У Японіі востры дэфіцыт айцішнікаў
Тэхналагічны сектар Японіі адчувае моцны недахоп кваліфікаваных кадраў, піша Bloomberg. Апытанне на гэтую тэму ў краіне праводзіла кансалтынгавая фірма па падборы персаналу Morgan McKinley.
75% мясцовых менеджараў па найманні ІТ-спецыялістаў ахарактарызавалі канкурэнцыю за кадры летась як «вельмі» або «даволі» моцную, а асноўнай прычынай стаў дэфіцыт дасведчаных суіскальнікаў. Трэнд назіраецца ў розных галінах.
Японскім працадаўцам прыйшлося паскорыць працэс хайрынгу, каб не саступаць канкурэнтам. Тым часам у ЗША толькі за студзень былі звольненыя 32 тысячы айцішнікаў.
Недахоп, у прыватнасці, інжынераў софту тармозіць лічбавізацыю Японіі. Аналітыкі ў сувязі з гэтым рэкамендуюць мясцовым кампаніям прыцягваць замежных спецыялістаў. Колькасць замежных супрацоўнікаў у краіне расце і ў кастрычніку ўпершыню пераваліла за 2 млн.
31% рэспандэнтаў назваў дэфіцыт дасведчаных суіскальнікаў галоўнай складанасцю пры найманні леась. Аднак кампаніі зацікаўленыя ў якасці, а не ў колькасці, і лічаць за лепшае наймаць высокакваліфікаваныя кадры, што прыводзіць да ўзмацнення канкурэнцыі. Пры гэтым палова менеджараў па найманні ІТ-персаналу плануе хайрыць у першай палове 2024 года.
Для супрацоўнікаў жа галоўнай матывацыяй пры змене працы стала вышэйшая зарплата ў новай кампаніі, і беспрэцэдэнтная колькасць офераў, паводле даных даследчыкаў, была адпрэчаная якраз праз тое, што ў іх прапаноўвалася мала грошай. Больш за 70% апытаных японскіх працадаўцаў у сферы сёлета збіраюцца павышаць заробкі па некаторых пазіцыях.
Читать на dev.by