Support us

Выбар распрацоўшчыка гульняў

Оставить комментарий
Выбар распрацоўшчыка гульняў
Выбар, які шлях у продажы сваёй гульні абраць пачынаючаму распрацоўшчыку ўзнікае звычайна ўжо падчас фінальнай стадыі распрацоўкі гульні. Што, у рэчаіснасці, мажліва лічыць досыць вялікай памылкай. Варыянтаў у большасці выпадкаў толькі два: ці паспрабаваць самавыданне, ці дамовіцца з вядомымі пляцоўкамі кшталту Big Fish Games. І памылка ў тым, што кожны шлях мае свае асаблівасці, якія трэба ўлічваць, распачынаючы распрацоўку, калі ставіцца мэта - стварыць паспяховую гульню. Каб зразумець прынцыповую розніцу паміж самавыданнем і выданнем цераз пляцоўку, трэба падсумаваць усе асаблівасці кожнага са шляхоў. Пачнём з пляцовак, кшталту Big Fish Games або Reflexive. Прытрымліваючыся патрабаванняў пляцовак, вы пазбаўляецеся свабоды творчасці, бо пералік даступных да стварэння жанраў гульняў абмежаваны match-3 й hidden object. І гэта не жарт - менавіта два жанры, бо астатнія маюць меньшую запатрабаванасць на пляцоўках і каб гэта пацвердзіць, ня трэба шмат намаганняў - ёсць Top10 гульняў на кожнай буйной пляцоўцы. Калі вы абіраеце пляцоўку, рыхтуйцеся да таго, што прыйдзецца прымірыцца з цаной вашай гульні ў 6 далараў, а мажліва й меней. З-за чаго гэта? Па-першае, сама пляцоўка будзе зарабляць на вашай гульні 30% і болей адсоткаў, а па-другое неабходна ўлічваць усялякія зніжкі для пакупнікоў. Адмысловая праблема ўзнікае і з пакупнікамі - з-за таго, што яны не стануць часткаю вашай аўдыторыі, бо гэта аўдыторыя той пляцоўкі, з якой вы дамовіліся аб продажы вашай гульні. З гэтага вынікае, што наступная вашая гульня будзе праходзіць той жа складаны шлях да продажу, як і папярэдняя. Шырока распаўсюджаны міф аб тым, што пляцоўка ёсць стоадсоткава прыбытковае месца, і калі вашая гульня атрымае месца на гэтай пляцоўцы, дык вас чакаюць вялікія прыбыткі. Насамрэч, гэта не адпавядае існасці - звычайна пляцоўка не рэкламуе вашую гульню па-за сваім сайтам, таму тысячы патэнцыйных пакупнікоў пра яе проста не даведаюцца. А калі гульня за першыя 24 гадзіны будзе прадавацца кепска, дык яе хуценька прыбяруць. Так, яна працягне свой статус апублікаванай гульні на пляцоўцы, аднак у такім месцы, што ня кожы наведвальнік туды патрапіць. А зараз пяройдзем да самавыдання. У адрозненні ад продажу цераз пляцоўку і хуткага атрымання прыбытку, шлях самавыдання дастаткова складаны і чакае ад распрацоўшчыка гульняў цярпення і, шчыра кажучы, дадатковай фундацыі. Наконт цярпення - трэба памятаць, што першы прыбытак будзе не хутчэй, чым праз 3-4 месяцы. А калі казаць пра дадатковую фундацыю, дык па-першае, гэта выдаткі на рэкламу, а па-другое на хостынг. Сярод выдаткаў на рэкламу гэта прэс-рэлізы (як іх напісанне, так і іхняе дасыланьне ў шматлікіі агенцыі ды сайты з навінамі пра гульні), банэры на тэматычных сайтах, ключавыя тэматычныя словы Google Adwords, пошукавая аптымізацыя. Пра хостынг нават ня трэба казаць - ён мусіць знаходзіцца ў Амерыцы й мець хуткаснае злучэнне. Аднак разам з гэтым, вы атрымаеце ўласную аўдыторыю, большы досвед і вопыт аб працы на рынку гульняў, і наступныя гульні мажліва будзе прадаваць з меньшымі складанасцямі. Поспехаў вам!
Место солидарности беларусского ИТ-комьюнити

Далучайся!

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.