Колькасць аддаленых айцішных вакансій працягвае падаць

Паводле свежага даклада асацыяцыі CompTIA, колькасць вакансій у ЗША з магчымасцю працаваць аддалена працягвае зніжацца.

Пакінуць каментарый

Апошнім часам эфектыўнасць супрацоўнікаў на аддаленай працы — асабліва новых — крытыкаваў гендырэктар Salesforce Марк Беніёф, супрацоўнікаў Disney таксама прымусілі вярнуцца з дому ў офіс мінімум на 4 дні на тыдзень. Праціўнікам гэтага фармату працы — таксама з прычыны прадукцыйнасці — з’яўляецца гендырэктар Tesla і Twitter Ілан Маск.

Даныя для справаздачы ў CompTIA бяруць у Федэральным бюро статыстыкі працы ЗША і кампаніі Lightcast, якая аналізуе мільёны вакансій на мясцовым рынку.

У снежні 2022 года колькасць аб’яў пра аддаленую працу па дзесяці найбольш запатрабаваных ІТ-прафесіях зменшылася больш чым на 10 тысяч. Варта адзначыць, што за месяц у цэлым знізілася колькасць айцішных вакансій у 5 топавых спецыяльнасцях.

Узровень беспрацоўя ў амерыканскім ІТ у снежні знізіўся ад 2% да 1,8%.

Число айтишных вакансий на удалёнке падает
По теме
Число айтишных вакансий на удалёнке падает
СЕО Microsoft: перестаньте стоять над душой у сотрудников
По теме
СЕО Microsoft: перестаньте стоять над душой у сотрудников
Salesforce скарачае 10% штату, закрывае некаторыя офісы
Па тэме
Salesforce скарачае 10% штату, закрывае некаторыя офісы
Скамеры прыкідаюцца працадаўцамі і «разводзяць» тых, хто працуе аддалена
Па тэме
Скамеры прыкідаюцца працадаўцамі і «разводзяць» тых, хто працуе аддалена
Обратный тренд: Amazon выгоняет некоторых сотрудников из офисов
По теме
Обратный тренд: Amazon выгоняет некоторых сотрудников из офисов

Читать на dev.by