ІТ-бум у Беларусі прывёў да перанасычэння рынку. Цяпер на адну вакансію прэтэндуюць да 106 спецыялістаў — гэта рэкорд з пачатку года, а рэкрутэры часам фізічна не паспяваюць апрацоўваць паток рэзюмэ. Такімі дадзенымі з myfin.by падзяліліся даследчыкі rabota.by.
ІТ-бум у Беларусі прывёў да перанасычэння рынку. Цяпер на адну вакансію прэтэндуюць да 106 спецыялістаў — гэта рэкорд з пачатку года, а рэкрутэры часам фізічна не паспяваюць апрацоўваць паток рэзюмэ. Такімі дадзенымі з myfin.by падзяліліся даследчыкі rabota.by.
Беларусам стала цяжэй знайсці працу ў офісных, інтэлектуальных і творчых кірунках. У ІТ-сферы ў сярэднім па краіне ў верасні было 31,4 рэзюмэ на месца. Канкурэнцыя высокая паўсюль, але размеркавана нераўнамерна.
На адно месца ў Мінскай вобласці ў верасні прыходзілася 26,3 суіскальніка, а ў іншых рэгіёнах — у 2-4 разы больш. У Віцебскай вобласці на адну вакансію прыходзілася 58,1 рэзюмэ, у Брэсцкай — 68, у Магілёўскай — 81,5, у Гомельскай — 89. Горш за ўсё з пошукам працы ў айцішнікаў у Гродзенскай вобласці, дзе за адно месца змагаюцца 106 спецыялістаў.
«Такі ўзровень канкурэнцыі не азначае, што людзі сядзяць без працы. Канкурэнцыя вырасла ў тым ліку ўнутры сферы — сярод людзей, якія шукаюць лепшыя ўмовы або іншую пазіцыю, больш адпаведную іх амбіцыям і жаданням», — адзначаюць эксперты rabota.by.
Яшчэ адной прычынай росту канкурэнцыі яны называюць узрослую папулярнасць Беларусі сярод спецыялістаў з іншых краін: ад іх у верасні паступіла каля 57% водгукаў на ІТ-вакансіі.
Акрамя таго, узровень канкурэнцыі адрозніваецца паводле прафесій. На пазіцыях data scientist, DevOps-інжынер і спецыяліст у інфармацыйнай бяспецы канкурэнцыя ніжэйшая, чым, напрыклад, сярод проджэкт-менеджараў або аналітыкаў.
Колькасць вакансій для айцішнікаў у цэлым па рынку ў верасні знізілася на 18,2% у параўнанні з пачаткам года, а колькасць актыўных рэзюмэ, наадварот, вырасла на 21%.
Як адзначае myfin, сітуацыя ў беларускім ІТ — частка глабальнай трансфармацыі сферы, дзе кампаніі масава звальняюць супрацоўнікаў — або маюць такі намер — дзеля аптымізацыі. На тэндэнцыю ўплывае той факт, што ўсё больш кампаній бяруць ІТ-спецыялістаў не «на выраст», а пад канкрэтныя задачы.
«Мы бачым, што кампаніі цяпер не гатовы ўкладваць час і грошы ў развіццё джунаў. Усё часцей вырашаюць браць вопытных спецыялістаў узроўню middle і вышэй, якія хутка адаптуюцца і могуць адразу закрыць бягучыя задачы», — канстатуюць у rabota.by.
Айцішнікі сумуюць пра працу і будучыню — прычым усюды (але з нюансамі). Вялікі рэсёрч пра ІТ да 2026-га
Усё больш беларускіх айцішнікаў прыходзяць да пункту, дзе трэба канчаткова вызначацца з лакацыяй і планамі на будучыню. Гэта адлюстроўваецца і на настроях (падаецца, надыходзіць прыняцце рэальнасці), і на ацэнцы сваёй працы і перспектыў. Па абодва бакі мяжы.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
ит бум или ит безработица?