Microsoft хоча знізіць залежнасць у серверным АІ-абсталяванні ад Nvidia — распрацоўвае сваё

Microsoft працуе над новай сеткавай картай, якая павысіць прадукцыйнасць яе серверных чыпаў Maia AI і патэнцыйна знізіць залежнасць ад Nvidia, даведаўся The Information.

1 каментарый

Кіраваць праектам CEO Microsoft Сацья Надэла прызначыў Прадыпа Сінду — сузаснавальніка кампаніі Juniper Networks, якая спецыялізуецца на сеткавым і тэлекамунікацыйным абсталяванні. Летась Microsoft купіла яго стартап Fungible, які займаецца апаратным і праграмным забеспячэннем для павышэння прадукцыйнасці, надзейнасці і эканамічнасці ЦАДаў, у тым ліку сервернымі чыпамі. Таксама ў мінулым лістападзе рэдмандская кампанія паказала свой першы АІ-чып Maia, прызначаны для выканання воблачных працоўных нагрузак.

На стварэнне новага сеткавага чыпа можа сысці больш як год. У выпадку поспеху Microsoft зможа паскорыць і зрабіць таннейшай трэніроўку мадэляў OpenAI на сваіх серверах. Microsoft уклала ў OpenAI больш за дзясятак мільярдаў долараў, а інтэграцыя распрацовак кампаніі Сэма Альтмана ў прадукты Microsoft умацоўвае яе пазіцыі ў гонцы штучнага інтэлекту.

Microsoft паказала першыя ўласныя АІ-чыпы
Па тэме
Microsoft паказала першыя ўласныя АІ-чыпы
Это был блеф: сотрудники OpenAI очень не хотели уходить в Microsoft
По теме
Это был блеф: сотрудники OpenAI очень не хотели уходить в Microsoft
Кіраўнік OpenAI шукае $7 трыльёнаў пад вытворчасць АІ-чыпаў
Па тэме
Кіраўнік OpenAI шукае $7 трыльёнаў пад вытворчасць АІ-чыпаў
Штодня ў Кітаі закрываюцца 30 паўправадніковых кампаній
Па тэме
Штодня ў Кітаі закрываюцца 30 паўправадніковых кампаній

Читать на dev.by