Support us

«Падатак на Google» у Беларусі. Чаго чакаць праз год?

Оставить комментарий
«Падатак на Google» у Беларусі. Чаго чакаць праз год?

Сярод зацверджаных у кастрычніку зменаў у Падатковы кодэкс Беларусі ёсць і патрабаванне стаць на падатковы ўлік для замежных кампаній, якія ажыццяўляюць электронныя паслугі беларусам. Аб зменах, якія ўжо праз год прынясе ўвядзенне гэтак званага «падатку на Google», dev.by распавядаюць юрысты кампаніі Revera.

Чытаць далей

Што такое падаткаабкладанне паслуг у электроннай форме?

Беларусь плануе ўвесці спецыяльныя правілы падаткаабкладання паслуг у электроннай форме. У гэтым мы крочым за краінамі Еўраcаюза, Паўднёвай Карэяй, Японіяй, Расіяй.

Ідэя збірання падатка на дададзеную вартасць (ПДВ) з продажу лічбавых прадуктаў не новая (у ЕС такі падатак існуе з 2015 года). Гэта агульнасусветная практыка, згодна з якой усе лічбавыя прадукты прыраўноўваюцца да паслуг у электроннай форме і абкладаюцца падаткам на дададзеную вартасць па месцы знаходжання пакупніка.

У сувязі з гэтым замежныя кампаніі, якія аказваюць паслугі ў электроннай форме, абавязаны зарэгістравацца ў падатковых органах пакупніка паслугі і выплачваць ПДВ. Патрабаванне аб рэгістрацыі і выплаце ПДВ звычайна не залежыць ад колькасці продажаў альбо велічыні атрыманых даходаў і распаўсюджваецца на усіх замежных прадаўцоў інтэрнэт-паслуг. Нават калі адзін жыхар дзяржавы, якая прыняла падобнае рэгуляванне, зрабіў пералік грошай за віртуальныя паслугі (набыў камп’ютарную гульню, фота ці музыку), то замежная кампанія-прадавец нясе адказнасць за правільны падлік і выплату ПДВ з гэтай пакупкі ў такой краіне.

У чым сутнасць беларускага падаткаабкладання паслуг у электроннай форме?

Замежныя кампаніі, якія аказваюць паслугі праз інтэрнэт фізічным асобам у Беларусі, абавязаныя стаць на падатковы ўлік і выплачваць беларускі ПДВ з кошту паслугі ў электроннай форме.

Адзначым, што новаўвядзенні тычацца паслуг у электроннай форме, што аказваюцца замежнымі кампаніямі толькі ў выпадку, калі яны набываюцца фізічнымі асобамі (B2C).

У выпадку, калі  такія паслугі (работы, маёмасныя права) набываюцца беларускімі кампаніямі і ІП (B2B), то захоўваецца парадак выплаты ПДВ, які існуе ў цяперашні час. Згодна з ім, пры набыцці беларускай кампаніяй або ІП большасці паслуг, якія ўключаны ў склад паслуг у электроннай форме (гл. табліцу ніжэй) месцам рэалізацыі таксама будзе Беларусь і ПДВ павінен быць выплачаны.

Адпаведна розніца B2C і B2B сітуацый у тым, на кім нагрузка паводле падліку і выплаце ПДВ:

  • у выпадку B2C — на замежную кампанію;
  • у выпадку B2B — на беларускую кампанію або ІП-пакупніка.

У Расіі правілы аб падаткаабкладанні паслуг у электроннай форме дзейнічаюць у дачыненні да пакупнікоў-фізічных асоб (B2C), так і расійскіх кампаній і ІП, якія набываюць такія паслугі (B2B).

Калі змены набудуць юрыдычную моц?

З 1 студзеня 2018 года. У Расіі аналагічныя правілы пачынаюць дзейнічаць з 1 студзеня 2017 года, адпаведна, у беларускіх падатковых органаў будзе год, каб прасачыць, як гэты механізм працуе там і, пры неабходнасці, яго падкарэктаваць.

Якія інтэрнэт-паслугі будуць абкладацца ПДВ?

Дзеянне новых правілаў распаўсюджваецца на наступныя паслугі ў электроннай форме:

Кароткая агульная назва інтэрнэт-паслуг

Фармулёўка паслуг у электроннай форме з артыкула 33 Падатковага кодэкса Беларусі

Софт, гульні, базы даных, электронныя кнігі, музыка і відэа

Прадастаўленне правоў на выкарыстанне праграмнага забеспячэння (у тым ліку камп'ютарныя гульні), баз даных, іх абнаўленняў і дадатковых функцыянальных магчымасцяў праз інтэрнэт, у тым ліку шляхам прадастаўлення аддаленага доступу да іх, а таксама электронных кніг (выданняў) і іншых электронных публікацый, інфармацыйных, адукацыйных матэрыялаў, графічных малюнкаў, музычных твораў з тэкстам або без тэксту, аўдыёвізуальных твораў праз інтэрнэт, у тым ліку шляхам прадастаўлення аддаленага доступу да іх для прагляду і (або) праслухоўвання праз інтэрнэт.

Рэклама

Рэкламныя паслугі ў інтэрнэце, у тым ліку з выкарыстаннем праграм для электронна-вылічальных машын і баз даных, якія функцыянуюць у інтэрнэце, а таксама прадастаўленне месца і часу для рэкламы ў інтэрнэце.

 

Размяшчэнне камерцыйных прапаноў

Паслугі па размяшчэнні прапаноў аб набыцці (рэалізацыі) тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў у інтэрнэце.

 

 

Пошук і адбор онлайн-даных Паслугі, якія ажыццяўляюцца аўтаматычным спосабам праз сетку інтэрнэт, пры ўводзе даных пакупніком паслуг, аўтаматызаваныя паслугі па пошуку даных, іх адборы і сартаванні па запытах, прадастаўленню ўказаных даных карыстальнікам праз інфармацыйна-тэлекамунікацыйныя сеткі (у тым ліку зводкі фондавай біржы ў рэжыме рэальнага часу, ажыццяўленне у рэжыме рэальнага часу аўтаматызаванага перакладу).

Пошук патэнцыяльных пакупнікоў

Паслугі па пошуку і (або) прадстаўленні заказчыку інфармацыі аб патэнцыйных пакупніках.

Гандлёвыя пляцоўкі

Паслугі па прадастаўленні праз сетку інтэрнэт тэхнічных, арганізацыйных, інфармацыйных і іншых магчымасцяў, якія ажыццяўляюцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій і сістэм, для ўстанаўлення кантактаў і заключэння здзелак паміж прадаўцамі і пакупнікамі (у тым ліку з прадастаўленнем гандлёвай пляцоўкі, якая функцыянуе ў сетцы інтэрнэт у рэжыме рэальнага часу, на якой патэнцыйныя пакупнікі прапануюць сваю цану з дапамогай аўтаматызаванай працэдуры і бакі даведваюцца аб продажы шляхам адпраўкі аўтаматычна ствараемага паведамлення.

Прысутнасць у сетцы, адміністраванне інтэрнэт-рэсурсаў Забеспячэнне і (або) падтрыманне прысутнасці ў інтэрнэце для асабістых мэтаў або для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, падтрымка электронных рэсурсаў карыстальнікаў (сайтаў і (або) старонак сайтаў у сетцы інтэрнэт), забеспячэнне доступу да іх іншых карыстальнікаў сеткі, прадастаўленне карыстальнікам магчымасці іх мадыфікацыі, аказанне паслуг па адміністраванні інфармацыйных сістэм.
Захоўванне Захоўванне і апрацоўка інфармацыі пры ўмове, што асоба, якая дала гэтую інфармацыю, мае да яе доступ праз інтэрнэт.
Вылічальныя магутнасці Прадастаўленне ў рэжыме рэальнага часу вылічальнай магутнасці для размяшчэння інфармацыі ў інфармацыйнай сістэме.
Дамены і хостынг Прадастаўленне даменных імёнаў, аказанне паслуг хостынгу.
Пошукавыя сістэмы Прадастаўленне доступу до пошукавых сістэм у інтэрнэце.

Статыстыка

Вядзенне статыстыкі на сайтах у інтэрнэце.

Што не адносіцца да інтэрнэт-паслуг?

Да паслуг у электронная форме, пры аказанні якіх у замежных арганізацый няма неабходнасці выплачваць ПДВ, адносяцца:

  • рэалізацыя тавараў (работ, паслуг), калі пры замове праз інтэрнэт дастаўка тавараў (выкананне работ, аказанне паслуг) ажыццяўляецца без выкарыстання сеткі інтэрнэт;
  • рэалізацыя (перадача правоў на выкарыстанне) праграмнага забеспячэння, камп'ютарных гульняў, баз даных, якія змяшчаюцца на матэрыяльных носьбітах;
  • кансультацыі па электроннай пошце;
  • аказанне паслуг па прадастаўленні доступу да сеткі інтэрнэт.

Напрыклад, набыццё праз інтэрнэт камп’ютарнай гульні на CD не з'яўляецца паслугай у электроннай форме, а вось яе купля праз запампоўку ўяўляе сабой паслугу ў электроннай форме, з якой неабходна заплаціць ПДВ у бюджэт.

Набыццё тавараў (адзення, мэблі ды іншых матэрыяльных каштоўнасцяў) у замежных інтэрнэт-крамах не з’яўляецца паслугай у электроннай форме.

На каго распаўсюджваецца дзеянне «падатку на Google»?

  • На замежныя кампаніі, якія аказваюць паслугі ў электроннай форме (напрыклад, AppStore, Google Play Market, Google AdSense, UpWork, FastSpring і інш.);
  • на беларускія кампаніі, ІП, пастаянныя прадстаўніцтвы замежных кампаній, якія з'яўляюцца пасярэднікамі пры аказанні паслуг у электроннай форме і непасрэдна ўдзельнічаюць у разліках з фізічнымі асобамі за ўказаныя паслугі;
  • на замежныя кампаніі-пасярэднікі — калі за аказаныя замежнай кампаніяй фізічным асобам паслугі ў электроннай форме разлікі ажыццяўляюцца непасрэдна праз замежнага пасярэдніка.

Хто лічыцца фізічнай асобай у Беларусі пры набыцці паслугі ў электроннай форме?

Пры набыцці паслугі ў электроннай форме фізічнай прызнаецца асоба, якая набывае яе пры адной з пералічаных ніжэй умоў:

  • месцам яго фактычнага знаходжання з'яўляецца Рэспубліка Беларусь;
  • месцам знаходжання банка, у якім адкрыты рахунак для аплаты, або аператара электронных грашовых сродкаў, праз якіх ажыццяўляецца аплата паслуг, з'яўляецца Беларусь;
  • сеткавы (IP) адрас прылады, выкарыстанай для аплаты паслуг, зарэгістраваны ў Беларусі;
  • міжнародны код краіны тэлефоннага нумара, які выкарыстоўваецца для набыцця або аплаты паслуг, нададзены Беларусі.

Які памер падатку?

20% ад кошту паслугі ў электроннай форме з улікам сумы ПДВ. Гэта значыць для разліку сумы падатку кошт паслуг трэба будзе памножыць на 20 і падзяліць на 120.

Што неабходна зрабіць замежным кампаніям?

Замежныя кампаніі, якія аказваюць інтэрнэт-паслугі альбо непасрэдна ўдзельнічаюць у разліках з беларускімі пакупнікамі, павінны да пачатку ажыццяўлення такой дзейнасці стаць на падатковы ўлік у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Мінску. У далейшым такія кампаніі будуць прадстаўляць у гэтую інспекцыю падатковыя дэкларацыі па ПДВ і выплачваць падатак у электроннай форме праз асабісты кабінет плацельшчыка.

Што азначае ўвядзенне «падатку на Google» для беларускіх спажыўцоў і распрацоўшчыкаў?

Як ужо адзначалася раней, гэта агульнасусветная практыка. Адпаведна, пры рэалізацыі праз Google Play мабільных прыкладанняў у дзяржавах, якія прадугледжваюць выплату ПДВ па месцы знаходжання пакупніка, менавіта Google Inc. вылічвае і выплачвае ПДВ самастойна.

Узнагароджанне распрацоўшчыкаў такіх мабільных прыкладанняў залежыць ад таго, рэзідэнт якой краіны спампаваў такое мабільнае прыкладанне. Калі гэта зрабіў рэзідэнт ЕС, то Google Play аднімае суму ПДВ з сумы ўзнагароджання, якая належыць распрацоўшчыку. Калі прыкладанне спампаваў беларус, то да 1 студзеня 2018 года ўзнагароджанне распрацоўшчыка не змяншаецца.

Відавочна, што, па-першае, распрацоўшчыкі, калі першапачаткова фармуюць цану за адзінку прыкладання, ужо ўлічваюць тое, што віртуальная крама Google Play будзе вылічваць з іх узнагароджання ПДВ, які павінен выплачвацца па заканадаўстве шматлікіх краін свету. Па-другое, беларускі рынак выкарыстання мабільных прыкладанняў не такі вялікі, каб істотна ўплываць на даходы распрацоўшчыка і на кошт мабільных прыкладанняў. Адпаведна, па-трэцяе, увядзенне аналагічнага правіла ў Расіі можа паўплываць на даходы беларускіх распрацоўшчыкаў, арыентаваных на тамтэйшых карыстальнікаў мабільных прыкладанняў, колькасць якіх значна перавышае беларускую.

Выснова

На наш погляд, увядзенне падатку на электронныя паслугі у Беларусі істотна не паўплывае на цэны прадуктаў (інтэрнэт-паслуг) для спажыўцоў, бо Беларусь — чарговая юрысдыкцыя, у якой пачне дзейнічаць прынятае ў шматлікіх краінах свету рэгуляванне.

Больш надзённае пытанне бачыцца ў тым, каб у беларускіх падатковых органаў цягам часу атрымалася пабудаваць зручную для адміністравання сістэму рэгістрацыі замежных кампаній і выплаты падаткаў, каб з-за магчымай бюракратычнай цяганіны замежныя кампаніі не адмовіліся працаваць з беларускімі пакупнікамі.

Место солидарности беларусского ИТ-комьюнити

Далучайся!

Читайте также
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
Belka Games уволила сотрудников в Беларуси, России и Литве
22 комментария
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
Российская «Леста» стала 100%-м собственником «Гейм Стрим»
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
В DEIP из-за обвала курса от $1,1 млн осталось $350K, зарплаты не платят. CEO разбирает, как так вышло
Блокчейн-стартап DEIP больше двух месяцев не платит зарплату сотрудникам. Об этом dev.by рассказали несколько человек из компании: «официальная причина — стартап неправильно распорядился финансовыми ресурсами и денег нет. Подробностей не знаем». Сотрудникам сообщили, что топ-менеджмент ищет дополнительный капитал для погашения задолженности и дальнейшего развития. Но часть команды уже ищет новую работу.Мы также поговорили с СЕО DEIP Алексом Шкором — он рассказал, из-за чего у стартапа возникли сложности, как команда пыталась их решать и что собирается делать дальше. «Хочу поделиться опытом, чтобы на нём смогли научиться другие фаундеры, которые хотят идти в web3», — говорит Алекс. Ниже — подробный разбор.
9 комментариев

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.