Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Прыдумаць бы штось з родамі». Як палепшыць умовы для жанчын — думкі ўслых ад 150 IT-спецыялістак

Што сапраўды дапаможа палепшыць умовы для жанчын у ІТ-галінe, дзе яны бачаць няроўнасці і як іх выраўнаваць? Ці магчыма, што ўсё і так добра?

9 каментарыяў
«Прыдумаць бы штось з родамі». Як палепшыць умовы для жанчын — думкі ўслых ад 150 IT-спецыялістак

Што сапраўды дапаможа палепшыць умовы для жанчын у ІТ-галінe, дзе яны бачаць няроўнасці і як іх выраўнаваць? Ці магчыма, што ўсё і так добра?

У свабоднай форме на гэтае пытанне адказалі больш за 150 айцішніц. І так, многія лічаць, што ў ІТ гендэрныя пытанні вырашаюцца значна лепш, чым у іншых галінах.

Мы завяршаем даследаванне анкеты пра самаадчуванне беларускай айцішніцы ў 2026 годзе.

«Цяжка прыцягнуць увагу, калі ўсе вакол вышэйшыя за 170 см, а ты 158». З чым (не) прыходзіцца сутыкацца «бо ты — жанчына»
«Цяжка прыцягнуць увагу, калі ўсе вакол вышэйшыя за 170 см, а ты 158». З чым (не) прыходзіцца сутыкацца «бо ты — жанчына»
Па тэме
«Цяжка прыцягнуць увагу, калі ўсе вакол вышэйшыя за 170 см, а ты 158». З чым (не) прыходзіцца сутыкацца «бо ты — жанчына»

«Усё залежыць ад канкрэтных людзей. У цэлым усё ok, але shit happens»

«Усё ОК. Працавала ў трох буйных кампаніях, адна з іх мела жанчыну на пасадзе CEO, у дзвюх — менеджары ўзроўню C-level напалову мужчыны і жанчыны, магчыма, жанчынаў нават больш. Не бачу праблем у індустрыі — кожны мусіць разумець сябе».

«Усё даволі добра і працягвае паляпшацца высілкамі абодвух палоў. Асноўныя стэрэатыпы ўжо пераадоленыя і засталіся хутчэй у дзяржаўных структурах і ў галовах „тых, каму за…“. Магчыма, дапамагло б развіццё сферы сурагацкага мацярынства і адпаведная прававая база, але гэта хутчэй вядзе ў антыўтопію. А пакуль, як кажуць, let’s embrace the difference, respect various backgrounds, celebrate femininity і ўсё такое».

«У асноўным ok. [Трэба] змяняць уяўленні пра ролю жанчын у грамадстве з дапамогай медыяпрадуктаў».

«Насамрэч усё ok — жанчыны і менеджары страцілі розум».

«Не магу гаварыць пра ўсю галіну — у мяне вопыт толькі з адной кампаніі. І ў нас увогуле няма намёку на дыскрымінацыю. Магчыма, нават наадварот: жаночая частка калектыву ў некаторых пытаннях больш аўтарытэтная. Але ў цэлым у нас роўныя правы».

«Абапіраючыся толькі на ўласны досвед і досвед свайго асяроддзя [магла б сказаць, што] усё ok. Няроўнасць натуральная: многія жанчыны выбіраюць мацярынства, і гэта непасрэдна адбіваецца на кар’еры/заробку».

«Не бачу праблем менавіта для жанчын».

«Галоўная праблема — у сексізме ва ўсім постсавецкім грамадстве»

Падобным чынам упэўнена гучыць меркаванне, што праблемы ёсць, але іх немагчыма вырашыць у асобнай галіне — трэба мяняць усё грамадства.

«Гэта не пытанне толькі ІТ. Мы не існуем асобна ад грамадства. Калі агульныя перамены адбудуцца, ІТ-галіну таксама закране».

«Праблемы ў галіне — водгук агульнай сітуацыі ў краіне, і ў параўнанні з іншымі сферамі ў ІТ яшчэ даволі добра».

«Я б не сказала, што праблема няроўнасці ў самой галіне. Хутчэй у грамадстве ў цэлым».

«Гэта перш за ўсё карпаратыўная праблема — сацыяльная, і ўсё залежыць ад выхавання і поглядаў мужчын. А таксама ад стаўлення да магчымай цяжарнасці: не як да праблемы, а як да патэнцыялу — асабліва ў ІТ, дзе жанчына ў дэкрэце можа працаваць на паўстаўкі/сумяшчаць абавязкі».

«Гэта датычыць не толькі ІТ. [Як вырашаць?] Выхоўваць дзяцей у роўных умовах, прывучаць усіх да хатняй працы, каб потым гэта не чакалі толькі ад жанчыны. Проста вучыць паважаць адзін аднога і верыць у свае сілы».

«Галоўная праблема не ў ІТ-індустрыі, а ў сексізме ва ўсім постсавецкім грамадстве».

«У самой галіне — нічога. Хутчэй людзей трэба выхоўваць на прынцыпах роўнасці (з улікам фізічных асаблівасцяў)».

«Гэта самая бясшкодная галіна — глядзіце шырэй: гэта агульная праблема грамадства. Больш жанчын на кіруючых пасадах дакладна палепшыць умовы паўсюль».

«Праблема не ў ІТ-індустрыі, а ў грамадстве ў цэлым. Жанчыны мелі б больш кар’ерных магчымасцей, калі б іх партнёры больш падзялялі абавязкі па доме і дзецям. У тым ліку дзялілі б дэкрэтны адпачынак і бальнічныя па даглядзе за дзецьмі».

«Трэба нешта прыдумаць з выпаданнем з працы праз роды»

Дэкрэтны адпачынак і догляд за дзецьмі — галоўная тэма прапановаў па паляпшэнні. Адныя адзначаюць, што роды і дзеці — натуральны бар’ер, што аддзяляе жаночую кар’еру ад мужчынскай, іншыя (іх вельмі шмат!) прапануюць дзяліць дэкрэтны адпачынак з татамі, трэція рытарычна пытаюцца, як абысці праблемы з нараджальнасцю.

«Год аплачванага дэкрэту для жанчын і абавязковы год аплачванага дэкрэту для мужчын».

«Дзіцячыя садкі ад кампаніі і карацейшы працоўны дзень».

Unsplash

«Усё не ok, але бачу больш праблем у сацыяльных сістэмах. Добра было б, каб жанчыну не выкідала з жыцця пры нараджэнні дзіцяці. Для гэтага патрэбныя грошы на дапамогу ў быту (уборка, гатаванне, няня) і на паўнавартасны адпачынак, аднаўленне. Бабулі з дзіцем — добра, але няня — зусім іншы ўзровень. Таксама патрэбная паўнавартасная магчымасць быць з дзецьмі ў бацькоў. Іх працадаўцы таксама павінны ўлічваць сітуацыю. Актыўныя таты таксама загружаныя бытам і дзіцём, пры гэтым яны нібы павінны цягнуць бюджэт сям’і».

«Дэкрэтны адпачынак для бацькоў на роўных з маці».

«Абавязковы дэкрэтны адпачынак для мужчын, больш прав пры звальненні ці больш кампенсацый».

«Абарона на заканадаўчым узроўні — што будзе з працоўным кантрактам у выпадку дэкрэту».

«Магчыма, дэкрэтны адпачынак для мужчын так арганізаваць, каб не браць яго было невыгадна, і яго бралі б практычна ўсе».

«Дзіцячыя пакоі і садкі ва ўсіх офісах!»

«Трэба нешта прыдумаць з выпаданнем з працы праз роды».

Дыстанцыйная праца назаўжды

Як варыянт сумясціць дзяцей і кар’еру, апроч дзіцячых садкоў і дэкрэтных адпачынкаў для тат, часта згадваюць… дыстанцыйную працу. Многім яна дазваляе аптымальна размеркаваць час і паспець усё.

«Пакіньце жанчын у спакоі і дайце ім магчымасць зарабляць: дыстанцыйная праца ці гнуткі графік. А ўвогуле лепей працаваць у свабодным рэжыме».

«Дыстанцыйная праца моцна дапамагла палепшыць умовы для жанчын. Але ў цэлым мне здаецца, што праблема ў выхаванні і інфармаванні нашага сегмента грамадства. Варта пераняць прыклад скандынаўскіх краін».

«Што магло б палепшыць сітуацыю, — гэта дыстанцыйная праца: выгадна тым, у каго ёсць дзеці».

Празрыстыя заробкі

Больш за дыстанцыйную працу і гнуткі графік карыстаюцца попытам празрыстыя заробкі. Яны не дадаюць вольнага часу мамам з дзецьмі, але моцна падымаюць матывацыю.

«Празрыстасць заробкаў. Але гэтага ніколі не будзе, бо гэта інструмент маніпуляцыі кампаніяй».

«Адкрытыя заробкі».

«Празрыстасць заробкаў для кожнай пазіцыі ці проста роўная аплата за адну пазіцыю. Таксама лічу несправядлівым казаць, нібы мужчыну з сям’ёй патрэбна больш грошай, чым жанчыне з дзіцем. У цэлым не павінна быць падзелу на супрацоўнікаў з дзецьмі і без».

«Мне падабаецца новы еўрапейскі рэгламент пра празрыстасць заробкаў».

«Зрабіць заробкі празрыстымі, каб супрацоўнікі разумелі, на што могуць разлічваць».

«Абавязкова ўказваць заробак у вакансіях, публікаваць дадзеныя пра сярэднія заробкі жанчын і мужчын на адной пасадзе».

«Трэба, каб нармальныя людзі выхоўвалі і навучалі нармальных людзей, а не тыждзяўчынак і тыжхлопчыкаў»

«Не, не ok. Жанчын — палова насельніцтва, але ў ІТ на самых прыбытковых ці ўплывовых пасадах больш мужчын. Праблемы пачынаюцца яшчэ да прыёму на працу — жаночая і мужчынская гендэрная сацыялізацыя па-рознаму шкодзіць людзям. Пакуль дзяўчынак будуць выхоўваць паслухмянымі, карыснымі і „затое прыгожымі“, не ўсе змогуць прабіцца на кіруючыя пасады ці спакойна пайсці ў STEM-спецыяльнасці»

«Трэба, каб нармальныя людзі выхоўвалі і вучылі нармальных людзей, а не тыждзяўчынак і тыжхлопчыкаў (тыждзяўчынкі не могуць караскацца на дрэва і хадзіць мурзатыя, а тыжхлопчыкі не могуць плакаць ці мець эмацыйны дыяпазон шырэй за табурэтку). Карацей, прэч патрыярхат, які шкодзіць усім, акрамя купкі багатых і ўплывовых мужыкоў пры ўладзе, даеш гарманічнае і талерантнае грамадства, дзе кожны можа быць кім заўгодна, і жанчына-распрацоўшчыца ці assertive менеджарка будуць не пудзілам, а нормай».

Unsplash

«Пачынаць трэба ў дзіцячым садку: расказваць, што дзяўчынкі могуць займацца матэматыкай, што не існуе „нежаночай справы“, асабліва ў навуцы, што быць паспяховай і самастойнай — цудоўна (як і ствараць сям’ю і выхоўваць дзяцей), галоўнае — мець магчымасць выбару і веру, што мы здольныя быць кім заўгодна і дабіцца чаго заўгодна. Больш за тое, у нас ёсць на гэта права».

«Цяпер я задаволеная сваёй сітуацыяй. Лічу, што трэба ў школах і ўніверсітэтах змагацца з традыцыйнымі стэрэатыпамі, а таксама прасоўваць папулярнасць paternity leave і remote work. А на працоўным месцы ўсё вырашае тое, як ты ўмееш сябе прадаць».

«Лічу, што сітуацыя глабальная. Праблема не ў ІТ асобна, а ў грамадстве: выхаванні, адукацыі, палітыцы».

«Першапачаткова не трэба вучыць дзяўчынак, што існуюць нежаночыя прафесіі: хай яны смела выбіраюць любую сферу і ліквідуюць гендэрнае нераўнапраўе ў розных прафесіях».

«Універсітэты (і ў меншай ступені школы) — толькі асяродак выкладчыкаў, упэўненых, што жанчынам не месца на тэхнічных спецыяльнасцях. Сям’я. Няроўнасці трэба выраўноўваць яшчэ ў дзяцінстве/маладосці, бо ўпэўненасць у сабе і сваіх магчымасцях — лепшая дапамога ў кар’еры».

Публічнасць

Нарэшце некаторыя ўдзельніцы прапануюць адкрыта змагацца з харасментам.

«Трэба вучыць жанчын не баяцца рэпартаваць пра харасмент».

«Увесці строгую палітыку, што забараняюць харасмент і прадугледжваюць строгія меры, у тым звальненне з любой пасады».

І нехта дадае, што галоўны інструмент барацьбы за правы жанчын — публічнасць і асвета.

«Банальна, але публічнасць, абмеркаванне выпадкаў мізагініі/харасменту, адукацыя людзей (так, гэтыя сумныя карпаратыўныя сходы на тэму роўнасці). Сапраўды дапамагло б, калі б мужчын, якія паводзяць сябе некарэктна ў дачыненні да жанчын, спынялі і асуджалі іншыя мужчыны-калегі. Пакуль гэтая тэма выклікае рэзкую рэакцыю толькі з боку жанчын, праблема не вырашыцца».

«Трэба мяняць уяўленні пра ролю жанчын у грамадстве ў цэлым з дапамогай медыяпрадуктаў».

«У цэлым няма праблем з гендэрам, ёсць праблемы з міжасабовым кантактам з асобнымі людзьмі»

Нарэшце, нячаста, але даволі брутальна айцішніцы выказваюць меркаванне, што сапраўднае раўнапраўе будзе дасягнута толькі тады, калі грамадства перастане дзяліць сябе на мужчын і жанчын.

«Жанчыны павінны вызначыцца: яны дзяўчынкі з „лапкамі“ ці хочуць канкурыраваць з мужчынамі. У другім выпадку яны мусяць адкінуць сумневы і думкі пра тое, як будуць выглядаць у вачах іншых (у сетцы), не баяцца памылак і выпраўляць іх. Не патрэбна змагацца за квоты, а станавіцца годнай канкрэтнай пасады. Светам кіруюць грошы, і калі жанчына будзе лепш за ўсіх адпавядаць канкрэтнай пазіцыі, яе возьмуць».

«Час ужо перастаць дзяліць грамадства на жанчын і мужчын — XXI стагоддзе на двары! Ёсць асобныя хамы, якія жудасна сябе паводзяць з усімі — у цэлым з гендэрам няма праблем, праблемы — ў міжасабовым кантакце з некаторымі людзьмі. Трэба разумець, што адмазкі „я ж дзяўчынка“ ці „у мяне дзеці“ — прыкмета слабой пазіцыі. Я ніколі гэтага не выкарыстоўвала і вам не раю. Вы ці прафесіянал, які сам вырашае свае праблемы, ці „дзяўчынка“, слабая і бяздапаможная, але тады не варта чакаць высокага заробку ці кар’ернага росту».

А як вам такая пазіцыя? І як у гэтую канцэпцыю ўпісваецца нараджальнасць?

«Самі прадаем сябе танней». Як заробкі айцішак адрозніваюцца ад заробкаў айцішнікаў
«Самі прадаем сябе танней». Як заробкі айцішак адрозніваюцца ад заробкаў айцішнікаў
Па тэме
«Самі прадаем сябе танней». Як заробкі айцішак адрозніваюцца ад заробкаў айцішнікаў
«Муж не дапамагае. Але не таму, што чмо». Як айцішкі (не) спраўляюцца з кар’ерай, дзецьмі і домам
«Муж не дапамагае. Але не таму, што чмо». Як айцішкі (не) спраўляюцца з кар’ерай, дзецьмі і домам
Па тэме
«Муж не дапамагае. Але не таму, што чмо». Як айцішкі (не) спраўляюцца з кар’ерай, дзецьмі і домам
Чытайце таксама
«Часам ёсць грэблівасць ад мужчын 40+ з СНД». Як адчуваюць сябе айцішніцы ў мужчынскіх камандах
«Часам ёсць грэблівасць ад мужчын 40+ з СНД». Як адчуваюць сябе айцішніцы ў мужчынскіх камандах
«Часам ёсць грэблівасць ад мужчын 40+ з СНД». Як адчуваюць сябе айцішніцы ў мужчынскіх камандах
Спойлер: чым маладзейшы і заходні калектыў, тым менш гендарных перадузятасцяў.
6 каментарыяў
«Няпроста прыцягнуць увагу, калі ўсе навакол 170+ см, а ты 158». Вось з чым (не) даводзіцца мець справу «таму што жанчына»
«Няпроста прыцягнуць увагу, калі ўсе навакол 170+ см, а ты 158». Вось з чым (не) даводзіцца мець справу «таму што жанчына»
«Няпроста прыцягнуць увагу, калі ўсе навакол 170+ см, а ты 158». Вось з чым (не) даводзіцца мець справу «таму што жанчына»
Здаецца, увогуле беларускі не прывыклі скардзіцца.
9 каментарыяў
«Самыя прадаем сябе танней». Як заробкі айцішніц адрозніваюцца ад заробкаў айцішнікаў
«Самыя прадаем сябе танней». Як заробкі айцішніц адрозніваюцца ад заробкаў айцішнікаў
«Самыя прадаем сябе танней». Як заробкі айцішніц адрозніваюцца ад заробкаў айцішнікаў
Жанчынам у ІТ могуць плаціць менш, але яны не звязваюць гэта з гендэрам.
21 каментарый
«Прыдумаць бы штось з родамі». Як палепшыць умовы для жанчын — думкі ўслых ад 150 IT-спецыялістак
«Прыдумаць бы штось з родамі». Як палепшыць умовы для жанчын — думкі ўслых ад 150 IT-спецыялістак
«Прыдумаць бы штось з родамі». Як палепшыць умовы для жанчын — думкі ўслых ад 150 IT-спецыялістак
Што сапраўды дапаможа палепшыць умовы для жанчын у ІТ-галінe, дзе яны бачаць няроўнасці і як іх выраўнаваць? Ці магчыма, што ўсё і так добра?
9 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

0

Мужчины будут только рады настоящему равенству во всём, где ответственность и нагрузка без поблажек на пол, где женщины не проецируют на мужчин патриархальные нормы, не ожидают патернализма, одновременно размахивая флагом "сильная и независимая", где отношения для каждого net positive, без вот этого всего "мужчина должен", где никто никого не обслуживает и каждый сам стоит на своих ногах, тогда проблема исчезнет. Если женщины обратят внимание, общение между мужчинами как раз так и работает, на чести.

Если мижгендерное общение будет строиться на этих принципах, то и проблема с распределением родительских, в прочём, и иных, обязанностей, исчезнет как категория. Декрет поровну идея здравая, я такого вокруг много подобного вижу, обычно первую половину берут матери, ибо кормление, вторую отцы. Идеально, когда декрет до двух лет, ибо в этом возрасте у детей уже достаточно развиты речь и мобильность, можно отдавать в ясли, ну а это считайте видеть их только по вечерам и выходным, пока не съедут, если не считать утренней транспортировки.

Про прозрачные зарплаты это конечно совсем дурость, уравниловка еще нигде до добра не доводила, так от рынка недалеко до талонов на продукты. Люди на одно позиции никогда не работают одинаково, особенно головой, без системы стимулов система впадёт в состояние деградации, про совок забывать не нужно, "товарищи".

2

ха, так такое равноправие женщинам не нужно)) женское равноправие в понимании борющихся за женское равноправие - это привилегированное положение, которое им должно позволять скипать любую конкуренцию и получать плюшки пожирнее только лишь потому, что анижеравноправныеженщины.

-3

Привет из 6 практоса по тестированию!!!

-4

А что с родами: просто перестаньте рожать. Пусть дети будут у нормальных женщин.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

Аккаунт создан сегодня

-1

В Спорт-лото пожалуйся, дурачок

0

«Главная проблема — в сексизме во всем постсоветском обществе»

В чужом глазу соринку видать, а в своём - не видно и бревна.
У меня до сих пор есть скрин какой-то статьи древней из девбая, где женщина пишет "мы развелись но живём вместе, если мы разъедемся, то бывшему мужу придётся ведь снимать и для меня квартиру".
Шта... бл.....ь? (мем)

-1

В смысле, декретный отпуск? А комнаты для кормления грудью для кого организовали?

-1

В смысле, декретный отпуск? А комнаты для кормления грудью для кого организовали?