Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Працаваў 140 гадзін на тыдзень: айцішнік, на якога накінулася Даліна, выказаўся з нагоды сітуацыі

На мінулым тыдні фаўндар стартапа Playground AI Сухаіл Дашы абвінаваціў распрацоўшчыка Сахама Парэха з Індыі ў тым, што ён працуе адразу на некалькі кампаній адначасова. Пост узарваў галіну: яшчэ некалькі фаўндараў напісалі, як наймалі, а потым тут жа звольнілі айцішніка. Каб даць тлумачэнні, Парэх прыйшоў у ІТ-падкаст TBPN.

2 каментарыя

«Перш за ўсё хачу сказаць, што не ганаруся тым, што зрабіў. Я б сам гэта не ўхваліў. Наўрад ці каму падабаецца працаваць 140 гадзін на тыдзень, але я быў вымушаны гэта рабіць. Я быў у вельмі складаным фінансавым становішчы», — прызнаўся айцішнік.

Парэх кажа, што амаль не спіць. Ён вырашыў не наймаць каманду джуноў, якія б рабілі працу за яго, і не карыстаўся ШІ. А на некалькі кампаній паралельна ён працаваў яшчэ да ШІ-буму.

«Для мяне гэта быў не бізнес. Мне была глыбока неабыякавая кожная з кампаній, на якую я працаваў», — падзяліўся Парэх. Пра звальненні ён у падкасце не згадваў.

Адзін з генеральных дырэктараў, да якіх спрабаваў наняцца Парэх, расказаў Business Insider, што ён бліскуча прайшоў сумоўі і назваў яго выдатным інжынерам — проста з топавых 0,1%. Але потым яго праверылі лепш і з-за сумяшчэння вырашылі не браць. Яшчэ адзін заснавальнік сказаў, што Парэх паспеў папрацаваць, але нядоўга — быў звольнены за «дрэнную прадукцыйнасць» пасля таго, як высветлілася, што ён працуе ў іншых месцах. Іншыя генеральныя дырэктары называлі распрацоўшчыка разумным і прыемным, але хацелі эксклюзіўныя правы на супрацоўніка, і таму развіталіся з ім.

Выданне падкрэслівае, што законы Каліфорніі, дзе базуецца большасць гэтых стартапаў, не забараняюць працаваць на некалькі кампаній адразу, нават канкуруючых. Але ці ўтрымлівалася такая забарона у працоўных дамовах, няясна.

Сітуацыя аднавіла абмеркаванне тэмы празмернай занятасці ў сеціве — і спарадзіла шквал мемаў. Кіраўнік фірмы Menlo Ventures Дзідзі Дас адзначыў, што ў свеце тысячы «Парэхаў», пра якіх мы не ведаем, і што калі дагавор не забараняе сумяшчаць, то прэтэнзій быць не павінна. Заснавальнік LinkedIn Рыд Хофман жартам пацікавіўся, які загаловак у профілі Парэха ў сацсетцы. Генеральны дырэктар Box Аарон Леві адзначыў, што калі б айцішнік заявіў, што ўвесь гэты час трэніраваў ШІ-агента для замены офісных работнікаў, то за лічаныя дні падняў бы $100 млн. Хтосьці запосціў плакат са словамі: «Нельга завесці 500 мільёнаў работ, не нажыўшы ніводнага ворага» — маўляў, чакаем экранізацыі. Гэта адсылка да слогана фільма «Сацыяльная сетка» пра Марка Цукерберга.

Індыйскі айцішнік падмануў кучу ШІ-стартапаў і зладзіў пажар у Крамянёвай даліне
Індыйскі айцішнік падмануў кучу ШІ-стартапаў і зладзіў пажар у Крамянёвай даліне
Па тэме
Індыйскі айцішнік падмануў кучу ШІ-стартапаў і зладзіў пажар у Крамянёвай даліне
«Новая форма крадзяжу і падману»: СЕО айцішнай кампаніі гнеўна звольніў распрацоўшчыкаў якія хавалі другую фултайм-працу
«Новая форма крадзяжу і падману»: СЕО айцішнай кампаніі гнеўна звольніў распрацоўшчыкаў, якія хавалі другую фултайм-працу
Па тэме
«Новая форма крадзяжу і падману»: СЕО айцішнай кампаніі гнеўна звольніў распрацоўшчыкаў, якія хавалі другую фултайм-працу
Чытайце таксама
Адток індыйскіх айцішнікаў з ЗША ў Індыю павялічыўся амаль у 1,5 разы
Адток індыйскіх айцішнікаў з ЗША ў Індыю павялічыўся амаль у 1,5 разы
Адток індыйскіх айцішнікаў з ЗША ў Індыю павялічыўся амаль у 1,5 разы
1 каментарый
Замест сексу — пітчы і код: фаўндары Крамянёвай даліны адмаўляюцца ад асабістага жыцця
Замест сексу — пітчы і код: фаўндары Крамянёвай даліны адмаўляюцца ад асабістага жыцця
Замест сексу — пітчы і код: фаўндары Крамянёвай даліны адмаўляюцца ад асабістага жыцця
1 каментарый
«Сядзеў і думаў: я — гэта мае грошы? Не. Я інжынер? Ужо таксама не». Гісторыя чалавека, які падарожнічае 10 гадоў (і яшчэ 2 кейсы пра лічбавы дэтокс)

Калі рэтрыты — частка ладу жыцця.
4 каментарыя
Амерыканскія айцішнікі заклікаюць генеральных дырэктараў публічна выступіць супраць іміграцыйных рэйдаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

А при чём тут Лариса Долина?

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

А мог бы нанять 10 гребцов и не получил бы выгорания