Новая встреча DZ CLUB в Варшаве: лид Google о будущем мобильной индустрии. Купить билет 🎟
Support us

IT-валанцёры распрацавалі Doika — віджэт для збору грошай з картак на грамадскія мэты

Оставить комментарий
IT-валанцёры распрацавалі Doika — віджэт для збору грошай з картак на грамадскія мэты

Беларускія айціваланцёры аб’яднання «Фаланстэр» распрацавалі опенсорснае рашэнне Doika. Гэта віджэт, які дазваляе грамадскім арганізацыям збіраць грошы на сваіх сайтах праз банкаўскія карткі. Рашэнне ўжо пілоціцца і прыносіць профіт некамерцыйным ініцыятывам.

Тымлід каманды Міхаіл Волчак лічыць, што Doika — гэта новы падыход у фандрэйзінгу беларускіх некамерцыйных грамадскіх арганізацый. У интэрв’ю dev.by ён рассказаў, навошта каманда ўвесь код размясціла на github.com, на якія фічы айцішнікі збіралі сродкі і колькі яшчэ патрэбна інвеставаць у праект.

Як узнікла ідэя?

Пэўны час каманда «Фаланстэра» дапамагала грамадскім арганізацыям рамантаваць сайты і паляпшаць іх медыя адукаванасць. Пасля мы вырашылі зрабіць нешта мультыплікуемае. тое, што можа прыносіць плён у працы неабмежаванай колькасці карыстальнікаў.

По теме
Все материалы по теме

Знайсці грошы для некамерцыйнай арганізацыі даволі складана, таму нашы думкі накіраваліся ў гэты бок. Найперш мы пачалі думаць, якое тэхнічнае рашэнне дапаможа нам дыверсіфікаваць свой фандрайзінг. Таму ідэя ўзнікла ад патрэбы.

Паўтары гады назад я пачаў збіраць каманду вакол гэтай ідэі. Ужо існавалі магчымасці збіраць сродкі праз анлайн пляцоўкі, але яны нас не задавальнялі па некалькіх прычынах.

Па-першае, грамадскія некамерцыйныя арганізацыі губляюць 10-20% з сабранай сумы на краўдфандынгавых платформах, а гэта немалы адсотак. Па-другое, мы прашарсцілі інтэрнэт і не знайшлі ўніверсальнага рашэння як для папулярных CMS (напрыклад, Drupal, Wordpress, Joomla), так і для звычайных лэндынгаў, якое бы працавала з беларускiмi плацёжнымi сiстэмамi. Таму была задумана менавіта  платформенна незалежнае рашэнне, адаптаванае пад беларускія патрэбы. 

У каманды «Фаланстэр» ёсць свае каштоўнасці і адна з іх — свабодны і адкрыты код і кантэнт, а таксама развіццё аўтаноміі і самакіравання супольнасцяў і грамадства. Таму ўвесь код мы размясцілі на github.com з самага пачатку.

Кожны, хто жадае ўсталяваць модуль цi дадаць нейкiя фiчы, можа гэта зрабiць у любы момант без запытаў у нас нейкіх правоў. Таксама я лічу, што супольнасны падыход да распрацоўкі робiць праект больш устойлiвым, бо ён не залежыць толькi ад адной арганiзацыi, працаваць з iм можа кожны.

Колькі часу каманда працуе над Doika?

Большасць удзельнікаў каманды працуе на асноўнай працы або з’яўляюцца фрылансерамі і выдзяляюць свой вольны час для ўдзелу ў грамадска карысным актывізме. Можна лічыць, што імклівае развіццё праекта адбываецца каля году. Мы разам прайшлі праз 3 ітэрацыі коду і рэфактарынг. 

Колькі каштуе для арганізацый усталяваць Doika?

Мы не бярэм за сэрвіс нічога. Наша асноўная задача паказаць, што магчымы дэцэнтралізаваны збор сродкаў. Што арганізацыі могуць самастойна прыцягваць cродкі і камунікаваць са сваімі прыхільнікамі на сваіх пляцоўках наўпрост, тым самым ствараючы культуру мецэнацтва ў Беларусі з мінімальнай колькасцю пасярэднікаў. ​​​​​​​

Колькі ўжо інвеставана ў праект? Колькі сродкаў яшчэ патрэбна для яго развіцця і як плануеце шукаць грошы?

У мінулым годзе мы перамаглі ў хакатоне civictech праектаў і атрымалі прыз 10 тысяч еўра. Ён дапамагае нам зараз трымаць інфраструктуру.

У бліжэйшы год хочам прыцягнуць каля 30-40 тысяч беларускіх рублёў на 2020-21 гады, каб актывізаваць распрацоўку, палепшыць прасоўванне і забяспечыць рост каманды, а таксама тэхнічнае суправаджэнне. Насамрэч бюджэт гэты невялікі, ён арыентаваны на тое, каб захаваць валанцёрскі падыход, і ў той жа час якасць кода, дакументыцыі і знешняга выгляду модуля.

Мы перыядычна праводзім зборы на нашы патрэбы, дзе сабралі больш за 1500 рублёў.  Напрыклад, збіралі на размяшчэнне сэрвера ў дата цэнтры, распрацоўку сістэмы RFID замкоў. Зараз мы робім краўдфандынг на новую фічу — функцыю падпіскі на самім жа сайце.

Гэта магчымасць рабіць перыядычныя ахвяраванні. Напрыклад, штомесяц пэўная сума грошай спісваецца аўтаматычна на пазначаную ініцыятыву або мэту, што вельмі зручна і ахвярадаўцу, і грамадскай арганізацыі для падтрымання свайго развіцця. Прэзентацыю функцыі мы плануем зрабіць на Doika Camp.

Над чым яшчэ зараз працуе каманда?

Як правіла, функцыянал збіраецца з нашага бачання развіцця прадукта і — больш важна — патрэбаў, якія мы збіраем у арганізацый карстальнікаў модуля. 

На гэты год плануем падключыць магчымасць працы з рознымі плацёжнымі шлюзамі, іншымі словамі, дадаем магчымасць падключаць інтэрфейсы (API) розных працэсінгавых кампаній (агрэгатараў) Беларусі.

Таксама нам важна аптымізаваць збор статыстыкі, зрабіць інтэрфейс і адмінскай, і кліентскай часткі зручным для карыстання з боку грамадскіх арганізацый і ахвярадаўцаў. Мы думаем, як найлепшым чынам арганізаваць аўтаматычную міграцыю з адной версіі на наступную, а таксама зручны графічны інсталятар. 

Якім чынам Doika абараняе дадзеныя картак тых, хто ахвяруе грошы?

Ёсць некалькі узроўняў. Перш за усё мы стымулюем арганізацыі, якія запытваюць нашу дапамогу, пераходзіць на https пратакол, бо шмат дзе сайты яшчэ на старым пратаколе. Па-другое, усе аплаты адбываюцца па прынцыпу off-site, гэта значыць на баку працэсінгавай кампаніі. Па-трэцяе, код адкрыты і любы адмысловец можна праверыць, ці усё там у парадку з бяспекай, а калі што заўважыць, то можа стварыць запіс ці выправіць баг. Такім чынам, можна сказаць, што узровень Doika адпавядае сучаснаму і на наш погляд нават больш прасунуты ў плане магчымасцяў праверкі і даверу  карыстальнікаў.

Якія грамадскія арганізацыі ўжо карыстаюцца модулем Doika? На якія мэты збіраюцца грошы?

Па стану на канец красавіка арганізацыі сабралі больш за 8 тысяч беларускіх рублёў. На сёння ўсталявала модуль больш 12 арганізацый (усталёўка можа адбывацца без нашага ведання). Большасць з іх — у апошнія месяцы. Сярод карыстальнікаў:

  • дабрачынныя арганізацыі — збіраюць грошы за дабрачынныя прабегі. Напрыклад, «Крылы Анёлаў» (сабрана 2 048 рублеў);
  • асветніцкія і адукацыйныя арганізацыі — збіраюць сродкі на развіццё сваёй дзейнасці. Сярод іх — Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый  (сабрана 1 547 рублёў);
  • арганізацыі, якія факусуюцца на працы з дзецьмі — збіраюць сродкі на статутныя задачы і падтрымку дзейнасці. Сярод іх — Цэнтр падтрымкі ўсынавіцеляў «Родныя Людзі» (сабрана 1 715 рублёў);  
  • Цэнтр правоў прызыўнiкоў — збірае сродкі на аплату дамена і хостынга (сабрана больше за 500 рублёў). 
Присоединяйтесь к сообществу dev.by

Читать

Читайте также
Как разработчик в Польше работал курьером (но потом всё получилось)
Как разработчик в Польше работал курьером (но потом всё получилось)
Как разработчик в Польше работал курьером (но потом всё получилось)
@dzikpic, канал для айтишников в Польше, рассказал историю Александра. Перед тем, как попасть в польскую компанию, он два месяца доставлял еду в Glovo. Каково это — ездить на велосипеде по 10-12 часов в день и почему маникюрщица зарабатывает больше разработчика.
15 комментариев
Айтишник купил дом в Польше. Как получить разрешение в 2023, когда отказов больше
Айтишник купил дом в Польше. Как получить разрешение в 2023, когда отказов больше
Айтишник купил дом в Польше. Как получить разрешение в 2023, когда отказов больше
@dzikpic, канал для ИТ-экспатов в Польше, рассказывает историю белорусского айтишника, который купил дом в Гданьске, с комментариями эксперта. Обсудить историю можно в чате.
12 комментариев
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
22 комментария
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.