Support us

Натыўны Пошук і Замена ў файлах пад Мак ОС Ікс

Оставить комментарий
Натыўны Пошук і Замена ў файлах пад Мак ОС Ікс
Калі вы паґуґліце ў сеціве, як зрабіць пошук і замену тэксту ў шматлікіх файлах, вы натыкнецеся на платныя ґрафічныя струманты й на скрыпты на рубі, пайтоне і г. д. Скрыпты наўрад ці можна назваць прыязнымі да карыстальніка. Там ня можна загадзя праглядзець вынік, няма скасавання зменаў, што вынікае ў рызыку сапсаваць важныя звесткі. Платныя-жа прылады для пошуку й замены толькі ўсміхаюць мяне. З якой радасці я буду плаціць за тое, што ўжо ёсць убудаваным у сыстэму? Вашая Мак ОСь хутчэй за ўсё ўжо мае ўсталяванымі Прылады распрацоўніка (Developer Tools). З усіх струмантаў вам спатрэбіцца іксКод (xCode). Запусціце іксКод, выбярыце File -> New Project... і стварыце пусты праект (Empty Project), які назавіце FindReplace. Вы ствараеце яго аднойчы й назаўсёды. Цяпер вы вольныя ўжываць стандартную функцыянальнасць іксКода для пошуку й замены. Каб дадаць файлы на апрацоўку, знайдзіце іх у Файндэры (Finder), а затым перацягніце ў ікскодаўскае дрэва праектаў. Вы можаце дадаваць як папкі, гэтак і асобныя файлы, упарадкоўваць іх пры дапамозе Спрытных ґрупаў (Smart groups) і падоб. Усе гэтыя ікскодаўскія забаўлялкі дастасуюцца й да вашага праекту FindReplace. Затым іксКод прапануе вам дадаць файлы. Запэўніцеся, што гэты дыялоґ выглядае як на відарысе: Нарэшце, вашае дрэва праектаў будзе выглядаць, як у мяне: Націсніце Каманду + Шыфт + F (Cmd + Shift + F) каб запусціць дыялоґ Пошуку й замены. Цяпер можна ствараць запыты ў тым ліку пры дапамозе рэґулярных выразаў, аглядаць вынікі пошуку, рабіць змены і скасоўваць іх пры неабходнасці. Калі вы зрабілі ўсе замены, проста захавайце файлы (Каманда + S каб захаваць адзіны файл, Опцыя + Каманда + S каб захаваць усе файлы) і выдаліце тыя файлы з праекту, калі надалей яны вам не спатрэбяцца. Праект-жа ў сваю чаргу застаецца на дыску і гатовы да наступнага запуску. Вы можаце нават напісаць дзеянне для Аўтаматызатара (Automator), каб запускаць праект па скароту (key combination). І не забывайце пра скароты самога іксКода. Яны 'шчэ больш прыўкрасяць вашыя будні. Гэтыя іструкцыі ўратуюць вас ад марнавання часу пры наладцы памылка-небяспечных скрыптоў і ад марнавання грошай на пакупку платных тулзеняў. Пераклад
Место солидарности беларусского ИТ-комьюнити

Далучайся!

Читайте также
Самая уязвимая ОС — не Windows 10
Самая уязвимая ОС — не Windows 10
Самая уязвимая ОС — не Windows 10
Что нового добавит Apple в следующие версии iOS и Mac OS X
Что нового добавит Apple в следующие версии iOS и Mac OS X
Что нового добавит Apple в следующие версии iOS и Mac OS X
Сколько зарабатывают разработчики приложений из топа Mac App Store
Сколько зарабатывают разработчики приложений из топа Mac App Store
Сколько зарабатывают разработчики приложений из топа Mac App Store
Белорусские iOS-разработчики об анонсах WWDC 2014
Белорусские iOS-разработчики об анонсах WWDC 2014
Белорусские iOS-разработчики об анонсах WWDC 2014

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.