Support us

Экспаты з Расіі, Ўкраіны, Вялікабрытаніі, Шры-Ланкі чытаюць Караткевiча

АДАНІ апублікавала на youtube-канале віншавальнае відэа да Дня роднай мовы. Супрацоўнікі кампаніі чытаюць верш Уладзіміра Караткевіча «Беларуская песня».

5 комментариев
Добавь в Google

АДАНІ апублікавала на youtube-канале віншавальнае відэа да Дня роднай мовы. Супрацоўнікі кампаніі чытаюць верш Уладзіміра Караткевіча «Беларуская песня».

— Сёлета беларусы адзначаць 90 год са дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Менавіта з нагоды юбілея АДАНІ абрала для запісу відэа верш «Беларуская песня», — патлумачыла намесніца генеральнага дырэктара АДАНІ Наталля Шчурэвіч. — Дзякуючы гэтаму роліку мы хацелі прадэманстраваць, што ў кампаніі працуюць самыя розныя людзі. Але незалежна ад узросту, пасады ў кампаніі, роднай краіны супрацоўнікі шануюць беларускую мову.

Мы міжнародная кампанія з офісамі ў Расіі, Кiтаi, Вялікабрытаніі і ЗША. Таму ў запісы віншавальнага відэа прынялi ўдзел у тым ліку супрацоўнікі, якія нарадзіліся ў Расіі, Украіне, Казахстане, Румыніі, Вялікабрытаніі, на Шры-Ланцы.

Мы віншуем усіх беларусаў з Міжнародным днём роднай мовы! Жадаем нам як мага больш карыстацца беларускай мовай: чытаць на ёй, слухаць, глядзець — і, вядома, як найчасцей размаўляць на беларускай у штодзённым жыцці.

АДАНІ — кампанія-вытворца высокатэхналагічнага абсталявання ў галіне забеспячэння бяспекі, жыцця і здароўя чалавека. АДАНІ выпускае дагляднае рэнтгенаўскае абсталяванне, медыцынскае абсталяванне, настольныя аналітычныя прыборы і абсталяванне неразбуральнага кантролю.

Міжнародны дзень роднай мовы святкуюць з 2000 года паводле прапановы ЮНЕСКА. Дата 21 лютага звязаная з трагічнымі падзеямі 1952 года ў Бангладэш: тады загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане. Ягоная ўсходняя частка у 1971 годзе стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

dev.by проводит новое исследование рынка труда в белорусском ИТ — заполните анонимную анкету, и скоро мы поделимся результатами.​​​​​​​​​​​​​​​​​​

Работа в ИТ в Беларуси​

1. Заполните анонимную форму — 5 минут.
2. Укажите зарплатные (и другие) ожидания.
3. Выберите желаемую индустрию или область деятельности.
4. Получайте релевантные предложения​​.

Читайте также
Молдова может ввести визы для беларусов — премьер страны
Молдова может ввести визы для беларусов — премьер страны
Молдова может ввести визы для беларусов — премьер страны
«Сдать!» Лид советуется, что ей делать с сотрудником, который спалился на 2-х фултаймах
«Сдать!» Лид советуется, что ей делать с сотрудником, который спалился на 2-х фултаймах
«Сдать!» Лид советуется, что ей делать с сотрудником, который спалился на 2-х фултаймах
Айтишница попросила у пользователей Threads совет, что ей делать с разработчиком, который точно работает где-то ещё (пост она уже удалила). Ответы вас удивят.
4 комментария
Беларусский сервис оплаты по QR-коду расширился ещё на 5 стран (было только две вместе с Беларусью)
Беларусский сервис оплаты по QR-коду расширился ещё на 5 стран (было только две вместе с Беларусью)
Беларусский сервис оплаты по QR-коду расширился ещё на 5 стран (было только две вместе с Беларусью)
БГУИР увеличит набор на бюджет, уменьшит на платные места
БГУИР увеличит набор на бюджет, уменьшит на платные места
БГУИР увеличит набор на бюджет, уменьшит на платные места

Хотите сообщить важную новость? Свяжитесь с редакцией через страницу контактов

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.