Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«700 чалавек на месца без ведання японскай». Як праграміст знайшоў працу ў Токіа, дзе на сумоўі ходзяць у гарнітуры

Андрэй — .Net-распрацоўшчык у Японіі. Пераехаў у 2023 годзе, бо «у аўтсорсе стала нудна». Тады ён вучыўся на моўных курсах і не працаваў.

3 каментарыя
«700 чалавек на месца без ведання японскай». Як праграміст знайшоў працу ў Токіа, дзе на сумоўі ходзяць у гарнітуры

Андрэй — .Net-распрацоўшчык у Японіі. Пераехаў у 2023 годзе, бо «у аўтсорсе стала нудна». Тады ён вучыўся на моўных курсах і не працаваў.

Даведаліся, як Андрэй знайшоў працу ў новай краіне і перабраўся з Нагоі ў Токіа.

«Конкурс на вакансіі з англійскай вельмі высокі: у той жа Wolt 700 чалавек на адно месца»

— За два гады жыцця гэтая краіна вельмі спадабалася, а з варыянтаў легальна застацца — праца ці шлюб. Вось я і пачаў шукаць, што ёсць па першым варыянце. Калі б фрылансерская віза была б хоць крыху адэкватнай, спыніўся б, хутчэй за ўсё, на ёй.

Працу я шукаў каля года, паралельна з навучаннем у моўнай школе.

Складанасці з пошукам у першую чаргу былі звязаны з мовай — англійская тут практычна нікому не патрэбна. Зрэшты, гэтае самае выключэнне мне і дапамагло ўладкавацца ў буйную міжнародную кампаніі, дзе больш за 2/3 аддзела распрацоўкі — замежнікі. 

Сумоўяў у працэсе пошуку было няшмат — штукі 3-4, з якіх адно на японскай, а астатнія на англійскай. Але конкурс на такія вакансіі тут вельмі высокі: у той жа Wolt 700 чалавек на адно месца падавалася. 

Сумоўе ў маю цяперашнюю кампанію было даволі «лайтовым»: насуперак чаканням па тэорыі не ганялі, больш цікавіліся маім досведам, разбіралі розныя сітуацыі.

Спачатку адмовілі, бо вырашылі ўзяць чалавека, які не рабіў перапынак у кар’еры — у мяне ён быў з-за вучобы: «Мы будзем мець вас на ўвазе як наступнага патэнцыйнага кандыдата». «Стандартная адмашка», падумаў і вырашыў забіць. Але праз пару тыдняў яны вярнуліся — вырашылі ўзяць яшчэ аднаго чалавека. 

Працу я шукаў у асноўным праз LinkedIn. Хай ён і не вельмі папулярны ў Японіі, але там можна знайсці англамоўныя вакансіі, у адрозненне ад мясцовых сайтаў, дзе па дэфолце чакаецца, што чалавек валодае японскай не ніжэй бізнес-узроўню — чытай, С1+.

У выніку напісала рэкрутар. На той момант адразу некалькі агенцтваў шукалі чалавека на гэтую пазіцыю.

На сумоўі прысутнічалі тры чалавекі: архітэктар, прадакт оўнер і тымлід, задавалі пытанні кожны са сваёй вобласці. PO па большай частцы цікавілі пытанні паводзінаў, астатнія больш па хардах пыталіся — але без бессэнсоўных пытанняў, як гэта прынята ў СНД.

Усе падзеі — першы кантакт, сумоўі і адмова, якая пазней ператварылася ў офер, — змясціліся ў тыдзень-паўтара.

«CV па схеме, мяняць нічога не варта — могуць палічыць праблемным чалавекам, які не прытрымліваецца правілаў»

Не ўпэўнены, што мой досвед варта прымаць за правіла ў гэтай краіне. Адна з прычын, чаму пошукі працы так зацягнуліся: я .Net распрацоўшчык, тут мой стэк зусім не папулярны. На рынку ў асноўным пераважае альбо нешта «старажытнае» (добра, калі хаця б на Java), альбо наадварот моднае-моладзевае. Тут амаль няма «залатой сярэдзіны». 

Працэс найму ў Японіі не вельмі адрозніваецца ад звыклага: 

  • скрынінг рэзюмэ;
  • першасная размова з эйчарам;
  • на гэтым жа этапе пару разоў давалі тэставае, але не заўсёды;
  • тэхнічнае сумоўе/лайфкодынг;
  • і на гэтым этапе яшчэ можа быць сумоўе з CTO/CEO, але ўсё залежыць ад кампаніі, бо гіганты не асабліва могуць сабе дазволіць такое. І калі шчыра, я да яго не даходзіў ні разу, бо звычайна мяне заварочвалі альбо з-за ўзроўню мовы, альбо таму што «ў нас крыху іншы стэк, ці гатовы перайсці на яго?»
Крыніца фота — unsplash

Але вось што я заўважыў: на тэхнічных сумоўях па тэорыі звычайна не ганяюць, тыпу: «Раскажы, у што разгортваецца стэйт-машына Async/Await» і не пытаюцца пра тое, што не мае практычнай карысці. Мяне больш ганялі па тым, які досвед ёсць у цэлым, што я рабіў у той ці іншай сітуацыі і таму падобнае. Гэта бліжэй нават да тэставання софт-скілоў, бо харды прапісаны ў рэзюмэ ўжо.

Адно вялікае адрозненне ад заходняга працэсу найму — тут ёсць два дакументы звычайна: 

  • кароткае CV, стандартнага агульнапрынятага фармату 
  • і крыху больш падрабязнае рэзюмэ. 

У CV — асноўная інфармацыя: фота, ПІБ, адрас, дзе вучыўся і працаваў, спіс навыкаў, невялікае «пра сябе». Гэты дакумент запаўняецца дакладна па схеме, мяняць нічога не варта, бо цябе могуць палічыць праблемным чалавекам, які не прытрымліваецца правілаў. Другое рэзюмэ — проста спіс праектаў і таго, чым ты займаўся, не вельмі коратка, але і не вельмі падрабязна: асноўныя моманты/дасягненні.

На сумоўе прынята апранаць гарнітур. Ёсць градацыя па колеры і іншым — але я не парыўся. Хоць можа таму і шукаў працу столькі часу — проста не падабаўся колер майго гарнітура.

Японскім кампаніям было ўсё роўна, якая ў мяне англійская, — але веданне японскай патрабавалі на ўзроўні N2 і вышэй (прыкладна паміж B2 і С1). Наяўнасць сертыфіката, вядома, была важная, але гэта не вырашальны фактар, галоўнае — наколькі добра ты размаўляеш. 

Для вакансій, якія патрабуюць валодання англійскай, рашэнні прымаліся так: змог прайсці сумоўе — значыць, валодаеш. Ну і ў прынцыпе тут прынята лічыць, калі ты замежнік — па дэфолце ведаеш англійскую.

Калі я спрабаваў трапіць у Toyota, яны патрабавалі абедзве мовы: N3 + C1 або N2 + B2. Ну гэта значыць адна проста добрага ўзроўню, другая — можна крыху горш, але не элементарная). Гэта даволі высокія патрабаванні.

Для даведкі, прыкладна вось так можна канвертаваць узровень ацэнкі японскай:

  • N5 — A1
  • N4 — A2-B1
  • N3 — B1-B2
  • N2 — B2-C1
  • N1 — C2

І так, калі хочаш застацца ў Японіі, то японскую варта пракачваць. Знайсці вакансію, дзе яна не патрабуецца, — як цуд! І конкурс нерэальны — па некалькі соцень чалавек на кожнае такое месца.

«Нас ледзь не гвалтам прымушаюць заканчваць своечасова. Працоўны дзень строга з 9:00 да 17:30»

Калі шчыра, у мяне няма поўнага адчування, што я працую на кампанію ў Японіі. Большасць хлопцаў на праекце — замежнікі, а ў маёй камандзе так увогуле ўсе шэсць чалавек. Я думаў, што мясцовы лад хоць крыху адаб’ецца на працы, але не, усё цалкам звыкла: 

  • няма «боса», якога трэба шанаваць (банальную павагу навакольных людзей адзін да аднаго ніхто не скасоўваў, зразумела). 
  • няма перапрацовак. Нават больш, нас ледзь не гвалтам прымушаюць заканчваць своечасова. Калі трэба папрацаваць даўжэй, трэба прасіць дазволу з тлумачэннем прычын. Так што працоўны дзень строга з 9:00 да 17:30 з перапынкам на абед у адну гадзіну (таксама прымушаюць яго «адгуляць»). 

Здаецца, тут патрэбна невялікае тлумачэнне: пры жаданні ты можаш затрымацца ў офісе — ну, проста так. А вось пра авертайм трэба наўпрост прасіць: напрыклад, «крытыкал баг, тэрмінова рэліз выкатваць трэба!» або прод-інцыдэнт які. Так што так, «захацелася папрацаваць даўжэй» — не вельмі пераканаўчая прычына для перапрацовак.

З-за таго, што мая кампанія — міжнародная, і пераважная большасць у ёй размаўляе на англійскай, — менталітэт у маіх калег больш «заходні». Ну, і прыколы таксама.

Напрыклад, я чуў, што ў нас спрабавалі ўвесці «інклюзіўнасць», але нібыта не зайшло. А так — усё тыя ж бясконцыя працэсы дзеля працэсаў, праблема любой буйной кампаніі.

Не ўпэўнены, што ў нас ёсць нейкія грэйды тыпу Senior. Я лічуся як Application Engineer.

Размовы ля кулера — такога тут не бачыў, бо працоўны час — для працы. У абед — калі ласка, але не ў офісе, дзе людзі працуюць, таму што графік ланчу кожны падстройвае пад сябе з 11:00 да 14:00. Ну і гэта пры тым, што ў маім «акварыуме» чалавек 700 сядзіць: увесь паверх — велізарны опенспэйс без якіх-небудзь перагародак паміж сталамі. I не так ужо і тлумна. 

У мяне асабіста гібрыдны графік працы — два дні ў офісе, тры на аддаленцы. Гэта не маё пажаданне, а вымушаная мера, бо я не сталы, а кантрактны супрацоўнік, наняты праз агенцтва.

«Цэны на забавы-рэстараны ў Токіа вышэй у 1,5-2 разы»

Жыву зараз у Токіа. Зняў жыллё недалёка ад офіса, у раёне 20-25 хвілін пешшу, бо японскі грамадскі транспарт у гадзіны пік — been there done that. Пераязджаць прыйшлося ў паскораным тэмпе, вырашыў працаваць з ужо знаёмымі рыэлтарамі, і ўсё роўна нервы яны мне патрапалі, паколькі арэнда жылля тут — вельмі страшны квэст.

Разам з камуналкай плачу за кватэру ¥125 тысяч (гэта прыкладна $850 летам, зімой я яшчэ не жыў тут). 

Гэта даволі дорага за аднушку ў 30 метраў на ўскраіне Токіа, але мой выбар у пешай даступнасці да офіса быў моцна абмежаваны. Ну і да Шыбуя (адзін з найбуйнейшых перасадачных і забаўляльных пунктаў) адсюль каля 7 станцый — што таксама ўплывае на кошт. 

Шыбуя, крыніца фота — unsplash

Пажыўшы два гады ў Нагоя, магу сказаць, што Токіа даволі дарагі горад. Кошты на забавы-рэстараны тут вышэй у 1,5-2 разы, чаго я не чакаў, хоць гэта і відавочна нібыта. 

У цэлым, калі не ўлічваць арэнду, то пры належным жаданні можна ўкласціся ў ¥120-150 тысяч у месяц (прыкладна $816-1020) — а можа, і менш. Але я не фанат гатоўкі дома, асабліва з улікам, што мая кухонная працоўная прастора — гэта 40 см паміж ракавінай і маленькай электраплітой. 

У офісе ў нас падаюць бясплатны ланч. Так што ёсць магчымасць нядрэнна сэканоміць і на харчаванні. Дарэчы, усё вельмі смачна. Ды яшчэ і выбар велізарны: у раёне 8 пазіцый штодзённа на любы густ, пачынаючы з класічных японскіх страў, тыпу рамена, собы, данбуры, і ўключаючы розныя «абмежаваныя» прапановы, тыпу нехаляльных, індыйскіх, веганскіх. Ёсць яшчэ сняданак і вячэра, але іх час — у 7:00–8:00 раніцы і ў 19:00–20:00 вечара, за рамкамі майго працоўнага дня. Спецыяльна дзеля гэтага цягнуцца ў офіс тупа лянота. 

«Школа павінна паведамляць у міграцыйную службу аб тым, што студэнт не ходзіць на заняткі»

Пры пераездзе ў Токіа не абышлося без стрэсу. Я падаваўся на працоўную візу яшчэ ў Нагоя і вельмі спадзяваўся, што праз месяц атрымаю яе ўжо ў сталіцы, бо працэс выдачы займае адзін-тры месяцы, у сярэднім каля двух. 

Але 4 тыдні пасля віза не была гатова — гэта заняло каля 6 тыдняў, таму што на гэты перыяд выпаў «залаты тыдзень» у пачатку мая — цэлы тыдзень выходных. Я ўсё яшчэ быў на студэнцкай візе, і раз тэхнічна я быў студэнтам — значыць, быў абавязаны наведваць школу ў Нагоя. А школа, у сваю чаргу, павінна была паведаміць у міграцыйную службу аб тым, што нейкі студэнт не ходзіць на заняткі на працягу двух тыдняў. Але «пранесла».

Дарэчы, за два гады ў Японіі мяне ні разу не спынялі для праверкі дакументаў.

Ды і ў цэлым паліцэйскія на вуліцах — даволі рэдкая з’ява, яны звычайна не патрулююць ваколіцы. Тут у кожным раёне ёсць «кобан» — нешта накшталт апорнага пункта, у выпадку выкліку яны могуць хутка трапіць у патрэбнае месца.

На вуліцах тут бяспечна: і па начах гуляў некалькі разоў у іншым канцы горада, і п’яным вяртаўся — увогуле ніякіх праблем, канфліктаў. У барах ніколі не сустракаў неадэкватаў, што нарываюцца на бойку. Ды і ў цэлым тут нават дзеці з самага пачатку ходзяць адны ў школу — без вось гэтай лухты, калі бацькі гадоў да 10 водзяць іх праз «небяспечны раён» ці «праспект». І ні разу не чуў, што ў нейкі раён Токіа лепш не соваццца.

Так, у Японіі перыядычна крадуць парасоны/ровары — але іх нібыта нават даволі хутка знаходзіць паліцыя.

Крыніца фота — unsplash

«За месяц дамаўляўся з сябрамі пасядзець у бары: усе выходныя распісаны наперад»

У вольны час у мяне экамп’ютарныя гульні і паходы па барах-ізакаях. У першы ж вечар пасля пераезду знайшоў маленькую ўтульную ізакая з ветлівым уладальнікам, выбіраюся туды пагутарыць.

Падарожжы — таксама добра, але трэба падгадваць момант, каб і выходныя былі, і надвор’е не падвяло (ну гэта значыць у сакавіку–красавіку і кастрычніку–лістападзе). Але тут яшчэ праблема ў тым, што працуючы 5/2 і маючы тыя ж выходныя, што і большасць японцаў, — ты не адзін такі жадаючы падарожнічаць. І тут ужо прыходзіцца думаць: ці хачу я куды-небудзь ехаць ці ну яго, пайду лепш у бар. 

У вольны час яшчэ можна сустракацца з сябрамі-японцамі, але гэта таксама складаная задача. Нядаўна аж за месяц дамаўляўся з прыяцельмі пайсці пасядзець у бары: усе выходныя ў людзей распісаны наперад. Мне з маёй спантаннасцю гэтага пакуль што не зразумець, але што зробіш.

«В аутсорсе стало скучно». Как разработчик психанул и уехал в Японию учить язык 
«В аутсорсе стало скучно». Как разработчик психанул и уехал в Японию учить язык 
По теме
«В аутсорсе стало скучно». Как разработчик психанул и уехал в Японию учить язык 
«Быстрее чем поехать в Европу». Беларуска съездила в Японию и делится впечатлениями
«Быстрее, чем поехать в Европу». Беларуска съездила в Японию и делится впечатлениями
По теме
«Быстрее, чем поехать в Европу». Беларуска съездила в Японию и делится впечатлениями
«Кароси — это смерть от переутомления». Как белоруска удалённо работала на родину из Японии
«Кароси — это смерть от переутомления». Как белоруска удалённо работала на родину из Японии
По теме
«Кароси — это смерть от переутомления». Как белоруска удалённо работала на родину из Японии
Не толькі анімэ. Айцішнік ужо 5 разоў быў у Японіі і распавядае чаму варта туды паехаць
Не толькі анімэ. Айцішнік ужо 5 разоў быў у Японіі і распавядае, чаму варта туды паехаць
По теме
Не толькі анімэ. Айцішнік ужо 5 разоў быў у Японіі і распавядае, чаму варта туды паехаць
Чытайце таксама
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
dev.by шукаў маладых людзей, якія паступілі сёлета ў ВНУ за мяжу, — адгукнуліся 4 чалавекі. Двое выбралі Польшчу, яшчэ двое Расію (для аднаго гэта часовы варыянт, ён плануе перапаступіць налета).  Спыталі ў хлопцаў, як яны выбіралі ВНУ, куды паступалі аднакласнікі і як на выбар паўплывала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну (і ўчорашнія навіны пра мабілізацыю).
9 каментарыяў
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
«Будаўнічая галіна цалкам дысфункцыянальная», — кажа СЕО EnCata Алег Кандрашоў. І прапануе «рэанімаваць будаўніцтва»: паўтарыць поспех Генры Форда і запусціць канвеер, які будзе штампаваць модульныя дамы. А яшчэ — запусціць мабільныя заводы з гэтымі канвеерамі. Першы тэставы дом з жалезнымі сценамі і вокнамі ў падлогу ўжо пабудаваны — у ім 2 гады як жыве СЕО. А зараз у Вялікім камені дабудоўваюць тэставы завод. Ці ёсць будучыня ў праекта і якая, расказвае dev.by Алег Кандрашоў.  
12 каментарыяў
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
15 каментарыяў
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Айцішнікі (і не толькі) скардзяцца, што ім тэлефануюць са школы IT Overone і прапануюць курсы для ўваходжання ў ІТ без першапачатковых навыкаў і англійскай.
4 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

И ни разу не слышал, что в какой-то район Токио лучше не соваться.

район кабуки-чо именно такой район

пойти посидеть в баре: все выходные у людей расписаны наперёд

для этого в Японии отводятся вечер четверга и вечер пятницы

так как я не постоянный, а контрактный сотрудник, нанятый через агентство.

теперь у вас будет каждые 6 месяцев продление контракта. но не более 2 лет. после 2 лет ваша компания по закону обязана решить, либо они нанимают вас на постоянку, либо не нуждаются в ваших услугах - и саёнара.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 жніўня 2025, 14:37

andrey42
andrey42 ex. Senior Software Developer в outsource
0

Нууу, не 6, а 3 месяца. И вроде как сейчас нет ограничений по время — как минимум мне сказали, что есть люди что уже 4+ лет работают так — зависит от человека/способностей/компании.

А про кабуки — не слышал, но хорошо знать, на будущее.

А про четверг-пятницу, полагаю, речь про номикай, но это если коллеги — не гайджины, которые клали на обычаи) ну или не повезло с друзьями, если речь про них)

0

Не так далеко от Японии расположена Южная Корея.
Мой коллега попал туда на десяти месячную стажировку. Были, наверное и сейчас есть, такие по обмену между университетами для молодых кандитатов наук. Стажировка проходила в Сеульском университете.
После окончания стажировки предложили работать исследователем как post doc и оформили контракт на год. Остался и работал.
Получилось так что Саша провёл так в Корее шесть лет. Контракт продлевали каждый год. За это время женился на молодой кореянке с которой они вместе работали.
А после .... Они получили разрешение на ПМЖ в Канаде и переехали в Торонто. Там мы встретились снова.
Сашу взяли работать в NorTel.