Tesla падаражэла амаль на 100% за гэты год. Маск зноў найбагацейшы ў свеце
Ілан Маск вярнуў званне самага забяспечанага чалавека на Зямлі, якое нядаўна саступіў французскаму мільярдэру Бернару Арно.
Акцыі вытворцы электракараў, якія складаюць ільвіную долю багацця Маска, падаражэлі амаль удвая ў параўнанні з дзённым мінімумам 6 студзеня. У панядзелак таргі закрыліся на адзнацы $207,63 за акцыю, а багацце прадпрымальніка, згодна з індэксам Bloomberg, вырасла да $187,1 млрд.
На пачатку 2023 года багацце Маска ацэньвалася ў $137 млрд. Пры канцы 2022-га ён стаў першым чалавекам у свеце, чый гаманец схуднеў на $200 млрд. Да гэтага прывяло рэзкае падзенне каціровак Tesla.
Інвестараў турбуе захопленасць бізнэсоўца сваёй новай забаўкай, Twitter, якую ён купіў у кастрычніку. У снежні ён паабяцаў пакінуць пасаду СЕО, як толькі знойдзе кагосьці «дастаткова дурнога» сабе на замену. Але спачатку — паводле ягоных разлікаў, да канца бягучага года — Маск плануе дамагчыся фінансавай стабільнасці Twitter.
Аналітыкі адзначаюць, што нядаўнія зніжкі справакавалі рост попыту на машыны Tesla, нягледзячы на рост канкурэнцыі ў галіне. Тэмпы росту Tesla пераўзыходзяць індэкс Nasdaq 100, у які ўваходзяць найбуйнейшыя кампаніі тэхналагічнай галіны.
Читать на dev.by