«Будзе горш». Джун спытаў, ці памёр рынак — яму адказалі
Распрацоўшчык-пачатковец спытаў у лінкедзіне, ці наймаюць цяпер джуноў, ці рынак памёр і яму варта памяняць кірунак — «і адпавядаць карцінцы», і прыклаў фота з грузчыкам. У каментары прыйшоў кар’ерны кансультант і распісаў па пунктах.
Пад пастом 40+ каментароў. Карыстальнікі падзяліліся. Адныя кажуць, рынак не памёр, але наймаюць усё менш, а канкурэнцыя вельмі высокая.
— Каб вылучыцца на тле астатніх джуноў, у цябе мусіць быць добрае рэзюмэ, распішы ў ім досвед — над якімі праектамі працаваў. На LinkedIn можаш забіць — тут табе ніхто не напіша, лепей джабборды: вакансіі там выстрэльваюць рэдка, але яны ёсць. І глядзі па ўсёй Беларусі, не замыкайся на адным горадзе, — раіць нехта.
Іншыя карыстальнікі не згодныя — «рынак памёр, ІТ ужо не ваў».
— Нават сеньёраў ужо не вельмі бяруць: яны даражэйшыя, а цяпер усе задачы ў асноўным звязаныя не са стартам новых праектаў, а з падтрымкай ужо існых (дзе ўжо ёсць уся архітэктура і асноўныя часткі даўно астояліся) — для такіх задач мідлоў больш ніж дастаткова.
+ дадаць да гэтага chatgpt і copilot — і неўзабаве выявіцца, што ўсе тыпавыя задачы праграміста будуць аўтаматызаваныя, а на астатнюю частку задач трэба ўсяго 0,0000001% ад бягучага аб’ёму спецыялістаў.
Таму я б наогул падумаў, каб сысці з ІТ. Ёсць шмат розных ніш, дзе можна сябе рэалізаваць: тэатральнае і цыркавое мастацтва, кулінарыя, пахавальны бізнэс і г. д, — напісаў яшчэ адзін з каментатараў.
Таксама ў каментары прыйшоў кіруючы партнёр кампаніі ARTITERA, кіраўнік практыкі Executive search, прафесійны хэдхантар і кар’ерны кансультант Аляксей Нямковіч — і распісаў у 13-ці пунктах. Вось яго адказ:
- Джуноў наймаюць. Умовы наймання сталі менш прывабнымі.
- Рынак не памёр, найманне працягваецца.
- Усе хочуць гатовых спецыялістаў, яны дастаюцца тым, у каго ёсць грошы.
- На рынку працы стала менш магчымасцей, таму для кандыдатаў вырасла цана памылкі.
- З павелічэннем канкурэнцыі за пазіцыю неабходна навучыцца быць настырным. Настырнасць = настойлівасць + наступальнасць.
- На рынку працы трэба заўсёды адпавядаць карцінцы — усміхацца і не баяцца запэцкаць рукі.
- Усе, хто лічыць, што цяпер дрэнна — рыхтуйцеся. Будзе яшчэ горш!
- Калі на кар’ерным шляху вас доўга не бяруць туды, куды вы хочаце — часта гэта азначае, што туды няма прамога рэйса.
- Пастаянна мяняйце спосабы, формы і інструменты таго, як атрымаць жаданае. Не ведаеце, што памяняць — мяняйце прычоску або цырульніка.
- Вас ніхто і нідзе не чакае. Вам прыйдзецца самім прыйсці і ўзяць жаданае. У барацьбе!
- Ніколі не будзе лепшага часу дзейнічаць, ніж сёння. Не ведаеце, што рабіць — пытайцеся ў тых, чыё меркаванне для вас значнае.
- Не атрымліваецца самастойна — прасіце дапамогі ў тых, хто праходзіў ваш шлях шматкроць. Прасіць не сорамна, сорамна стагнаць і абвінавачваць увесь свет ва ўласнай неразважнасці!
- Смялей на мяч!
Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.
А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.
Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh
Дзякуй, што вы з намi.
Читать на dev.by