Стваральнік Gmail: ChatGPT знішчыць Google у найбліжэйшыя пару гадоў
Стваральнік Gmail і аўтар дэвізу «Don’t be evil» Пол Бакхейт лічыць, што чат-бот OpenAI можа разбурыць бізнэс Google. Неўзабаве пасля рэлізу ChatGPT у лістападзе праграміст прадказаў, што гэта можа здарыцца ўжо праз «год або два».
«АІ выцесніць старонку пошукавай выдачы, якая прыносіць ім асноўную частку прыбытку», — лічыць Бакхейт. Ён дадаў, што нават калі кампанія актывізуе распрацоўку АІ, то ўсё адно не зможа паўнавартасна ўкараніць яго, не знішчыўшы найкаштоўнейшага кампанента свайго бізнэсу.
Таксама праграміст распісаў, як можа выглядаць заняпад Google. На яго думку, адрасны радок (пошукавую панэль) у браўзерах заменіць АІ, які будзе аўтаматычна дапаўняць думку або пытанне карыстальніка па меры ўводу, а таксама даваць найлепшы адказ — гэта можа быць спасылка на сайт або прадукт. Для збору неабходнай інфармацыі і спасылак АІ будзе выкарыстоўваць бэкэнд традыцыйных пошукавых рухавікоў, мяркуе Бакхейт.
ChatGPT ахрысцілі «забойцам Google». Зрэшты, крытыкі нейрасеткі адзначаюць, што яе адказы бываюць значна горшымі за тое, што можа прапанаваць пашукавік Google, а яе якасцю незадаволены нават кафаўндар OpenAI. Між тым Google, а таксама «Яндэкс» і кітайская кампанія Baidu ўжо плануюць запускаць фірмовых канкурэнтаў ChatGPT.
Читать на dev.by