Support us

«З Песнярамі і N.R.M.». Праграміст за пару вечароў з Claude зрабіў беларускі Hitster на 840 песень

Я лічу, што штучны інтэлект зробіць нас усіх беспрацоўнымі. Але пару гадоў у запасе яшчэ ёсць, пакуль мы патрэбныя, каб пісаць промпты. Пакуль гэты час не выйшаў, я за некалькі вечароў зрабіў разам з Claude беларускую версію папулярнай музычнай настолкі Hitster — «Песенную стужку».

У базе ўжо 840 трэкаў ад 187 беларускіх выканаўцаў: ад эстрады 1966 года да сучасных хітоў.

Распавядаю, як вайбкодзінг дапамагае закрываць гештальты, чаму сабраць калоду было складаней за напісанне кода і навошта гульні спатрэбіўся фільтр па IP.

Оставить комментарий
Добавь в Google

Хто піша:  беларускі распрацоўшчык. У ІТ больш за 10 гадоў, чацвёрты год жыве ў Польшчы. Стваральнік праекта «Песенная стужка».

Навошта мне спатрэбіўся «свой Hitster»

Пару гадоў таму мне падарылі настолку Hitster. Мы з сябрамі час ад часу ў яе гуляем, але там толькі англамоўныя, збольшага амерыканскія хіты. Частка з іх, вядома, была папулярная і ў нас, але некаторых выканаўцаў да гэтай гульні я нават ніколі не чуў.

З іншага боку, я вельмі добра знаёмы з беларускай музыкай. Таму з’явілася ідэя зрабіць сваю версію — з «Песнярамі» і N.R.M.

Мой праект называецца «Песенная стужка». Ад класічнага Hitster ён адрозніваецца толькі наборам музыкі: тут выключна беларускія выканаўцы з песнямі па-беларуску, па-руску і па-англійску. Гульня браўзерная і бясплатная — можна гуляць з аднаго тэлефона ці камп’ютара на 1–8 гульцоў, проста перадаючы прыладу па крузе.

Правілы такія ж, як у арыгінале:

  • У кожнага гульца ёсць свая «стужка часу» з адной адкрытай карткай (на ёй пазначаны год выхаду песні, напрыклад, «Песняры — Алеся, 1973» ці «Akute — Зорка, 2012») і тры жэтоны на старце.
  • На сваім кроку ты слухаеш трэк усляпую — без назвы і выканаўцы. Задача — паставіць яго на стужку ў правільнае месца: раней ці пазней за ўжо адкрытыя карткі.
  • Іншыя гульцы могуць аспрэчыць выбар: аддаць жэтон і паставіць на іншае месца. Калі аўтар ходу памыліўся, картку забірае першы, хто адгадаў правільна.
  • За названыя гурт і песню даецца бонусны жэтон. Перамагае той, хто першым збярэ стужку з 5, 8 ці 10 картак (колькасць абіраецца перад гульнёй).

Код пісаў Claude, але самая вялікая праца была з калодай

Распрацоўка ішла праз вайбкодзінг. Увесь код пісаў Claude, а я толькі ставіў задачы, правяраў, тэсціраваў і прасіў перарабіць тое, што атрымлівалася няўдала. Зараз цудоўны час для пэт-праектаў, на якія раней вечна не хапала часу — дастаткова пары вечароў з нейрасеткай. Мой сябар Claude нават згенераваў канцэпт фізічнай каробкі з арнаментам і вінілавай кружэлкай.

Самая вялікая праца была не з кодам, а з самой калодай. Claude сабраў спіс выканаўцаў, падабраў песні, праверыў гады выхаду і знайшоў кліпы ці запісы. Рашэнне, каго ўключаць у базу, я кожны раз прымаў сам. І стараўся быць нейтральным — дадаваў нават тых артыстаў, якія мне асабіста зусім не падабаюцца.

У арыгінальным Hitster ёсць хіты 100-гадовай даўніны — з 1950-х і нават 1920-х. З беларускай музыкай аказалася складаней: самы стары трэк у базе датуецца 1966 годам, то-бок гульня ахоплівае апошнія 60 гадоў. Да канца 1980-х запісаў выходзіла вельмі мала, асноўная маса песень напісаная ў апошнія 40 гадоў. Праз такую шчыльнасць па датах беларускі варыянт гульні атрымаўся нават складанейшым за арыгінал.

Каб было прасцей, я дадаў налады: ёсць рэжым «толькі хіты» з самымі вядомымі трэкамі (зараз іх 343), а таксама фільтры па жанрах і мове выканання.

Пытанне аўтарскіх правоў і фільтр для беларускіх IP

З музыкантамі я не звязваўся, бо сама гульня аўдыяфайлы не захоўвае і не распаўсюджвае. Усе песні круцяцца праз стандартны плэер YouTube з відэа, якія і так ляжаць у адкрытым доступе — адпаведна, за аўтарскія правы па факце адказвае сама платформа. Дарэчы, на YouTube знайшлося на дзіва шмат беларускай музыкі.

Давялося ўлічыць і беларускія рэаліі. У гульні працуе аўтаматычны фільтр па «экстрэмісцкіх» песнях і гуртах. Калі чалавек заходзіць з беларускага IP альбо ў наладах яго прылады стаіць беларускі часавы пояс, каля сотні трэкаў аўтаматычна хаваюцца з выдачы — каб нікога выпадкова не падставіць.

Што далей: друкаваныя карткі і беларускі Ticket to Ride

Праект рабіўся выключна для сябе і сяброў, але ў працэсе я зразумеў, што гэта выдатны спосаб пазнаёміць людзей з беларускай музыкай. Пасля адкрыцця кожнай карткі з’яўляецца спасылка на YouTube: можна паслухаць трэк цалкам ці паглядзець, што яшчэ ёсць у гэтага выканаўцы. А пад кожнай песняй ёсць кнопка «Нешта не так» — праз яе карыстальнікі паведамляюць пра памылкі ў датах або прапануюць ідэі.

У планах зрабіць фізічныя друкаваныя карткі з QR-кодамі, як у арыгінальнай каробцы. Пакуль таксама для сябе, але калі гульня стане папулярнай, можна будзе падумаць пра краўдфандынг, каб знізіць кошт друку тыражу.

Акрамя «Песеннай стужкі», я ўжо зрабіў беларускую версію настолкі Ticket to Ride. Але гэта цалкам афлайнавая гульня — яе яшчэ трэба раздрукаваць і некалькі разоў пратэсціраваць у кампаніі, перш чым паказваць публічна.

Меркаванне аўтара можа не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыі.

Читайте также
«Правяраем, ці гэта камусьці патрэбна». Георгій Качаноўскі запусціў беларускамоўнае GPT-радыё
«Правяраем, ці гэта камусьці патрэбна». Георгій Качаноўскі запусціў беларускамоўнае GPT-радыё
«Правяраем, ці гэта камусьці патрэбна». Георгій Качаноўскі запусціў беларускамоўнае GPT-радыё
Два гады таму я даведаўся, што штучны інтэлект здольны агучваць тэкст на ангельскай мове з натуральнымі інтанацыямі. Я адразу падумаў: «Калі гэта магчыма на ангельскай, то чаму б не на беларускай?». Тады мне прыйшла да галавы ідэя беларускамоўнага GPT-радыё.  Аднак тады яшчэ не існавала дасяжных мадэляў для якаснай агучкі па-беларуску і праект быў адкладзены ў шуфлядку. Зараз тэхнічны прагрэс дазваляе на такія «шалёнасці», таму мы запусцілі прататып першага беларускамоўнага GPT-радыё. 
2 комментария
Разраб за $13 создал с помощью Claude виртуальный рентген. Он работает через камеру
Разраб за $13 создал с помощью Claude виртуальный рентген. Он работает через камеру
Разраб за $13 создал с помощью Claude виртуальный рентген. Он работает через камеру
3 комментария
Claude или Codex? Исследователи посчитали, что выгоднее разработчикам на разных тарифах
Claude или Codex? Исследователи посчитали, что выгоднее разработчикам на разных тарифах
Claude или Codex? Исследователи посчитали, что выгоднее разработчикам на разных тарифах
Не продержитесь и двух недель. Строитель объясняет, стоит ли айтишникам идти в ремонты
Не продержитесь и двух недель. Строитель объясняет, стоит ли айтишникам идти в ремонты
Не продержитесь и двух недель. Строитель объясняет, стоит ли айтишникам идти в ремонты
Когда меня спрашивают, стоит ли айтишнику, который опасается потерять работу из-за ИИ, переквалифицироваться в сантехника или плиточника, я прежде всего думаю о цене такого перехода. Человек уже потратил годы на обучение, получил сложную специальность, накопил опыт. Прежде чем оставить всё это и начать сначала, стоит разобраться, что именно его ждёт.
2 комментария

Хотите сообщить важную новость? Свяжитесь с редакцией через страницу контактов

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.