Як шукаць працу на працы і не спаліцца. Парады ад айцішнікаў

Хадзіць час ад часу на сумоўі, нават калі ты не збіраешся мяняць працу, — нармальна, лічыць шмат хто з айцішнікаў (хоць не ўсе эйчары з імі пагодзяцца). Але ці лёгка шукаць працу на працы і не спаліцца?

Задалі гэтае пытанне чытачам і сабралі некалькі шкодных парад з асабістага досведу (імёны спікераў змененыя). 

20 каментарыяў

Трое чытачоў напісалі нам, што яны заўжды праходзілі анлайн-сумоўі прама ў офісе свайго тадышняга працадаўцы — проста рэзервавалі перамоўны пакой.

— Спачатку мне было трохі страшна, але потым я ўсвядоміў: каб зразумець, што адбываецца за дзвярыма, — трэба стаяць і слухаць. А гэта магчыма, толькі калі за табой хтосьці мэтанакіравана сочыць. 

Плюс у аўтсорсе праходзіць дадатковыя гутаркі на праекты заказчыка — нармальная практыка. І каб спаліць, трэба вельмі пастарацца, — расказвае цімлід Андрэй.

iOS-распрацоўшчык Сяргей (сеньёр) падзяліўся парадай: «У мітынг-руме сядаеш насупраць дзвярэй. Калі хтосьці заходзіць, то бачыць цябе ў слухаўках, і ты вельмі заняты — ён выходзіць». А наконт саміх гутарак з рэкруцёрамі можна дамаўляцца па тэлефоне на дварэ — так ніхто з калег гэтай размовы не пачуе.

Відавочна, аддаленая праца вельмі спрашчае гэтую механіку.

«Памыліўся з датамі — прыйшлося 3 месяцы працаваць на дзве кампаніі»

— Заўжды шукаў новую працу, пакуль яшчэ працаваў на старой. На гутаркі «хадзіў» прама ў працоўны час — аддалена. Проста рэзерваваў загадзя пакоі для перамоў — і ўсё. У нас у кампаніі было строгае правіла: калі перамоўны пакой заняты — ён заняты. А эйчары, з якімі ў мяне было сумоўе, ані разу не спыталі, дзе гэта я знаходжуся. Іх больш цікавілі мае навыкі, а не месца.

І, тым не менш, аднойчы я памыліўся з датамі звальнення і наймання — і прыйшлося 3 месяцы працаваць на дзве кампаніі, якія супернічалі. Было страшна! Але пашанцавала, што ў абедзвюх была аддаленая праца, плюс другая кампанія не патрабавала даць працоўную для афармлення, інакш было б складана.

Я быў лідам і там, і там, але ў працоўным часе быў рассінхрон: кампанія А прасіла з’яўляцца анлайн да 11:00 раніцы, а кампанія Б — да 13:00 максімум. Улічваючы, што каманда ў кампаніі А прачыналася рана, а ў кампаніі Б карысталася правілам «да 13:00», у мяне заўжды было да 4 гадзін паўнавартаснага працоўнага часу ў кампаніі А. Сустрэчамі, вядома, даводзілася жангляваць, але Focus Time у календары выратоўваў, — расказаў сваю гісторыю цімлід Пятро.

QA-інжынер Анатоль паведамляе, што яго рэзюмэ наогул увесь час вісіць на джаббордах, і яму час ад часу пішуць эйчары іншых кампаній. 

— Не бачу ў гэтым нічога такога, нават калі пра гэта даведаюцца ў маёй канторы. Трэба ж разумець, чаго ты варты на рынку.

Памятка з асабістага досведу

А вось парады ад Алеся, Java-распрацоўшчыка ўзроўню Senior:

  • Не чапаем LinkedIn — па ім эйчар цяперашняй кампаніі лёгка вызначыць, што вы ў актыўным пошуку.
  • На джаббордах дадаем цяперашнюю кампанію ў чорны спіс — і шукаем працу. Убачыць твар HR-дырэктара, які здзівіцца: як гэта яны не заўважылі, — варта таго. 
  • Я спрабаваў прайсці сумоўе падчас працы — гэта было адзін раз, я проста выйшаў нібыта на абед/перапынак (балазе ніхто не маніторыў). Але гэта быў эксперымент. Другі раз на такое не адважыўся б.
  • І спрабаваў сумоўе пасля працы. З майго досведу, гэта самы нязручны варыянт — ні для таго, хто праходзіць інтэрв’ю, ні для таго, хто яго праводзіць. Для джуна можа і ок (я і сам практыкаваў такое, калі быў джуном), але на вышэйшых узроўнях і так галава пасля працы «кіпіць». 
  • Самы аптымальны варыянт, да якога я прыйшоў, — бярэш адпачынак/за свой кошт на тыдзень або два і праходзіш па 2 сумоўі на дзень (можна па 3, але па нагрузцы цяжэй). 
  • Пажадана выкласці анкету за 1-2 рабочыя дні да адпачынку — так ты паспееш сфармаваць пул інтэрв’ю. Я так не зрабіў, і прыйшлося прызначаць сумоўі ледзь не дзень у дзень. У выніку ўсё прайшло выдатна: за тыдзень — 10+ сумоўяў, і нават адное ў суботу. 
  • Дарэчы, такая колькасць інтэрв’ю дапамагла падняць заробак вышэй за чаканні — я змог зрабіць 2,5х замест 2х, як планаваў першапачаткова. Ну і рэкамендую спачатку ісці на сумоўе туды, дзе ты наўрад ці стаў бы працаваць, — не толькі дзеля самой практыкі гутарак, але і адмоў ад офераў. Гэта таксама важна.
Ці нармальна, што супрацоўнікі «ходзяць па сумоўях»? Дыскусія ў лінкедзіне
Па тэме
Ці нармальна, што супрацоўнікі «ходзяць па сумоўях»? Дыскусія ў лінкедзіне
Как проходят собеседования в Tinder, Uber, Lyft, Playstation и Amazon. Опыт беларусов
По теме
Как проходят собеседования в Tinder, Uber, Lyft, Playstation и Amazon. Опыт беларусов
Как мидлы и сеньоры ищут работу в Беларуси. И находят
По теме
Как мидлы и сеньоры ищут работу в Беларуси. И находят
Каждый пятый читатель dev ходит на собесы, даже когда работа не нужна
По теме
Каждый пятый читатель dev ходит на собесы, даже когда работа не нужна

Читать на dev.by