Заробкі топчуцца, айцішнікі недаацэненыя — ну, так яны лічаць. Вялікае рэсёрч пра ІТ да 2026-га
Нават ва ўмовах стагнацыі і песімізму заробкі так ці інакш растуць. Праўда, у асноўным гэта кампенсацыя ўзроўню інфляцыі з невялікім плюсам. Звычайная практыка на развітых рынках, спачатку незвычайная для рэлакантаў з РБ узору «да 2020», але і яны ўжо на стадыі прыняцця.

Калісь найлепшым варыянтам паскорыць рост была змена месца працы. Звычайна гэта спрацоўвала лепш, чым кар’ера ў карпарацыях. Аднак унутры Беларусі цяпер не лепшы момант — вакансій мала. За мяжой далёка не ўсе ўжо асвоілі новы ўзровень канкурэнцыі, ды і рынак таксама не блішчыць.
Мы ўжо абмеркавалі, што цяпер для многіх у прыярытэце — захаванне працы.
Лагічна, што ў апошнія пару гадоў заробкі вагаюцца нязначна. Напрыклад, для самай масавай прафесіі — распрацоўшчык — медыяна вырасла на 5,7%. Верхні і ніжні квартыль выраслі прыкладна гэтак сама.
У тымліда медыяна і зусім страціла каля 3%, затое квартылі падраслі — верхні аж на 14%.
Можна парадавацца за найбольш вопытных кіраўнікоў каманд, але гэта персанальныя гісторыі, а не трэнд.
У тэсціроўшчыкаў медыяны і верхні квартыль выраслі сур’ёзна — на 10-12%, а вось ніжні квартыль застыў. Тут варта ўлічваць фактар змены самой парадыгмы тэставання, QA-спецыяліст цяпер усё часцей на адным узроўні з распрацоўшчыкам па тэхнічнай экспертызе і ўзроўні\тыпах задач. Лагічна, што падцягваюцца і ў плане заробкаў тыя, хто выйшаў на новы ўзровень у новых умовах.
Жанчыны-сеньёры даганяюць, але разрыў пакуль вялікі
Ужо пару гадоў як у беларускай ІТ-індустрыі (судзячы па нашых рэсёрчах) мужчынам і жанчынам плацяць за адну і тую ж працу аднолькава. Гэта заўважна ў першую чаргу па спецыяльнасцях з найбольшай выбаркай — распрацоўшчыках і тэсціроўшчыках.
Аднак гэта датычыць у першую чаргу параўнальна маладых кадраў, якія стартавалі ўжо з адной базы. Для мідлаў і джуніёраў розніцы па гендарах у плане заробкаў у прынцыпе няма. А вось сярод сеньёраў і тым больш тымлідаў розніца застаецца добра заўважнай.
Тлумачыцца гэта цалкам банальна. Асяродак сеньёраў таксама далёка не аднастайны — сеньёрам можна быць і з сямю гадамі вопыту, а можна і з дваццаццю. І апошнія значна часцей будуць мужчынамі, заробкі ў іх пры аднолькавым фармальна статусе будуць заметна вышэйшыя.
Тым не менш і тут ёсць зрухі, медыяны жанчын для Senior паступова даганяюць мужчынскія, дадаючы аднолькава ў абсалютных значэннях, але набліжаючыся па адносных. Разрыў — 10-12%. На ўзроўні тымлідаў розніца цэлых 30%, але і там разрыў павольна скарачаецца па меры «старэння» выбаркі.
У тэсціроўшчыкаў той жа трэнд, толькі разрыў у вопытных работнікаў вышэй. Акрамя таго, тут нельга забываць і пра змяненне саміх працэсаў і роляў у тэставанні.
У сумежных прафесіях накшталт продажаў або HR, дзе доля жанчын была традыцыйна вышэй, чым мужчын, іх колькасць якраз і размывае медыяны. Мужчын там не так шмат і часцей яны на менеджарскіх пазіцыях, а не на «палявых».
Мне недаплачваюць. Але гэта не нагода прайсціся па суразмоўях
Мастацтва фінансавага менеджменту — гэта мінімізацыя выдаткаў, у тым ліку і за кошт заробкавага фонду. Кампанія не зацікаўлена плаціць кожнаму супрацоўніку згодна з ягоным ўкладкам, ёй важна захаванне агульнай прадукцыйнасці, таму заўсёды будуць разбежкі ў заробках у прабіўных і у больш сціплых. Пра справядлівасць і гэта вось усё можна пачытаць на ноч у Айн Рэнд.
У смутныя для рынку часы ў беларускіх ІТ-спецыялістаў ярка праяўляецца дыхатамія. З аднаго боку, яны ўсё часцей лічаць, што ім недаплачваюць. З другога — усё радзей задумваюцца пра змену працы.
У 2025 годзе доля спецыялістаў у больш-менш актыўным пошуку працы ўпала да рэкорднага мінімуму за ўвесь час назіранняў — усяго 20,2%. А вось тых, каму, паводле іх меркавання, недаплачваюць, у два разы больш.
У Беларусі такімі тэмпамі незадаволеных заробкам стане больш паловы ў бліжэйшыя пару гадоў. Хоць гэта і эмацыянальная ацэнка, але яна будзе адбівацца на атмасферы ў калектывах.
За мяжой у нейкі момант колькасць незадаволеных таксама пераваліла за 42%, далёка не ўсе аказаліся ментальна гатовы да іншых падатковых рэжымаў, заробкі лакальных калег адносна сваёй таксама не парадавалі. Але ў апошнія пару гадоў пайшоў трэнд на прыняцце.
Заробак (амаль) не мяняецца
Заробкі або раслі ў большасці адразу намнога, або ж «адмарожваліся» да лепшых часоў — гэта залежала ад вонкавых і ўнутраных фактараў. Плаўнае павышэнне (у межах да 20%) было ўдзелам у сярэднім толькі чвэрці айцішнікаў.
У замежных рэаліях многія айцішнікі выявілі, што тыя самыя праславутыя перагляды заробкаў куды сумнейшыя, а дадаць адразу 20%+ можна толькі сменай працы або калі прыехаў з зусім нізкай базы.
У Беларусі пры гэтым таксама не да канкурэнцыі за кадры, мала каго хочуць утрымліваць або перавабліваць за кошт прыкметных прыбавак да заробку.
У выніку ў 75% айцішнікаў заробак або ўвогуле за год не змяніўся, або крыху палепшыўся. Сярод 17% шчасліўчыкаў з 20+% прыбаўкай — істотная доля міддлаў, іх база яшчэ дазваляе ў адносных значэннях актыўна расці з павышэннем на некалькі соцень долараў або еўра.
У Беларусі стала заўважнай і доля тых, у каго заробак і зусім знізіўся — такіх ужо 8,6%. Тых, у каго заробак на стапе, таксама стала больш — амаль 36%.
За мяжой другі год 45% — у зоне павышэнняў, якія кампенсуюць інфляцыю.
Тых, у каго заробак не змяніўся, стала крыху менш — у раёне 30%.
Пры гэтым колькасць удачлівых, у каго адразу 20%+, хоць і зніжаецца, але ўсё яшчэ салідныя 18%. І тут ужо ўплыў нейкай нізкай базы меншы, таму што прыехалі гэтыя людзі не учора і нават не летась.
Час лідаў: якім стала ІТ да 2026 года — наш вялікі рэсэрч
IT-індустрыя з беларускімі каранямі правяла 2025 год у рэжыме плаўнага завядання актыўнасці. Вонкавых фактараў, здольных істотна паўплываць на дынаміку рынку працы, не было. А сітуацыя ўнутры краіны ўжо некалькі гадоў як замерла.
Айцішнікі сумуюць пра працу і будучыню — прычым усюды (але з нюансамі). Вялікі рэсёрч пра ІТ да 2026-га
Усё больш беларускіх айцішнікаў прыходзяць да пункту, дзе трэба канчаткова вызначацца з лакацыяй і планамі на будучыню. Гэта адлюстроўваецца і на настроях (падаецца, надыходзіць прыняцце рэальнасці), і на ацэнцы сваёй працы і перспектыў. Па абодва бакі мяжы.
Заробкі топчуцца, айцішнікі недаацэненыя — ну, так яны лічаць. Вялікае рэсёрч пра ІТ да 2026-га
Нават ва ўмовах стагнацыі і песімізму заробкі так ці інакш растуць. Праўда, у асноўным гэта кампенсацыя ўзроўню інфляцыі з невялікім плюсам. Звычайная практыка на развітых рынках, спачатку незвычайная для рэлакантаў з РБ узору «да 2020», але і яны ўжо на стадыі прыняцця.
я помню почитывал советские материалы. Там тоже "ускорилось на х процентов", "увеличилось на у процентов" и т.п., но ни одной серьезной абсолютной цифры - чтобы случайно не получилось сравнить о чем база. Чувство полного дежавю от статьи.
grover
Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
14 ліпеня 2026, 21:41
-2
o, k..wa
Яна Пильник
Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
13 ліпеня 2026, 10:04
-3
Выводы не радужные.
У компаний закончились дешёвые вертолётные деньги, гребцов руками заменил ИИ, пик массовой автоматизации процессов мы уже прошли.
Учитывая, что айти в нашем понимании это в основном аутсорс и клиентская разработка, то просвета тут не предвидится и близко.
Продуктовые компании ещё кое-как живы, но их доля по сравнению с аутсорсом мизерная и цикл жизни гораздо короче.
А что вы предлагаете? Неужели забрать трудовую книжку и искать новую работу?)
Яна Пильник
Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
13 ліпеня 2026, 20:44
0
Дружище, перестань за мой бегать. Не в моём вкусе унылые 40-летние инфантильные мужики, которые без совета из интернета не могут сами решить, забирать ли им трудовую или нет
Хм, а Яна всётаки мужик у нас. Кто бы мог подумать)
Предлагаю написать статью с заголовком "Яна Пильник и трудовая книжка" с обьяснениями зачем же Яна Пильник навязывает бедным и обманутым работягам увольняться и забыть про невыплаченную зарплату)))
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 ліпеня 2026, 20:54
grover
Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
14 ліпеня 2026, 21:42
0
passmotri sobaku dubakova
grover
Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
толковые ребята давно забыли, что такое трудовая книжка (такого понятия нет западнее Буга) и работают на продукт, которого полно. А аутсорс умирает во всём мире.
Очень простое правило. В конце каждого года подводить итог: выросли ли доходы за последний год минимум на 20%. Если нет - менять что-то (работу, клиента, бизнес). Если да - можно делать то, что делал.
Работает уже почти 20 лет.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
я помню почитывал советские материалы. Там тоже "ускорилось на х процентов", "увеличилось на у процентов" и т.п., но ни одной серьезной абсолютной цифры - чтобы случайно не получилось сравнить о чем база. Чувство полного дежавю от статьи.
o, k..wa
Выводы не радужные.
У компаний закончились дешёвые вертолётные деньги, гребцов руками заменил ИИ, пик массовой автоматизации процессов мы уже прошли.
Учитывая, что айти в нашем понимании это в основном аутсорс и клиентская разработка, то просвета тут не предвидится и близко.
Продуктовые компании ещё кое-как живы, но их доля по сравнению с аутсорсом мизерная и цикл жизни гораздо короче.
Будем наблюдать, как говорится.
А что вы предлагаете? Неужели забрать трудовую книжку и искать новую работу?)
Дружище, перестань за мой бегать. Не в моём вкусе унылые 40-летние инфантильные мужики, которые без совета из интернета не могут сами решить, забирать ли им трудовую или нет
Хм, а Яна всётаки мужик у нас. Кто бы мог подумать)
Предлагаю написать статью с заголовком "Яна Пильник и трудовая книжка" с обьяснениями зачем же Яна Пильник навязывает бедным и обманутым работягам увольняться и забыть про невыплаченную зарплату)))
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 ліпеня 2026, 20:54
passmotri sobaku dubakova
v IT rotu , ryadovoi
Вполне рабочий вариант для некоторых. Али Вы не видите, что не нужно будет столько гребцов уже?
А что вы предлагаете? Неужели забрать трудовую книжку и искать новую работу?)
glovo - yellow bag
толковые ребята давно забыли, что такое трудовая книжка (такого понятия нет западнее Буга) и работают на продукт, которого полно. А аутсорс умирает во всём мире.
Ну у меня растет
Что за мазь используете, cударь ?
Это пять))
Вам могу посоветовать бальзам "Звездочка"))
lajdak, yaperdole