ІТ-менеджару адмовілі ў оферы, бо заўзятар Juventus

ІТ-менеджар Зміцер Брыцько — той, што шукае працу некалькі месяцаў, але пакуль бяруць толькі ў прыбіральшчыкі, — прайшоў першае ў новым годзе сумоўе. Аднак напісаць пост у лінкедзіне яго прымусіў не сам факт інтэрв’ю, а фідбэк ад кампаніі. Зміцер не падышоў, бо… заўзімаецца за Juventus і выкарыстоўвае слова «мы», калі расказвае пра папярэднія праекты. 

17 каментарыяў

Зміцер напісаў, што інтэрв’ю было класным і адказала рэкруцёрка аператыўна. Але фідбэк увёў аўтара паста «ў лёгкі ступар». Зміцер выклаў скрыншот перапіскі. 

У гутарцы з dev.by Зміцер заўважыў, што ў цэлым лічыць фідбэк крэатыўным. І збіў з панталыку яго хутчэй другі пункт — пра «мы»: «Я лічу, што ў камандзе не варта праяўляць відавочны эгацэнтрызм». 
 
Да пункта пра футбол ІТ-менеджар ставіцца з разуменнем.

— Проста трэба знаць адносіны паміж заўзятарамі Juventus і фанатамі адной каманды з Мілана, — растлумачыў ён. 

Зміцер мяркуе, што Head of PM, з якім ён размаўляў, магчыма, заўзятар таго самага іншага клуба. І «тады гэта стала б праблемай». 

— Фанаты каманды з Мілана заўжды прыгадваюць, што Juventus быў сасланы ў серыю Б у 2006 годзе. Мой суразмоўца таксама пра гэта нагадаў, калі зайшла размова пра майку на сцяне, але тут жа змяніў тэму. Я яго разумею: гэта [захапленне Змітра] магло б стаць бомбай запаволенага дзеяння, таму дзеля гармоніі нам сапраўды не варта разам працаваць. 

Мы спыталіся ў Змітра, ці не варта наогул прыбраць майку са сцяны — каб пазбегнуць падобных сітуацый. Аднак ІТ-менеджар у гэтым пытанні непахісны:

— Майку здыму я толькі ў адным выпадку: калі трэба будзе рабіць рамонт. Ну або пры пераездзе.

Тая самая майка на той самай сцяне

Зміцер лічыць, што будучым калегам варта ведаць адно пра аднаго такія рэчы — хто чым захапляецца, за каго заўзімаецца. Паводле слоў нашага суразмоўцы, яго майка нярэдка робіцца прадметам абмеркавання падчас сумоўяў. 

— Практычна заўжды на сазвонах, як на папярэдняй працы, так і цяпер, людзі звяртаюць на яе ўвагу. На адным сумоўі два гады таму з уласнікам кампаніі з Канады мы пра гэтую майку хвілін 20 размаўлялі.


А ці адмаўлялі вам з абсурдных падстаў? Пішыце ў каментарах.

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер. 

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.

Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.

Несовместима с CEO по гороскопу. Очень странные отказы — топ-7 от беларуских айтишников
По теме
Несовместима с CEO по гороскопу. Очень странные отказы — топ-7 от беларуских айтишников
ІТ-менеджар шукае працу ў Беларусі, але клічуць толькі ў прыбіральшчыкі. Каментуе хэдхантар
Па тэме
ІТ-менеджар шукае працу ў Беларусі, але клічуць толькі ў прыбіральшчыкі. Каментуе хэдхантар
5 спосабаў прыкаваць увагу эйчараў да рэзюмэ (і адзін экзатычны)
Па тэме
5 спосабаў прыкаваць увагу эйчараў да рэзюмэ (і адзін экзатычны)
«Конфиденциально». QA отказали в фидбеке после интервью — так можно?
По теме
«Конфиденциально». QA отказали в фидбеке после интервью — так можно?

Читать на dev.by