Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

10 галоўных падзей са свету ІТ — вынікі 2025

Мінулы год стаў пераломным для ІТ: штучны інтэлект выйшаў за межы лабараторый і пачаў змяняць рынак працы, інфраструктуру і медыя-асяроддзе. Мы ўзгадалі самыя яскравыя і значныя падзеі ІТ-індустрыі, пра якія пісалі ў гэтым годзе.

Пакінуць каментарый

Робаты хочуць стаць людзьмі

Кампаніі-распрацоўшчыкі каторы год спрабуюць стварыць прататыпы, падобныя да чалавека. Не абыходзілася і без скандалаў: карыстальнікі некалькі разоў падазравалі Tesla ў тым, што робатам Optimus кіруе чалавек. Boston Dynamics паказвала значны прагрэс свайго робата Atlas, але нават распрацоўшчыкі гуманоідаў публічна прызнавалі: у рэальнай працы яны ўсё яшчэ вельмі неэфектыўныя. Паралельна Amazon і Google рабілі стаўку на маштаб: планы замяніць сотнямі тысяч работнікаў мільёнамі складскіх робатаў толькі палохаюць і узмацняюць напружанне. У гэтым сэнсе вылучыўся Кітай, дзе выпуск сэрвісных і гуманоідных робатаў ужо пастаўлены на паток. У выніку ў індустрыі ўзнік парадокс: робатаў усё часцей робяць падобнымі да людзей звонку і ў прэзентацыях, але ў рэальнасці яны застаюцца дарагімі, крохкімі і абмежаванымі інструментамі.

Канец чалавечых дадзеных: Google абвясціла пра пачатак новай эпохі ШІ
Канец чалавечых дадзеных: Google абвясціла пра пачатак новай эпохі ШІ
Па тэме
Канец чалавечых дадзеных: Google абвясціла пра пачатак новай эпохі ШІ

Памяць падводзіць

Рынак аператыўнай памяці нечакана апынуўся ў крызісе: проста зараз адбываецца сур’ёзны глабальны дэфіцыт і рэзкі рост цэн на DRAM-модулі. Восенню і зімой 2025 года кантрактныя цэны на DRAM выраслі больш чым на 170% у параўнанні з мінулым годам, а рознічныя цэны на папулярныя DDR5-планкі падвоіліся і больш, што прывяло да крытычных сітуацый у рознічным гандлі. Прычына гэтага дэфіцыту — у пераразмеркаванні вытворчасці, калі вытворцы зразумелі, што нашмат выгадней пераарыентаваць выпуск на ШІ-інфраструктуру. Цяпер геймеры і энтузіясты заклікаюць да байкотаў з-за цэн, якія ўзляцелі, а аналітыкі папярэджваюць, што дэфіцыт можа працягнуцца і ў 2026 годзе. Гэта толькі пачатак: кажуць, што OpenAI можа сканцэнтраваць у сваіх руках да 40% усёй сусветнай вытворчай магутнасці DRAM. Гэта зробіць кампанію адным з найбуйнейшых спажыўцоў памяці ў гісторыі індустрыі.

OpenAI паказала ўнутраныя ШІ-сэрвісы — і выклікала паніку на рынку софту
OpenAI паказала ўнутраныя ШІ-сэрвісы — і выклікала паніку на рынку софту
Па тэме
OpenAI паказала ўнутраныя ШІ-сэрвісы — і выклікала паніку на рынку софту

Інтэрнэт ляжаў

Збоі ў працы Cloudflare сталі адной з заўважных тэхналагічных інфанагодаў у мінулым годзе. Так, 18 лістапада адбылося маштабнае адключэнне, з-за якога часова не працавала мноства сэрвісаў, уключаючы сацсеткі, платформы і API-сэрвісы. Інцыдэнт прызналі адным з самых сур’ёзных для кампаніі з 2019 года. Пазней Cloudflare распавяла, што шатдаўн быў выкліканы ўнутранай канфігурацыйнай памылкай, а не знешняй атакай. Праз некалькі тыдняў, 5 снежня, сетка Cloudflare зноў сутыкнулася з перабоямі, якія закранулі каля 28% усяго HTTP-трафіку, які абслогоўваецца, што таксама было звязана з тэхнічнымі зменамі, а не DDoS-атакамі. Высветлілася, што інтэрнэт — рэч даволі крохкая, а крытычныя сэрвісы па ўсім свеце могуць легчы з-за адной памылкі.

«Калі мы гэта не выправім інтэрнэт памрэ»: CEO Cloudflare пра крах адкрытага сеціва
«Калі мы гэта не выправім, інтэрнэт памрэ»: CEO Cloudflare пра крах адкрытага сеціва
Па тэме
«Калі мы гэта не выправім, інтэрнэт памрэ»: CEO Cloudflare пра крах адкрытага сеціва

Нейраслоп перамог

Увесь год мы з раніцы да вечара глядзелі нейраслоп. Гэта кажа пра тое, што генерацыя выяў і відэа ўжо трывала ўвайшла ў нашае жыццё, і кожны карыстальнік задаецца пытаннем, ці рэальна тое, што ён бачыць у сацсетках. Амерыканскі слоўнік Merriam-Webster нават назваў slop («шлак») словам 2025 года, вызначыўшы яго як масавы нізкагатункавы кантэнт, які генеруецца штучным інтэлектам. Распрацоўшчыкі кожны тыдзень выпускаюць бясконцыя рэлізы: OpenAI паляпшае Sora і нават стварае аплікацыю для генератыўных ролікаў, а Google уражвае карыстальнікаў магчымасцямі Nano Banana. Канца гэтаму хайпу пакуль не бачна, а маштабы становяцца пагражальнымі: ужо больш за 20% відэа ў Youtube складае нейраслоп.

ШІ усё часцей раіць нічога не рабіць і казаць «не» нават калі гэта неэтычна
ШІ усё часцей раіць нічога не рабіць і казаць «не», нават калі гэта неэтычна
Па тэме
ШІ усё часцей раіць нічога не рабіць і казаць «не», нават калі гэта неэтычна

Кітайскія мадэлі наступаюць

Кітайская ШІ-мадэль DeepSeek стала галоўнай тэмай на пачатку года. Гэта першая паспяховая адкрытая мадэль, якая супастаўная па эфектыўнасці і папулярнасці з камерцыйнымі мадэлямі буйных заходніх кампаній. На працягу года рэлізы DeepSeek-V2 і асабліва DeepSeek-R1 паказалі: мадэль канкурэнтаздольная ў reasoning-задачах, яна была хутка адаптаваная супольнасцю і стала базай для дзясяткаў форкаў і лакальных рашэнняў. Орen-source-падыход аказаўся працуючым на фоне дэфіцыту вылічэнняў і росту цэн на закрытыя API. DeepSeek перасталі ўспрымаць як «альтэрнатыву», а кітайскія ШІ-мадэлі заслужылі рэпутацыю эканамічных і годных супернікаў буйных закрытых мадэляў, якія выпускаюць лідары рынку.

Самы папулярны навык для ІТ-кареры — не ШІ і нават не Python
Самы папулярны навык для ІТ-кар’еры — не ШІ і нават не Python
Па тэме
Самы папулярны навык для ІТ-кар’еры — не ШІ і нават не Python

Хакеры ўзламалі «Аэрафлот»

Сярод гучных узломаў і ўцечак варта вылучыць атаку ўкраінскіх і беларускіх хакераў на «Аэрафлот». 28 ліпеня збоі ў ІТ-інфраструктуры перавозчыка прывялі да адмены больш за сотню рэйсаў і шматмільённых стратаў. Атака закранула дзясяткі тысяч кліентаў кампаніі і вымусіла перавозчыка карэктаваць расклад і ўручную рэгістраваць пасажыраў. Хакеры заявілі, што рыхтавалі атаку больш за год, знішчылі каля 7 000 сервераў і атрымалі доступ да вялікіх аб’ёмаў дадзеных, уключаючы ўнутраныя базы і інфармацыю супрацоўнікаў. Пазней выйшла расследаванне з дэталямі інцыдэнту.

Як узламалі «Аэрафлот»: зявіліся новыя дэталі атакі ўкраінскіх і беларускіх хакераў
Як узламалі «Аэрафлот»: з’явіліся новыя дэталі атакі ўкраінскіх і беларускіх хакераў
Па тэме
Як узламалі «Аэрафлот»: з’явіліся новыя дэталі атакі ўкраінскіх і беларускіх хакераў

Адзін суцэльны вайб-кодынг

Вайб-кодынг з жартаўлівага тэрміна ператварыўся ў сапраўдны інструмент праграмістаў. Google заявіла, што з вайб-кодынгам распрацоўка зноў стала «кайфам»: кампанія запусціла Gemini 3 і убудавала асяроддзі для вайб-кодынга ў AI Studio. OpenAI і Anthropic таксама пастаянна выпускаюць новыя сэрвісы і актыўна эксперыментуюць, але пры гэтым стваральнік Claude Code наўпрост папярэджваў аб небяспецы злоўжывання вайб-кодынгам. GitHub і інвестары заяўлялі, што стартапы, цалкам пабудаваныя на вайб-кодынгу, часта аказваюцца нежыццяздольнымі, а стваральнік Linux Лінус Торвальдс дапусціў такі падыход толькі па-за крытычнымі праектамі. У выніку вайб-кодынг можна назваць сімптомам пераходнага этапу: ШІ рэзка павялічыў хуткасць стварэння софта і знізіў парог уваходу, але адначасова выклікаў страх уцечкі кампетэнцый, змяшчэнне ролі сеньёраў і перазборку чаканняў ад праграмістаў як прафесіі.

Турнір па вайб-кодынгу скончыўся правалам — пераможца вырашыў толькі 75% задач
Турнір па вайб-кодынгу скончыўся правалам — пераможца вырашыў толькі 7,5% задач
Па тэме
Турнір па вайб-кодынгу скончыўся правалам — пераможца вырашыў толькі 7,5% задач

ШІ-бурбалка лопне?

У 2025 годзе ўсё часцей гучалі заявы пра тое, што ШІ-сфера набыла прыкметы эканамічнай бурбалкі. На фоне шматмільярдных інвестыцый у генератыўныя мадэлі і дата-цэнтры шэраг кампаній публічна прызнавалі, што камерцыйная аддача ад ШІ адстае ад чаканняў, а выдаткі на вылічэнні і інфраструктуру працягваюць расці хутчэй за выручку. Справаздачы і ўцечкі з індустрыі паказалі, што многія стартапы будуюць бізнес вакол аднолькавых мадэляў і API, а карпарацыі пераглядаюць ШІ-стратэгіі пасля дарагіх, але слабых па эфекце пілотаў. «Схематоз» OpenAI, Nvidia, Oracle і іншых удзельнікаў рынку яшчэ больш пераканаў інвестараў у тым, што энтузіязм вакол ШІ — спекулятыўны, і эксперты чакаюць моцнае ахаладжэнне цікавасці да інвестыцый у галіну ў наступным годзе. Усе чакаюць практычнай аддачы ад казачных уліванняў.

ИИ-бот стал криптомиллионером и требует признать себя человеком
ШІ-бот стаў крыптамільянерам і патрабуе прызнаць сябе чалавекам
Па тэме
ШІ-бот стаў крыптамільянерам і патрабуе прызнаць сябе чалавекам

ШІ змяняе рынак працы

Уплыў ШІ на рынак працы стаў відавочным: буйныя кампаніі, уключаючы Microsoft, Google і Amazon, адкрыта казалі аб скарачэнні найму джуноў на фоне росту прадуктыўнасці каманд з ШІ-асістэнтамі. Распаўсюджванне інструментаў накшталт Copilot-класа і аўтаномных код-агентаў прывяло да таго, што задачы, якія раней выконваліся спецыялістамі-пачаткоўцамі, аўтаматызуюцца або пераразмяркоўваюцца на больш дасведчаных інжынераў. Колькасць стартавых вакансій зніжаецца, а колькасць патрабаванняў да middle і senior-узроўню расце. Адначасова кампаніі пачалі шукаць гібрыдныя профілі: распрацоўшчыкаў, здольных кіраваць ШІ-інструментамі, ацэньваць іх высновы і несці адказнасць за вынік. Эксперты называюць мінулы год момантам структурнага пераходу ІТ-рынку, а не часовай хваляй аўтаматызацыі.

В ИИ появилась новая «золотая» профессия: спрос на неё вырос на 800% за год
У ШІ з’явілася новая «залатая» прафесія: попыт на яе вырас на 800% за год
Па тэме
У ШІ з’явілася новая «залатая» прафесія: попыт на яе вырас на 800% за год

Канец эпохі «нейтральных» платформаў

2025 год паказаў, што часы нейтральных адносін бігтэху да палітыкі скончыліся. Цяпер платформы напрамую ўцягнутыя ў барацьбу за парадак дня: ад правілаў мадэрацыі і алгарытмаў да допуску палітыкаў да аўдыторыі. Паказальнай аказалася інаўгурацыя Трампа, на якую з’явіліся ўсе кіраўнікі самых буйных тэхналагічных кампаній. Некалькі месяцаў мы сачылі за «бромансам» Дональда Трампа і Ілана Маска, які скончыўся скандалам. У Еўропе абвастрыўся канфлікт паміж Паўлам Дуравым і еўрапейскімі рэгулятарамі, дзе пытанні свабоды слова, шыфравання і выканання мясцовых законаў ператварыліся ў прадмет палітычнага ціску і перамоваў. Цяпер буйныя ІТ-платформы больш не адлюстроўваюць нейтральнасць: у неспакойны час тэхналогіі, алгарытмы і доступ да інфраструктуры сталі часткай глабальнай палітычнай барацьбы.

Інжынер 8 гадоў не плаціць за электрычнасць — яго дом сілкуе 1000 батарэй ад ноўтбукаў
Інжынер 8 гадоў не плаціць за электрычнасць — яго дом сілкуе 1000 батарэй ад ноўтбукаў
Па тэме
Інжынер 8 гадоў не плаціць за электрычнасць — яго дом сілкуе 1000 батарэй ад ноўтбукаў
Google предложила молниеносный оффер — разработчик выбрал свободу и ушел к конкуренту
Google предложила молниеносный оффер — разработчик выбрал свободу и ушел к конкуренту
Па тэме
Google предложила молниеносный оффер — разработчик выбрал свободу и ушел к конкуренту
«Пражыць гэта 10-годдзе». Лавіце 45 надзённых пажаданняў ад камьюніці на 2026 і ўвогуле
«Пражыць гэта 10-годдзе». Лавіце 45 надзённых пажаданняў ад камьюніці на 2026 і ўвогуле
Па тэме
«Пражыць гэта 10-годдзе». Лавіце 45 надзённых пажаданняў ад камьюніці на 2026 і ўвогуле
Чытайце таксама
Моладзь больш за іншыя пакаленні турбуецца пра ўплыў ШІ на працу
Моладзь больш за іншыя пакаленні турбуецца пра ўплыў ШІ на працу
Моладзь больш за іншыя пакаленні турбуецца пра ўплыў ШІ на працу
Як змяніліся сумоўі ў эпоху штучнага інтэлекту — досвед інжынера Google і Amazon
Як змяніліся сумоўі ў эпоху штучнага інтэлекту — досвед інжынера Google і Amazon
Як змяніліся сумоўі ў эпоху штучнага інтэлекту — досвед інжынера Google і Amazon
Зарплаты ў беларускім ІТ растуць павольней за рынак, канкурэнцыя — адна з самых высокіх
Зарплаты ў беларускім ІТ растуць павольней за рынак, канкурэнцыя — адна з самых высокіх
Зарплаты ў беларускім ІТ растуць павольней за рынак, канкурэнцыя — адна з самых высокіх
1 каментарый
Топ-40 прафесій, якія найбольш уразлівыя перад ШІ
Топ-40 прафесій, якія найбольш уразлівыя перад ШІ
Топ-40 прафесій, якія найбольш уразлівыя перад ШІ
1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.