыходзіць на працу і робіць, нікога не тузае, з пытаннямі не чапляецца, і ўсе задаволеныя — значыць, ён не джун. 

Калі я шукаў працу ў апошні раз, я пазначыў, што ў мяне 7 гадоў досведу. Але, калі шчыра, гэта ўжо было не так важна, як указаць канкрэтныя тэхналогіі. Фактычна я адаптаваў сваё рэзюмэ пад кожную канкрэтную вакансію (і у тым ліку дадаваў новыя тэхналогіі) — і таму мяне запрашалі на сумоўі і пасля прапаноўвалі офферы.

Кампаніі самі вымушаюць цябе накручваць досвед і «маляваць» у рэзюмэ тое, чаго пакуль няма (маё пакуль — ключавое). Яны шукаюць ідэал і «абсалютны мэтч», а не проста моцнага распрацоўшчыка, якім ты з’яўляешся — значыць, трэба даць ім гэты мэтч. Аб’ектыўна ўсё роўна ніхто нікога не ацэньвае. Я сам ад знаёмай эйчаркі чуў, што кандыдата, які ліду на тэхнічным сумоўі падаўся моцным, не ўзялі, таму што «нудны ён нейкі».

«Адлюстраванне ў акулярах мянялася». Як вылічваюць кандыдатаў з AI-суфлёрам — 3+ спосабы спаліцца
«Адлюстраванне ў акулярах мянялася». Як вылічваюць кандыдатаў з AI-суфлёрам — 3+ спосабы спаліцца
Па тэме
«Адлюстраванне ў акулярах мянялася». Як вылічваюць кандыдатаў з AI-суфлёрам — 3+ спосабы спаліцца
Чытайце таксама
Расійскія айцішнікі масава хлусяць у рэзюмэ, больш за ўсё — распрацоўшчыкі
Расійскія айцішнікі масава хлусяць у рэзюмэ, больш за ўсё — распрацоўшчыкі
Расійскія айцішнікі масава хлусяць у рэзюмэ, больш за ўсё — распрацоўшчыкі
1 каментарый
«Замест бязглуздай грэблі». Гэтыя айцішнікі нічога не робяць на працы — але так, каб ніхто не заўважыў
«Замест бязглуздай грэблі». Гэтыя айцішнікі нічога не робяць на працы — але так, каб ніхто не заўважыў
«Замест бязглуздай грэблі». Гэтыя айцішнікі нічога не робяць на працы — але так, каб ніхто не заўважыў
Ці магчыма (амаль) не працаваць на працы і атрымліваць за гэта грошы? 
23 каментарыя
«Чым я горшы за ліпавых сеньёраў з аўтсорсу?». Распрацоўшчыкі малююць сабе досвед (для некаторых гэта цэлая філасофія). Ці дапамагае гэта?
«Чым я горшы за ліпавых сеньёраў з аўтсорсу?». Распрацоўшчыкі малююць сабе досвед (для некаторых гэта цэлая філасофія). Ці дапамагае гэта?
«Чым я горшы за ліпавых сеньёраў з аўтсорсу?». Распрацоўшчыкі малююць сабе досвед (для некаторых гэта цэлая філасофія). Ці дапамагае гэта?
«Не мы такія, рынак такі», — кажуць яны. Як лічыце, маюць рацыю?
3 каментарыя
«Чым вышэйшая пазіцыя, тым больш балюча». Архітэктар правёў сотні інтэрв'ю, вось як ён зрывае маскі
«Чым вышэйшая пазіцыя, тым больш балюча». Архітэктар правёў сотні інтэрв'ю, вось як ён зрывае маскі
«Чым вышэйшая пазіцыя, тым больш балюча». Архітэктар правёў сотні інтэрв'ю, вось як ён зрывае маскі
Распрацоўшчыкі малююць сабе досвед. Як рэагуюць інтэрв’юеры? 
18 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Василий Петрович
Василий Петрович Staff Engineer в Litera
0

Другая сторона этой проблемы - эйджизм : Это когда в резюме вместо 20+ лет опыта пишешь 10+ ( и при этом ещё думаешь, а может всё-таки будет лучше 5+ написать)

meinfreim
meinfreim Ротабот в IT-Рота
0

Есть такое дело =) также в течение нескольких лет в резюме я всё еще девупс с опытом 7+ лет
По теме статьи абсолютно согласен с автором и поддерживаю такой подход (хотя, название у него просто оторви и выбрось).
Всё жду, когда уже стрелочка повернется и начнут появляться статьи о том, как работодатели обманывают и работников и клиентов, а линкедин начнет пестреть обличающими постами от HR c призывами компаний к честности, искренности и прочим высоким моральным ориентиром

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
0

Волки на базе ?