The Guardian назваў найгоршых тэхналагічных СЕО года

Для «баламутных эгаістаў» з Крэмніевай даліны 2022 год выдаўся няпростым, адзначае The Guardian. Выданне выбрала 6 гендырэктараў тэхнакампаній, для якіх апошнія 12 месяцаў выдаліся самымі правальнымі.

Пакінуць каментарый
  • Марк Цукерберг: 6/10 па шкале няўдаласці года. Яго кампанія на ўсіх парах ляціць у метавёрс, спальваючы велізарныя сумы на ідэю, у якую акрамя гендырэктара мала хто верыць — уключна з супрацоўнікамі. У лютым Meta за адзін дзень страціла $230 млрд капіталізацыі, паставіўшы нацыянальны анты-рэкорд у ЗША. Напярэдадні кампанія зафіксавала першае ў сваёй гісторыі падзенне аўдыторыі. Багацце Цукерберга тады імгненна зменшылася на $30 млрд. У лістападзе кампанія зразумела, што не вывозіць 11 тысяч лішніх супрацоўнікаў і звольніла іх.
Палова з 11 тысяч скарочаных Meta — айцішнікі
Па тэме
Палова з 11 тысяч скарочаных Meta — айцішнікі
Meta потратила на метавселенную уже $15 млрд. Никто не признаётся, на что пошли деньги
По теме
Meta потратила на метавселенную уже $15 млрд. Никто не признаётся, на что пошли деньги
  • Джэф Безас: 4/10. Наогул Безас перастаў кіраваць заснаванай Ім Amazon улетку 2021-га. Сёлета яго кампанія скараціла крыху менш за Meta — 10 тысяч, але і гэтая лічба даволі вялікая. Пэт-праект бізнэсоўца — галасавы асістэнт Alexa — таксама перажывае не найлепшыя часы, з’ядае зашмат грошай і рызыкуе закрыцца.
«Застрэлься, Alexa». Падраздзяленне, якое калісьці лаяў Безас, прыносіць велізарныя страты Amazon
Па тэме
«Застрэлься, Alexa». Падраздзяленне, якое калісьці лаяў Безас, прыносіць велізарныя страты Amazon
10 тысяч замала: Amazon працягне звальняць супрацоўнікаў у 2023
Па тэме
10 тысяч замала: Amazon працягне звальняць супрацоўнікаў у 2023
  • Ілан Маск: 7/10. Праблемы пераследуюць Маска адразу на некалькіх франтах: гэта і Tesla, якая за год абвалілася амаль на 60% і не можа знайсці працаўнікоў у Германіі, і Twitter, вакол якога скандал працягваецца ад самай куплі ў красавіку. Кіраўніцтва спачатку ўсімі сіламі супраціўлялася ўгодзе, потым пачаліся ўзаемныя абвінавачванні з нагоды ботаў і судовыя пазовы, калі Маск вырашыў выйсці з угоды. Яна ўсё ж адбылася, але з вялізнымі стратамі ў штаце і «хардкорнымі» ўмовамі працы для пазасталых супрацоўнікаў. Прадпрымальнік паабяцаў сысці з пасады СЕО, як толькі знойдзе сабе замену.
«Поўны хаос». Tesla не можа знайсці супрацоўнікаў на гігафабрыку ў Германіі
Па тэме
«Поўны хаос». Tesla не можа знайсці супрацоўнікаў на гігафабрыку ў Германіі
Маск прымушае наведвальнікаў чакаць сябе па гадзіне і не дазваляе гаварыць, пакуль да іх не звернуцца
Па тэме
Маск прымушае наведвальнікаў чакаць сябе па гадзіне і не дазваляе гаварыць, пакуль да іх не звернуцца
  • Параг Агравал: 7/10. Для экс-СЕО Twitter год пачынаўся выдатна: кіраўніцтва толькі што аднагалосна абрала яго на новы пост. Але потым з’явіўся Маск. Спачатку добрыя, адносіны з ім неўзабаве сапсаваліся праз ботаў — бізнэсовец лічыў, што кіраўніцтва сацсеткі хавае рэальны маштаб праблемы. Маск звольніў Агравала першым чынам, як толькі была закрытая ўгода ў кастрычніку.
  • Элізабет Холмс: 10/10. Заснавальніца Theranos гадамі падманвала інвестараў, сцвярджаючы, што яе кампаніі распрацавала тэхналогію, якая дазваляе рабіць дакладны аналіз крыві ўсяго па некалькіх кроплях. Сёлета бізнэс-лэдзі атрымала 11 гадоў турмы.
  • Сэм Бэнкман-Фрыд: 10/10. Для гэтага чалавека 2022 выдаўся, мабыць, самым кашмарным. Яго крыптабіржа FTX была на кані ўсяго некалькі месяцаў таму, але ў адзін момант збанкрутавала, Бэнкман-Фрыд быў затрыманы на Багамах і абвінавачаны ва ўдзеле ў адной з найбуйнейшых фінансавых махінацый у гісторыі ЗША. Кліенты пляцоўкі баяцца, што больш не ўбачаць сваіх грошай, а сама гісторыя моцна пахіснула давер да ўсёй галіны.

Читать на dev.by