У LinkedIn зусім бяда: увосень ІТ-вакансіі зноў «ападаюць» — паглядзіце графікі

Жнівеньскі прырост выйшаў няўстойлівым: у верасні ІТ-вакансіі зноў падалі, у разрэзе ПВТ — новы антырэкорд.

16 каментарыяў

Пасля зацяжнога падзення, якое пачалося ў лютым, рынак ІТ-вакансій у Беларусі, здавалася, «стабілізаваўся» на новых нізкіх значэннях. Аднак пры бліжэйшым разглядзе высвятляецца, што рух уніз не спыніўся — проста замарудзіўся.

Так, колькасць актыўных вакансій пасля невялікага жнівеньскага прыросту ў верасні зноў адкацілася да ліпеньскіх значэнняў: 4605 — гэта не антырэкорд, але блізка да таго.

Крывая актыўных вакансій без уліку LinkedIn паводзіць сябе прыкладна гэтак жа сама: 10-працэнтны прырост у жніўні страчаны ў верасні — у выніку маем 4091 вакансію, што таксама вельмі блізка да ліпеньскай доннай пазнакі.

Звяртае на сябе ўвагу тое, што розніца паміж колькасцю вакансій з улікам LinkedIn і без яго практычна нівелявалася: калі ў студзені 2022 года яна складала 36% (у 2021-м — яшчэ больш), то цяпер — каля 12%. То-бок колькасць вакансій у LinkedIn моцна скарацілася. Пра што гэта кажа? Верагодна, пра тое, што вакансіі знікаюць у першую чаргу ў профільных ІТ-кампаніях, бо ў LinkedIn пошук айцішнікаў звычайна вядуць менавіта яны.

На карысць гіпотэзы пра тое, што рынак ІТ-вакансій падае перш за ўсё за кошт профільных ІТ-кампаній, кажа і статыстыка ў разрэзе ПВТ.

Калі крывая агульнай колькасці актыўных вакансій, пачынаючы з лета, вымалёўвае невялікія купіны, то крывая ў ПВТ-разрэзе плаўна працягвае (мікраскапічны ўздым быў толькі ў чэрвені) ісці ўніз. Вераснёвая пазнака —  1177 — на 12% ніжэйшая за жнівеньскую.

Крывая актыўных вакансій, акрамя LinkedIn, у ПВТ-разрэзе паказвае тую ж заканамернасць: хранічны нахіл, калі не лічыць невялікага росту ў чэрвені. Вераснёвая адзнака — 1056 — на 10% ніжэйшая за жнівеньскую.

Звярніце ўвагу: розніца паміж колькасцю вакансій з улікам LinkedIn і без яго ўсяго 11%, а год таму яна перавышала 2 разы. То-бок з сацсеткі для кам’юніці прафесіяналаў вакансіі амаль зніклі.

Колькасць актыўных кампаній звычайна менш схільная да моцных ваганняў, вось і ў верасні яна ўпала не так моцна: 1996 — гэта -4% ад жніўня, або прыкладна красавіцкі ўзровень. Крывая актыўных кампаній без уліку LinkedIn паводзіла сябе прыкладна гэтак жа сама.

Аднак у ПВТ-разрэзе ўсё горш: вераснёўскі вынік — 310 актыўных кампаній — гэта практычна паўтарэнне ліпеньскага антырэкорду.

Крывая ж актыўных кампаній у ПВТ без уліку LinkedIn ў верасні дасягнула новага дна — 298.

Такім чынам, рынак ІТ-вакансій у Беларусі, хоць і выйшаў з піке, упэўненасці не здабыў. Кароткатэрміновы рост колькасці актыўных вакансій і кампаній змяняецца падзеннем, так што бягучы вынік усё роўна знаходзіцца ў раёне ніжніх пазнак лета. У ПВТ-разрэзе ж крывая працягвае хіліцца ўніз. Больш за тое, актыўнасць працадаўцаў у LinkedIn амаль сышла на нішто. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што вымыванне вакансій адбываецца ў першую чаргу ў профільных ІТ-кампаніях.

«Перадумалі закрывацца ў Беларусі». Як маюцца мабільныя распрацоўшчыкі
Па тэме
«Перадумалі закрывацца ў Беларусі». Як маюцца мабільныя распрацоўшчыкі
Колькі айцішнікі ў Польшчы губляюць на падзенні злотага і як рэагуюць кампаніі
Па тэме
Колькі айцішнікі ў Польшчы губляюць на падзенні злотага і як рэагуюць кампаніі
Карта кампаній з беларускімі каранямі ў Польшчы. Вакансіі і заробкі
Па тэме
Карта кампаній з беларускімі каранямі ў Польшчы. Вакансіі і заробкі
Як айцішнікі-джуны шукалі працу ў Беларусі і Польшчы ў 2022. 5 гісторый
Па тэме
Як айцішнікі-джуны шукалі працу ў Беларусі і Польшчы ў 2022. 5 гісторый
Как мидлы и сеньоры ищут работу в Беларуси. И находят
По теме
Как мидлы и сеньоры ищут работу в Беларуси. И находят
Как ищут себя жёны и мужья айтишников и айтишниц за границей. Три истории
По теме
Как ищут себя жёны и мужья айтишников и айтишниц за границей. Три истории

Читать на dev.by