7 тэхнагігантаў, у якіх пакуль не было масавых скарачэнняў

Паводле даных трэкера layoffs.fyi, ад пачатку года працы пазбавілася больш за 100 тысяч супрацоўнікаў ІТ-індустрыі. Google звальняе 12 тысяч чалавек, Microsoft — 11 тысяч, Amazon — 18 тысяч, Salesforce — 7 тысяч, і гэта далёка не поўны спіс. Insider сабраў буйныя кампаніі, у якіх пакуль не было скарачэнняў.

1 каментарый

Nvidia

Вытворца відэакарт для геймераў, майнераў і ПК. Улетку кампанія пад кіраўніцтвам Джэнсена Хуанга замарозіла найманне на тле эканамічнай сітуацыі, але цяпер налічвае больш за тысячу вакансій. Таксама Nvidia інвестуе ў штучны інтэлект.

Apple

Кіраўнік Apple Цім Кук сам прапанаваў зрэзаць сабе заробак у 2023 годзе. Не каб пазбегнуць скарачэнняў, але ўсё ж. З топавай пяцёркі найбуйнейшых ІТ-кампаній Apple адзіная не наймала так заўзята падчас пандэмійнага буму.

Гендырэктару Apple амаль удвая знізяць заробак сёлета
Па тэме
Гендырэктару Apple амаль удвая знізяць заробак сёлета
Як наймалі апошнімі гадамі бігтэхі, што цяпер звальняюць тысячамі. І як будзе падаць іх выручка
Па тэме
Як наймалі апошнімі гадамі бігтэхі, што цяпер звальняюць тысячамі. І як будзе падаць іх выручка

Cloudflare

Разумна да наймання падышла і Cloudflare — інакш не пазбегла б долі Google, Microsoft, Meta і Amazon, расказваў у Давосе гендырэктар Мэцью Прынц. І наогул ён рады рэцэсіі.

CEO Cloudflare расказаў, чаму рады будучай рэцэсіі
Па тэме
CEO Cloudflare расказаў, чаму рады будучай рэцэсіі

Block

Block — фінтэх-кампанія сузаснавальніка Twitter Джэка Дорсі, створаная ў 2009 годзе. Ілан Маск пасля куплі сацсеткі адразу выставіў 50% супрацоўнікаў, яшчэ некалькі сотняў сышлі пасля «ўльтыматуму» або былі звольненыя з розных прычын. Мільярдэр сцвярджае, што цяпер у Twitter каля 2300 чалавек — да яго прыходу было 7500.

У Twitter засталося менш за 550 штатных інжынераў і толькі 20% супрацоўнікаў, якія былі да прыходу Маска
Па тэме
У Twitter засталося менш за 550 штатных інжынераў і толькі 20% супрацоўнікаў, якія былі да прыходу Маска
Маск звольніў топ-менеджара Twitter праз тое, што ў яго падае папулярнасць
Па тэме
Маск звольніў топ-менеджара Twitter праз тое, што ў яго падае папулярнасць

Broadcom

Мінулага мая чыпмэйкер абвясціў пра куплю VMWare за $61 млрд. Угода пакуль не закрытая, але супрацоўнікі абедзвюх кампаній асцерагаюцца скарачэнняў, якіх пакуль не было. Некаторыя пасля анонсу сталі сыходзіць самі.

AMD

AMD пацярпела пасля ўвядзення экспартных абмежаванняў ЗША, якія ўскладнілі продаж абсталявання ў Кітай. Тым не менш пры Лізе Су чыпмэйкер заняў рэкордную долю рынку — 31,3% — і глядзіць у будучыню з аптымізмам.

LinkedIn

Пасля звальненняў — або нават да — супрацоўнікі ідуць у бізнэс-сацсетку, каб пабедаваць пра тое, што здарылася, і знайсці новую працу. Але ў самой LinkedIn скарачэнняў пакуль не было — у адрозненне ад Microsoft і GitHub, якая ёй належыць.

Рэкруцёры Amazon пераключыліся з пошуку кандыдатаў на пошук працы. Нават калі іх яшчэ не звольнілі
Па тэме
Рэкруцёры Amazon пераключыліся з пошуку кандыдатаў на пошук працы. Нават калі іх яшчэ не звольнілі
Intel рэжа заробкі менеджменту. Гендырэктару — на 25%
Па тэме
Intel рэжа заробкі менеджменту. Гендырэктару — на 25%
Zoom скарачае 15% штату і на 98% — заробак гендырэктару
Па тэме
Zoom скарачае 15% штату і на 98% — заробак гендырэктару

Читать на dev.by