Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Каля 70% — беларусы». Як Playtika скараціла варшаўскі офіс адным днём

4 чэрвеня Playtika звольніла каманды Best Fiends і Redecor (і не толькі) ў варшаўскім офісе. Пад скарачэнне перш за ўсё трапілі беларусы.

34 каментарыя

4 чэрвеня Playtika звольніла каманды Best Fiends і Redecor (і не толькі) ў варшаўскім офісе. Пад скарачэнне перш за ўсё трапілі беларусы.

У ізраільскай геймдэв-кампаніі Playtika прайшла новая хваля скарачэнняў — на гэты раз у польскім офісе. Паводле звестак mobilegamer.biz, сёлета было звольнена да 160 чалавек з каманд, што распрацоўвалі Best Fiends і Redecor. Пішуць, што звальненні адбыліся і ў ізраільскім офісе кампаніі, але галоўным чынам яны закранулі Варшаву, куды кампанія актыўна рэлакавала супрацоўнікаў з Беларусі. Мы паразмаўлялі з былымі і цяперашнімі супрацоўнікамі польскай Playtika. Дарэчы, яны настойваюць, што супрацоўнікаў у Беларусі не засталося ні ў якім выглядзе — працаваць адтуль забаронена.

Playtika у Варшаве

Каго і дзе звольнілі

Іх словы пацвярджаюць апублікаваную раней інфармацыю, што асноўная колькасць звольненых — у камандзе Best Fiends, там пакінулі толькі персанал, які падтрымлівае гульню. Каманда Redecor першапачаткова была невялікай — «30–40 чалавек», паводле слоў аднаго з супрацоўнікаў. У абедзвюх каманд, нібыта, былі найгоршыя паказчыкі выручкі ў кампаніі.

Акрамя таго, па інфармацыі чытачоў, звальненні адбыліся і ў іншых камандах, напрыклад, у Solitaire Grand Harvest, Bingo, Shared department. Як распавядаюць супрацоўнікі, скарацілі амаль усіх, хто быў працаўладкаваны праз аўтстаф-кампанію Dvash. То бок агульная колькасць звольненых можа перавышаць 160 чалавек (але цяжка сказаць, з улікам ізраільскіх супрацоўнікаў ці без).

Playtika у Варшаве

Наколькі раптоўна

На просьбу ацаніць працэнт беларусаў у скарочаных камандах, чытачы называлі і 70%, і 80% — агульна кажучы, большасць. Што тычыцца чаканнасці падзеі, меркаванні разышліся: адны экс-супрацоўнікі пішуць, што звальненне было абсалютна нечаканым і выклікала шок. Іншыя — што пра яго можна было здагадвацца па фінансавых паказчыках прадуктаў.

— Пра скарачэнні было зразумела загадзя, — выказвае меркаванне экс-супрацоўнік. — Па-першае, перанеслі тэрміны перагляду заробкаў. Па-другое, пасля справаздачы за першы квартал стала ясна, што, хоць выручка вырасла, чысты прыбытак знізіўся праз павелічэнне выдаткаў на маркетынг і R&D.

Падобнымі назіраннямі дзеліцца іншы супрацоўнік:

— Нягледзячы на рост даходаў да рэкордных значэнняў дзякуючы нядаўняму M&A (merger & acquisition) Dominos Dice і SGH Disney, net revenue знізіўся на 42% у параўнанні з Q1 мінулага года.

Апошні месяц было шмат размоваў пра скарачэнні, бо стала менш вакансій і паступова скарачалі «плюшкі».

Так, раней футбол/валейбол быў два разы (магчыма, на тыдзень — devby), потым зрабілі адзін. Да таго ж большасць запланаваных камандзіровак скасавалі, пакідаючы толькі самыя неабходныя.

Як праходзіла скарачэнне

Паводле ацэнак адных, маланкава. Іншыя адзначаюць, што раней бывала і горш.

— З супрацоўнікамі, якіх збіраліся звальняць, на пачатку дня правялі размовы, і ўжо пасля быў агульны мітынг на ўсю кампанію, дзе абвясцілі пра скарачэнні.

Гэта было не так стрэсава: у папярэдніх ітэрацыях спачатку быў мітынг, а потым блакавалі камп’ютары.

Ці будуць кампэнсацыі

Большасць супрацоўнікаў кажуць, што так — прынамсі, для тых, хто працуе ў Playtika непасрэдна. Памер кампенсацыі залежыць ад стажу працы, плюс бонус ад кампаніі, плюс кампенсацыя за нявыкарыстаны адпачынак. Тыя, хто працуе праз кампанію Dvash, у кампенсацыі не ўпэўнены.

Аднак і тыя, і другія мяркуюць, што кампанія будзе дапамагаць з пошукам новай працы. Магчыма, у некаторых атрымаецца адкласці афіцыйнае звальненне на пару месяцаў — для падаўжэння легальнага статусу ў Польшчы.

Што думаюць і адчуваюць звольненыя (і тыя, каго не закранула)

— Раптоўнае скарачэнне стала шокам для ўсіх. Хоць пра саму працу ў Playtika не магу сказаць нічога дрэннага: цудоўны калектыў, выдатныя ўмовы, добры офіс.

— Шмат маіх знаёмых ужо маюць запрашэнні на сумоўі. Гэта яшчэ нічога не значыць, але рынак ёсць, страху [не знайсці працу] няма.

— Чаканні ад рынку працы, як і паўсюль у ІТ, не самыя лепшыя.

— Што цяпер? Пошук новага працоўнага месца і магчымы адпачынак.

— Зараз на рынку працы, у прынцыпе, павінен быць «пір» для найму — скарачэнні прайшлі лінейна, без уліку досведу і экспертызы. Тым, хто застаўся, наўрад ці варта чакаць павышэння заробку — бюджэт, хутчэй за ўсё, пойдзе на кампенсацыі звольненым. Паколькі кампанія не развівае ўласныя праекты, а купляе гатовыя рашэнні, чакаць росту перспектыў не даводзіцца.

У выніку застаецца адкрытым пытанне: каму пашанцавала больш — тым, каго скарацілі, ці тым, хто застаўся?

Калі будуць новыя звальненні

— Думаю, у найбліжэйшыя паўгода звальненняў не будзе, — мяркуе адзін з супрацоўнікаў. — Бо губляецца матывацыя людзей, і гэта вялікі стрэс. Людзі стрэсуюць — менш прадуктыўнасці. Ды і не будуць лаяльныя тыя супрацоўнікі, у якіх няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Думаю, кампанія гэта будзе адчуваць.

«Рэкрутар — гэта драпежнік». Супрацоўнікаў якіх масава скарацілі разбіраюць хутчэй чым тых хто сышоў сам?
«Рэкрутар — гэта драпежнік». Супрацоўнікаў, якіх масава скарацілі, разбіраюць хутчэй, чым тых, хто сышоў сам?
Па тэме
«Рэкрутар — гэта драпежнік». Супрацоўнікаў, якіх масава скарацілі, разбіраюць хутчэй, чым тых, хто сышоў сам?
Playtika Lyft SayGames. 10 крутых ІТ-бізнэсаў якія сышлі з Беларусі ў 2024 годзе
Playtika, Lyft, SayGames. 10 крутых ІТ-бізнэсаў, якія сышлі з Беларусі ў 2024 годзе
Па тэме
Playtika, Lyft, SayGames. 10 крутых ІТ-бізнэсаў, якія сышлі з Беларусі ў 2024 годзе
Playtika ўсё ж забароніць працу з Беларусі. А за рэлакейт добра заплаціць (але не адразу)
Playtika ўсё ж забароніць працу з Беларусі. А за рэлакейт добра заплаціць (але не адразу)
Па тэме
Playtika ўсё ж забароніць працу з Беларусі. А за рэлакейт добра заплаціць (але не адразу)
Playtika скараціла да 160 чалавек у камандах Best Fiends і Redecor беларусаў таксама
Playtika скараціла да 160 чалавек у камандах Best Fiends і Redecor, беларусаў таксама
Па тэме
Playtika скараціла да 160 чалавек у камандах Best Fiends і Redecor, беларусаў таксама
Чытайце таксама
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
dev.by шукаў маладых людзей, якія паступілі сёлета ў ВНУ за мяжу, — адгукнуліся 4 чалавекі. Двое выбралі Польшчу, яшчэ двое Расію (для аднаго гэта часовы варыянт, ён плануе перапаступіць налета).  Спыталі ў хлопцаў, як яны выбіралі ВНУ, куды паступалі аднакласнікі і як на выбар паўплывала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну (і ўчорашнія навіны пра мабілізацыю).
9 каментарыяў
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
«Будаўнічая галіна цалкам дысфункцыянальная», — кажа СЕО EnCata Алег Кандрашоў. І прапануе «рэанімаваць будаўніцтва»: паўтарыць поспех Генры Форда і запусціць канвеер, які будзе штампаваць модульныя дамы. А яшчэ — запусціць мабільныя заводы з гэтымі канвеерамі. Першы тэставы дом з жалезнымі сценамі і вокнамі ў падлогу ўжо пабудаваны — у ім 2 гады як жыве СЕО. А зараз у Вялікім камені дабудоўваюць тэставы завод. Ці ёсць будучыня ў праекта і якая, расказвае dev.by Алег Кандрашоў.  
12 каментарыяў
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
15 каментарыяў
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Айцішнікі (і не толькі) скардзяцца, што ім тэлефануюць са школы IT Overone і прапануюць курсы для ўваходжання ў ІТ без першапачатковых навыкаў і англійскай.
4 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
2

Думаю, ближайшие полгода не будет увольнений, потомучто теряется мотивация людей [...]

Это как посмотреть.

Человек смотрит на пролетающую мимо птицу: "хорошо ей, свободная от забот, летает, зёрнышки клюёт..."
В то же время птица: "маши крыльями, а то сдохнешь, маши а то сдохнешь!"

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 чэрвеня 2025, 11:09

9

Ну это действительно еще непонятно, кому больше повезло. Тем, кто остался и дальше в этом гадюшнике впахивать или тем, кого освободили + по закону дали компенсацию.

3

Есть некоторые сомнения, что руководству Плейтики сейчас есть какое-то дело до лояльности сотрудников, так что едва ли это весомый аргумент против увольнений. Это вам не 2019й

4

Думаю, ближайшие полгода не будет увольнений, — полагает один из сотрудников

Ну да, да, конечно. Плейтика же знаменита своим сакральным отношением к своим сотрудникам.

Через год ждем опять крокодильи слезы, что плейтика теперь другая, поменялась и все будет отлично, у нас модно-молодежно, приходите к нам. Хотя [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024] там все на своих местах как были, так и остались. И их никак эти увольнения не задели, сидят и дальше пьют чаек на кухне днями за 6-figures + бонусы.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
4

Продуктовые метрики байдарки на выдержали налогов, страховок, и цен на аренду. И байдарка черпнула?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
7

Варгейминг с Лестой вообще не в ту дверь зашли, так что шансов у Плейтики воду откачать больше

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 чэрвеня 2025, 18:32

4

"Сокращение стало шоком" - учитывая что недавно были сокращения в дочерней Wooga и скорее всего финансовые показатели там публичны, можно только похихикать над бордатыми детьми

1

— Думаю, ближайшие полгода не будет увольнений, потому что...

... я боюсь потерять работу и придумываю моральные оправдания почему что-то неприятное мне не должно произойти, тогда как в реальности всем управляют деньги и только деньги.

3

Это ещё ничего не значит, но рынок есть, страха [не найти работу] нет

какой рынок? Геймдев мертв с 2022 года

0

Почему вы так считаете?

0

Потому что найма нет

-3

А у людей ипотеки, кредиты и дети. Но кого это волнует в мире европейского лицемерного социализма

-2

ну они же все релоцировались - им должно и этого быть достаточно для счастья.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

3

Ой, кто бы говорил про лицемерие
На это всем плевать вне зависимости от страны.

-2

это не было бы настолько смешно, если бы не 100500 пафосных статей об уходе из РБ.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 чэрвеня 2025, 15:29

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
-2

о чем это говорит? о том, что уходить надо быстро и не затягивать. иначе затраты на офисы в РБ и рашке потопят

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

3

Все так. К тому же работы в Белоруссии нет, а если на работу вас не наймут, то и уволить не смогут. Так что проблемы с сокращениями вас волновать не будут.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 чэрвеня 2025, 18:47

1

Но засиживаться на диване не стоит: родная милиция обеспечит явку таких отдыхающих на мероприятия по борьбе с тунеядством, где им предложат актуальные вакансии.

Anonymous
Anonymous
0

В полку почтальонов, сантехников, курьеров и таксистов прибыло. Может это и к лучшему, можно выбросить из головы страх, что ИИ работу отнимет и просто работать ногами и руками. Не в этом ли простое человеческое счастье, просыпаться на заре, пахать весь день не покладая рук, а вечером засыпать крепким сном, уставшим, но счастливым...

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
4

Хорошего непьющего сантехника, любой ЖЭС на работу возьмёт, и жилье служебное даст. А итишнмк-джун "за 500" будет хрущевку на троих снимать вскладчину, и батрачить на барина с востока

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
-4

Нормальные мидлы и сеньоры, за несколько месяцев спокойно найдут новую работу.

0

да, мы много статей даже тут об этом читали.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
-1

помимо статей у меня есть личный опыт

-2

да я думаю, что наличие работы вообще не важно в данном случае. сам польский дух и атмосфера панства будет их всех преисполнять. мечты сбываются!

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 чэрвеня 2025, 11:42

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
2

Переезд с компанией это риск и вот он и реализовался.

0

Отфрендил плейтику в тот же день, когда в ленту навалило "Open to work".

0

А зачем ты вообще френдил плейтику? Любитель бдсм или просто не хватает в жизни острых ощущений?

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
2

Охренеть не встать. Кому они пальцы защемили-то?! Каждый уехавший был волен остаться, пойти на завод и продолжать радоваться дешевому бензину и низкой коммуналке.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
1

А попу гребцам подтереть не надо было? Ты почему-то упускаешь из вида, что обычная практика при закрытии офиса - это директивное предложение пройти на мороз, безо всяких ультиматумов и альтернатив.
На кой хрен ты приплел этих мифических раджей за 200уе я вообще не понял.