Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«У нас і так паперу хтось крадзе». Чаму ў офісах (не) патрэбныя пракладкі і жаночыя дэй-офы

У беларускім Threads спрачаюцца, ці патрэбны пракладкі на запраўках (і не толькі там). Карыстальніцы прыводзяць вопыт іншых краін, айцішніцы хваляцца: у іх у кампаніях усё ёсць.

7 каментарыяў

Спыталі ў эйчараў, як у ІТ-кампаніях (не) прынята клапаціцца пра супрацоўніц і каму (не) шкада гігіенічных сродкаў і нават дэй-офаў. 

«Выдаткі мізэрныя — $15-20 на кампанію ў 200 чалавек»

Ірына Вішнеўская, HRD і бізнес-кансультант:

— Я даўно не выходзіла ў офіс, цяпер працую на дыстанцыйцы. Раней у нас у жаночых туалетах заўсёды стаялі кошыкі з дробязямі: пракладкі, тампоны, ватныя дыскі, дэзік. І такія ж я бачыла ў большасці айціш-офісаў.

Выдаткі на такія кошыкі настолькі мізэрныя — $15-20 на кампанію ў 200 чалавек на месяц, — што ні ў аднаго майго кіраўніка не ўзнікала пытанняў пра іх мэтазгоднасць (ну, або мне трапляліся прасунутыя і сучасныя CEO). 

І дарэчы, ніхто з дзяўчат ніколі не злоўжываў — пачкамі з каробкі пракладкі не цягалі.

Days off асобна праз месячныя, як правіла, ніхто не прадастаўляў — але заўсёды была магчымасць пару дзён папрацаваць з дому.

«У офісе Viber усё гэта было яшчэ ў 2014 годзе»

Марына Хоміч, ex-Viber, EPAM, уладальніца рэкрутынгавага агенцтва Recrucial:

— У офісе Viber усё гэта было яшчэ ў 2014 годзе — з таго часу, як мы пераехалі з будынка гадзіннікавага завода «Луч» у свой офіс. 

У нас і душавыя былі з усім неабходным на выпадак, калі хтось ехаў на працу на ровары або з трэнажорнай залы. 

Ведаю, што некаторыя кандыдаткі нават «інспектавалі» нашы санвузлы пасля інтэрв’ю, каб «зразумець, як кампанія ставіцца да супрацоўнікаў». 

Угаворваць кіраўніцтва нават не трэба было: у нас быў бюджэт на офіс з самага пачатку — на куплю садавіны, малака, сняданкаў. Сюды ж уваходзілі і прыемнасці накшталт пракладак, ватных палачак, прыналежнасцяў для душу і гэтак далей.

Пра такія дэй-офы я пакуль толькі чытала — аднак не сустракала падобнага ў пакеце бенефітаў у кампаній, для якіх цяпер наймаю.

«Такога не сустракала нідзе — акрамя адной геймдэў-студыі»

Маргарыта*, эйчар, рэкрутар, вопыт работы ў прафесіі — 7 гадоў, з іх 4 у ІТ:

— На жаль, я такога не сустракала нідзе — акрамя адной геймдэў-студыі: у іх быў «куток» для жанчын з усім неабходным.

Я нядаўна змяніла працадаўцу — і літаральна ўчора, складаючы спіс неабходнага ў офіс, думала, што трэба таксама заказаць пракладкі для супрацоўніц. 

Дэй-офы праз месячныя я нідзе ў Беларусі не сустракала, і ў нас такога таксама няма. Але можна ўзяць выходны ў любы дзень — а потым адпрацаваць. Аднак мне падабаецца гэтая опцыя, трэба абмеркаваць, наш CEO вельмі ўважлівы да супрацоўнікаў.

«Толькі ў дзвюх кампаніях не трэба было падымаць пытанне даступнасці сродкаў гігіены»

Ангеліна*, эйчар і рэкрутар, 17 гадоў вопыту:

За сваю кар’еру я змяніла з дзесятак кампаній, і прызнаюся, што толькі ў дзвюх з іх не трэба было падымаць пытанне даступнасці сродкаў гігіены ў жаночым туалеце: усё гэта проста набываліся і ставіліся ў прыбіральні — па дэфолце. 

У спецыяльных emergency boxes, дарэчы, у нас былі не толькі пракладкі і тампоны, але таксама вільготныя і сухія сурвэткі, ролік для чысткі вопраткі, антыстатык… Штосьці трэба — карыстаешся. Але паколькі гэта emergency box — не мяркуецца, што ты бярэш адтуль прыкладкі кожны дзень. Хутчэй, прыбягаеш да яго, калі забыла свае дома. 

І так, я вымушана прызнаць, што працадаўцаў-«мужланаў», чые супрацоўніцы нават вымушаны хаваць цяжарнасць пад аб’ёмным адзеннем — на жаль, таксама хапае.

Асабіста я як HRD дазваляю сваім падначаленым у такія дні папрацаваць з дому. І ў нашай кампаніі ў цэлым спакойна ставяцца да таго, што хтось сыходзіць пазней або застаецца дома на дыстанцыйцы — асабліва калі гэта пытанне здароўя. 

«Каб распрацоўшчыца думала не пра тое, куды ёй бегчы — у „Мілу“ ці „Карону“ — а пра код»

Ганна*, эйчар і рэкрутар, 15+ гадоў у прафесіі:

— А ці засталіся яшчэ ІТ-кампаніі, у якіх гэтага няма? 

Я уносіла пракладкі, тампоны ды іншыя жаночыя патрэбнасці ў офісны бюджэт яшчэ на світанку сваёй кар’еры. Бо калі можна пакласці пракладкі ў туалеце, каб распрацоўшчыца Маша думала не пра тое, куды ёй бегчы — у «Мілу» ці «Карону» — а пра код, то гэта відавочна варта зрабіць.

Толькі раз за ўсю маю працу ў мяне ўзнікла спрэчка пра неабходнасць гэтых закупак. Прычым не з CEO — а з дамай, якая займалася закупкамі. Па чутках, яна была сваячкай ягонай жонкі. 

CEO папросту сказаў: «Добра, вырашыце з Маргарытай Паўлаўнай» (імя я змяню). А вось яна сказала, што гэта лішняе — хай супрацоўніцы свае носяць або ў калег пазычаюць (ну, і ўсё такое ў духу каментарыяў у Threads). А потым дадала, што ў яе і так паперу хтось крадзе. «З якога туалета, жаночага?» — спытала я. Маргарыта Паўлаўна сціснула губы і сказала, што з мужчынскага (да гэтага часу не ўпэўнена, што яна гэта не прыдумала). Мне прыйшлося націснуць і сказаць, што гэта рашэнне CEO — але калі пачка пракладак растане менш чым за тыдзень, наступную партыю я куплю на свае грошы.

Нашы дзяўчаты былі рады, усе казалі, што гэта выдатна і як не хапала. Пры гэтым ніхто не станавіўся нахабным і на офісныя сродкі гігіены цалкам не перайшоў — раз ужо ляжаць.

* Імёны спікераў зменены на іхную просьбу.

«Прыдумаць бы што-небудзь з родамі». Як палепшыць умовы для жанчын — думкі ўголас ад 150 айціш­ніц
«Прыдумаць бы што-небудзь з родамі». Як палепшыць умовы для жанчын — думкі ўголас ад 150 айціш­ніц
Па тэме
«Прыдумаць бы што-небудзь з родамі». Як палепшыць умовы для жанчын — думкі ўголас ад 150 айціш­ніц
«Муж не дапамагае. Але не таму што дрэнны». Як айціш­ніцы (не) цягнуць кар'еру, дзяцей і дом
«Муж не дапамагае. Але не таму што дрэнны». Як айціш­ніцы (не) цягнуць кар’еру, дзяцей і дом
Па тэме
«Муж не дапамагае. Але не таму што дрэнны». Як айціш­ніцы (не) цягнуць кар’еру, дзяцей і дом
«Самі продаем сябе танней». Як зп айціш­ніц адрозніваюцца ад зп айціш­нікаў
«Самі продаем сябе танней». Як зп айціш­ніц адрозніваюцца ад зп айціш­нікаў
Па тэме
«Самі продаем сябе танней». Як зп айціш­ніц адрозніваюцца ад зп айціш­нікаў
«Часам ёсць пагарда з боку мужчын 40+ з СНД». Як адчуваюць сябе айціш­ніцы ў мужчынскіх камандах
«Часам ёсць пагарда з боку мужчын 40+ з СНД». Як адчуваюць сябе айціш­ніцы ў мужчынскіх камандах
Па тэме
«Часам ёсць пагарда з боку мужчын 40+ з СНД». Як адчуваюць сябе айціш­ніцы ў мужчынскіх камандах
Чытайце таксама
«Кідаў прадметы». Як часта да айцішніц дамагаюцца на працы і што адбываецца потым
«Кідаў прадметы». Як часта да айцішніц дамагаюцца на працы і што адбываецца потым
«Кідаў прадметы». Як часта да айцішніц дамагаюцца на працы і што адбываецца потым
Не вельмі, але бывае. І часцей калегі, чым кіраўніцтва. 
6 каментарыяў
«Мігранты і мігранткі — у розных лодках»: чаму жанчынам у IT цяжэй нават у «ідэальных» краінах
«Мігранты і мігранткі — у розных лодках»: чаму жанчынам у IT цяжэй нават у «ідэальных» краінах
«Мігранты і мігранткі — у розных лодках»: чаму жанчынам у IT цяжэй нават у «ідэальных» краінах
Вера, Дар’я і Ніка пераехалі ў Данію — краіну, якую лічаць узорам гендэрнай роўнасці. Але іх вопыт там далёкі ад ідэалу: жанчынам могуць не давяраць складаных задач, а праекты падтрымліваюць парадамі замест грашэй. Аказалася, жаночая міграцыя значна больш складаная. Нават у скандынаўскім раі.
8 каментарыяў
«Часам ёсць грэблівасць ад мужчын 40+ з СНД». Як адчуваюць сябе айцішніцы ў мужчынскіх камандах
«Часам ёсць грэблівасць ад мужчын 40+ з СНД». Як адчуваюць сябе айцішніцы ў мужчынскіх камандах
«Часам ёсць грэблівасць ад мужчын 40+ з СНД». Як адчуваюць сябе айцішніцы ў мужчынскіх камандах
Спойлер: чым маладзейшы і заходні калектыў, тым менш гендарных перадузятасцяў.
7 каментарыяў
«У нас і так паперу хтось крадзе». Чаму ў офісах (не) патрэбныя пракладкі і жаночыя дэй-офы
«У нас і так паперу хтось крадзе». Чаму ў офісах (не) патрэбныя пракладкі і жаночыя дэй-офы
«У нас і так паперу хтось крадзе». Чаму ў офісах (не) патрэбныя пракладкі і жаночыя дэй-офы
У беларускім Threads спрачаюцца, ці патрэбны пракладкі на запраўках (і не толькі там). Карыстальніцы прыводзяць вопыт іншых краін, айцішніцы хваляцца: у іх у кампаніях усё ёсць.
7 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

-2

А сигареты там не лежат?

2

Любой нормальный мужчина понимает абсурдность самих вопросов. Прокладки это необходимость, а не роскошь. Женские дей оффы хотя бы на пару дней тоже.

table
table Table в Database
-2

а когда будет холодильник с пивом в мужских туалетах?

0

Тогда же, когда сигары, кальяны, односолодовый вискарик и Бейлиз к кофе. Т.е. ближайшее никогда.

krwa
krwa VP of Engineering в Super Duper Development
0

году в 2015 работал в одной конторке в Минске, где был отдельный холодильник набитый пивом и морозилка с виски. Лимитов не было - пей когда хочешь. Пополнение холодоса каждый понедельник.
И если первые недели люди реально начали работать с пивасиком (быстро достигая пика Балмера и делая скучные задачи в удовольствие), то через пару недель всем приелось и отпала необходимость пополнять холодос.

1

Как менялись офисы:
начало 2000ых: офис - это место жестокой глобальной капиталистической конкуренции, мы сражаемся в них за место под солнцем, вырываем свой кусок у конкурентов. Нам нужен круглосуточный доступ в офис, а на рабочем месте нужны стол, кресло, компьютер, кофейный уголок с drip-кофеваркой и место, где можно поспать, если некогда уйти домой.
офис в 2020ых: офис это место, куда мы приходим, чтобы бороться за равноправие полов и находить ништячки(цитата) в разных неожиданных офисных местах - в холодильнике молоко и миндальное молоко, свежие фрукты на столах, выпечку, автоматическую кофе-машину с капучинатором. Душевую кабину с выбором шампуней разных ароматов. Обязательно должны быть прокладки, потому что некоторые разработчики волнуются, не могут думать о коде если в офисе нет прокладок. Причем наша задача остается прежней - побеждать в конкуренции. Мы этого заслуживаем. Мы все заслуживаем быть программистами и побеждать в глобальной конкуренции.

user1234
user1234 Dev в Between jobs
0

Может как-то можно обойтись сейчас без офисов?