Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Рынак не верыць у вайну? Айцішнік купіў таўнхаус у Вільнюсе — ягоныя назіранні

Ён заклікае не баяцца рынку нерухомасці і спрабаваць — нават калі здаецца, што грошай мала і крэдыт не дадуць. 

13 каментарыяў
Рынак не верыць у вайну? Айцішнік купіў таўнхаус у Вільнюсе — ягоныя назіранні

Ён заклікае не баяцца рынку нерухомасці і спрабаваць — нават калі здаецца, што грошай мала і крэдыт не дадуць. 

Мы працягваем збіраць гісторыі пра куплю жылля ў розных краінах. Ужо былі кейсы з Грузіі (вось і вось), Польшчы, Літвы. Наш чытач купіў жыллё ў Вільнюсе — але не кватэру, а таўнхаус. Распыталіся ў яго пра матывацыю і асаблівасці ўгоды. 

Чаму не кватэра

— Пяць гадоў жывём з жонкай у Вільнюсе, у мяне ВНЖ з працы, у жонкі — грамадзянства ЕС. Яна з Рыгі, мы пазнаёміліся, калі я жыў яшчэ ў Мінску, потым яна пераехала да мяне. Пры пераездзе ў 2021-м мы выбралі менавіта Літву, таму што там у абодвух была праца.

Мінулым летам мы купілі тут жыллё. Шукалі доўга: цэны на кватэры былі вельмі высокія, самі кватэры альбо маленькія, альбо нармальныя па агульнай плошчы, але з вялікай колькасцю маленькіх пакояў. Калі ў кватэры плошчай 70 кв. м чатыры пакоі, гэта так сабе прастора для жыцця.

У выніку мы пачалі разглядаць таўнхаусы. Там усё інакш: ты можаш прадаставіць свой праект, і забудоўшчык зробіць унутранку дома пад цябе.

Не скажаш, каб канчатковая цана таўнхауса была ніжэй, хутчэй наадварот. Бо ў доме яшчэ трэба ўсталяваць ацяпляльны кацёл, камін, зрабіць газон і г. д. Але ў выніку за тыя ж грошы атрымліваеш значна больш — прастору, аўтаномнасць, гараж, садзік. Варта, вядома, задумацца, што ліквідней — кватэра ці таўнхаус — але на гэтае пытанне ў мяне адказу няма.

У рэшце рэшт мы знайшлі добры варыянт за 15 хвілін язды ад старога горада. Дом яшчэ дабудоўваўся, адделка меркавалася чарнавая, прасілі 2300 еўра за квадратны метр. 

Для параўнання: кватэры за 2300 еўра/м² былі падобныя на МАПІДаўскія, а тыя, што нам падабаліся, каштавалі ўжо 3500 еўра і вышэй. Да МАПІДа прэтэнзій няма, але 2300 еўра — гэта дорага. Сапраўды ж прасторныя кватэры знаходзяцца звычайна ў прэміум-дамах, але там цана за квадрат ляціць у стратасферу.

Зрэшты, гэта толькі мае назіранні — магчыма, у кагось іншы досвед. 

Як афармлялі

Угоду я афармляў у іпатэку. Ніякіх праблем з банкамі не ўзнікла — толькі пазітыўны экспірыенс. Але паколькі грошы на першы ўзнос (25% ад цаны) я прывёз з Беларусі наяўнымі, то банк папрасіў іх абгрунтаваць. Мне прыйшлося даваць тлумачэнні па кожным наяўным еўра, залічаным на мой рахунак, і прыкладаць дакументы аб продажы кватэры і заробку ў РБ. Нават тыя грошы, якія я атрымаў ад продажу ровара і паклаў на рахунак, прыйшлося тлумачыць.

Важны нюанс: зямля ў Літве не можа належаць грамадзянам трэціх краін (не ЕС), таму на мяне аформілі толькі дом, а зямельны ўчастак пад ім — на жонку. Чуў, што ў такіх выпадках пакупнікі могуць дамовіцца з забудоўшчыкам, каб той пакінуў зямлю на сабе, але гэта непацверджаныя дадзеныя.

Іпатэку далі на 20 гадоў пад 2,1% + 6-месячная стаўка Euribor (European Interbank Offered Rate — усярэдненая працэнтная стаўка, па якой еўрапейскія банкі крэдытуюць адзін аднаго — devby). Выніковая стаўка роўная каля 4,6% гадавых.

Нешта пасля будаўнікоў прыйшлося перарабляць, але ў цэлым атрымалася прыкладна тое, чаго я і чакаў за гэтыя грошы. Для рамонту (яшчэ плюс 500 — 1000 еўра на м²) я наняў хлопцаў з Беларусі, гэта мой першы паўнавартасны досвед у гэтай сферы, так што не магу параўноўваць якасць/цэны/працэсы. Але вынік мне спадабаўся, пасля мадыфікацый атрымалася вельмі добра. Нядаўна мы пераехалі.

Галоўны месідж

Упэўнены, што тыя ж магчымасці для купліі жылля застаюцца і ў 2026 годзе. Магчыма, не ўсе банкі прымуць першы ўзнос наяўнымі, магчыма, прыйдзецца паходзіць. Але я амаль упэўнены, што тая ж Paysera прыме — пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне сродкаў і іх легальны ўвоз на тэрыторыю Літвы.

Нават калі вам здаецца, што за пасільныя грошы вы нічога не знойдзеце, што шансаў атрымаць крэдыт няма і што з дакументамі абавязкова будуць праблемы, папросту ідзіце і спрабуйце. 

Не далі ў адным банку — ідзіце ў другі, не атрымалася з гэтай кватэрай — шукайце далей, спрабуйце. Я ні разу не сутыкаўся тут з якой-небудзь дыскрымінацыяй. Са мной заўсёды гаварылі — нават па-руску — пры гэтым усе стараліся растлумачыць і дапамагчы.

Чаму Вільнюс

Па-першае, для айцішнікаў тут ёсць праца. У Вільнюсе шмат ІТ-кампаній, у тым ліку офісаў міжнародных прадуктаў, банкаў і сервісных кампаній. Па-другое, у маёй кампаніі ў Літве добрыя перспектывы росту.

Ды і ў цэлым мне вельмі падабаецца Вільнюс: невялікі зялёны горад з поўным наборам усіх дабротаў, які развіваецца ў правільным, на мой погляд, кірунку.

Тут з’яўляюцца новыя публічныя прасторы (паркі, скверы, прагулачныя сцяжынкі, спартовыя аб’екты). Тут усюды можна з сабакам. Ідзе пастаянная рэнавацыя горада.

У цэлым гэта такое месца, дзе я адчуваю сябе не імігрантам, а экспатам. Я знаходжуся ў асяроддзі, дзе такіх, як я, шмат і да іх ставяцца абсалютна станоўча.

Асабіста мне балтыйскія краіны па духу бліжэй, чым тая ж Польшча. Варшава для мяне занадта вялікая і каменная. Кракаў я вельмі люблю, але досведу жыцця ў мяне там няма.

Ды і інтэграцыя ў Літве мне здаецца значна прасцейшай, чым у Польшчы і іншых краінах. Тут усе пытанні можна вырашыць па-руску або па-англійску. А калі ты хоць крыху стараешся вывучыць літоўскую, гэта прымаецца мясцовымі з вялікай павагай. У выніку ўвогуле ўсё становіцца для цябе даступным.

Мы з жонкай літоўскую мову вучым. Па-першае, гэта адразу павышае твой асабісты камфорт: разумець, што напісана вакол, аказваецца, вельмі карысна. Па-другое, нам хочацца атрымаць ПМЖ (можна падавацца праз пяць гадоў пражывання), а для гэтага трэба здаць экзамен на А2.

Рыгу мы вельмі любім і стараемся ездзіць туды як мага часцей. Але Вільнюс, на наш погляд, больш камфортны для жыцця. А яшчэ мы сумуем па Мінску 2018–2019 гадоў.

Спачатку мы ўвогуле хацелі з’ехаць у Партугалію. Але прааналізавалі рынак працы, узровень заробкаў і кошт жыцця (таго ўзроўню, якога мы хацелі) і вырашылі, што цяпер Вільнюс выйгрывае.

Так што пакуль планы — жыць і будаваць базу ў Вільнюсе. Так, клімат тут не самы сонечны, таму ў будучыні на зімоўку хацелася б паляцець кудысь ў цяпло.

Як пераадолеў трывожнасць

Геапалітычны фактар — самы складаны. Пакуль я шукаў жыллё, абдумваў гэтае пытанне з розных бакоў, сумняваўся. У рэшце рэшт зразумеў, што рынак не верыць у горшы зыход — цэны на працягу года толькі раслі. 

Што будзе далей, невядома. А жыць мне трэба тут і цяпер. Інфляцыя пажырае мой першы ўзнос. У любой угодзе ёсць рызыка, я гэтую рызыку разумею, ўсведамляю і спрабую давярыць рынку. Інакш чакаць і перажываць можна вельмі доўга.

Чытайце таксама
«За месяц падаражэла на $20 тыс.». Чаму айцішнікі купляюць кватэры ў Грузіі
«За месяц падаражэла на $20 тыс.». Чаму айцішнікі купляюць кватэры ў Грузіі
«За месяц падаражэла на $20 тыс.». Чаму айцішнікі купляюць кватэры ў Грузіі
Кажуць, зараз самы час.
30 каментарыяў
«Лодзь хутка падаражэе». Як зарабляюць на кватэрах у Польшчы — два сцэнарыі
«Лодзь хутка падаражэе». Як зарабляюць на кватэрах у Польшчы — два сцэнарыі
«Лодзь хутка падаражэе». Як зарабляюць на кватэрах у Польшчы — два сцэнарыі
Дзяніс купіў жыллё ва Уроцлаве для сябе, а ў Лодзі — як інвестыцыю. У Алёны іншы сцэнар: яна здае невялікую кватэру ў Гданьску, каб жыць з сям’ёй у прасторнейшай без іпатэкі. Мы спыталі, як яны лічаць грошы і ацэньваюць перспектывы польскага рынку жылля. 
9 каментарыяў
«Калі што, можна прадаць». ШІ дапамагае гасіць іпатэку ў Варшаве — айцішнік ужо думае пра другую
«Калі што, можна прадаць». ШІ дапамагае гасіць іпатэку ў Варшаве — айцішнік ужо думае пра другую
«Калі што, можна прадаць». ШІ дапамагае гасіць іпатэку ў Варшаве — айцішнік ужо думае пра другую
Ён дзеліцца разлікамі, вопытам зносін з банкамі і лайфхакам, як знізіць працэнт па іпатэцы.
14 каментарыяў
Рынак не верыць у вайну? Айцішнік купіў таўнхаус у Вільнюсе — ягоныя назіранні
Рынак не верыць у вайну? Айцішнік купіў таўнхаус у Вільнюсе — ягоныя назіранні
Рынак не верыць у вайну? Айцішнік купіў таўнхаус у Вільнюсе — ягоныя назіранні
Ён заклікае не баяцца рынку нерухомасці і спрабаваць — нават калі здаецца, што грошай мала і крэдыт не дадуць. 
13 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

Ну таунхаус неплохо, но по цене за квадрат лучше всего отдельный коттедж.
С землей же все довольно просто: сенюнья сдает её в бессрочную аренду с символической годовой платой или без неё.
2.1% уже не самое приятное из возможного. Дают и под 1.7%+европейская ставка. Ну и первый взнос дают ниже 25%. Про 15% не слышал, но 20% есть кейс

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 ліпеня 2026, 08:08

0

Не нужно путать. Коттедж построенный строительной компанией будет стоить намного дороже чем таунхаус построенный строительной компанией. По понятным причинам

Я уверен что среди ИТ-шников мало кто умеет и/или вообще захочет сам строить дом. Понятное дело что не сам кирпичи ложить, а искать рабочих и контролировать процессы рытьё котлована, фундамент, коробка и т.д.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 ліпеня 2026, 13:28

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

Тут довольно много коттеджей уже построенных. Да, если это застройка от одного и того же застройщика, то отдельностоящий они продают дороже в целом. Но цена за метр зависит от площади. Просто таунхаусов большой площади мало.
А выбор коттеджей тут реально большой в сравнении с Минском тем же. Все-таки тут люди побогаче и дома банально современнее.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 ліпеня 2026, 15:51

0

страшно представить насколько лучше выбор в Лихтенштейне или Андорре.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 ліпеня 2026, 16:17

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

Хм. А что не так? Что-то мне подсказывает, что выбор там тоже будет побольше)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 ліпеня 2026, 18:17

-6

А потом случайно вскроется что 15-20 лет назад был на военке в универе или стажировался где-то на гос. предприятии и все, скажи пока пока дому. Моментальный волшебный спердоляй с запретом въезда в шенген и конфискация дома в пользу государства. Едьте едьте в Литву ага

8

Все еще лучше бел концлагеря

1

Все еще лучше бел концлагеря

toshnila-is-back
toshnila-is-back VP of Engineering в Super Duper Development
4

Так забавно наблюдать за потугами руzzкой и усатой пропаганды, на что они идут, только чтобы не уезжали:

Вы подумайте, там всё тоже самое но хуже

тут тоже неплохо кормят

в РБ тихо, а в этай Польшчы негров линчуют

Значит всё правильно сделали, что дали по съебаторам, наверняка припекает по полной.
Кипятитесь сами в этом рассоле говна, скоро Украина вас освободит.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 ліпеня 2026, 13:02

-6

причина тряски? так пячэ что один и тот же коммент копипастишь?)

toshnila-is-back
toshnila-is-back VP of Engineering в Super Duper Development
2

Как и ты, только разными словами формируешь одну и ту же повестку. Мне лень заниматься такой хернёй, проще скопипастить

0

Судя по всему купил из-за FOMO, так не надо делать

charlie
charlie Мастер высоких надоев в XZ Inc
-1

"Здесь все вопросы можно решить на русском или английском." - точно! Как у меня месяц назад в одном вильнюсском кафэ: я - "русский, немецкий, французский?" девица за прилавком (дословно) - "неа, инглышъ онлы!" 🤣
"Так что пока планы — жить и строить базу в Вильнюсе. Да, климат тут не самый солнечный, поэтому в будущем на зимовку хотелось бы улетать куда-нибудь в тепло." - это что, база для поездок на юга? странное решение. По личным впечатлениям прибалтика деградирует на глазах. Прибалтийские тигры сильно пообнищали за последние годы и явно прогрессируют дальше. Климат - типа севера витебской области - на любителя. Вильнюсские парки - может быть, особенно если в солнечный день летом и стоять спиной к обкошенной замковой горе 🤣 В прочее время взвыть с тоски можно. За те же деньги лучше присмотреть что-то в испании, германии. Если немного напрячься - даже в баварии. Так там хоть люди улыбаются на улицах! "Инглышъ" для начала сойдёт, а местный язык более перспективен для изучения. Чистое программирование везде сжимается, но если немного подумать и осмотреться, то предложений в той же германии хватает.
"Для ремонта ... я нанял ребят из Беларуси" - действительно, обычно минимум половина автобуса из рб в вильнюс - строители.