Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Звольнілі па сукупнасці фактараў». Гэтыя айцішнікі няўдала пажартавалі

А ў вас былі такія? Дзяліцеся ў каментарах.

41 каментарый
«Звольнілі па сукупнасці фактараў». Гэтыя айцішнікі няўдала пажартавалі

А ў вас былі такія? Дзяліцеся ў каментарах.

«Зараз бы альбо навушнікі ў вушы, альбо тэрмінова збег на кухню па каву»

Алег, фулстэк-распрацоўшчык:

— На сваім горкім досведзе пераканаўся: пра што ніколі не варта жартаваць — дык гэта пра знешнасць і ўзрост жанчыны, якой бы маладой і прыгожай яна ні была. 

Гэта здарылася даўно, я толькі скончыў ВНУ. Адна калега — дама, як мне здавалася, за 40, прыйшла ў офіс пры поўным парадзе. Ёй зрабілі камплімент, і яна пачала какетнічаць, маўляў, строй стары, стрыжку яна даўно не абнаўляла — і наогул: «На колькі я выглядаю? Толькі сумленна! Давайце спытаем у самага маладога». А гэта я.

Зараз я б альбо навушнікі ў вушы — і рабіў выгляд, што жудасна заняты, альбо тэрмінова збег на кухню па каву. Але я пажартаваў: «На 22, як і я». Яна таксама ўспрыняла гэта як жарт, стала гаварыць, што гэта я загнуў і «давай праўду». Ну, калі шчыра — то «на сорак». Калега замоўкла, пайшла за сваё працоўнае месца. Мне потым сказалі: «Не мог стаяць на сваім: на 22 і не болей?! Ёй 38 — яна пакрыўдзілася». 

А наогул з узростам прыходзіць разуменне, калі варта жартаваць, а калі не (так, маўчанне — золата). Не ў кожнай кампаніі ацэняць твой жарт. 

«Абмеркавалi, цi варта прасiць прабачэння, — усе пагадзiлiся, што не»

Мiхась*, BA/CA у IT-кампанii:

— Я аднойчы даў маху з жартам (але я б нават i не назваў гэта жартам).

У 2022 да нас у каманду прыйшоў расеец, якi з’ехаў у Мiнск, — ну, i паколькi ў нас гiбрыд, ён, як i мы, хадзiў у офiс. Я з iм асаблiва не кантачыў, бо я ў паўсядзённым жыццi размаўляю па-беларуску, — а ён, як я здагадваюся, з большага мяне не разумеў. 

Ну i вось сiтуацыя: я наведаўся на кухню па каву, а ён там залiваецца салаўём, што беларусы i расейцы — сябры навек, i нiколi ў гiсторыi такога не было, каб нешта не падзялiлi. I тузанула мяне нешта буркнуць: «Асаблiва пад Воршай». Сказаў цiха, пад нос сабе, але ён пачуў i нават загуглiў. I што для сабе адкрыў…  

А далей пайшоў скардзiцца майму лiду — што раблю пры iм такiя «намёкi нядобрыя». Яму адказалi, што гэта я няўдала пажартаваў. А мяне папрасiлi пры iм толькi на прафесiйныя тэмы размаўляць. Потым мы з калегамi абмеркавалi, цi варта у такiм выпадку прасiць прабачэння, — але ўсе пагадзiлiся, што не. Гэта факт з гiсторыi — не больш.

«Я для іх як Філіп Філіпыч са сваёй песенькай «От Севильи до Гранады…»

Яўген*, інжынер-праграміст:

— Мяне на працы называюць «дзедам», прычым нават не за вочы (кажуць прама пры мне: «Спытай у дзеда, як зрабіць, ён падкажа») — і мяркую, што не за ўзрост, а за мае жарты і цытаты, якія мне падабаецца ўвярцець у гутарку. 

Я люблю бязмерна «Сказ пра Фядота-стральца, удалога малойца» Леаніда Філатава. Магу, калі маладому калегу патрэбна мая дапамога, сказаць: Не кручинься и не хнычь! Пусть лютует старый хрыч! Ну-ко станьте предо мною, Тит Кузьмич и Фрол Фомич…»

Былі сітуацыі, калі жартаваў пра «утром мажу бутерброд…», и «а ведь он мужик не глупый, не гляди, что он дурак!». Яшчэ мае любімыя:

  • «Чтоб худого про царя не болтал народ зазря, действуй строго по закону, то бишь действуй… втихаря»;
  • «Что касается ума — он светлехонек весьма: слава богу, отличаем незабудку от дерьма!»;
  • «Хороша ль, плоха ли весть, — докладай мне всё как есть! Лучше горькая, но правда, чем приятная, но лесть. Только если энта весть снова будет — не бог весть, ты за эдакую правду лет на десять можешь сесть!»;
  • «Нет войны — я всё приму: ссылку, каторгу, тюрьму. Но желательно — в июле, и желательно — в Крыму»;
  • «Энто как же, вашу мать, извиняюсь, понимать?»

Неяк сказаў стажорцы: «От тебя ж — один бедлам, стыд царю, конфуз послам! Я давно антиресуюсь: ты не засланная к нам?» — яна пасмяялася, спытала, адкуль гэта. 

Яшчэ я цытую старыя фільмы, у асноўным знятыя па сцэнарах Рыгора Гарына, і мульцікі. Як гэта ўспрымаюць калегі? Тыя, хто працуе ў нас даўно, прызвычаіліся, — і нават маглі б і самі адказаць (пару разоў такое было, і мне было прыемна: замарочыліся, загугліліі), моладзь — як старэчае дзівацтва (ладна, асаблівасць). Мне здаецца, я для іх як Філіп Філіпыч са сваёй песенькай «От Севильи до Гранады…» Але ніхто не скардзіўся, і гэта — добры знак.

«Эйчару ў офісе расказаў жарт з падтэкстам, што эйчары легкадумныя»

Ігнат*, спецыяльнасць не вядома:

— На карпаратыве, будучы ўжо не зусім у сваіх руках, зрабіў камплімент эйчару — у прысутнасці яе калег выказаўся наконт яе грудзей. Другому эйчару ў офісе расказаў жарт з падтэкстам, што эйчары легкадумныя, і потым яшчэ дадаў каб яна не крыўдзілася таму што яна — рэкрутар. 

За другі выпадак атрымаў вымову з забаронай на наведванне офіснага карпаратыва. Але я ўсё ж на яго пайшоў — і у выніку мяне звольнілі па сукупнасці фактараў: і праекта на той момант для мяне не было, і з-за софт скілоў.

P. S. апошні спікер не стаў адказваць на нашыя ўдакладняючыя пытанні.


* Імёны спікераў зменены на іх просьбу.

Чытайце таксама
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы
3 каментарыя
Віншуем з паніжэннем: людзі ўсё часцей згаджаюцца на меншыя грошы дзеля працы
Віншуем з паніжэннем: людзі ўсё часцей згаджаюцца на меншыя грошы дзеля працы
Віншуем з паніжэннем: людзі ўсё часцей згаджаюцца на меншыя грошы дзеля працы
«Самае жахлівае інтэрв'ю за маю кар'еру». Як імідж крутой кампаніі разваліўся за гадзіну — гісторыя
«Самае жахлівае інтэрв'ю за маю кар'еру». Як імідж крутой кампаніі разваліўся за гадзіну — гісторыя
«Самае жахлівае інтэрв'ю за маю кар'еру». Як імідж крутой кампаніі разваліўся за гадзіну — гісторыя
Сумоўе адвярнула ад працы мары.
17 каментарыяў
«Не прыдумала лепшага спосабу добра зарабляць». Дзяўчыны рызыкнулі ўвайсці ў ІТ у дрэнны час
«Не прыдумала лепшага спосабу добра зарабляць». Дзяўчыны рызыкнулі ўвайсці ў ІТ у дрэнны час
«Не прыдумала лепшага спосабу добра зарабляць». Дзяўчыны рызыкнулі ўвайсці ў ІТ у дрэнны час
Ці ёсць вайцішнікі ў 2026? Мы задаліся пытаннем і знайшлі два кейсы — абодва з 2025.
5 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

Кто обижается, тот в ерунду перерождается.

0

неудачная шутка

7

А далей пайшоў скардзiцца майму лiду — што раблю пры iм такiя «намёкi нядобрыя».

[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024] Обиделся, видите ли на исторический факт. Хорошо что только этим фактом обошлось, и не напомнили ему все остальные факты.

6

Плохо. Надо было напомнить.

-3

На каждой мало мальско уважающей себя галере есть вэльюс и код оф кондакт. Политота, как и разведение политсрачей с коллегами - строгое табу. Надо было доложить менеджеру, а не вступать в полемику. Автор лишь продемонстрировал свой непрофессионализм и наплевательское отношения к корпоративной этике. Сам виноват, нечего теперь плакаться по форумам.

0

На каждой мало мальско уважающей себя галере есть вэльюс и код оф кондакт. Политота, как и разведение политсрачей с коллегами - строгое табу.

Угу. В твоем понимании раз россиянин первый доложил, то его не надо наказывать. Так?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 кастрычніка 2025, 16:09

0

История подана однобоко, остальное он вполне мог дофантазировать. В ином случае, почему он первый не доложил менеджменту о факте харасмента??

0

Ну так мы и говорим про твои фантазии и каком то "плаче по форумам". В статье написано, что тимлид просто сказал "не трожь оно, чтоб не воняло". А ты приплел "корпоративную этику". Зачем ты что то дофантазируешь? Может у них там каждые полчаса политинформация положена. 🤣🤣
Вообщем с тобой все как обычно. Никакой конкретики. Одни фантазии.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 кастрычніка 2025, 18:25

0

почему он первый не доложил менеджменту о факте харасмента

🤦‍♂️🤣🤣🤣🤣🤣
Ты опять сделал мой вечер. Ну скажи ка мне, зачем ты употребляешь слова, смысл которых не понимашь? Может ты и кодер "из топ 10К" только языком, а не мозгами? 🤣

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

Всяк петушок знай свой шесток

3

"Игнат*, специальность не известна:
— На корпоративе, будучи уже не совсем в своих руках, сделал комплимент эйчару — в присутствии её коллег высказался по поводу её груди. Второму эйчару в офисе рассказал шутку с подтекстом, что эйчары легкомысленные, и потом ещё добавил чтобы она не обижалась потому что она — рекрутер. "

Игнат* - сказочный "Игнат", конечно

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

Это примерно как обидеть мужчину, высказав о ничтожестве мужского достоинства и неумении его применять. Согласна, сказочный Игнат

0

однажды в публичном репозитории в ответ на предложенные правки написал что это цитирую "паровозик тыр тыр тыр, а в трубе 13 дыр" потому что считал что это код слишком низкого качества. Получил минус одну лычку.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

А как комиттить в репу проверку на нулллпоитер после маллока ? "Пыщь!! Олололо"

0

Лет 20 назад на корпоративе я подрался со своим лидом, с тех пор мы не разговариваем. Перешел на другой проект и очень доволен.

nothing
nothing Свободный гребец в Галера
0

Запретили ходить на корпоратив, а он все равно пошел? Какой-то сказочный кадр. Что там такого хорошего, что даже после запрета надо обязательно сходить? Ну разве что представительницы HR отдела реально хороши именно на корпоративе :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 кастрычніка 2025, 23:09

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

0

Чел, а давай я тебе сейчас расскажу, что ты и гомосексуалисты все время были друзья и не было в истории такого, чтоб вы что то не поделили.
А теперь возмущался или не возмущался сколько хочешь. Изучай историю или не изучай. Говори про свою секту или не говори. Мне пофиг.
По факту, расскажи мне, как беларусы и росийцы под Оршей договаривались?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 кастрычніка 2025, 22:57

-1

А теперь вопрос. Если ты такой историк, то дай мне список своих научных работ.
Нету? Ай как нехорошо.
Ладно. Исторический факультет какого ВУЗа ты закончил?
Никакой? Ой какая боль-беда.
Как же ты экзамен по истории принимать собрался?
Последний вопрос. Список источников по которым ты изучал "историю Острожского и той войны до кучи"?

0

"cвоего края"
Іван, ты ведаеш куды табе ісьці

-1

Я уже не буду спрашивать, как эта месага хоть что то объясняет. Я просто задам простейший вопрос по хоть чему то внятно у из твоего сообщения

Орша - очередной вариант 23 февраля

Это хорошо или плохо? Мне лично фиолетово, какой день будет признан официально или нет праздником для военных. Тебе есть разница? Потрудись объяснить почему и привязку к какой дате надо делать по твоему мнению.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

0

Вопросительные знаки у тебя лишние. Без них все правильно написано

-1

вера в Святого Зянона в доказательствах не нуждается

Можно узнать о чем это? Кто у тебя этот самый Зянон, который опровергает факты войны 1512-1522, цели, ход событий, результат? Скинь ссылку. А то непонятно про кого тебе твоя гидросистема в мозг вопросов непонятных накачала.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5