Цяжка на працы? Медытуй. Айцішнік практыкуе Віпасану ўжо 20 год і распавядае, як пачаць
Як гэта часта бывае, я выпадкова даведаўся пра Віпасану. У далёкім 2005 годзе мой сябра распавёў, што з’ездзіў на гэтую таямнічую практыку.
Дзесяць дзён маўчання і поўнай ізаляцыі ад знешняга свету выглядалі дзіўна, але, адначасова, вельмі прывабна. Хоць я тады не шукаў духоўнага шляху і не цікавіўся самапазнаннем, вырашыў паспрабаваць. І вось ужо 20 гадоў Віпасана — важная частка майго жыцця.
Як гэта часта бывае, я выпадкова даведаўся пра Віпасану. У далёкім 2005 годзе мой сябра распавёў, што з’ездзіў на гэтую таямнічую практыку.
Дзесяць дзён маўчання і поўнай ізаляцыі ад знешняга свету выглядалі дзіўна, але, адначасова, вельмі прывабна. Хоць я тады не шукаў духоўнага шляху і не цікавіўся самапазнаннем, вырашыў паспрабаваць. І вось ужо 20 гадоў Віпасана — важная частка майго жыцця.
Хто піша: Андрэй Семяненка, распрацоўшчык на C# і .NET. Зараз кіруе праектамі і невялікай камандай, delivery і deploy-менеджэр. Жыве ў Польшчы.
Ужо пасля першага курсу зразумеў — трэба мяняць жыццё
Мы з маёй будучай жонкай ехалі на курс аўтаспынам (ён праходзіў у Падмаскоўі) — бедныя студэнты, зусім не было грошай. І перажытае за гэтыя дзесяць дзён мела магутны ўплыў на мяне. Я нібыта адкрыў новае вымярэнне і цалкам абнавіўся: розум стаў вельмі чыстым, эмоцыі — ураўнаважанымі, і свет успрымаўся з асаблівай яснасцю.
Тады я зразумеў: трэба мяняць сваё жыццё. Мы вырашылі ажаніцца, я знайшоў стабільную працу праграмістам. Пазней мы завялі дзяцей. Дзякуючы Віпасане я ўсвядоміў, што трэба браць адказнасць за сваё жыццё. Да медытацый я быў вельмі напружаным чалавекам. А цяпер, пасля практыкі, мне лягчэй камунікаваць з людзьмі і знаходзіць баланс у жыцці.
Што такое Віпасана
Гэта тэхніка медытацыі, якая ў перакладзе са старажытнай мовы палі азначае «бачыць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць». Тэхніка была наноў адкрытая Буддам, а папулярызаваў яе Шры Гоенка. Ён жа адкрыў цэнтры Віпасаны па ўсім свеце.
Галоўная мэта практыкі — пазбавіць чалавека ад пакутаў. Так, вельмі амбітна, трэба шмат часу. Таму я ўжо 20 гадоў займаюся Віпасанай і не ўпэўнены, што дасягну канчатковай мэты. Прынамсі, у гэтым жыцці.
За гэты час я сутыкаўся з самымі рознымі стэрэатыпамі. Вось толькі некаторыя з іх:
«Віпасана — гэта рэлігія або культ».
«Яна падыходзіць толькі манахам або вельмі духоўным людзям».
«На курсах людзей гіпнатызуюць або маніпулююць імі».
«Дзесяцідзённы курс — гэта занадта цяжка, і яго немагчыма прайсці».
«Пасля Віпасаны людзі змяняюцца і становяцца ненармальнымі».
«Калі медытаваць 10 дзён, можна дасягнуць прасвятлення».
Канешне, аніводны з іх не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю.
Чым займаюцца на Віпасане
Распарадак дня на курсе выглядае дзіўна для чалавека звонку.
04:00 — Пад’ём
04:30 — 06:30 — Першая медытацыя (у пакоі або ў зале)
09:00 — 11:00 — Медытацыя (з інструкцыямі настаўніка)
11:00 — 12:00 — Абед
12:00 — 13:00 — Перапынак, інтэрв’ю з настаўнікам (па жаданні)
13:00 — 14:20 — Медытацыя
14:30 — 15:30 — Абавязковая групавая медытацыя
15:30 — 17:00 — Медытацыя (з інструкцыямі настаўніка)
17:00 — 18:00 — Перапынак на гарбату або адвар (новыя студэнты могуць паесці)
18:00 — 19:00 — Абавязковая групавая медытацыя
19:00 — 20:30 — Лекцыя (на мове краіны — у залі, ці выбранай мове — у плэеры)
20:30 — 21:00 — Кароткая медытацыя (20-30 хвілін)
21:00 — Магчымасць задаць пытанні настаўніку, ці адразу ісці спаць
21:30 — Сон
Практыка бывае 3-дзённая, 10-дзённая, 20-дзённая і 30-дзённая, 45-дзённая, 60-дзённая. Падчас курсаў нельга карыстацца тэлефонам, размаўляць з іншымі ўдзельнікамі, чытаць кнігі і нават пісаць. Ты можаш толькі спаць і медытаваць. Нават думаць не пажадана, бо сэнс практыкі — максімальна ачысціць розум ад думак. Прынамсі на гэты час.
Я стараюся ездзіць на 10-дзённы курс хаця б раз на год. Таксама двойчы прайшоў 30-дзённы курс (у Англіі і ў Польшчы). Адпрасіцца з працы было няпроста, але дапамагло, што я даўно працую з кліентам і маю добрую рэпутацыю.
Знайсці бліжэйшы да вас цэнтр медытацыі можна на афіцыйным сайце. Курсы заўсёды бясплатныя, але ўдзельнікі могуць пакінуць ахвяраванне. Умовы могуць адрознівацца. У Беларусі, Украіне і Расеі мы арандавалі летні лагер, і ўмовы былі даволі абмежаваныя. У Польшчы ёсць сучасны Цэнтр медытацыі з добрым рамонтам і асобнымі пакоямі, якія нагадваюць трохзоркавы гатэль.
Тэхніка, лекцыі, інструкцыі, распарадак дня — аднолькавыя паўсюль.
Лясок каля Цэнтру медытацыі ў Польшчы
Бывае і Віпасана для дзяцей. Гэта аднадзённы курс — дзеці прыязджаюць у цэнтр раніцай і ўвечары вяртаюцца дадому. Яны вывучаюць практыку асэнсаванага дыхання — «анапану». Падчас гэтага курсу можна размаўляць.
Маім дзецям гэта нецікава — яны паехалі на курс па маёй ініцыятыве. Я разумею: гульні або YouTube сапраўды весялей. Аднак ёсць дзеці, якім падабаецца медытаваць.
Як правільна медытаваць
На курсе мы пачынаем з назірання за дыханнем: сочым, як паветра ўваходзіць і выходзіць з носу, не змяняючы рытму. Потым пераключаем увагу на адчуванні ў целе, паслядоўна назіраючы за імі. Трэба захоўваць раўнавагу незалежна ад таго, прыемныя ці непрыемныя адчуванні. Калі з’яўляюцца думкі, не змагаемся з імі, а вяртаем увагу да адчуванняў або дыхання.
Падчас курсу медытаваць прасцей дзякуючы спрыяльнаму асяроддзю. Дома — цяжэй. Таму важна ствараць умовы: знайсці ціхае месца, не выкарыстоўваць музыку ці маску для вачэй. Калі цішыня немагчымая, можна ўжыць берушы, але лепш абысціся без іх.
Складана медытаваць па гадзіне? Пачніце з 15 хвілін двойчы на дзень. Гэта зусім няшмат, бо мы лёгка марнуем 15 хвілін на гарбату або мемы. Хутка зразумееце: справа не ў недахопе часу. Калі атрымаецца ўмацаваць рэгулярнасць, можна павялічваць час.
Не чакайце чагосьці асаблівага. Віпасана — гэта не пра вынікі, а пра уважлівае назіранне і захаванне раўнавагі.
Калі здаецца, што няма выніку, проста працягвайце — змены адбываюцца паступова. Гэта не гонка, а магчымасць глыбей пазнаць сябе і развіць сваю свядомасць.
А так выглядае ангельскі Цэнтр медытацыі
Калі ў мяне цяжкасці на працы — еду на Віпасану
Пасля курса ў мяне значна ўзрастаюць канцэнтрацыя і прадуктыўнасць. Каб утрымаць эфект, трэба медытаваць штодня. Але, вядома, гэта не заменіць дзесяць дзён цалкам без знешніх раздражняльнікаў.
Пасля медытацый многія працоўныя праблемы вырашаюцца самі па сабе. Я чуў падобнае і ад людзей творчых прафесій: найлепшыя ідэі з’яўляюцца тады, калі думкі супакойваюцца, а ўвага пераключаецца ўнутр.
І гэта адзін з галоўных эфектаў Віпасаны. Я інакш успрымаю свет, з’яўляецца ўнутраная свабода і новы погляд на рэчы, якія раней здаваліся нерухомымі і цяжкімі.
Меркаванне аўтара можа не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыі.
Што яшчэ даведацца пра хоббі айцішнікаў:
«Галоўнае ў гарах — не панікаваць». Распрацоўніца дзеліцца любімымі маршрутамі (віза не патрэбна) і лайфхакамі;
Ход канём. Даследчык распавядае, чаму шахматы — гэта карысна для мозгу;
BigTech не латарэя. Чаму пашпарт – не галоўная перашкода на шляху да кар’еры ў міжнародных кампаніях
Калі мяне пытаюць, чаму беларусам так цяжка выйсці на высокія пазіцыі ў міжнародных карпарацыях, я часта прапаную зрабіць адно практыкаванне.
Уявіце: у Менск прыязджае таленавітая менеджэрка з Бразіліі. Яна выдатная прафесіяналка. Але не ведае нюансаў мясцовага рынку. Не разумее, як «дамаўляцца» з пастаўшчыкамі і не счытвае нашых культурных кодаў.
Наколькі рэальна, што яе адразу паставяць кіраваць аддзелам у 50 чалавек на ўмоўнай «Аліварыі»? Нават з улікам таго, што гэта частка глабальнага гіганта, якім з’яўляецца Carlsberg Group. Хутчэй за ўсё, прызначэнне атрымае той, хто 15 гадоў будаваў адносіны на гэтым рынку. І за гэтым рашэннем стаіць бізнес-логіка. Даследаванні пацвярджаюць: 80% вакансій узроўню mid-senior і новых перспектыў прыходзяць да нас менавіта праз нетворк. Няма нетворку, няма і магчымасцяў.
Я распавяду, на што звярнуць увагу, калі будуешь кар’еру ў міжнародных кампаніях. І без якіх маркераў і хітрыкаў нават моцны спецыяліст застанецца нябачным.
«Вы назвалі лішні нулік?». Распрацоўшчык распавядае, як шукаў працу ў Польшчы (і знайшоў за месяц!)
Кажуць, у ІТ моцны крызіс і цяжка знайсці працу. Але мой досвед абсалютна іншы — мне ўдалося за месяц атрымаць офер, у кастрычніку 2025 года. Я адправіў 135 рэзюмэ, праходзіў па 3–4 сумоўі кожны дзень і ў выніку трапіў у выдатную нямецкую кампанію.
Раскажу, як сёння выглядае рынак для full-stack-распрацоўшчыкаў.
«Вы лишний нолик назвали?». Разработчик рассказывает, как недавно искал работу в Польше (и нашёл за месяц!)
Говорят, что в ИТ сильный кризис и непросто найти новую работу. У меня совсем другой опыт — я нашёл работу за один месяц. Выслал 135 резюме, проходил по 3-4 интервью каждый день и в итоге попал в отличную немецкую компанию.
Расскажу, как выглядит рынок для full-stack разработчиков.
Усилишь команду или создашь проблемы? Ex-EPAM рассказывает, что реально проверяют на собесах
Представьте ситуацию на собеседовании. Вы уверенно отвечаете на технические вопросы, хорошо знаете технологии и фреймворки. Но дальше всё равно не проходите, вас не приглашают на следующий этап и не делают офер.
А в то же время люди, люди, которые не обладают супер-навыками получают предложения о работе.
Так что же на самом деле проверяют на собеседованиях и как лучше себя показать?
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Вялікі дзякуй за артыкуў. Віпасана сапраўды класная тэхніка . Усім раю паспрабаваць😊
Дзякуй за каментар :)
Випассана это лучшее что есть для душевного умиротворения и равновесия!
❤️
Зменім камандай аджайл на віпасану
Чэшым рэпы, як кастамеру гэта прадаць :)
Адвары добрыя ?
О, добрыя, лепш не прыдумаеш.
Параіць кастамеру адведаць курс 🙂