🇵🇱 Дедлайн по e-PIT всё ближе ⏳ Поддержите devby из уже уплаченных налогов 💙
Support us

Журналісты запусцілі праект «Добрапіс» для пошуку памылак у беларускамоўных тэкстах

5 комментариев
Журналісты запусцілі праект «Добрапіс» для пошуку памылак у беларускамоўных тэкстах

Новы сэрвіс «Добрапіс» можа знаходзіць памылкі ў абодвух варыянтах беларускага правапісу, ператвараць кірылічны тэкст у правільную «лацінку», а таксама дапамагае з іншамоўнымі найменнямі (у тым ліку з карэктнай расстаноўкай націскаў), распавядае Белсат, супрацоўнікі якога і запусцілі праект.

Чытаць далей

Па словах стваральнікаў, у слоўнікавай базе толькі «наркомаўскай» часткі знаходзіцца больш за паўтара мільёна словаў і словаформаў, прычым гэтая база пастаянна папаўняецца. У «класічнай» базе — усяго 1,2 млн словаў. Гэта тлумачаць тым, што сам «Белсат» выкарыстоўвае сучасную, афіцыйную версію правапісу.

«Добрапіс» — гэта шматфункцыйны моўны сэрвіс, які ўлучае ў сябе спэлчэкер, канвертар лацінкі і базу іншамоўных найменняў. Спэлчэкер правярае арфаграфію ў двух правапісах, афіцыйным і класічным, дарэформенным», — распавядаюць аўтары

Канвертар лацінкі мусіць дапамагчы карыстальнікам у карэктным пераводзе беларускіх найменняў у зразумелы нават іншаземцам фармат. Дарэчы, менавіта правіламі беларускай лацінкі кіруецца інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Беларусі літарамі лацінскага алфавіта, зацверджаная ў 2007 годзе.

«Наш гонар — гэта база іншамоўных найменняў, адаптаваных на беларускую мову з дзясяткаў моваў, і распаўсюджаных (англійская, французская, нямецкая, іспанская, славянскія мовы), і больш рэдкіх ды экзатычных (грэцкая, кітайская, японская, карэйская, грузінская, армянская, арабская, курдская, афрыкаанс)»

Згаданы онлайн-даведнік іншамоўных найменняў сёння складаецца з 38 тысяч пазіцый і таксама папаўняецца «ледзь не кожны дзень».

«Добрапіс» адкрыты да прапановаў і дапамогі карыстальнікаў — звязацца з яго аўтарамі можна праз элеткронную пошту [email protected].

Поддержите редакцию 1,5% налога: бесплатно и за 5 минут

Как помочь, если вы в Польше

Читайте также
«Что это, чёрт возьми, такое?»: в Кремниевой долине спорят о главной метрике ИИ-стартапов
«Что это, чёрт возьми, такое?»: в Кремниевой долине спорят о главной метрике ИИ-стартапов
«Что это, чёрт возьми, такое?»: в Кремниевой долине спорят о главной метрике ИИ-стартапов
Вирусный ИИ-стартап заподозрили в мошенничестве из-за нейрослопа
Вирусный ИИ-стартап заподозрили в мошенничестве из-за нейрослопа
Вирусный ИИ-стартап заподозрили в мошенничестве из-за нейрослопа
«Я снова не сплю по ночам»: фаундер стартапа ушёл жить в горы — но ИИ настиг его и там
«Я снова не сплю по ночам»: фаундер стартапа ушёл жить в горы — но ИИ настиг его и там
«Я снова не сплю по ночам»: фаундер стартапа ушёл жить в горы — но ИИ настиг его и там
Айтишники запутались, можно ли в Беларуси получать зп в крипте. Пока нет. Но скоро да! Мы пытались разобраться (похоже, налоговая тоже путается)

Многие думают, что уже можно. 

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.