Support us

Мікалай Астрэйка: «У большасці ІТ-кампаній няма ніякіх стасункаў з беларускім грамадствам»

Оставить комментарий
Мікалай Астрэйка: «У большасці ІТ-кампаній няма ніякіх стасункаў з беларускім грамадствам»

Цягам чатырох гадоў, да канца сакавіка, Мікалай Астрэйка займаў пасаду намесніка дырэктара па камунікацыі ў кампаніі Itransition, адказваючы за PR, HR-, рэкрутынгавыя і навучальныя працэсы. У інтэрв’ю dev.by ён распавёў пра прычыны свайго сыходу ды падзяліўся ўласнымі думкамі пра індустрыю і яе перспектывы.

Чытаць далей

«Мне падабаецца працаваць з тымі, хто разумнейшы за мяне»

— Чаму ты сышоў з Itransition?

 — Гэта было складанае рашэнне. Адпрацаваўшы ў Itransition чатыры гады, я атаясамляў сябе з кампаніяй і вельмі асабіста ўспрымаў змены, якія ў ёй адбываюцца. Напэўна, я не здолеў выканаць сваю асноўную функцыю як HR-дырэктар — давесці кіраўніцтву кампаніі, што асновай бізнэсу і поспеху ёсць шараговыя інжынеры (праграмісты, тэставальнікі, адміністратары) і менавіта іх матывацыя — прыярытэтная задача. Спадзяюся, што новы намеснік дырэктара здолее зрабіць тое, што не атрымалася ў мяне.

— А як ты ўвогуле трапіў у ІТ?

— Я займаўся паліграфіяй, кансалтынгавым і PR-бізнэсам, імпартам, лагістыкай, гандлем. У IT прыйшоў мэтанакіравана, бо было ўяўленне, што гэта адна з найбольш інавацыйных і развітых галінаў бізнэсу ў Беларусі. Да таго ж мне падабаецца працаваць з тымі, хто разумнейшы за мяне. У IT адсотак такіх людзей вельмі высокі.

Цяпер, пасля чатырох год, магу параўнаць і сказаць, што інтэлектуальны і адукацыйны патэнцыял тых, хто працуе ў IT-сферы, значна вышэйшы, чым у сярэднім па беларускім бізнэсе. Пры гэтым самая распаўсюджаная ў нас бізнэс-мадэль IT-аўтсорсінгу дастаткова простая. Але я не магу сказаць, што гэта дрэнна: схема здабычы карысных выкапняў таксама немудрагелістая.

— З якімі цяжкасцямі ты сутыкнуўся на пачатку сваёй працы ў IT?

— У мяне не тэхнічная, а юрыдычная адукацыя, таму, безумоўна, было даволі складана ўвайсці ў сферу. Але я б не сказаў, што меў нейкія непераадольныя цяжкасці.

«Калі б будаўнікі працавалі, як айцішнікі, палова дамоў стаялі б недабудаваныя»  

— Як журналіст і піяршчык лічу, што айцішная аўдыторыя — ці не самая патрабавальная. Ці згодны?

— Так. Айцішнікі не проста вельмі патрабавальныя — тут можна прыгадаць прыказку пра бервяно ў воку. Айцішнікі надта патрабавальныя да сэрвісу, які выкарыстоўваюць, і значна менш патрабавальныя да сваёй працы. Калі б нашыя будаўнікі, якіх усе любяць лаяць, працавалі такім чынам, як нашыя айцішнікі, палова дамоў абваліліся б ці стаялі б недабудаванымі. Гэтак, для айцішнікаў 50 адсоткаў паспяховых праектаў (уклаліся ў тэрмін і бюджэт) — гэта здавальняючая лічба.

Таму жадаю нашым айцішнікам быць настолькі ж патрабавальнымі да сябе, як і да сэрвісаў, якімі яны карыстаюцца.

— Які з накірункаў — HR, рэкрутынг ці PR — падаўся табе найбольш складаным?

— PR. У айцішнага PR у Беларусі ёсць пэўныя асаблівасці, звязаныя з тым, што кожная кампанія лічыць сябе дынамічнай і інавацыйнай. Яны перакананыя, што ўсе павінны імі захапляцца ўжо толькі таму, што яны існуць. У іншых галінах беларускага бізнэсу такога самазахаплення няма. Там ужо прыйшло разуменне: трэба распавядаць аўдыторыі, чым займаешся і чаму ты класны. А ў беларускім IT усе лічаць, што яны апрыёры самыя лепшыя і ніякіх доказаў і тлумачэнняў гэта не патрабуе. Калі ж аўдыторыя не згодная, бо не разумее, тады мы, айцішнікі, пакрыўдзімся і ўвогуле не будзем усталёўваць ніякай камунікацыі. Такі падыход, як з дзіцячага садка, мяне здзіўляе.

Адносіны IT-кампаній з дзяржавай добра ўсталяваныя праз ПВТ. А вось стасункаў з грамадствам у большасці ўвогуле няма. Яны не тлумачаць, што IT-галіна прыносіць людзям і краіне, і нават не збіраюцца гэтага рабіць.

Калі мы паглядзім на форумы, у якіх грамадскасць абмяркоўвае беларускую IT-індустрыю, то ў першую чаргу там будуць словы «ільготы» і «высокія заробкі». Большасць не разумее, чым менавіта займаюцца беларускія айцішнікі, якую карысць яны прыносяць краіне і грамадству.

Вось такая аналогія: краіна выдаткоўвае даволі вялікія грошы на спорт, што, у прынцыпе, не мае эканамічнага абгрунтавання. Але большасць людзей задаволеныя: маўляў, у нас ёсць чэмпіёны! Амаль ніхто не кажа, што гэтыя грошы можна было патраціць больш эфектыўна.

Нашы IT-кампаніі і прадукты таксама з’яўляюцца чэмпіёнамі ў пэўных галінах, але хто пра гэта ведае? У выпадку з айцішным бізнэсам 9 з 10 апытаных на вуліцы скажуць, што ільготы трэба скасаваць, а вялікія заробкі падзяліць паміж усімі. Чаму так? Таму, што IT-кампаніі нічога пра сябе не расказваюць і не працуюць у напрамку PR.

— Мабыць, ім не хапае годных увагі прэсы інфармацыйных нагод?

— Праблема не ў тым, што кампаніі не могуць дагрукацца да СМІ, а ў тым, што яны не хочуць гэтага рабіць, не бачаць у гэтым неабходнасці.

Што тычыцца, напрыклад, сацыяльнай адказнасці, то я ведаю «кейсы» вялікіх грашовых уліванняў у матэрыяльна-тэхнічную базу ўніверсітэтаў. Некаторыя кампаніі арганізавалі сапраўды інавацыйныя адукацыйныя класы і вядуць там уласна створаныя навучальныя курсы для падрыхтоўкі добрых спецыялістаў. Гэта не проста «купіў 10 кампоў і ўсталяваў на іх пірацкую Windows». Але кампаніі чамусьці нікому пра гэта не распавядаюць.

Таксама вельмі часта аўтсорсінгавыя кампаніі прыкрываюцца ўсялякімі NDA — маўляў, кліенты будуць супраць нейкага агалошвання ў СМІ. Але насамрэч — і я сутыкаўся з гэтым у сваёй працы — калі запытацца ў кліента, ён, хутчэй за ўсё, не будзе супраць.

У прадуктовых кампаній яшчэ больш добрых інфанагод, але калі іх прадукты не накіраваныя на беларускі рынак, то яны, адпаведна, не накіраваныя на беларускія медыя. Яны расказваюць пра сябе там, дзе могуць штосьці прадаць, і забываюцца на тое, што не могуць быць незалежнымі ад грамадства, у якім жывуць.

«У нас не было ніякіх «чорных спісаў»

— Якімі дасягненнямі падчас працы ў Itransition ты можаш ганарыцца?

— Слова «ганарыцца» мне не зусім пасуе, але я б узгадаў штогадовы конкурс Itransition Opener, за які мы ў мінулым годзе атрымалі ўзнагароду «HR-брэнд». За чатыры гады ўдалося правесці шэраг сістэмных зменаў да лепшага ў плане пабудовы HR-працэсаў, пашырэння сацыяльнага пакету, адкрытасці кампаніі для СМІ.

У той жа час, я падзяляю думку, што можна стварыць файныя сістэму матывацыі і сацыяльны пакет, прапанаваць дужа прывабныя ўмовы працы, але вынік будзе часовым, калі HR-дырэктар не здолее давесці кіраўніцтву кампаніі, што поспех бізнэсу палягае ў першую чаргу ва ўнутранай матывацыі звычайных інжынераў, а не у нейкіх складаных маркетынгавых стратэгіях.

— А ці былі ў цябе сур’ёзныя памылкі?

— Так, куды ж без гэтага. Некаторыя з памылак атрымалася выправіць, некаторыя — не. У першую чаргу сваімі памылкамі я лічу сітуацыі, калі высакакласныя інжынеры, якіх не так шмат у беларускай індустрыі, пакідалі Itransition, робячы выбар на карысць іншага працадаўцы. Не ўсіх нам удалося ўтрымаць.

— Якую параду ты бы даў людзям, якія займаюцца PR у IT-кампаніях?

— Вам прыйдзецца прайсці праз такі «чысцец»: давесці кіраўніцтву, што насамрэч ніхто не лічыць іх, босаў, класнымі, інавацыйнымі і патрэбнымі апрыёры. Калі вы зможаце гэта растлумачыць і пасля гэтага застанецеся на працы, у вас усё будзе ОК.

— А што наконт HR і рэкрутынгу?

— Эйчары, любіце сваіх кандыдатаў! Сёння вы кагосьці наймаеце, а заўтра можаце апынуцца на іх месцы. Працуйце з людзьмі такім жа чынам, як жадаеце, каб працавалі з вамі.

— Дарэчы, як ты ставішся да так званых «чорных спісаў» HR, пра адзін з якіх dev.by пісаў?

— Падчас маёй працы ў Itransition такіх спісаў не было. І калі б хтосьці з маіх рэкруцёраў сказаў мне, што не запрасіў чалавека на інтэрв’ю, бо той знаходзіцца ў нейкім «чорным спісе», гэта быў бы адзін з апошніх дзён для яго ў кампаніі. Кандыдатаў трэба ацэньваць не па нейкіх спісах, а па карпаратыўных стандартах тэхнічнага і псіхалагічнага інтэрв’ю. Ёсць адзінае выключэнне: у Itransition не прапануюць працу чалавеку, які раней працаваў у кампаніі і нечакана звольніўся, не скончыўшы ці не перадаўшы бягучы праект.

«Добрых ІТ-прадпрымальнікаў становіцца больш, інжынераў — менш»

— Як за чатыры гады тваёй працы ў Itransition змянілася беларуская IT-індустрыя?

— Ёсць меркаванне, што ў Беларусі вельмі шмат добрых інжынераў і вельмі мала добрых прадпрымальнікаў. Маўляў, мы не можам рабіць стартапы і добрыя прадукты, таму што не хапае класных прадпрымальнікаў, але можам добра працаваць на аўтсорс, таму што маем дастаткова кваліфікаваных інжынераў. Мне здаецца, што гэтая сітуацыя мяняецца. Суадносіны добрых інжынераў да агульнай колькасці інжынераў змяншаюцца, а суадносіны добрых IT-прадпрымальнікаў да агульнай колькасці IT-прадпрымальнікаў павялічваюцца.

У апошнія гады шмат людзей ідзе ў IT проста за доўгім баксам. Калі раней праграмістамі станавіліся з унутранага паклікання, то цяпер вельмі часта — з-за грошай. Шмат хто абмяжоўвае сваё развіццё нейкай планкай заробку. Маўляў, я маю неблагі заробак, заўжды знайду на яго працу, таму далей развівацца мне не трэба. А некаторыя проста не могуць далей развівацца, бо ўсё ж такі не хапае здольнасцяў. І такім чынам, за кошт павелічэння агульнай колькасці праграмістаў доля добрых, на жаль, змяншаецца. Практычна ўсе выпускнікі «айцішных» спецыяльнасцяў ВНУ, не зважаючы на прафесійныя поспехі і інтэлектуальныя здольнасці, упэўненыя, што знойдуць працу ў IT. Натуральнага адбору фактычна няма.

Што тычыцца прадпрымальнікаў, то тут наадварот цудоўна працуе натуральны адбор. Яны пастаянна вучацца, шмат працуюць з замежнымі партнёрамі і экспертамі. Тыя, у каго  нешта атрымліваецца, застаюцца прадпрымальнікамі, астатнія наймаюцца на працу мэнэджарамі. Я ўпэўнены, што, калі гэтая тэндэнцыя захаваецца, у нас з’явіцца больш айцішных стартапаў і прадуктаў. Як доўга яны застануцца беларускімі — пытанне да ПВТ і дзяржавы.

Варта адзначыць таксама, што ў апошні час усё больш добрых спецыялістаў паходзіць з перыферыі. У Itransition прыходзіла нечакана шмат моцных кандыдатаў з Гродна, Гомеля, Магілёва, Баранавічаў... Калі мы праводзілі конкурс Itransition Opener, сутыкнуліся з тым, што шэраг цікавых рашэнняў, а таксама найбольшую матывацыю праяўлялі хлопцы і дзяўчаты з правінцыі. Беларускім IT-кампаніям трэба звярнуць увагу на рэгіёны. Мне здаецца, што матывацыя ў людзей з перыферыі нашмат вышэйшая.

— Чаго, на тваю думку, варта чакаць ад беларускага аўтсорсу ў бліжэйшы час?

— Мяркую, што ніякіх кардынальных зменаў не адбудзецца. Павелічэнне заробкаў будзе пакрысе працягвацца, не гледзячы на тое, што некаторыя кампаніі спрабуюць спыніць яго і патлумачыць гэта крызісам. Верагодна, рост на некалькі месяцаў запаволіцца, але праблем з працай ці заробкамі ў беларускіх айцішнікаў у бліжэйшыя гады не прадбачыцца. У першую чаргу дзякуючы таму, што ў ЗША адбываецца бум у сферы праграмавання. Адпаведна, попыт на аўтсорс толькі павялічыцца.

Дарэчы, наколькі мне вядома, цяпер павялічваюцца квоты на працоўныя візы, якія адкрываюць амерыканскія кампаніі для іншаземных супрацоўнікаў. І для тых, хто плануе з’ехаць, цяпер самы час шукаць працу ў ЗША. А тым, хто плануе змяніць кампанію ў Беларусі, я б параіў пачакаць да лета і паглядзець, як будуць сябе адчуваць кампаніі, якія былі завязаныя на рынак Мытнага саюзу.

 

Фота: з уласнага архіва М. Астрэйкі

Место солидарности беларусского ИТ-комьюнити

Далучайся!

Читайте также
«Собеседования похожи на свидания из Tinder». Опытный HR о типичных ошибках кандидатов
«Собеседования похожи на свидания из Tinder». Опытный HR о типичных ошибках кандидатов
Bubble
«Собеседования похожи на свидания из Tinder». Опытный HR о типичных ошибках кандидатов
Что с айти? Большая анкета для тех, кто остался и уехал. 10 минут
Что с айти? Большая анкета для тех, кто остался и уехал. 10 минут
Что с айти? Большая анкета для тех, кто остался и уехал. 10 минут
24 комментария
Половина индустрии — сеньоры. Последний вагон с вайтишниками. ИТ в Беларуси-2021, часть 1
Половина индустрии — сеньоры. Последний вагон с вайтишниками. ИТ в Беларуси-2021, часть 1
Половина индустрии — сеньоры. Последний вагон с вайтишниками. ИТ в Беларуси-2021, часть 1
dev.by ежегодно проводит ресёрч беларуской ИТ-индустрии. В прошлом году мы фиксировали изменения рынка труда, которые тогда казались беспрецедентными. Тема миграции стала актуальной для широких слоёв специалистов, а пандемия изменила отношения в корпоративной среде. 
37 комментариев
Аутсорс увёз тысячи айтишников. Истории про iTechArt, Itransition, LeverX
Аутсорс увёз тысячи айтишников. Истории про iTechArt, Itransition, LeverX
Аутсорс увёз тысячи айтишников. Истории про iTechArt, Itransition, LeverX
118 комментариев

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.