Блог

Як разведка хайрыць праз NFT-квест, а SPA-салон грэе ваду на BTC-ферме. Лавіце падборку крыптанавінаў

Навошта нямецкая разведка шукае супрацоўнікаў праз NFT-рэбусы? Чаму амерыканскі SPA-салон трапіў у эка-скандал? Як web3-гульня ад Ubisoft зменіць індустрыю?

Зноўку дзялюся з камьюніці падзеямі з крыптаіндустрыі, якія ўразілі мяне больш за ўсё. Прыемнага чытання!


Хто піша: Уладзімір Галак, працаваў у крэатыўным маркетынгу Wargaming, Playrix. У блогах хачу дзяліцца інсайтамі з IT і крыптаіндустрыі. Тым, што было б цікава пачытаць самому. 
Калі вы цікавіцеся крыптаіндустрыяй і хочаце пра гэта распавесці камьюніці, пішыце на [email protected]


Нямецкая выведка запусціла NFT-квест для пошуку талентаў

Нямецкае разведвальнае ўпраўленне Bundesnachrichtendienst (BND) стварыла NFT-калекцыю Dogs of BND, каб прыцягнуць таленавітых web3-спецыялістаў у сваю каманду.

Першапачаткова NFT каштавалі 0,000001 ETH, але доступ да іх заблакаваны. Каб намінціць токен, карыстальнікі павінны ўдзельнічаць у паляванні за скарбамі. Мэта — знайсці схаваны тэкст. Гэта можа быць адрас кашалька, хэш транзакцыі, блок або нумар токена. Задачу вырашаць толькі спецыялісты, якія ўмеюць адсочваць правільныя дадзеныя.

Крыніца: Opensea.io

Тыя, хто разгадаюць код, змогуць намінціць аднаго з 987 сабак. А таксама стаць кандыдатам на пасаду кібер-спецыяліста ў разведцы Bundesnachrichtendienst. На пасаду будуць разглядаць немцаў ва ўзросце ад 13 год.

Да моманту публікацыі мінімальны кошт NFT вырас да 0,08 ETH. А ўладальнікамі токенаў стаў 241 карыстальнік.

Калекцыя створана ў сетцы Ethereum па стандарце ERC-1155. Многія крытыкуюць палісменаў за выкарыстанне састарэлага стандарту. Таксама некаторыя каментатары лічаць карцінкі занадта прымітыўнымі і алдскульнымі. Але варта памятаць, што галоўная мэта Dogs of BND — знайсці кандыдатаў, якія змогуць працаваць у разведцы Bundesnachrichtendienst.

У Нью-Йорку адкрыўся SPA-салон, які грэе ваду праз майнінг BTC

Гэта адбылося ў бруклінскім BATHHOUSE. Каманда расказала, што яны выкарыстоўваюць энергію ад майнінгу BTC для абагравання басейнаў.

Некаторыя хейтэры пакінулі гнеўныя каментары. Яны пішуць стандартныя абвінавачанні аб тым, што майнінг шкодзіць экалогіі.

Сітуацыю растлумачыў у каментары да поста сузаснавальнік BATHHOUSE Джэйсан Гудман:


«Замест таго, каб выкарыстоўваць электрычнасць для награвальніка басейна, мы выкарыстоўваем электрычнасць для запуску майнераў. У выніку мы, па сутнасці, энергетычна нейтральныя, таму што забяспечваем майнераў энергіяй, якую нам ужо трэба было купіць для абагравання нашых басейнаў. Такім чынам, мы можам выкарыстоўваць гэтую электрычнасць „двойчы“ у пэўным сэнсе… Мы можам пакрыць большую частку нашых выдаткаў на энергію, падтрымліваючы сетку Bitcoin і займаючыся незвычайным інжынерным праектам».


Крыпта-кам’юніці падтрымала SPA-салон. Многія жартуюць над хейтэрамі, называючы іх прэтэнзіі бессэнсоўнымі. Бо кампанія паўторна выкарыстоўвае энергію, і гэта дапамагае захаваць рэсурсы.

Геймдэў — гігант Ubisoft анансаваў свою першую Web3-гульню

Гэта будзе бескаштоўная PVP Tactical RPG для ПК пад назвай «/watch?v=sKPixIolnYw" target="_blank" rel="noopener">Champions Tactics Grimoria Chronicles». Кампанія вядомая сваімі традыцыйнымі гульнямі, якія яна выпускае больш за 30 гадоў. Таму шаг тытана індустрыі насустрач блакчэйну можна лічыць прарыўным. У той час, як астатнія топы з недаверам глядзяць у бок NFT.

«Champions Tactics Grimoria Chronicles» распрацоўваецца на блакчэйне Oasys, які аптымізаваны для гульняў і выкарыстоўвае тэхналогію Proof-of-Stake. Гульцам трэба будзе сабраць каманду міфічных чэмпіёнаў, удзельнічаць у тактычных баях з іншымі гульцамі і адкрываць для сябе легенды цёмнага і містычнага свету Грыморыі.

Тых, каму цікавы праект, запрашаюць далучыцца да суполкі ў Discord і падпісацца на афіцыйную старонку гульні ў Twitter, каб заўсёды быць у курсе апошніх навін.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 
З Беларусі — праз Donorbox.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Што яшчэ прачытаць па-беларуску ў камьюніці: 

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

balalayka
balalayka HR в кочевник
0

Дзякуй за тэкст і за навіны на беларускай мове!

Пользователь отредактировал комментарий 04 августа 2023, 06:45