Не толькі анімэ. Айцішнік ужо 5 разоў быў у Японіі і распавядае, чаму варта туды паехаць
Я ў Японіі быў ужо 5 разоў. І гэта вельмі добры (хоць і нечаканы) накірунак для адпачынку ўзімку. Распавяду, пра цікавыя месцы ў Японіі, якія там кошты (яны вас прыемна здзівяць) і што смачнага можна з’есці на выспах.
Хто піша: Максім, жыве ў Берліне, працуе бэкэндэрам у міжнароднай кампаніі. Хочаце распавесці пра вашае незвычайнае падарожжа? Пішыце на [email protected] або ў тэлегу @blogs_devby.
Як зрабіць візу ў Японію
Беларусам у Японію патрэбная віза. Добрая навіна — яна дармовая, робіцца без праблемаў. Для візы трэба даказаць, што ў вас ёсць грошы на рахунку (разлік каля 100 еўра/ноч) і паказаць броні гатэляў і транспарту. Дарэчы, медычная страхоўка непатрэбная.
Першы раз вам яе дадуць на тры месяцы пад даты вандроўкі (могуць быць нязначныя адхіленні). Адмовы ў візе не будзе, але будзеце даносіць дакументы, якія падцверджваюць ваш маршрут — броні гатэляў, квіткі на цягнікі і самалёт. Можа заняць шмат часу.
Не рэкамендую падавацца ў амбасадзе Японіі ў Беларусі. Супрацоўнікі там (прычым беларусы) вялікія бюракраты, проста жах. Папрасілі распісаць канкрэтны штодзённы (!) план маёй вандроўкі. Таксама падаваўся на японскую візу ў амбасадзе ў Берліне і Нідэрландах, і ў гэтых амбасадах не патрабавалі.
Японія вельмі адрознівалася ад таго, што я бачыў да гэтага. Перш за ўсё, мяне ўразіла рэклама туалетаў адразу ў аэрапарту. Я такога да гэтага часу не бачыў у іншых краінах.
Па-другое, мяне вельмі здзівілі цягнікі у такійскім метро, якія ездзяць па маршрутах, а не па ветках, таму не заўсёды зразумела, куды на ніх даедзеш.
Ад заснежанага гарналыжнага курорту да трапічных пляжоў
Падчас сваіх візітаў у Японію я аб’ездзіў ледзь не ўсю краіну. Але часцей за ўсё бываў у горадзе Саппара на поўначы краіны, недалёка ад Курыльскіх выспаў. Людзі з той часткі Японіі моцна адрозніваюцца ад рэшты краіны. Іх продкі ў асноўным збяжалі ад палітычнага ці іншага пераследу, таму не любяць распавядаць пра сваё сямейнае дрэва, чым адрозніваюцца ад іншых японцаў, якія вельмі добра ведаюць генеалогію на 500 гадоў ці болей.
Гэта самая халодная частка Японіі. Вельмі прыгожая прырода, горы, снег. Туды любяць прыязджаць амерыканцы і аўстралійцы — аднолькавы гадзіннавы пояс для апошніх, таму зручна для рэмоўт працы. Ад’едзеш 30 хвілінаў на аўтобусе ад Саппара, і ўжо можаш катацца на горных лыжах. А побач знаходзіцца невялічкі гарадок Niseko, папулярны гарналыжны курорт. У мяне такое ўражанне, што там фрылансераў больш, чым звычайных жыхароў.
Японія — невялікая краіна, але вельмі выцягнутая. На самым поўдні там ёсць архіпелаг Рюку, а самая вялікая выспа Акінава. Я меркаваў паехаць туды пагрэцца, але ўзімку там сезон дажджэй. Таму нягледзячы на цёплую ваду я здолеў паплаваць толькі адзін раз.
Акінава — гэта радзіма філасофіі «ікігай» — вучэння пра пачуццё прыналежнасці, разуменне свайго месца ў жыцці. Магчыма, таму тамашнія жыхары вельмі расслабленыя. Апроч гэтага там вельмі прыгожая прырода. Папулярнае месца для адпачынку не толькі сярод японцаў, але і людзей з Еўропы, ЗША, Аўстраліі.
Невысокія кошты (асабліва для такой развітай краіны)
Кошты ў Японіі вас прыемна здзівяць. Зараз йена моцна ўпала, таму шмат еўрапейцаў і амерыканцаў прыязджаюць у Японію на адпачынак. Напрыклад да пандэміі гатэль ў Токіа каштаваў 60 еўра. Столькі ж каштаваў гатэль у Берліне. Зараз гатэль у Берліне каштуе 120 еўра, а ў Токіа — 90 еўра. У іншых вялікіх гарадах можна зняць добры трохзоркавы гатэль са сняданкам за 40 еўра/ноч.
Ежа ў Японіі ў крамах даражэй за Берлін, але кавярні і рэстарацыі на 30% танней. Напрыклад, рамэн можна набыць за 4 еўра. такія кошты па ўсёй Японіі, Можа толькі ў Токія трохі даражэй. І смачна будзе ў 99% месцаў, нават самых танных. Ды якасць ежы і сэрвісу значна лепшыя за еўрапейскія краіны.
Японцы вельмі любяць паесці, гэта адна з галоўных мэтаў і асалодаў іхняга жыцця. Напрыклад, як у многіх іншых азіяцкіх краінах, тут цалкам нармальна здымаць кватэру без кухні і проста есці штодня не ў хаце.
Японцы вельмі любяць паесці
У кожнай прэфектуры (рэгіёнах) краіны свая ежа са сваімі асаблівасцямі. Шмат хто наведвае Япошнію, толькі каб паездзіць па розных гарадах ды пакаштаваць лакальныя рамэны.
Японская кухня — гэта не толькі сушы. Хоць зазначу, што іх шмат ядуць. Але толькі нігірі (самыя простыя сушы — толькі норы і рыба). Усе гэтыя роллы а-ля «Філадэльфія» — не пра сапраўдную Японію, але зараз і яны становяцца папулярнымі. Галоўнае ў мясцовых сушы — гэта смачная і свежая рыба, і яе мусіць быць шмат.
Акрамя сушы яшчэ любяць рамэн, карэ (рыс з мясам і падліўкай, вельмі смачна!). Папулярная і арыгінальная індыйская кухня, якую робяць сапраўдныя выхадцы з Індыі. Ёсць і суп-карэ. Папулярна тэмпура (нешта накшталт кляру), асабліва гародніна ў тэмпуры. Яшчэ я люблю тонкацу — вельмі падобна да шніцэля.
Калі казаць пра напоі, то тут ёсць больш за 10 відаў кока-колы. Ёсць нават са смакам сакуры! Мне падабаецца напой карпіс. Цяжка апісаць, што гэта дакладна, найбольш моцна гэты напой нагадвае соду з малаком. З алкагольных напояў шмат п’юць сакэ ды віно са слівы. Ёсць і водка з бульбы, моцная, пад 50%.
Стэрэатыпы пра японцаў
Мне цяжка абагульняць японцаў. Кожны чалавек мае свой характар і асаблівасці. Таму мне цяжка выказвацца за ўвесь народ.
Але дакладна скажу, што японцы амаль увогуле не размаўляюць па-ангельску. Калі пачынаеш з імі размаўляць, то многія проста ўцякаюць. Адзінае месца, дзе з гэтым амаль няма праблемаў — Токіё. Шмат жыхароў вывучылі мову падчас падрыхтоўкі да апошняй Алімпіяды.
Яшчэ ёсць стэрэатып, што японцы не паказваюць свае эмоцыі. Гэта часткова праўда. Але, напрыклад, ў Акінаве зусім інакш — мясцовыя вельмі расслабленыя і адкрытыя. Таксама часткова праўдай з’яўляецца стэрэатып пра працавітасць японцаў. Магчыма, таму іх складана сустрэць за мяжой. Японцы вандруюць толькі калі вучацца ва ўніверсітэце або ўжо на пенсіі. Тут не прынята браць адпачынак.
Куды варта паехаць у Японіі, калі вы там упершыню:
Вось мой асабісты топ-5:
Старая сталіца Японіі Кіёта, горад са шматлікімі старымі храмамі і аўтэнтычнай культурый.
Канешне ж, сталіца краіны Токіа, самы вялікі горад на планеце, дзе жыве больш за 40 млн чалавек;
Кавалак Ісландыі ў Японіі, што завецца Онсэн — месца з гарачымі крыніцамі;
Нара — яшчэ адна старая сталіца Японіі, людзі там вельмі любяць аленяў. Яны з’яўляюцца сакральнымі жывёламі і вымагаюць ежу ў турыстаў. Калі не дасі ежу, то будуць цягнуць і бадацца.
У Японіі вельмі прыгожая прырода і добрая інфраструктура, таму краіна вас дакладна здзівіць. Па краіне зручна вандраваць У Японіі ёсць магчымасць набыць праязную картку, якая працуе на ўсіх цягніках і амаль усіх аўтобусах унутры краіны — Japanese Rail Pass.
Чаму варта ехаць у Японію
Найлепшы сэрвіс у свеце. Паўсюль цудоўнае абслугоўванне. З цікавостак: у Японіі не прынята даваць «на гарбату». Калі пакідаеш некалькі манетаў, то людзі пабягуць за табой, каб вярнуць. Лічуць, што заўсёды мусіць быць добры сэрвіс і не трэба дадаткова плаціць.
Вельмі прыгожая і іншая ад Еўропы прырода.
Людзі, якія вельмі адрозніваюцца ад еўрапейцаў. Японцы пабудавалі моцную, выбітную, самабытную культуру.
Уся Японія вельмі моцна насычаная гісторыяй. Тут нармальна, калі некаторыя фірмы існуюць некалькі стагоддзяў.
Ежа! Паўсюль супер-смачна.
Падсумоўваючы, магу сказаць, што Японія — вельмі разнастайная і цікавая краіна, вельмі своеасаблівая. І дзякуючы сваёй геаграфіі, і дзякуючы гісторыі. Таму сюды варта прыязджаць, каб адкрыць нешта новае. Так, з Еўропы ляцець доўга і дорага. Але падарожжа сюды — варта таго.
Меркаванне аўтара можа не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыі.
dev.by, як і іншым сумленным медыям, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе за межамі краіны, а нашы рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай.
Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, меркаваннямі, досведам, часам і ўвагай. А 230 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2024 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісантаў.
аўстралійцы — аднолькавы гадзіннавы пояс для апошніх,
разница между Токио и Сиднеем 2 часа. так что не "аднолькавы"
andrey42
ex. Senior Software Developer в outsource
29 января 2024, 12:55
4
По поводу еды один момент: надо очень внимательно следить за ингредиентами, т.к. им-то норм, но наши люди не привыкли есть сырые креветки или свинину (да, даже такое есть, подавали в винном баре сырую свинину в качестве закуски).
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
разница между Токио и Сиднеем 2 часа. так что не "аднолькавы"
По поводу еды один момент: надо очень внимательно следить за ингредиентами, т.к. им-то норм, но наши люди не привыкли есть сырые креветки или свинину (да, даже такое есть, подавали в винном баре сырую свинину в качестве закуски).
Дзякуй за адказ, гэта насамрэч так!
Таксама яшчэ шмат у якіх месцах(напрыклад, рамэн) няма наогул вегетарыянскіх страў
Пользователь отредактировал комментарий 3 февраля 2024, 15:40
А как же знаменитые японские проститутки, пять раз ездил в холостую чтоли?
Свинням дал уже, гной раскидал?
Срочно бригаду переводчиков с ананасного на человеческий