Support us

Увайсці ў айці — з чаго пачаць? Пакрокавая інструкцыя ад HR-спецыялісткі

У жывым эфіры на dev.by я распавяла асноўныя хітрыкі, якія чакаюць джуноў, што хочуць увайсці ў IT. Трымайце змястоўны канспект — усё самае важнае, аніякай вады. 

Оставить комментарий
Увайсці ў айці — з чаго пачаць? Пакрокавая інструкцыя ад HR-спецыялісткі

У жывым эфіры на dev.by я распавяла асноўныя хітрыкі, якія чакаюць джуноў, што хочуць увайсці ў IT. Трымайце змястоўны канспект — усё самае важнае, аніякай вады. 


Хто распавядае: Ксенія Лешык, TA/HR спецыялістка з больш чым 6-гадовым досведам. Працавала ў Wargaming, EPAM, Moonfare. 


Для чаго вы хочаце ўвайсці ў IT? 

Будзьце шчырымі з самімі сабой. Матывацыя «Там добра плоцяць і стабільна» — занадта шырокая і не вельмі зразумелая. Ані для HR, ані для вашага патэнцыйнага менеджара, а можа быць і для вас саміх.

Адкажыце на пытанні:  

  • Што вам падабаецца рабіць? Любіце працаваць з дадзенымі, ведаеце Excel — падумайце пра дата-аналіз. Сочыце за дробнымі дэталямі — варта пачаць прыгоду з QA. Падабаецца праца з людзьмі —  магчыма, HR — гэта вашая сфера. 
  • Прааналізуйце, якія навыкі ў вас ужо ёсць, і, абапіраючыся на іх, пачынайце новую кар’еру. 
  • Зразумейце, што вам падабаецца рабіць. Гэта дапаможа правільна вызначыцца з кірункам працы. 
  • Вызначыцеся з каштоўнасцямі. Нават на працы мары, але ў неспрыяльнай і несяброўскай атмасферы, вы вельмі хутка выгарыце.  

Парада: каб зразумець пазіцыю або галіну, якая вас цікавіць, думайце глабальна. Якая ў вас мара і што вам падабаецца рабіць у жыцці? Дзе вашыя каштоўнасці і як яны рэалізуюцца ў працы? Наўрад ці вашая мара — да канца жыцця быць middle-Java распрацоўшчыкам, але мабыць гэта добры крок у бок, які вам адгукаецца.

Ці варта ўваходзіць у IT цяпер?

Зараз у індустрыі даволі моцны крызіс, шмат скарачэнняў. Але няма добрага часу для чагосьці новага. Падчас крызісу з’яўляецца шмат стартапаў, у якіх ёсць працоўныя месцы.

Тым хто атрымаў адукацыю 10 год таму, усё роўна неабходна аднаўляць веды, бо калі гэта не рабіць, на кірмашы з’явяцца новыя спецы з ведамі пра новыя, больш запатрабаваныя, тэхналогіі, у якіх кампаніі будуць больш зацікаўлены. Таму заўсёды ёсць магчымасць «увайсці ў ІТ» з новымі ведамі.

Праз год-два-тры вы так жа будзеце хацець пачаць новую працу, але ў вас будуць страчаныя гады. Ёсць жаданне працаваць — трэба пачынаць!

Стратэгія пошуку

  • Зразумейце, у якім кірунку вы хочаце працаваць у IT, 
  • Пашукайце знаёмых у IT, і запытайце ў іх падрабязнасці пра ўмовы працы,
  • Прааналізуйце рынак працы: на што вы можаце прэтэндаваць, якія відэльцы заробку, патрабаванні да джуноў, 
  • Не адгукайцеся на ўсё адразу: шукайце вакансіі, якія вам пасуюць. Чым больш сумоўяў — тым больш адмоваў, а гэта вельмі дэматывуе на пачатку,

Дзве хуткія парады:

  • Зрабіце такое CV, каб вы самі захацелі ўзяць сябе на працу. Але не трэба хлусіць — усе даведаюцца, і будзе толькі горш.
  • Суправаджальны ліст сапраўды чытаюць. Як яго напісаць: паглядзіце на патрабаванні да вакансіі і апішыце свой досвед, які з імі пераклікаецца.

Памылкі пры пошуку

  • Адгукацца на ўсе вакансіі запар,
  • Не рыхтавацца да сумоўя, 
  • Не прадумваць, што вы хочаце даведацца пра кампанію, 
  • Казаць пра свае слабыя бакі — лепей падсвяціце вашыя перавагі. 

Як павысіць свае шанцы на добрую працу

  • Актыўна аналізуйце рынак, 
  • Пашырайце нэтворкінг, 
  • Шукайце вакансіі,
  • Перапрацуйце CV,
  • Рыхтуйцеся да сумоўя, 
  • Папрацуйце з партфоліа (калі яно патрэбнае), 
  • Стварайце прафесійныя пасты ў LinkedIn,
  • Наведвайце на канферэнцыі, мітапы ды іншыя мерапрыемствы.

Узрост — не перашкода

Дарослыя людзі так жа могуць пачаць працу ў IT, як і моладзь. Залежыць ад пазіцыі і каманды: калі каманда складаецца з 20-гадовых хлопцаў, то 50-гадоваму чалавеку можа быць некамфортна. 

Я раней думала, што ад 20 да 30 прасцей увайсці ў IT. Але цяпер перакананая, што насамрэч узроставых абмежаванняў няма. Сталыя людзі звычайна маюць досвед працы ў калектыве і лепшыя софт-скілы. За кошт чаго і выігрываюць ва ўчорашніх студэнтаў.  

І яшчэ крыху парадаў:

  • Майце падушку бяспекі або іншую працу падчас пераходу ў IT,
  • Запасіцеся цярпеннем: сярэдні час закрыцця вакансіі — ад 1 да 3 месяцаў,
  • Нават калі ў вас не вельмі моцныя хард-скілы, то можаце выйграць на рынку працы за кошт софт-скілоў,
  • HR’ы глядзяць на ўсе праекты, якія прэзентуюць вас як спецыяліста.

Айцішнікі са стажам, падзяліцеся ў каментах сваімі гісторыямі. Як усё пачыналася для вас? 

Меркаванне аўтараў можна не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі. 

Вы таксама можаце пачаць весці свой блог на dev.by — вось інструкцыя. Або дасылайце тэмы, ідэі і пытанні на [email protected]

Што яшчэ пачытаць:

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога цяпер.  

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выбярыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 або 500 долараў — ці напішыце вашую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту. 

Bitcoin
bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium
0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network
0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcash
t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.

Читайте также
Гарвард: ИИ-стартапы отказываются от новичков и нанимают только элитных экспертов
Гарвард: ИИ-стартапы отказываются от новичков и нанимают только элитных экспертов
Гарвард: ИИ-стартапы отказываются от новичков и нанимают только элитных экспертов
«Зато там делали идеальные сырки». Как три айтишника — из Варшавы, Кракова и Вроцлава — начинали в глубинке
«Зато там делали идеальные сырки». Как три айтишника — из Варшавы, Кракова и Вроцлава — начинали в глубинке
«Зато там делали идеальные сырки». Как три айтишника — из Варшавы, Кракова и Вроцлава — начинали в глубинке
Вы знали, что в Полоцке тоже готовят программистов? Так совпало, что все выпускники ПГУ, с которыми нам удалось пообщаться, сегодня в Польше.
2 комментария
«Опытный айтишник в ЮАР зарабатывает от $40К». Как БГУИР бустанул карьеру
«Опытный айтишник в ЮАР зарабатывает от $40К». Как БГУИР бустанул карьеру
«Опытный айтишник в ЮАР зарабатывает от $40К». Как БГУИР бустанул карьеру
Экс-студент из Африки Донован Мотингоэ скучает по Беларуси: ему нравилась погода, люди и драники. Правда, в комплекте шло немного ксенофобии и неприятный случай «с полицией».
1 комментарий
Платят, как джунам, но требуют, как с сеньоров. Как ИИ поменял рынок для начинающих специалистов и вообще
Платят, как джунам, но требуют, как с сеньоров. Как ИИ поменял рынок для начинающих специалистов и вообще
Платят, как джунам, но требуют, как с сеньоров. Как ИИ поменял рынок для начинающих специалистов и вообще

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.