17% скидка на размещение рекламы на площадках devby — до 20 ноября. Клац!
Support us

Праграмісты-энтузіясты ствараюць «моўны футбол» онлайн

1 комментарий
Праграмісты-энтузіясты ствараюць «моўны футбол» онлайн

Тры сябры-праграмісты вырашылі спалучыць у адным праекце сучасныя тэхналогіі, спартовы азарт і беларускую мову. Так з’явіўся праект MovaCup.by — онлайн-пляцоўка, на якой у хуткім часе з’явяцца онлайн-гульні, з дапамогай якіх кожны здолее праверыць уласныя веды беларускай мовы і гісторыі, распавядае «Радыё Свабода».

Чытаць далей

Зміцер Ключко. Фота: Social Weekend.

Змітру Ключко — 26 год. Тры гады як ён скончыў БДУІР і ад таго часу працуе вэб-распрацоўшчыкам у Мінску. Яшчэ са студэнцкіх часоў ён разам з сябрамі задумваў стварыць онлайн-гульню, у якой быў бы і футбол, і беларуская мова.

«Калі я студэнтам ездзіў да бацькоў у Баранавічы, па дарозе я меў шмат часу на свае думкі, — кажа Зміцер. — Як і большасць маіх творчых ідэй таго часу, гульню пра футбол і беларускую мову я таксама прыдумаў у цягніку».

Хлопец хадзіў у беларускамоўны дзіцячы садок і меў добрую выкладчыцу беларускай мовы ў школе. Таксама з дзяцінства захапляўся футболам. Свае інтарэсы спалучыў з цяперашняй прафесіяй.

«Сярод праграмістаў шмат людзей, зацікаўленых у беларускай мове і нацыянальных ідэях, — кажа Зміцер. — Думаю, больш, чым сярод іншых прафесіяў. Нават у карпаратыўнай сетцы маёй кампаніі ёсць суполка, дзе выкладваюцца пасты з мерапрыемствамі, скіраванымі на папулярызацыю беларускай мовы».

Над моўна-спартовым онлайн-праектам Зміцер працуе з двума сябрамі-праграмістамі, з якімі разам гуляе ў аматарскай футбольнай камандзе ў Мінскай лізе міні-футболу — iOS-распрацоўшчыкам Юрыем Найбічам і тэставальнікам Дзянісам Пархамчуком.

Ідэю хлопцы выношваюць яшчэ са старэйшых курсаў універсітэту.

Невядома, ці ўзяліся б яны за MovaCup сур’ёзна, калі бы не конкурс сацыяльна значных праектаў для Беларусі Social Weekend. Пераможцы конкурсу атрымліваюць грашовы прыз на рэалізацыю свайго праекту, а таксама ментарскую дапамогу.

Першы раз MovaCup выстаўлялася на Social Weekend летась. Тады праект прайшоў незаўважаным. Аднак сёлета яго падтрымала журы, і онлайн-гульня трапіла ў фінал, дзе атрымала 20-мільённы прыз і бясплатны хостынг ад Hoster.by.

Выйграныя грошы і тое, што яны яшчэ збяруць на краўдфандынгавай пляцоўцы «Улей», хлопцы накіруюць на дызайн прыкладання для Android. Калі ж яны знойдуць дызайнэра, атрыманыя 20 мільёнаў пойдуць на маркетынг і раскрутку гульні. Акрамя дызайнера ім сёння бракуе яшчэ андроід-распрацоўшчыка.

«Усе мы валанцёры, і праект не задумваецца як камерцыйны, — кажа Зміцер. — Мы зыходзілі са сваіх інтарэсаў, а не з таго, што прыносіць грошы, што цяпер у трэндзе».

Перакладаеш словы — забіваеш гол

Агульны сэнс гульні ў тым, што чалавек адкрывае онлайн-дадатак ці сайт, дзе трапляе на віртуальнае футбольнае поле. Каб наблізіцца да брамы суперніка (ім можа быць кампутар ці іншы карыстальнік), трэба правільна перакласці слова з расійскай мовы на беларускую. Складанасць словаў будзе залежаць ад абранага ўзроўню.

Цягнецца гульня 5 хвілін, на адказ даецца 10 секунд. Калі гулец адказвае на чатыры пытанні (праходзіць тры лініі абароны і брамніка), ён забівае гол. Калі не адказвае на некалькі пытанняў запар, прапускае ў сваю браму. У залежнасці ад выніку матчу гулец зарабляе свой рэйтынг.

У далейшых планах стваральнікаў MovaCup — онлайн-турніры. У абмежаваны час тады будуць праводзіцца гульні паміж карыстальнікамі ў турнірным парадку з узнагародамі для пераможцаў.

Пакуль у камандзе толькі тэхнары. Таму, каб напоўніць гульню словамі, хлопцы ўжо звяртаюцца да офлайн-курсаў. «Каб карыстальніку не траплялася адно слова двойчы, трэба закласці ў праграму вельмі шмат слоў», — кажа Зміцер.

Акрамя футболу, на MovaCup будзе адпачатку прынамсі яшчэ адзін модуль — гістарычная гульня «Веру — не веру». Гэтую ідэю падказалі ў журы Social Weekend. Адно за адным там будуць усплываць гістарычныя пытанні, і гульцу, каб прайсці далей, трэба будзе вызначыць, ці праўда гэта.

«Ні раней, ні цяпер такіх рэсурсаў у інтэрнэце няма. Калі чалавек сядзіць на працоўным месцы і мае пяць вольных хвілін, ён можа зайсці на MovaCup ды патыкаць у гульню, а не глядзець Youtube», — перакананы Зміцер.

На сайце movacup.by ідзе адваротны адлік да запуску онлайн-гульні. Пакуль задумваецца запусціць яе 1 сакавіка 2016 году.

Читайте также
В ГАИ рассказали про «всевидящее око», которое следит за порядком на дорогах
В ГАИ рассказали про «всевидящее око», которое следит за порядком на дорогах
В ГАИ рассказали про «всевидящее око», которое следит за порядком на дорогах
Беларусскую систему мгновенных платежей будут интегрировать с российской
Беларусскую систему мгновенных платежей будут интегрировать с российской
Беларусскую систему мгновенных платежей будут интегрировать с российской
9 комментариев
Беларусы будут платить налог на электромобили со следующего года
Беларусы будут платить налог на электромобили со следующего года
Беларусы будут платить налог на электромобили со следующего года
Польские власти подозревают Беларусь и Россию в атаках на местную систему быстрых платежей
Польские власти подозревают Беларусь и Россию в атаках на местную систему быстрых платежей
Польские власти подозревают Беларусь и Россию в атаках на местную систему быстрых платежей

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.