Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Пабудаваў камфортнае жыццё». Айцішнік легалізаваўся ў Чэхіі: там бан для беларусаў, але ёсць лайфхак

Вырашыў падзяліцца алгарытмам. 

48 каментарыяў
«Пабудаваў камфортнае жыццё». Айцішнік легалізаваўся ў Чэхіі: там бан для беларусаў, але ёсць лайфхак
Вырашыў падзяліцца алгарытмам. 

Андрэй* працуе ў ІТ з 2021 года. На выбар новай прафесіі з аднаго боку паўплывала пандэмія COVID-19. А з іншага — змены ў палітычным жыцці краіны пасля 2020 года. У пачатку 2022 года Андрэй атрымаў офер ад буйной украінскай кампаніі і пераехаў у Кіеў. Але пачалася вайна, і частку каманды, якая пагадзілася з’ехаць, эвакуявалі ў Чэхію.

З легалізацыяй на новым месцы ў беларуса ўзніклі сур’ёзныя праблемы: неўзабаве пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну Чэхія спыніла выдачу віз і відаў на жыхарства грамадзянам Беларусі і РФ.

«Удалося атрымаць працоўныя ВНЖ на два гады — гэта быў няпросты працэс»

— На жаль, у Чэхіі дзейнічае бан для грамадзян нашай краіны. І ўжо пасля таго, як мы сюды прыехалі, стала зразумела, што вырашэнне пытання з легалізацыяй тут будзе задачай з зорачкай.

У нейкі момант мне ўдалося звязацца з прадстаўніком беларускіх дэмсіл у Чэхіі. Там распавялі пра існуючую візавую праграму МЗС Чэшскай Рэспублікі «Грамадзянская супольнасць».

Мы скарысталіся ёй, адна з найбуйнейшых праваабарончых арганізацый Чэхіі выступіла нашым гарантам. І праз паўгода нам удалося атрымаць працоўныя ВНЖ на два гады.

Сказаць, што гэта быў няпросты і хвалюючы працэс — не сказаць нічога. (Алгарытм — пад расповедам Андрэя). Але ўсё скончылася добра, і цяпер працэс падаўжэння тэрміну дзеяння дакументаў не выклікае дадатковых складанасцяў. 

Пакуль (у бліжэйшыя некалькі гадоў) я планую заставацца ў Чэхіі. Вяртацца ў Беларусь па-ранейшаму небяспечна, ды і нейкіх светлых перспектыў, на жаль, таксама не відаць. Але ў аддаленай будучыні, пасля змены ўлады, я буду рады паўдзельнічаць у жыцці сваёй краіны. І магчыма нават вярнуся.  

«Любая змена працадаўцы пакуль што выглядае малаверагоднай»

У маёй кампаніі супрацоўнікі працуюць у розных рэжымах. З пачаткам вайны, па зразумелых прычынах, стала значна больш тых, хто працуе на аддаленцы. У тым ліку пад абстрэламі, проста з укрыццяў. Суровыя рэаліі жыцця і працы ў краіне, якая сутыкнулася з агрэсіяй.

З асаблівасцяў працы ў Чэхіі згадаю наяўнасць як чэшскага, так і ўкраінскага календара святочных і працоўных дзён — нам іх прапануюць на выбар. Працягласць працоўнага дня ў нас стандартная (восем гадзін плюс гадзіна на абед). У асаблівых выпадках магчымыя перапрацоўкі, якія асобна аплачваюцца.

Унутры кампаніі мы вельмі таварыскія, бо ўсе апынуліся ў цяжкім і шмат у чым падобным становішчы. І стараемся знаходзіць нешта добрае ў новых абставінах, праводзіць вольны час з цікавасцю і задавальненнем.

Prague, Czechia, Alice

Ці ёсць у мяне зараз нейкія кар’ерныя перспектывы? У Беларусі іх дакладна не было б.

Але і тут любая змена працадаўцы пакуль што выглядае малаверагоднай. Па-першае, для гэтага трэба свабодна валодаць чэшскай мовай. Па-другое, сам працэс змены працадаўцы для такіх, як я супрацоўнікаў (са звычайным працоўным ВНЖ) суправаджаецца вялікай папяровай валакітай. Якую ў дадатак трэба паспець завяршыць у вельмі сціслыя тэрміны.

«Сярэдняя аднапакаёвая кватэра абыходзіцца ў тысячу еўра ў месяц»

Жыллё мы арэндавалі з дапамогай рыэлтара. Калі мы прыехалі ў Прагу, тут ужо было шмат бежанцаў, і знайсці добрую кватэру было тым яшчэ квэстам. Аднак мне пашанцавала, і праз усяго два тыдні, якія сышлі на пошук кватэры і афармленне дакументаў, удалося ўехаць у нашыя першыя апартаменты. Сярэдняя аднапакаёвая кватэра (тут гэта называецца «1+1») абыходзіцца ў сярэднім у тысячу еўра ў месяц. Камунальныя плацяжы ў асноўным фіксаваныя, з штогадовым пераразлікам. Іх памер моцна адрозніваецца і залежыць ад энергаэфектыўнасці дома, ад уладальніка, раёна і гэтак далей.

Грамадскі транспарт у Празе, напэўна, можна назваць адным з лепшых у Еўропе. Сетка — прычым як дзённага, так і начнога — пакрывае нават адносна аддаленыя раёны горада. Вельмі дакладна прытрымліваецца раскладу, і вельмі чысты. 

Натуральна, у Празе ёсць і тыповыя еўрапейскія нюансы. Тут складана знайсці супермаркет, які працуе пасля 10 вечара, або аптэку, адкрытую ў выходны дзень. Але да гэтага хутка прызвычайваешся і падладжваешся.

Так як я працаўладкаваны па кантракце, у мяне ёсць стандартная дзяржаўная медыцынская страхоўка, якая пакрывае большую частку медабслугоўвання і, пры неабходнасці, лячэння. Чуў шмат гісторый пра тое, як тут складана знайсці вузкага спецыяліста і запісацца да яго. Але я з падобнымі праблемамі не сутыкаўся. Заўжды знаходзіўся патрэбны спецыяліст і свабоднае «акенца» ў яго раскладзе.

Чэшскія прадукты адрозніваюцца ад беларускіх. У Чэхіі прыкметна менш рыбы і практычна няма звыклых нам вараных каўбас і вяленага мяса. Чэшская кухня спецыфічная і тлустая, але з часам да ўсяго прызвычайваешся. Кажучы пра Чэхію, нельга прамаўчаць пра піва: тут ёсць самае мяккае піва на любы густ і ў велізарным асартыменце.

«Хутчэй за ўсё, ты заўсёды будзеш для іх „цізінцам“ (замежнікам)»

Чэхі значна больш закрытыя людзі, чым беларусы. Нават калі ты завядзеш тут новых прыяцелеў, ты наўрад ці станеш для іх сябрам. Хутчэй за ўсё, ты заўсёды будзеш для іх «цізінцам» (замежнікам). Але ў гэтым няма нічога страшнага. 

Гэта ніяк не ўплывае на зносіны ці ўзаемаадносіны. Проста заўжды ёсць нейкая дыстанцыя, і яна, як правіла, крыху большая, чым гэта прынята ў нас.

Да пераезду я мала ведаў пра Чэхію, таму са стэрэатыпаў пра чэхаў мне былі вядомыя толькі любоў да піва і да тлустай ежы. Гэтыя стэрэатыпы пацвердзіліся цалкам. Але гэта цудоўная краіна з выдатнымі людзьмі. Крыху іншымі, чым мы — але гэта абсалютна нармальна.

Prague, Czech Republic, Alex Alvarez

Нягледзячы на пэўную закрытасць чэхаў, да беларусаў яны ставяцца станоўча, з павагай і разуменнем. Многія людзі чулі пра сітуацыю ў нашай краіне пасля падзей 2020 года.

У Чэхіі дастаткова дружная беларуская дыяспара. Нярэдка праходзяць культурныя мерапрыемствы, канцэрты і, вядома, сумесныя паходы «на півічка». У мясцовых беларусаў ёсць некалькі жывых чатаў, дзе заўсёды гатовыя дапамагчы.

Пастаянна падтрымліваю сувязь і з блізкімі, якія засталіся ў Беларусі. Часта з імі стэлефаноўваемся, перапісваемся, абменьваемся навінамі. Па зразумелых прычынах у госці да іх ехаць не спяшаюся, хоць і вельмі сумую.

Цяжкасці з чэшскай мовай у мяне ёсць дагэтуль, хоць і пражыў тут ужо каля трох гадоў. Уплываюць недахоп часу і, напэўна, звычайная чалавечая лянота. Не ўпэўнены, што і ў бліжэйшыя гады наганю. Але для любых узаемадзеянняў з дзяржструктурамі добры ўзровень мовы проста неабходны.

У Чэхіі я пражыў ужо каля трох гадоў. Пакуль не магу сказаць, што стаў тут «сваім». Але такой мэты я для сябе і не ставіў. Ці атрымалася пабудаваць больш-менш камфортнае жыццё? Дакладна так. А вось у тым, каб адчуваць сябе беларусам у любой кропцы свету, не бачу нічога дрэннага.

У маім цяперашнім жыцці захоўваецца месца для беларускай культуры. Музыка, напрыклад — у маім жыцці вельмі шмат месца адведзена беларускім артыстам, і я заўсёды з задавальненнем адкрываю новыя імёны сваім знаёмым. А яшчэ кухня. Кожны раз, калі сябры — не беларусы трапляюць да нас на дранікі, яны адмаўляюцца верыць, што ў гэтай страве няма нейкага таемнага інгрэдыента.

Prague, Czech Republic, Denis Vdovin

На ўключэнне ў візавую праграму МЗС Чэхіі «Грамадзянская супольнасць» могуць прэтэндаваць беларусы і беларускі, якія ўдзельнічалі ў барацьбе за свабоду, абаранялі правы чалавека альбо з’яўляюцца прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ або акадэмічнай сферы.

Алгарытм такі:

1. Трэба звярнуцца да адной з недзяржаўных арганізацый, якія могуць выступіць гарантамі перад МЗС. Спіса гарантаў няма ў адкрытым доступе. Здаецца, даступная опцыя — зрабіць гэта праз офіс дэмсіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы. 

Важна: МУС Беларусі ўнесла ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў групы грамадзян, аб’яднаныя пад назвамі, у прыватнасці, «Каманда Святланы Ціханоўскай», «Офіс Святланы Ціханоўскай». Фармальна офіс у Чэхіі не фігуруе ў такіх спісах. Аднак калі для вас гэта стоп-фактар, варта ацаніць рызыкі ў вашай сітуацыі. 

У электронным лісце пажадана апісаць не толькі свой актывісцкі бэкграунд, але і цяперашнюю сітуацыю, каб супрацоўнікі офіса разумелі, у якой краіне знаходзіцца чалавек, на падставе якіх дакументаў, ці не заканчваецца ў яго ў найбліжэйшай будучыні тэрмін дзеяння пашпарта і гэтак далей. 

2. Пасля аналізу выпадку і верыфікацыі заяўніка офіс рэкамендуе яго адной з арганізацый-гарантаў — або адмаўляе.

3. Ад гаранта заяўнік атрымлівае анкету, якую трэба будзе запоўніць для ўключэння ў праграму. А пасля ўзгаднення кандыдатуры з МЗС Чэхіі — яшчэ і спіс неабходных дакументаў для падачы і дату падачы. 

Падача дакументаў па візавай праграме «Грамадзянская супольнасць» магчымая не толькі праз пасольства Чэхіі ў Беларусі, але і праз іншыя чэшскія пасольствы, калі чалавек ужо быў вымушаны пакінуць Беларусь. Калі беларус ці беларуска дабраліся да Чэхіі і знаходзяцца ў ёй легальна, дакументы варта падаваць у МУС гэтай краіны.  

Візавая праграма МЗС Чэхіі «Грамадзянская супольнасць» дазваляе падаваць дакументы на наступныя тыпы віз і дазволаў на пражыванне:

  • працоўная карта;
  • блакітная карта (для высокакваліфікаваных спецыялістаў);
  • доўгатэрміновая віза з мэтай навучання або дазвол на доўгатэрміновае пражыванне/ від на жыхарства з мэтай навучання;
  • дазвол на доўгатэрміновае пражыванне/ від на жыхарства з мэтай навуковага даследавання;
  • доўгатэрміновая віза з мэтай вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • доўгатэрміновая віза з іншымі мэтамі (напрыклад, у выпадку стажыроўкі). 

Удзельнікамі праграмы таксама могуць стаць блізкія родзічы заяўніка: мужы і жонкі, непаўналетнія дзеці, дарослыя дзеці, якія знаходзяцца на ўтрыманні, партнёры, якія пастаянна пражываюць у адной хатняй гаспадарцы, уключаючы партнёраў ЛГБТ-супольнасці. 

Для членаў сем’яў заяўнікаў магчымая падача дакументаў на:

  • доўгатэрміновыя сямейныя візы;
  • дазволы на доўгатэрміновае пражыванне/ від на жыхарства з мэтай уз’яднання сям'і.

Акрамя гарантый ад чэшскай недзяржаўнай арганізацыі, для падачы на кожны з гэтых тыпаў дакументаў будзе патрэбны звычайны для такіх выпадкаў пакет папер.

Падрабязней пра неабходныя дакументы напісана ў чэшскім законе, які рэгулюе знаходжанне іншаземцаў на тэрыторыі Чэхіі, і на сайце МУС. 

Паводле слоў дырэктара офіса Крысціны Шыенак, на ўключэнне ў візавую праграму МЗС Чэхіі рэкамендаваны ўжо некалькі дзясяткаў грамадзян і грамадзянак Беларусі. Адхілена пры гэтым была толькі пара заявак. Напрыклад, у выпадку, калі ў чалавека ўжо была аформлена міжнародная абарона ў Польшчы. 

«Паспрабуйце гады праз тры». Менеджар з’ехаў у ЗША з беларускім офісам пасля 2020 года. Паўтараць (пакуль) не раіць
«Паспрабуйце гады праз тры». Менеджар з’ехаў у ЗША з беларускім офісам пасля 2020 года. Паўтараць (пакуль) не раіць
Па тэме
«Паспрабуйце гады праз тры». Менеджар з’ехаў у ЗША з беларускім офісам пасля 2020 года. Паўтараць (пакуль) не раіць
«Працоўны лагер з узмоцненым харчаваннем». Архітэктар 17 гадоў у Канадзе — і вось калі адчуў сябе сваім
«Працоўны лагер з узмоцненым харчаваннем». Архітэктар 17 гадоў у Канадзе — і вось калі адчуў сябе сваім
Па тэме
«Працоўны лагер з узмоцненым харчаваннем». Архітэктар 17 гадоў у Канадзе — і вось калі адчуў сябе сваім
«Яшчэ дзень і збіраў бы манаткі». Звольнілі ў Нідэрландах — на пошук працы 25 месяцы. Гісторыя аднаго дэдлайна
«Яшчэ дзень і збіраў бы манаткі». Звольнілі ў Нідэрландах — на пошук працы 2,5 месяцы. Гісторыя аднаго дэдлайна
Па тэме
«Яшчэ дзень і збіраў бы манаткі». Звольнілі ў Нідэрландах — на пошук працы 2,5 месяцы. Гісторыя аднаго дэдлайна
«Эміграцыя адабрала ўсё». Айцішнікі незадаволены новай якасцю жыцця — чатыры гісторыі
«Эміграцыя адабрала ўсё». Айцішнікі незадаволены новай якасцю жыцця — чатыры гісторыі
Па тэме
«Эміграцыя адабрала ўсё». Айцішнікі незадаволены новай якасцю жыцця — чатыры гісторыі
Чытайце таксама
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
dev.by шукаў маладых людзей, якія паступілі сёлета ў ВНУ за мяжу, — адгукнуліся 4 чалавекі. Двое выбралі Польшчу, яшчэ двое Расію (для аднаго гэта часовы варыянт, ён плануе перапаступіць налета).  Спыталі ў хлопцаў, як яны выбіралі ВНУ, куды паступалі аднакласнікі і як на выбар паўплывала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну (і ўчорашнія навіны пра мабілізацыю).
9 каментарыяў
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
«Будаўнічая галіна цалкам дысфункцыянальная», — кажа СЕО EnCata Алег Кандрашоў. І прапануе «рэанімаваць будаўніцтва»: паўтарыць поспех Генры Форда і запусціць канвеер, які будзе штампаваць модульныя дамы. А яшчэ — запусціць мабільныя заводы з гэтымі канвеерамі. Першы тэставы дом з жалезнымі сценамі і вокнамі ў падлогу ўжо пабудаваны — у ім 2 гады як жыве СЕО. А зараз у Вялікім камені дабудоўваюць тэставы завод. Ці ёсць будучыня ў праекта і якая, расказвае dev.by Алег Кандрашоў.  
12 каментарыяў
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
Пара айцішнікаў пераехала ў Аўстралію. Уражанні, цэны, жытло
15 каментарыяў
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Кампанія тэлефануе — кліча ў ІТ без навыкаў і англійскай. У айцішнікаў пытанні
Айцішнікі (і не толькі) скардзяцца, што ім тэлефануюць са школы IT Overone і прапануюць курсы для ўваходжання ў ІТ без першапачатковых навыкаў і англійскай.
4 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-4

В Чехии достаточно дружная беларусская диаспора.

Одно замечание и одно мнение.
"беларусская" - или беларуская или белорусская.
Наличие большой и сплочённой диаспоры - показатель показатель наличия больших сложностей в легализации и ассимиляции. Это работает не только в отношении Чехии. Пытаться закрепиться том, где тебе не рады - такое себе удовольствие ИМХО.

Пока молодой сложности воспринимаются иначе, иногда даже не понимаешь, что это сложности и палки в колеса, кажется что так и должно быть. Но в любом случае удачи!

-1

Обожаю энди12345. Столько перлов, как он, никто не выдал.
Очередной бредовый вывод. Раз беларус больше общается с беларусами, то значит у него сложности. 🤣
А про какие то палки это про что? Примерчики, плиз?
Про "тебе не рады" это как? Лично мне везде рады. А как рады моим деньгам. Любят холят и лелеят, лишь бы я их потратил именно в их ресторане, магазине, отеле...

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
8

Наличие большой диаспоры - показатель в первую очередь трындеца в стране происхождения и что именно в ней "тебе не рады")) А во вторую очередь о том, что эмиграция настолько велика, что твои связи с соотечественниками не могут разорваться ибо их вокруг много))

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 ліпеня 2025, 10:35

Саша Крепкий хозяйственник
Саша Крепкий хозяйственник Отец белорусского ойти в Лукаморье
-5

Согласен, но есть ещё поправочка - exceptional case, так сказать на счёт какая это диаспора, если беларусская, то беларус беларусу беларус никто не отменял
По поводу бредятины: всигда И визде рады моим деньгам,, сорри, конечно рады [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024], который платит х10-х500 за одну и ту же услугу качества х0. 1-0.02х, потому что не местный и не бэ ни мэ на local language, и местных rules & policies тоже ни бэ ни мэ

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 ліпеня 2025, 13:04

-1

По поводу бредятины: всигда И визде рады моим деньгам,, сорри, конечно рады [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024], который платит х10-х500 за одну и ту же услугу качества х0. 1-0.02х, потому что не местный и не бэ ни мэ на local language, и местных rules & policies тоже ни бэ ни мэ

Вот полностью согласен. Дураки, которые не знают, что сколько стоит и не знают языков, чтоб это узнать, должны сидеть дома. [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024].Потому что ты понять не можешь, что стоит нормально, а что стоит 10х.

Саша Крепкий хозяйственник
Саша Крепкий хозяйственник Отец белорусского ойти в Лукаморье

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

-2

И немного лирики... Ацтишник занимается разводом соотечественников. 🤣
Какие же у нас многосторонние айтишники. 🤣

Саша Крепкий хозяйственник
Саша Крепкий хозяйственник Отец белорусского ойти в Лукаморье

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Саша Крепкий хозяйственник
Саша Крепкий хозяйственник Отец белорусского ойти в Лукаморье

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Саша Крепкий хозяйственник
Саша Крепкий хозяйственник Отец белорусского ойти в Лукаморье

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

Секрет с 150000 пакистанцами раскрыт полностью

-2

беларус беларусу беларус

Беларус и беларуска беларусу и беларуске беларус и беларуска

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

белорусская

это от какого слова? Белоруссия?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 ліпеня 2025, 11:14

bvonsamdzi
bvonsamdzi Деревенский дурачек. в Церковь при ПНД
3

Говорят, что чешские женщины вполне приветливы к иностранцам.

Саша Крепкий хозяйственник
Саша Крепкий хозяйственник Отец белорусского ойти в Лукаморье

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

-1

Ну дай дитенку пофантазировать какой он мачо-бизнесмен 🤣

table
table Table в Database
-4

— К сожалению, в Чехии действует бан для граждан нашей страны. И уже после того, как мы сюда приехали, стало ясно, что решение вопроса с легализацией здесь будет задачей со звёздочкой.

и это вы узнали только после переезда, я так понимаю? ай-яй-яй

Средняя однокомнатная квартира (здесь это называется «1+1») обходится в среднем в тысячу евро в месяц.

зачем тогда врать что однокомнатная, если это по факту 2 комнаты? Тогда уж называйте 1 спаленная квартира

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 ліпеня 2025, 10:46

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

и это вы узнали только после переезда, я так понимаю? ай-яй-яй

бан пошел после войны, а он как написано как раз до этого бана выехал

0

В Чехии я прожил уже около трёх лет

На ВНЖ? А ПМЖ-то где и как получить? Платить налоги в чужой стране, которая "забанила беларусов" - то есть имеет мотив тебя выдворить в любой момент - так себе идея.

0

Хм... А назовешь ли ты мне хоть одну страну, где тебя не могут лишить ПМЖ и даже гражданства, а потом выдворить из страны?

0

Вопрос номер два, который интересует больше первого. А в чем к примеру для меня прелесть платить налоги в не "чужой стране"?

-3

ПМЖ по общим правилам. Никто не отменял и не запрещал получать ни гражданам России, ни гражданам Беларуси. Про случаи выдворения в любой момент не слышал ни разу

-1

Чувак 4 года в ойти. Из них - год-полтора курсов и "фриланса". С таким бэком и его бел английским только в уборщики за 600 евро в соседнюю рыгаловку идти. А там может еще и жена на шее сидит.

-4

беларус или беларуска

Гендера только два?
Почему беларус на 1м месте - мизогиния?

Друзья небеларусы

С небеларусками принципиально не дружит?

У местных беларусов

А беларусок забыли? Срочно исправить.

Чехи гораздо более закрытые люди, чем беларусы

А чешки? А беларуски? Опять проклятый патриархат выместил из сознания альтернативные гендеры.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 ліпеня 2025, 13:42

0

здесь есть самое мягкое пиво на любой вкус и в огромном ассортименте.

Ой не надо. В любом даже самом огромном супермаркете будет представлено 4шт одинаковых лагеров, и все. Из темного будет только Козел. Только один раз удалось схватить Черна Панна, вот это было вкусно. Все чехи пьют свой евролагер всю жизнь и им норм. Никакого разнообразия пивного нет. Есть пару пивных крафтовых баров , вот там да. А так обычно на баре десятка и одинаццатка, и все.

0

В альберте на ходове выбор большой, много не местного. Но сейчас даже в теско и небольших альбертах местный крафт появился

-1

По сравнению с Литвой - унылое зрелище. Пивной уголок в любом литовском гипере - там тебе и гозэ, и стауты, и балтик портеры, и у каждого производителя вся линейка. В Чехии - лагер на лагере. Скучно.

-1

Издержки пивной культуры местной. У дома есть магаз, там 100+ разного крафта. Также у дома гипер, где почти один лагер.
Это как с кофе в Италии. Найти интересный очень сложно, потому что все пьют эспрессо

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
-1

поддерживаю итальянцев в этом подходе. Эспрессо там +- стабильно как минимум неплохого качества, другого не надо (кроме как утром каппуччино разумеется)

-1

Ну тут кому как. Как и с пивом. местные пьют почти исключительно лагеры. Как и итальянцы эспрессо. Им нравится, мне не особо. Я и зерна другие люблю, и заварку другую.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-1

И стейки с полок почти исчезли. Местный бомонд обнищал и не вывозит.
И это не про Wagu A5, а обычные.

-1

Не соглашусь местами. Тысяча евро звучит как аренда, но это фактически аренда плюс вся коммуналка. И 1+1 это с отдельной кухней, не проблема в такой бюджет и 2+кк найти
В сравнении с Германией или Австрией по воскресеньям вообще проблем нет, работает куча всего. Не будет аптеки у дома - будет в ближайшем тц. Да и магазины работают ближе к белорусскому графику, хватает работающих до полуночи.
И самое главное, для смены работы не нужно знать чешский. К языку разве что в местных банках требование. А так много экспатов и много международных компаний, где общение на английском

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-1

2КК за тыщу с поплатками, это где то в панеляке на KRK с вьетнамцами?

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

Ну тут кому как. Как и с пивом. местные пьют почти исключительно лагеры. Как и итальянцы эспрессо. Им нравится, мне не особо. Я и зерна другие люблю, и заварку другую.

это да. Поэтому по пиву люблю Бельгию. Прямо очень заходит их подход. Чешское сколько не пробовал, так и не понял в чем прикол (кроме того, что чехи - натуральные насосы).

-3

Овно твой бельгийский компот с консервантаи и араматизаторами. Любить такое могут только в деревне.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 ліпеня 2025, 18:33

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

В деревне предпочитают качественное, плодово-ягодное и недорогое. Благодаря нашему Президенту, цена регулируется государством и не дорожает каждый месяц в какой Чехии-Бельгии купишь 0.7 жидкости с 20% спирта дешевле 70 центов?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 ліпеня 2025, 21:53

-2

[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024] Если бы не страна происхождения компании, поехал бы обратно домой, "где перспектив никаких нет". Потому что после курсов никому не нужен. Ну, и использовать гумманитарный фонд, чтобы получить рабочую визу - хоть тушкой, хоть чучелом. Про работу сотрудников под обстрелами - еще одна сказка. Частое упоминание "пивчика" говорит о том, чем там автор большую часть времени занимается. Вся Прага сидит на стакане.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 ліпеня 2025, 18:32

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-3

Пан похоже с Карлина, Брумловки и Панкраца в чехию то и не выезжал.

Вот, например, прокладки привезут на мопеде в 3 ночи? Хотя бы Праге 15 или в Кладно?

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-2

Про еду и рестораны пан не написал... Видимо нечего...
Поесть нормально можно только у вьетнамцев, и в паре десятков мест, которые ещё пытаются готовить нормально.

В остальных местах хрюч. Если вы не едите свинину или веган, вам будет трудно...

Культура приготовления низкая. В дешевых местах посуда часто недомытая с остатками еды. Пивные кружки моют в холодной воде в мыльном растворе.
Повар может выйти, почесать собаку соседа зашедшего на пиво, потом себе шары, и пойти вам пиво точить, и хлебички делать.

Никакого разнообразия нет. Народ в целом традиционен и недалек. Любая кухня, кроме местной и вьетнамской в не туристических районах загибается через год два.

Enjoy!

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 ліпеня 2025, 10:32

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
-2

В доставке скукота.
Бесконечные пиццы, бургеры, кебабы, суши с винегретом, окурками и авокадо.
Если вы на сушке, то вообще не вариант.

4

На всю Москву нашел одну прилиличную итальянскую пиццерию, без люстр от Сваровски, местного хрючева из гипера за углом и официантов в белых фраках. А у нас официанты в белых фраках с нарезочкой из Евроопта - тренд сезона. Главное по-больше лепнины, позолоты, или бездушной хипстерской блевотины - остальное неважно.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 ліпеня 2025, 18:09

3

Жму руку, дружище. Я вообще не понимаю, как можно нормально жить и работать, если нельзя вкусно и полезно поесть, выпить и отдохнуть от суеты в пешей доступности. А вместо этого нестись в одну и туже коробку и стоять у плиты, как в нашем колхозе. Потому что вокруг одни совковые столовки с оливье и рыгаловки для ылиты с ценами, как в Париже. В Минске тоже, кроме, как у азиатов, пожрать вообще негде. Так до них еще доедь.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 ліпеня 2025, 18:06